• Газеты, часопісы і г.д.
  • Будзь воля Твая...  Ірына Жарнасек

    Будзь воля Твая...

    Ірына Жарнасек

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 436с.
    Мінск 2023
    107.63 МБ
    — Дзякуй Божаньку, вярнуўся!.. Вярнуўся... Ойчанька!
    Столькі шчырай, сапраўднай радасці было ў ейных словах, што айцец Юры неспадзявана для самога сябе абняў кабету і прашаптаў, змагаючы горыч:
    — Вярнуўся вось... Дзякуй, што памятаеш...
    .	— Ды як жа ж не памятаць? Колькі ж мы тады слёз вы-
    плакалі, калі ад нас нашых ксяндзочкаў забіралі! Ці ж гэта лёгка было? А скажы ж, ойчанька, ці ўсе жывыя-здаровыя? Усе чацвёра?
    Айцец Юры кіўнуў галавай, і жанчына пляснула ў далоні:
    Дзякуй Богу і Матачцы Найсвентшай! Малілася за ўсіх вас, шмат малілася. He маім было розумам думаць, чаму так сталася, адно добра знаю: няможна гэтак абыходзіцца з Божымі людзьмі. He чакай дабра, калі Божыя слугі церпяць крыўду, — уздыхнула, памаўчала і дадала: — А ў нас жа тут ксяндза Кулешу забілі. Ён пасля вас прыехаў. Забілі, як бандыта якога. Прыезджы ён... Ці ж яму ў нашай зямліцы ляжаць? А во лёг жа...
    — Ніхто не ведае, дзе і ў якую зямлю ляжа, — прамовіў айцец Юры.
    Жанчына спахапілася:
    — Ага ж... Праўда — ніхто не ведае. Ды што мне ўзбрыло ў галаву — ці ж бабскай галаве пра гэта думаць?
    Памаўчалі.
    — Добра. Пайду я, — вымавіў айцец Юры.
    Жанчына прыціснула рукі да грудзей, моўчкі пакланілася яму, і айцец Юры адчуў, як запоўніла ягонае нутро гарачая хваля ўдзячнасці гэтай немаладой кабеце, што стаяла басанож на дарозе і прыціскала да сэрца парэпаныя ад працы рукі.
    — Чакаю ў касцёле, — прамовіў ён, нібы не здарожаным прыхаднем ішоў сам у касцёл, але заўсёды быў тут і па праву святара запрашаў прыходзіць у яго і сваю парафіянку. Тая ж прасветлена заўсміхалася:
    — А як жа: заўтра — першая пятніца, абавязкова прыйду.
    Узмахнуў рукой на развітанне і пайшоў. Заўтра — першая пятніца ліпеня, сёння — першы чацвер. Ці ж можа быць выпадковым, што менавіта ў той дзень, калі святары асабліва дзякуюць Езусу ў Найсвяцейшым Сакрамэнце за дар святарства, ён, былы выгнаннік, зноў вяртаецца ў Друю, да таго самага алтара, перад якім ён некалі стаў святаром, на якім адслужыў сваю першую святую Імшу, ад якога быў адлучаны, каб сёння, гэтым сонечным ліпеньскім адвячоркам вярнуцца нарэшце і зноў укленчыць тут перад Езусам Хрыстом?
    Дзякуй Табе, Пане, за ўсё, што напаткала мяне за гэты час. За ўсё. Я іду, я вяртаюся сюды, бо так падказвае, так раіць мне мая душа. Няхай жа яна не падмане Твайго слугі.
    IV
    — Ойча... — перад айцом Юрыем, апусціўшы долу вочы, стаяла маладзенькая дзяўчына ў доўгай шэрай спадніцы і белай палатнянай блузцы з доўгімі шырокімі рукавамі. На галаве ў дзяўчыны была сціснутая вузлом на патыліцы белая хустка, з-пад якой на скронях выбіваліся непаслухмяныя каштанавыя кудзеркі. — Там ксёндз Антоні з Расіцы прыехаў, вас пытаўся, — бліснулі на айца Юрыя на міг вочы з-пад густых чорных броваў.
    — Добра. Зараз іду, — адказаў айцец Юры, хоць яму і зусім не хацелася нікуды ісці з гэтага ціхага кутка кляштарнага саду, куды ён забрыў з ружанцам у руках ды так і затрымаўся на лаўцы пад старой грушай.
    Быццам адчуўшы гэтае ягонае жаданне адзіноты, дзяўчына прамовіла:
    — Ды не, ксёндз Антоні пакуль што заняты, але потым, казаў, хоча з вамі паразмаўляць. Ён сам прыйдзе, абы толькі ведаць, куды.
    — Ну й добра, — усміхнуўся айцец Юры і запытаў у дзяўчыны: — А ты што робіш пры касцёле?
    Тая сумелася, ціха шапнула:
    — Што скажуць... Усё люблю рабіць... Нас сястра Апалонія вучыць шыць, але я... — дзяўчына заціхла на хвілю, a потым выдыхнула: — Я сама хачу стаць законніцай.
    Сказала так, нібы выдала вялікую таямніцу. Айцец Юры адчуў, як сціснулася яна ўся пасля сваіх слоў, як трывожна чакала, што скажуць ёй на гэта.
    — Колькі ж табе гадоў? — папытаў.
    — Шаснаццаць... будзе...
    — Ну-у-у... значыць, будзеш ёю, калі моцна таго пажадаеш. А галоўнае — калі таго пажадае Пан Бог.
    Дзяўчына ўскінула голаў — і на айца Юрыя зірнулі вялікія шэра-блакітныя вочы пад чорнымі дугамі броваў. У гэтых прыгожых вачах было столькі надзеі, трывожнага чакання чагосьці невядомага, раней нязнанага, насустрач чаму так ірвалася яе душа, што айцец Юры падбадзёрыў дзяўчыну:
    — Калі моцна і шчыра таго пажадаеш, Бог абавязкова цябе пачуе, — падумаў і дадаў з роздумам: — Маліцца трэба.
    Дзяўчына з гатоўнасцю кіўнула — малюся.
    — Значыць, усё будзе добра. А я таксама буду прасіць у Бога ласкі паклікання для цябе. Завуць цябе як?
    — Валя, — радасная ўсмешка асвяціла дзявочы твар. Айцец Юры не стрымаўся — таксама ўсміхнуўся ёй у адказ і паўтарыў, пераконваючы адначасна і сябе, і гэтае даверлівае дзяўчо:
    — Усё будзе добра, Валя. Толькі моцна трымайся свайго.
    Дзяўчына кіўнула галавой, што азначала «буду трымацца» і, раскінуўшы на бакі рукі, нібыта птушка крылы, пабегла па сцежцы. Айцец Юры глядзеў ёй услед і міжволі ўсміхаўся. I толькі, калі Валіна постаць знікла за густым вішняком, толькі тады ён падумаў, што, мабыць, яму трэба было перасцерагчы яе, папярэдзіць, параіць усё ўзважыць, яшчэ і яшчэ раз абдумаць. Бо ў страшны, трывожны час гэтае даверлівае, наіўнае дзяўчо абірае шлях законніцы. Што чакае яе сярод гэтага безладу, калі свет парушыў усе Божыя законы, паўстаў супраць усіх Божых запаведзяў? Але ж... хтосьці павінен супрацьстаяць гэтаму безладу! Хтосьці... Гэтае слабое дзяўчо, падобнае да птушаняці, што яшчэ не мае свайго апярэння? Але ж Ён не выбірае асілкаў! Ён выбірае звычайных, можа, нават не найлепшых, каб чалавек ад першых сваіх крокаў на шляху Божай службы і да апошніх
    дзён свайго жыцця так і жыў з гэтай вялікай таямніцай, так ніколі і не распазнаў яе, так і не зразумеў, чаму Ён, Магутны, Велічны, Святы, абраў менавіта яго, слабога, нямоглага, нягоднага. Колькі разоў айцец Юры задаваў сабе гэтае пытанне, столькі ж яно заставалася без адказу.
    Упершыню гэтае трывожнае пытанне паўстала перад ім ва ўсёй сваёй велічы ў той дзень, калі ён без дайпрычыны пакінуў раптам заняткі ў гімназіі, чаго за ўсю вучобу ні разу з ім не здаралася, і прыйшоў вось на гэты самы бераг Дзвіны. Ён брыў тады ад вярбы да вярбы, дакранаўся да ствалоў, лашчыў пальцамі ніцыя галіны — ішоў, ішоў далей уздоўж берага, не ведаючы і не разумеючы, якая сіла вядзе яго. He ў той дзень ён вырашыў, што пойдзе ў законнікі, гэта прыйшло да яго значна раней, тады, калі думаў, што ж будзе ён рабіць пасля гімназіі. Усе выбіралі сабе далейшы шлях, думаў пра яго і ён, гімназіст Юры Кашыра. I вырашыў, што стане законнікам — цвяроза, разважліва вырашыў. Дык што ж здарылася з ім тады? Да сённяшняга дня ён так і не зразумеў, якая сіла павяла яго раптам ад хлопцаў і дзяўчат на гэты бязлюдны бераг, у цішыню прыбярэжных лозаў, да ціхамірнай блакітнай Дзвіны. Ён быў на гэтым беразе адзін. I адначасна мог пабажыцца, што Хтосьці яшчэ быў разам з ім у тыя хвіліны на маўклівым беразе. I той Хтосьці змушаў шалёна калаціцца хлапечае сэрца. Той Хтосьці быў недзе зусім побач. Юры адчуваў Ягоную прысутнасць і, нягледзячы на гэта, плакаў, як могуць плакаць хлопцы ягонага веку толькі на адзіноце. He ведаў, чаго плача, але плакаў. Слёзы прыносілі палёгку. I, чуючы на сасмяглых вуснах іхні салёны смак, ён усміхаўся ад гэтае горкае асалоды. Ён плакаў і ўсміхаўся адначасна, як плача чалавек, калі ягонае сэрца напоўніцца раптам вялікай радасцю, што выпліхнецца з ягонай душы слязьмі палёгкі.
    У гімназію вярнуўся адвячоркам. Верны сябрук Казік Смольскі надчэкваў яго, седзячы на лаўцы пад бярозамі, і больш для чужога вока, чымсьці дзеля сваёй цікавасці, rap-
    таў нейкую кнігу. Ледзьве наблізіўся да яго — Казік адразу закрыў кнігу і, глытаючы словы, зашаптаў з прысвістам:
    — Дзе цябе насіла, бесталковая ты галава? Хоць бы сказаў што, хоць бы папярэдзіў, што каму гаварыць, a то мне давялося выдумляць тут невядома якую трасцу.
    — Навошта? — стомлена і неяк зусім раўнадушна прамовіў Юры.
    Казік на хвілю застыў з адкрытым ротам, потым глытнуў паветра і бухнуў самае найгоршае:
    — Дырэктар цябе чакае.
    I не стрываў — дадаў пакрыўджана:
    — Я тут заяго сівеў-марнеў, аён!.. Дастукаўся, разумнік! Але праўду мая бабця кажа: у ціхім балоце чэрці водзяцца.
    Юры быў настолькі стомлены, што нават на балота і ягоных рагатых насельнікаў ніяк не зрэагаваў, моўчкі пайшоў у кабінет дырэктара — да айца Андрэя.
    Hi разу за ўсю вучобу яго туды не выклікалі, па сваёй жа ахвоце таксама не імкнуўся лішне трапляцца настаўнікам на вочы, а тым больш — дырэктару. I вось дачакаўся — выклікалі, хочаш — не хочаш, а трэба ісці. He ведаў, як будзе апраўдвацца, Казікавы ж парады, якія ён яму паспешліва шапянуў на адыход, наўрад ці прыдадуцца.
    Айцец Андрэй сядзеў за сталом і штосьці пісаў. На Юрыева прывітанне ўзняў галаву, адказаў і працягваў пісаць. Юры чакаў, чуючы, як нейкая напятая струна бязгучна трымціць дзесьці ўсярэдзіне. Нарэшце айцец Андрэй паклаў асадку на чарнільны прыбор, адсунуў ад сябе паперу, узняў галаву. Юры стаяў якраз насупраць вакна, і вечаровае сонца сляпіла яму вочы, але ні саступіць хоць бы крок убок, ні засланіць даланёй твар не адважыўся. Яркае святло рэзала вочы, і з іх вось-вось маглі пацячы зусім не патрэбныя тут слёзы. Айцец Андрэй паволі падняўся з-за стала, засланіў сваёю шырокаю спінаю вакно.
    — Здарылася штосьці? — запытаў проста, без ценю папроку альбо пагрозы.
    Сонца болей не сляпіла, але з вачэй чамусьці ўсё роўна пацяклі слёзы. Як і там, на Дзвіне. Толькі там нікому нічога не трэба было тлумачыць, там, на самоце, ён мог плакаць уволю, тут жа трэба было гаварыць.
    — Ойча... — раптоўна ахрыплым, чужым голасам прашаптаў Юры, — я... хачу быць законнікам... Марыянінам... Хачу быць з вамі.
    Сказаў і аціх. Праз слёзы, што ўсё яшчэ засцілалі вочы, убачыў як айцец Андрэй варухнуў плячыма, счакаў момант, потым паволі наблізіўся да Юрыя, узняў рукі і... прыгарнуў яго, як маленькае дзіця, да сваіх шырокіх грудзей. I, дакрануўшыся сваёй мокрай шчакой да шорсткай сутаны айца Андрэя, Юры зноў прашаптаў:
    — Хачу быць з вамі.
    Для яго гэта было вельмі важна — быць з імі. 3 айцом Андрэем, айцом Фабіянам, айцом Язэпам... Ведаў: быць такім, як яны, — смелым, заўсёды ўпэўненым, ён наўрад ці зможа. I наўрад ці сумее ён ведаць столькі, як яны, гэтаксама ахвярна любіць Бога, як яны. Але ён вельмі хоча навучыцца ўсяму гэтаму.
    Айцец Андрэй адхінуў ад сябе Юрыя, паклаў рукі яму на плечы, уважліва глядзеў у твар, думаў пра штосьці, потым кіўнуў галавой, быццам згадзіўся з нейкімі сваімі думкамі, няспешна прамовіў: