Будзь воля Твая...
Ірына Жарнасек
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 436с.
Мінск 2023
— I ў раствор яйкі білі, — дадаў ксёндз Мечыслаў.
— Ну, так, не адна гаспадыня ашчаджала яйкі для раствору, калі будавалася святыня. Колькі яечняў яны не з’елі — не злічыць.
Пасмяяліся. Потым ксёндз Мечыслаў пасур’ёзнеў і, прымружыўшы вочы, зноў задраў голаў:
— Толькі б яны перастоялі гэтую вайну. Крычаць жа... гэтыя... што з імі Бог, дык, можа, не насмеляцца...
— Сапраўды верыш, што ў нас з імі адзін і той жа Бог? — злёгку насмешліва папытаў айцец Антоні.
Ксёндз Мечыслаў уздыхнуў:
— He веру, вядома... А толькі ж так хочацца спадзявацца на лепшае!
— Ну так, някепска было б, каб і касцёлы перастоялі вайну, нядрэнна было б, каб і мы яе перажылі.
Ксёндз Мечыслаў адняў ад лоба руку, пранікліва паглядзеў у вочы айцу Антонію і адно ўздыхнуў.
Ён нядаўна з’явіўся ў Дрысе, ксёндз Мечыслаў. Прыехаў сюды з Пеліканаў, дзе служыў святаром ягоны малодшы брат Станіслаў. Айцу Антонію адразу спадабаўся гэты святар з лагоднымі, задумлівымі вачыма, у якіх час ад часу з’яўляліся вясёлыя іскрынкі. Айцец Антоні ніколі не быў настроены варожа супраць палякаў, але быў перакананы, што служыць на гэтай змучанай зямлі павінны найперш тутэйшыя святары. Таму і сам свойчас вырашыў вярнуцца на радзіму і радаваўся кожнаму тутэйшаму святару. А ксёндз Мечыслаў з Параф’янава, што з-пад Докшыцаў, тутэйшыя болькі ведае. Ды не доўга яму давялося паслужыць у Дрысе. Што чакае яго цяпер? Так хацелася спадзявацца, што ўсё яшчэ неяк абыдзецца і гэты жыццярадасны, лагодны святар зноў будзе служыць Богу
і людзям пры алтары, але прадчуванне чагосьці трагічнага, непапраўнага ўпарта не хацела пакідаць айца Антонія. Дзе ён цяпер у гэтыя хвіліны, ксёндз Мечыслаў? Кажуць, у Беразвецкай турме, ад аднаго ўспаміну пра якую ў жылах ледзянее кроў. Што адчувае ён у гэтыя хвіліны? Пра што думае? Які келіх прыгатаваны яму?
Келіх... Айцец Антоні зноў узгадаў свой нядаўні дзіўны сон. Зазвычай ён не запамінаў сноў, не звяртаў на іх асаблівай увагі, але тут было штосьці такое, што немагчыма было лёгка выкінуць з галавы: куды ноч, туды й сон.
Ен прысніўся ў калядную ноч, пасля таго, як у сакрыстыі знайшлі касцельнае начынне. Айцец Антоні таго вечара доўга не мог заснуць, усё думаў пра невядомага яму святара, які замураваў гэты скарб, і вельмі моцна жадаў таму незнаёмаму і адначасна такому блізкаму чалавеку, каб ён, калі толькі яшчэ ёсць сярод жывых, вярнуўся некалі ў сваю парафію і ўбачыў, што Хрыстус зноў у Расіцы дзеліць з людзьмі іхнюю гаротную долю. 3 гэтымі думкамі і заснуў. I... убачыў перад сабою вялікі срэбны келіх з тонкім узорам. Яго трымалі чыесьці рукі і падавалі айцу Антонію. Напачатку ён нейкі час марудзіў, але потым выцяг рукі насустрач і беражліва прыняў той келіх з рук нябачнага чалавека. Рукі зніклі. I толькі цяпер айцец Антоні ўбачыў, што келіх да самых краёў нагюўнены нейкай цёмнай вадкасцю. Ведаў: яму трэба выпіць гэты келіх да дна, але не меў сілы паднесці яго да вуснаў. Ён, яшчэ не дакрануўшыся да пітва, ужо ведаў, што яно горка-палыновае, нясмачнае, яшчэ не паспытаўшы, ён ужо чуў гэтую горыч на сваіх вуснах і таму марудзіў. Але адначасна ён добра ведаў: яму трэба выпіць горкі келіх да дна, абавязкова трэба, бо ад гэтага залежыць штосьці вельмі важнае, вельмі патрэбнае і яму, і камусьці яшчэ... Ён прачнуўся Ў тую хвіліну калі ягоныя вусны дакрануліся да палыновага пітва, і ўжо ведаў: ён абавязкова вып’е гэтую горыч.
У Дрысу ўязджаў, калі ўжо добра звечарэла. Прытомлены конь, нізка звесіўшы галаву, паволі перабіраў нагамі, натужліва рыпеў снег пад палазамі саняў Наперадзе, высока ў небе, то губляўся ў хмарах, то зноў выплываў востры сярпок маладзіка, здалося раптам, цалкам раўнадушнага да ўсяго, што дзеелася цяпер на зямлі.
— Божа, дапамажы мне выпіць мой келіх, — прашаптаў раптам айцец Антоні. — I мне... I ксяндзу Эдварду, калі ён толькі жывы... і яшчэ не выпіў свой келіх... I... ксяндзу Мечыславу, калі ён... жывы...
XII
— Куды вы тут падзеліся? Адчыняйце хутчэй касцёл — немцы прыехалі!
На парозе — сястра Ядвіга, усмешлівая, вясёлая, чырванашчокая ад марозу.
Сёстры паўскоквалі з месцаў, прыгаломшана ўзіраліся на неспадзяваную госцю і нічога не разумелі: крычыць, што немцы прыехалі, а сама смяецца. Сястра Адэля кінулася да вакна, адвярнулася ад яго і, паволі расцягваючы словы, прамовіла:
— Там... дзеці... нейкія... А дзе ж... нем-цы?
Сястра Ядвіга зноў засмяялася, сцягваючы з рук тоўстыя ваўняныя рукавіцы:
— Во гэта і ёсць немцы. А якія вам трэба, з кулямётамі? He, мае немцы мірныя. Ну, чаго ўтаропіліся? — і злітавалася нарэшце, супакоіла прыгаломшаных сясцёр: — Ды дзеці гэта, дзеці! Вёска іхняя так называецца — Немцы.
— Што? — недаверліва перапытала сястра Адэля. — Вёска Немцы? Так і называецца?
— Анягож! — зноў засмяялася сястра Ядвіга. — Во бедным людзям не пашанцавала! Пасля вайны, пэўна, новую назву прыдумаюць.
— Ай, каб цябе Бог любіў! Гэтак напужала нас! — пазбылася нарэшце здранцвення сястра Альбіна і засмяялася, а следам за ёю пырснулі смехам і сястра Ядзя з сястрой Адэляй. Яны сарваліся з месцаў і пачалі, абдыма-
ючы, вітацца з сястрой Ядвігай, а тая шчасліва ўсміхалася з удаваным дакорам:
— Ну во, нарэшце прызналі, a то стаяць сабе, як укапаныя, і ніякай табе ветлівасці да гасцей.
3 суседняга пакоя выйшаў айцец Фелікс, глуха прамовіў прастуджаным і быццам незадаволеным голасам:
— Co si$ stalo?17
Сястра Ядвіга сполашна прыкрыла даланёй рот. Яна была ўпэўненая, што на плябаніі апроч сясцёр нікога няма, але ейны перапалоханы твар, які хвіліну таму быў такі бесклапотна-вясёлы, яшчэ больш развесяліў усіх.
— No... Co za bieda! — засмяяўся i айцец Фелікс. — Wyspowiadamy wszystkich!18
— Ой, мы тут жартачкі строім, а мае дзеткі на марозе разам з сястрой Разаліяй мерзнуць, — схапілася за галаву сястра Ядвіга.
Са смехам і жартамі яны ўсе разам выйшлі з хаты і подбегам рушылі да касцёла, каля якога прытопвала ды пляскала рукамі ў рукавіцах сястра Разалія з дзецьмі.
Касцёл сустрэў іх цішай і спакоем, такім глыбокім, уладным, што іхняя весялосць адразу растаяла. Прыціхлыя, яны — і дзеці, і дарослыя — колькі хвілінаў стаялі на каленях перад алтаром і нібы ўбіралі ў сябе той вялікі ціхамірны спакой. Цішыню парушыў айцец Фелікс. Ён першы падняўся, ступіў колькі крокаў наперад, павярнуўся да дзяцей і жэстам запрасіў іх падняцца з каленяў.
— От і пшышлі вы, дзеткі, у дом Божы, — прамовіў ён паволі і ўрачыста. — У гэтым велькім, пекным доме, ктуры называсень касцёлам, заўсёды ёсць обэцны... э-э-э... прысутны сам Бог. Ён невідзяльны, але заўсёды прысутны тут. Таму ўсе мы — і вы, дзеткі, і мы, дарослыя, адчуваем тут
17 Што здарылася? (польск.).
18 Ну... Што за бяда? Усіх паспавядаем (польск.).
сябе дзецьмі. Так яно і ёсць, бо ва ўсіх нас адзін Тата — Пан Бог, і Яго мы ўсе моцна мілуем... э-э-э... любім. Так?
Пасля невялікай паўзы хтосьці з дзяцей падаў нясмелы голас:
— Так... любім...
Дзеці пераглянуліся паміж сабой і нібы трохі пасмялелі.
— Ну, то прбша сядаць во там, на лаўкі, — махнуў айцец Фелікс рукой, а я зараз прыйду і вы раскажаце мне, што вы даведаліся цікавага пра Пана Бога.
Ён шпарка выйшаў у сакрыстыю. Дзеці паселі на лаўках, і нейкая дзяўчынка выдыхнула:
— Прыгожа-а-а...
— О, гэты Божы дом быў нашмат прыгажэйшы некалі, — загаварыла сястра Разалія, — тут было шмат абразоў.
— А куды яны цяпер падзеліся? — папытаў хлопчык з агніста-рудымі валасамі.
Сястра Ядвіга ўздыхнула:
— Знайшліся вось, Пахомка, злыя людзі, якія захацелі самі быць гаспадарамі ў Божым доме. Яны і скалечылі яго, і абразы паламалі ды павыкідалі.
— А яны не прыйдуць болып сюды? — падала голас дзяўчынка, абвязаная паверх паліто вялізнай шэрай хусткай. Запытала і, засаромеўшыся, прытулілася шчакой да рукі сястры Разаліі. Тая толькі адкрыла рот, каб адказаць, як раптам яе апярэдзіў рудавалосы Пахом:
— Во сказала дык сказала! Хто ж гэта ведае? Могуць і прыйсці, — памаўчаў і дадаў з веданнем справы: — Пільнаваць трэба.
Падышоў айцец Фелікс, і пачалася гутарка-іспыт.Так было заўсёды: да таго, як пачаць спавядаць, айцец Фелікс абавязкова размаўляў з дзецьмі, пытаў у іх, што яны ведаюць пра Бога і Касцёл. Падчас гэткіх размоў з дзяцей нібы пакрысе спадала здранцвеласць, але неўзабаве пачыналася
споведзь і тут ужо было не да гаворкі: кожны зноў думаў пра сваё.
Сястра Разалія асабліва любіла гэтыя хвіліны, калі ў касцёле зноў усталёўвалася ціша, а ейныя нядаўнія вучні падыходзілі па чарзе да спавядніцы, кленчылі і даверліва шапталі штосьці святару — прызнаваліся перад Богам у сваіх дзіцячых гарэзлівых правінах. Столькі недзіцячай сур’ёзнасці і засяроджанасці было на іхніх тварыках у гэтыя хвіліны, што ў сястры Разаліі чамусьці заўсёды шчыпала вочы. Як яна любіла ў гэтыя хвіліны і іх, і іхніх бацькоў, і ўвесь свет! А яшчэ ў гэткія хвіліны яна асабліва горача малілася за сваіх вучняў, што здавалі свой першы іспыт на сумленнасць перад самім Панам Богам.
— Матачка Божая! Матачка добрая! — горача шаптала сястра Разалія, — дапамажы ім раскрыць свае сэрцайкі перад Тваім Сынам! Няхай яны стануць чысцюткія, як гэты снег. Няхай іхнія нявінныя душы ніколі не спазнаюць цяжару смяротнага граху. Матачка Божая! He пакінь нашых дзетак, дапамажы ім перажыць гэтую нялюдскую вайну...
Голасны плач перапыніў яе размову з Небам — яна спуджана азірнулася. Марыська ў тоўстай шэрай пянькоўцы, раскінуўшы рукі, бегла ад спавядніцы проста да яе і голасна плакала.
— Што? Што? — узяла заплаканы тварык у свае далоні сястра Разалія. — Што, Марыська?
— Я... я... — хліпала дзяўчо, размазваючы па твары слёзы, — я забылася ўсе свае грахі.
Сястра Разалія прытуліла Марысьчыну галоўку да грудзей і словы супакаення, такія патрэбныя ў гэтую хвіліну, захраслі недзе ў горле. Ведала сапраўдную прычыну гэтых горкіх слёз — тыдзень таму на лясной дарозе людзі знайшлі забітага Марысьчынага бацьку. Невядома, хто і за што забіў яго, пакінуўшы свету чацвярых сіротаў, старэйшаю з якіх была Марыська. Сёння ўранні ейная маці, выпраўляючы
дачку ў дарогу, казала, выціраючы рагом чорнае хусткі слёзы:
— Думала не пускаць яе сёння — ніяк жа не можа супакоіцца, плача й плача. Ды, можа, ёй палягчэе, як Божаньку прыме ў сваё сэрца? Няхай ужо...