• Газеты, часопісы і г.д.
  • Будзь воля Твая...  Ірына Жарнасек

    Будзь воля Твая...

    Ірына Жарнасек

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 436с.
    Мінск 2023
    107.63 МБ
    —	Дай пазваніць, a то ўсё ты і ты, — падбег да Паўліка Даніла. Ён таксама міністрант і таксама лётаў сёння з Паўлікам цэлы дзень, як верталёт, упрыгожваючы і касцёл, і пляц пры касцёле. Паўлік аддаў яму вяроўку і ледзьве выпрастаў збялелую ды змярцвелую руку.
    —	Я даганю нашых, — гукнуў ён Данілу і стрымгалоў панёсся па дарозе, абмінаючы людзей са свечкамі ў руках.
    Падбягаючы да галавы зіхатлівай калоны, пачуў:
    —	Благаслаўлёны Антоні з Расіцы...
    Разам з усімі Паўлік праспяваў на поўны голас:
    —	...за нас маліся...
    — Благаслаўлёны Юры з Расіцы...
    — ...за нас маліся, — папрасілі тысячы галасоў.
    
    
    
    Змест
    Яны былі вернымі свайму пакліканню...
    Біскуп Алег Буткевіч	5
    Частка першая. Вяртанне	7
    Частка другая. Малітва	131
    Частка трэцяя. Ахвяра	273
    Эпілог	423
    Кангрэгацыя айцоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (лац. Congregatio Clericorum Marianorum ah Immaculata Conceptionis Beatissimae Virginis Mariae) — гэта міжнародная манаская супольнасць святароў і братоў, заснаваная святым Станіславам Папчынскім у Польшы 11 снежня 1670 г., каб сваім жыццём абвяшчаць хвалу Беззаганнай, маліцца за памерлых і дапамагаць пробашчам у хрысціянскім навучанні народу. Кангрэгацыя была адноўленая і рэфармаваная ў 1910 г. благаслаўлёным Юрыем Матулевічам.
    Членамі кангрэгацыі з’яўляюцца духоўныя асобы, якія прымаюць сакрамэнт пасвячэння, і законныя браты. Сёння кангрэгацыя налічвае больш за 450 святароў і братоў у 19-ці краінах свету. Марыяне працуюць у самых розных сферах: душпастырская і місійная праца, паслуга ў санктуарыях і спецыяльнае душпастырства, адукацыя і выдавецкая дзейнасць. Гэтае служэнне ажыццяўляецца згодна з дэвізам: «За Хрыста і Касцёл».
    Усе марыяне, якія склалі вечныя манаскія абяцанні, маюць права напісаць за сваім прозвішчам скарачэнне «МІС», якое паходзіць ад лацінскага «Mariani Immaculatae Conceptionis», што перакладаецца як «марыяне Беззаганнага Зачацця».
    Вось некаторыя самыя важныя падзеі, звязаныя з гісторыяй кангрэгацыі:
    11.12.1670 г. — заснаванне Кангрэгацыі марыянаў а. Станіславам Папчынскім (1631-1701).
    24.10.1673r.-~ першае кананічнае зацвярджэнне супольнасці марыянаў біскупам Яцэкам Свянціцкім.
    24.11.1699 г. — зацвярджэнне Кангрэгацыі айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця НПМ на Рэгулу Наследавання 10-ці цнотаў НПМ папам Інакенціем XII.
    XVIII-XIX стст. — скасаванне марыянскіх кляштараў у Рыме, Партугаліі і Рэчы Паспалітай.
    29.08.1909 г. — кс. Юры Матулевіч (1871-1927) патаемна складае манаскія абяцанні ў прысутнасці апошняга жывога марыяніна а. Вінцэнта Сэнкоўскага.
    16-18.02.1943 г. — мучаніцкая смерць марыянаў Юрыя Кашыры MIC і Антонія Ляшчэвіча MIC разам з вернікамі ў Росіцы.
    28.06.1987 г. — беатыфікацыя біскупа Юрыя Матулевіча MIC, Аднавіцеля кангрэгацыі.
    13.06.1999 г. — беатыфікацыя мучанікаў з Росіцы: Антонія Ляшчэвіча MIC і Юрыя Кашыры MIC.
    16.09.2007 г. — беатыфікацыя а. Станіслава Папчынскага, заснавальніка кангрэгацыі.
    05.06.2016 г. — кананізацыя бл. Станіслава Папчынскага.
    Айцы марыяне працуюць таксама ў Беларусі, дзе кангрэгацыя мае сваю багатую стогадовую гісторыю, якая распачалася ў 1923 г., калі Віленскі біскуп бл. Юры Матулевіч MIC заснаваў беларускі кляштар марыянаў у Друі. Сёння айцы марыяне працуюць у Мінску, Жодзіне, Барысаве, Оршы і Росіцы.
    Больш падрабязную інфармацыю пра дзейнасць і манаскае жыццё Кангрэгацыі айцоў марыянаў можна атрымаць у сацсетках:
    Instagram: maryianie_by
    (айцы марыяне Беззаганнага Зачацця НПМ)
    Facebook: айцы марыяне
    А таксама па адрасе:
    211391 г. Орша, вул. Савецкая, 6
    Тэл.:+375 (216)51-84-35
    Кангрэгацыя Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі
    Кангрэгацыя Сясцёр Служабніц Езусаў Эўхарыстыі — гэта жаночая манаская супольнасць, якая цалкам прысвяціла сябе малітве і апостальскай дзейнасці ў Касцёле.
    Кангрэгацыю заснаваў у 1923 г. благаслаўлёны біскуп Юры Матулевіч, які быў ардынарыем Віленскай дыяцэзіі. Стварэнне кангрэгацыі было абумоўлена патрэбамі дыяцэзіі, бо пасля Першай сусветнай вайны ўзнікла неабходнасць пашырэння рэлігійнай адукацыі і адраджэння рэлігійнага жыцця. Згодна з намерам заснавальніка, кангрэгацыя павінна была стаць універсальнаю, адкрытаю на патрэбы ўсяго Касцёла і дапамогу найбольш церпячым, рэлігійна занядбаным людзям, пераважна беларусам. Месцам заснавання кангрэгацыі стала Друя — невялікае мястэчка на беразе Дзвіны на мяжы з Латвіяй.
    Сёстры эўхарысткі ажыццяўляюць харызму, вызначаную ім заснавальнікам: займаюцца навучаннем хрысціянскаму жыццю, выхаваннем дзяцей і моладзі ў каталіцкай веры, а таксама пашырэннем сакрамэнтальнага жыцця, асабліва эўхарыстычнага, ва ўсіх асяродках.
    Духоўныя ідэі кангрэгацыі абапіраюцца на Эўхарыстыю. У канстытуцыі эўхарыстак напісана: «Цэнтрам духоўнага жыцця і апостальскай дзейнасці ўсёй супольнасці і асобных законніц з’яўляецца Езус Хрыстус у таямніцы Эўхарыстыі.
    Жарнасек I. Ф.
    Ж35	«Будзь воля Твая...»: Раман / Ірына Жарнасек. 2-е выд. выпр.
    Мінск : ПРО ХРЫСТО, 2023. 436 с.
    ISBN 978-985-7206-98-8.
    Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам XXI стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя росіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід усё гэта чытач сустрэне ў рамане Ірыны Жарнасек. Героямі яго з’яўляюцца як гістарычныя асобы благаслаўлёныя айцы марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра, так і тыя людзі, што жылі або маглі жыць побач з імі і сталі ўдзельнікамі гэтых жудасных і адначасова такіх прыгожых у сваёй ахвярнай любові і высакароднасці падзей.
    УДК 821.161.3-31 ББК 84(Бен)-44
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Жарнасек Ірына Францаўна
    «БУДЗЬ ВОЛЯ ТВАЯ...» Раман
    2-е выданне, выпраўленае
    Рэдактар К. Лялько
    Мастацкі рэдактар А. Глекаў
    Тэхнічны рэдактар А. Глекаў
    Карэктар Л. Камінская Камп’ютарная вёрстка А. Глекава
    Падпісана да друку 03.07.2023 г.
    Фармат 84x108 ‘/зг. Папера афсетная. Гарнітура Petersburg. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 17,42. Ул.-выд. арк. 18,84.
    Наклад 1000 асобнікаў. Зак. № 120.
    УП «Выдавецтва „ПРО ХРЫСТО“». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцы, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/145 ад 21.01.2014.
    Пл. Свабоды, 9, п. 2, 220030 г. Мінск.
    e-mail: pro-christo@catholic.by, http://pro-christo.catholic.by
    Надрукавана ў ТАА «Бізнесафсет».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/28 ад 12.12.2013.
    Вул. Бірузова, д. 10, корп. 1, 220073 г. Мінск.
    Сёстры павінны імкнуцца ўвесь час як мага лепш пазнаваць Яго, наследаваць і любіць, жыць кожны дзень Яго духам».
    Асаблівая любоў да Хрыста, прысутнага ў Эўхарыстыі, і прыклад заснавальніка вядуць эўхарыстак да любові Хрыста, які прабывае ў Касцёле, таму яны атачаюць Каталіцкі Касцёл вялікаю пашанаю і верна служаць яму сваёю малітваю, працаю і ахвярнасцю. Хрыстус, прысутны ў Эўхарыстыі, — крыніца сілы, надзеі і любові для сясцёр у выкананні ўсіх заданняў, што вынікаюць з іх паклікання.
    У сваёй апостальскай дзейнасці і ў адносінах з людзьмі эўхарысткі пашыраюць любоў да Хрыста Эўхарыстычнага, заахвочваюць словам і прыкладам аддаваць Яму пашану ва ўсіх магчымых хрысціянскіх формах. Дэвіз кангрэгацыі «Усё для Хрыста і праз Хрыста» натхняе дзейнасць сясцёр.
    Сёння сёстры працуюць у Беларусі, Полыпчы, Германіі, Літве, Украіне, Расіі, Казахстане. Яны служаць у якасці катэхетак, арганістак, сакрыстыянак.
    211969, Віцебская вобл., г. Браслаў, вул. Гагарына, 31A +375 2153 65179 e-mail: sjebraslaw@mail.ru