Будзь воля Твая...
Ірына Жарнасек
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 436с.
Мінск 2023
А можа, ён таксама чакае? Вычэквае, калі айцец Кашыра нарэшце зробіць свой крок? Колькі пыхі й задавальнення было на ягоным твары, калі гэтая бедная дзяўчынка цалавала яму ногі! Што ж, мілае, добрае дзяўчо, ты выратавала свайго браціка і маці — жывіце!
Як цяжка перастаўляць налітыя свінцом ногі! Але трэба, бо перадышка зацягнулася і няма больш сілы бачыць спакутаваныя твары людзей, што моляцца цяпер Ружанец, ягоную пакутную частку. Якая цяпер таямніца? «Бічаванпе Езуса Хрыста». Хутка будзе «Крыжовы шлях», потым «Укрыжаванне»...
— Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою...
Вітай, Марыя!.. Будзь з намі, Маці Божая! Паклаў свечкі на алтар і апошні раз укленчыў на тым месцы, дзе шмат разоў складаў ахвяру Пану Богу. Апошні раз... Што
ж, надышоў, айцец Кашыра, час тваёй апошняе ахвяры. Толькі алтар цяпер будзе не тут, але дзесьці там, сярод счарнелай, абвугленай Расіцы. У іх з айцом Ляшчэвічам ён адзін — вялікі алтар Расіцы...
Нагнуўся, пацалаваў перад сабою падлогу, падняўся. Узяў у рукі крыж і паволі пайшоў ад гэтага алтара да іншага, пад нябесным скляпеннем. Мінаючы штурмбанфюрэра, пачуў, як гучна, нібы ўдар пугай, ён пляснуў пальчаткай і штосьці сказаў свайму вернаму памочніку Петэрсу. За спінай айца Кашыры пачуліся паспешлівыя крокі, Петэрсава сапенне. Ён схапіў айца Юрыя за рукаў сутаны і ўсмешліва, нават радасна паведаміў:
— Тебе... не туда!
Айцец Кашыра прыпыніўся. Твар у Петэрса і сапраўды задаволены:
— Гер штурмбанфюрэр сказал: ты... это... едешь Германня. Он сказал: этнх благословн н поставь крест — ндн туда, — махнуў ён на суседнюю калону. — Работать надо, пастор!
3 натугай айцец Кашыра разняў сасмяглыя вусны і прамовіў ціха, але цвёрда, як даўно вырашанае:
— Скажы яму «дзякуй». Але я мушу скончыць сваю працу тут, для гэтых людзей, якіх ты пасылаеш на смерць, — і патлумачыў Петэрсу, з якога ўвачавідкі, як нагрэты сонцам снег на страсе, спаўзала задаволеная ўсмешка: — Таму я і пастыр, што мушу быць са сваёй паствай да канца. Дзе браты мае — там і я.
Аслупянелы Петэрс не здолеў выціснуць з сябе слова. Айцец Кашыра павольным крокам пайшоў ад яго і заняў сваё месца ў галаве калоны. He бачыў, як штурмбанфюрэр узмахнуў рукой — зразумеў гэта па тым, як заварушыліся спушчаныя з прывязі ягоныя слугі, а цыбаты латыш, якога недзе чакае ягоная жонка беларуска, паслужліва расчыніў перад ім дзверы.
— Кірые, элейсон... — пачаў айцец Кашыра.
— Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон... — падхапілі тыя, што выходзілі ўслед за ім з касцёла.
Апошняя ў ягоным жыцці Літанія да ўсіх святых... Як ён любіў яе! 3 таго самага дня, калі ляжаў крыжам перад алтаром у друйскім касцёле, а людзі маліліся за будучага святара, прасілі ў святых апекі над ім, з таго самага дня ў хвіліны небяспекі ён заўсёды прасіў у святых заступніцтва і чуў яго ў сваім жыцці. Цяпер ён прасіў яго на смерць.
...Айцец Юры паволі ішоў па слізкай, счарнелай ад пажару дарозе, нёс свой цяжкі крыж, маліўся і чуў, як разам з ім маліліся тыя, што ішлі з ім у свой апошні шлях. Чорныя абгарэлыя дрэвы паабапал дарогі моўчкі слухалі гэтую Літанію...
St#?
Міністрант Паўлік штосілы пацягнуў на сябе вяроўку: звон ударыў раз, другі, трэці — паплыў над Расіцай. Ксёндз заспяваў урачыстая працэсія рушыла ад касцёла ўніз па дарозе...
Паўлік нават не ведаў, што лепш: ісці з усімі міністрантамі, ксяндзамі, клерыкамі, з усімі знаёмымі ды незнаёмымі людзьмі ў святочнай працэсіі альбо званіць у звон. Хацелася і тое, і тое, але ксёндз сказаў: «Будзеш званіць». I ён стараецца з усіх сіл. А на змену чакаюць ягоныя сябрукі, бо адзін, вядома ж, хутка ўходаешся. А працэсія ўсё ідзе ды ідзе: крыж калышыцца над яе галавой, людзі спяваюць Літанію да ўсіх Святых. Дванаццаць гадзін начы на дварэ, а відна, быццам удзень, бо кожны нясе свечку, а з неба, быццам ёй хто загадаў, ярка свеціць жоўтая поўня. I так ціха-ціха... Сёння ўдзень быў гэткі вецер, што хлопцы ніяк не маглі развешаць святочныя стужкі вакол касцёла, а цяпер хоць бы якая галінка кранулася! Ксёндз кажа, што гэта ён выпрасіў у Бога знарок для свята добрае надвор’е. Ну й добра зрабіў! Бо нічога падобнага Паўлік за свае дванаццаць гадоў яшчэ не бачыў у Расіцы. Ксёндз кажа: цяпер кожны год у іх будзе гэткае ж вялікае свята, усё таму, што святары Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра, якіх у вайну спалілі фашысты разам з тысячамі людзей, цяпер благаслаўлёныя, гэта значыць, святыя.
— Бом-бом, бом-бом, — плыве над Расіцай звон, у які звоніць міністрант Паўлік. А людзі ўсё ідуць ды ідуць — колькі ж іх сёння сабралася? He толькі з Беларусі, але і з усяго свету, бо цяпер іхнюю Расіцу ведае ўвесь свет! I таму трэба старацца званіць з усіх сіл. I нічога, што ўжо даўно пот сцякае на лоб ды вочы, што ўзмакрэла спіна ды знямелі пальцы — ён не стаміўся і гатовы званіць да таго часу, пакуль усе гэтыя людзі не прыдуць на магілу пакутнікаў і не паставяць там свае свечкі.
Бабуля Ганна кажа: тое месца — святое. Яна часта ходзіць туды з Паўлікам, заўсёды плача і часта расказвае яму, як стаяла яна ў той лютаўскі дзень у сорак трэцім годзе разам з міністрантам Гэнькам, прынікшы да рассохлых касцельных дзвярэй, і праз шчыліну глядзела на дарогу, па якой пайшоў ойчанька Юры з людзьмі. Айцец Кашыра нёс крыж. Яго ўжо не было відаць, а крыж усё калыхаўся й калыхаўся над людзьмі... Потым паліцай схапіў Ганку за валасы і адцягнуў ад дзвярэй...
Слаўная ў Паўліка бабуля. Сёння яна — ганаровы госць на свяце, бо сведка трагедыі. Нямнога іх ужо засталося, сведкаў, і ягоная бабуля — адна з іх. Шкада толькі, што ногі ёй моцна баляць пасля тых пяці канцлагераў, куды яе выправілі тады фашысты. Дзякуй Богу, выжыла... I ўвесь час моліцца да нейкага дзядка ў белым, які з’явіўся ёй у тую ноч, калі яе павінны былі адправіць у газавую камеру. З’явіўся і сказаў: «Не плач. Выжывеш». I — выжыла. Паўлік нікому не прызнаецца, але ён таксама часам моліцца да таго невядомага дзядка, бо, напэўна ж, ён нейкі святы... альбо анёл... Толькі хіба бываюць анёлы старымі дзядкамі? А можа, ейны анёл ад гора так пастарэў? Усё адно, хто б ён ні быў, але Паўлік любіць яго і дзякуе яму за тое, што ён выратаваў бабулю ад газавай камеры. Бо калі б не выратаваў, то не было б на свеце ні бабулі, ні ягонай маці, ні... самога Паўліка... Як гэта, не было б? Не-не, такое немагчыма, таму і звоніць сёння Паўлік у звон, а бабуля,
хоць ёй вельмі моцна баляць ногі, пайшла недзе ў працэсіі. He змагла не пайсці, бо дачакалася гэткага радаснага дня. А ногі яна лечыць расой: ходзіць часам босая па pace і — калі ўсміхаецца, а калі — плача... Яна кажа, што асабліва гаючая раса на рамонкавым лузе...
Шкада, што сястра Ядвіга не мае ўжо сілы ісці ў працэсіі. Яна таксама ганаровы госць на гэтым свяце, бо таксама сведка трагедыі. Шмат разоў яна распавядала дзецям у часе катэхізацыі пра тое, як яны вайной вучылі рэлігіі тут і старых, і малых, як хадзілі ад вёскі да вёскі і ўсюды іх сустракалі людзі, што сумавалі па Богу. I пра лютаўскую трагедыю ў Расіцы часта распавядае, пра тое, як выпрасіў іх, сясцёр эўхарыстак, айцец Ляшчэвіч у нямецкага афіцэра, як потым сёстры пяклі хлеб для дзяцей, замкнёных у касцёле, як развітаўся пазней з імі айцец Ляшчэвіч і наказаў ім быць мужнымі, а айцец Кашыра цэлую ноч перад сваёй смерцю маліўся ды клаўся крыжам у іхнім дамку. А потым... пасля таго, як уся Расіца згарэла, а разам з ёй згарэлі больш за паўтары тысячы чалавек, астатніх карнікі адправілі ў Нямеччыну на працу. Усе яны трапілі ў страшныя фашысцкія канцлагеры. Як і бабуля Ганна. Учора гасціўся ў яе сівенькі дзядуля, які прыехаў знарок на свята аднекуль здалёк, той самы міністрант Гэнька, пра якога бабуля часта расказвала Паўліку. Дык гэты былы міністрант гірызнаўся, што яшчэ і цяпер часта сніць Расіцу ў агні і чуе з таго агню голас ягонай меншай сястрычкі Настачкі.
А нядаўна ў касцёл прыйшоў ліст з Польшчы ад Алены Закрэўскай, якая таксама некалі жыла ў той, яшчэ не спаленай Расіцы. Яна пачула пра тое, што Папа Рымскі абвясціў айцоў Ляшчэвіча і Кашыру благаслаўлёнымі і вельмі ўзрадавалася, збіраецца прыехаць у Расіцу, каб памаліцца на зямлі, дзе, як яна піша, засталася частка яе сэрца.
Вось у якім цудоўным і балючым месцы пашчасціла Паўліку нарадзіцца! Шкада толькі, што не ўсе разумеюць,
якое гэта святое месца. Паўлікава бабуля Ганна колькі слёз выплакала за сваё жыццё, бо на месцах магілаў не дазвалялася паставіць крыжоў. Цяпер Паўліку ажно не верыцца, што такое магло быць, ён такога не памятае.
А сястра Ядвіга таксама сёння ўзгадвала, як болып за дзесяць гадоў таму яна прыехала разам з айцом марыянінам Антоніем Ласём у Расіцу і ён адправіў святую Імшу на тым месцы, дзе карнікі спалілі ў калгаснай канюшні вельмі шмат людзей. Там яны і пахаваныя. На той Імшы было тры чалавекі: айцец Антоні, сястра Ядвіга і шафёр, які іх прывёз. Нават здымак ёсць, дзе яны моляцца сярод высознага пустазелля. Такою была тады гэтая магіла. Цяпер на тым месцы стаіць высокі крыж. I туды цяпер пайшла вялізная працэсія. У той працэсіі разам з бабуляй пайшоў былы расіцкі міністрант Гэнька, дзядзька Паўлюк з Кавалеўшчыны, які таксама часта распавядае пра той страшны люты сорак трэцяга года, пайшла бабуліна сяброўка Галіна, чыйго маленькага сына спалілі карнікі разам з ейнай сястрой...
— Бом-бом-бом! — плыве звон над Расіцай.
Сястра Ядвіга стаіць на прыступках касцёла, абапёршыся на кульбу і ўглядаецца туды, куды мноствам жывых агнёў паволі рухаецца працэсія. Плача, напэўна... Як усё ж добра, што айцец Ляшчэвіч выпрасіў у нямецкага афіцэра літасць для сясцёр, і як добра, што той жорсткі фашыст усё ж паслухаўся яго! Сястра Ядвіга распавядала, што сясцёр пасля трагедыі нямецкія салдаты завезлі на конях у Друю і афіцэр са славутай нямецкай дакладнасцю нават распіску запатрабаваў у іхняй маці-настаяцельніцы: маўляў, дай дакумент, што я жывымі здаў табе сясцёр. Цікава, ці паказваў ён каму-небудзь тую распіску? I няўжо яму не снілася потым Расіца так, як сніцца яна да гэтага часу бабулі, сястры Ядвізе, былому расіцкаму міністранту Гэньку, Алене Закрэўскай у Полыпчы, як сніцца, напэўна, усім, хто выйшаў з таго полымя жывым?
He, праўду кажа бабуля Ганна: «Не мае права Расіца жыць цяпер нягодна, бо гэта была б абраза тых, хто тут загінуў».