Будзь воля Твая...
Ірына Жарнасек
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 436с.
Мінск 2023
*°«Каб цара нашага Мікалая II з усім яго домам і падданым людам у ласцы і апецы Тваёй пажадаў захаваць, Цябе просім, Пане!» (польск.).
пра тое, што гэты сад ужо не наш. I той востраў, — кіўнуў у бок Дзвіны, — з нашай гаспадаркай на ім ужо таксама не наш. I ўся зямля друйскага кляштару з таго моманту стала не ягонай. Словам, дзякуй за тое, што хоць нас не палічылі пакуль што ўласнасцю савецкай дзяржавы.
— He паспелі.
— Канечне, не паспелі, — згадзіўся айцец Антоні.
— Вы так спакойна пра гэта кажаце...
Горкая ўсмешка тарганула вусны айца Антонія, але ён змоўчаў, толькі сарваў яшчэ адну травінку, паднёс да рота, прыкусіў, прымружыў вочы, павярнуўся да айца Юрыя:
— Дык, кажаш, рады, што давялося пагаманіць па-беларуску?
— Яшчэ як!
У вачах айца Антонія бліснулі вясёлыя іскрынкі:
— А ведаеш, ёсць магчымасць прадоўжыць нашу прыемную гутарку.
Айцец Юры маўчаў, адно з лёгкай наструненасцю чакаў што ягоны суразмоўца скажа далей. А той нейкі час узіраўся на раку, потым павярнуў голаў, і на айца Юрыя зноў зірнулі спакойныя, зычлівыя вочы:
— Паедзеш, браце, са мной у Расіцу? Там наша беларуская мова вельмі патрэбная, a то бедны айцец Фелікс стараецца-стараецца дамаўляцца то па-руску, то па-беларуску, але не надта пакуль што атрымліваецца.
— У Расіцу? — перапытаў айцец Юры. He ведаў, дзе тая Расіца, ніколі там не быў, але ўжо добра ведаў іншае: ён паедзе ў тую незнаёмую Расіцу з гэтым разважлівым, разумным святаром, хоць бы таму паедзе, што ён, айцец Антоні Ляшчэвіч, кліча яго туды.
— Паеду, — адказаў. — Вядома, паеду. Хоць сёння.
— Ну, вядома, сёння, — весела ўсміхнуўся айцец Антоні. — Я ж не катаюся сюды штодня. Там, браце, працы хапае па горла.
3 усіх святых сакрамэнтаў айцец Юры найбольш любіў хрост. Мабыць таму, што першы сакрамэнт, які яму давялося ўдзяляць, быў хрост Марыські Рымшы — дачушкі колішняга ягонага аднакласніка па гімназіі. Было гэта ў трыццаць чацвёртым годзе, на трэці дзень пасля ягонага дыяканскага пасвечання. Бацькі чакалі гэтага дня, хацелі, каб менавіта ён пахрысціў іхнюю дачку, якую таксама назвалі з ягонай лёгкай рукі Марыяй. Добра памятаў той момант, калі ён крэсліў знак крыжа на Марысьчыным лобе. Увесь час да гэтага дзяўчынка ляжала ціха, толькі зрэдку пакрэквала, а ў тое імгненне яна нечакана шырока расплюшчыла свае блакітныя вочы і, здалося, цалкам асэнсавана, нібы разумела ўсю значнасць таго, што адбывалася, паглядзела проста на схіленага над ёй чалавека. Шмат дзяцей ахрысціў айцец Юры пасля таго, але тыя вачаняты трохмесячнай Марыські, што раптоўна зірнулі проста ў ягоную душу, не забываліся.
I сёння, калі айцец Антоні, збіраючыся ў Асвею, сказаў, што айцу Юрыю трэба будзе пахрысціць дзіця, ён не стрываў і радасна заўсміхаўся. На злёгку здзіўлены позірк айца Антонія збянтэжана патлумачыў:
— Люблю хрысціць.
— Прыемная падзея, — згадзіўся айцец Антоні, — пастаяў і задумліва паўтарыў: — Прыемная. Асабліва вайной, калі нараджаецца так мала, а памірае... Так шмат памірае
людзей!.. Сёння чалавек тут раніцай ішоў, дык казаў, што на хутары блізу Крывасельцаў немцы расстралялі цэлую сям’ю за тое, што ў іхняй хаце накармілі партызанаў. Пабілі ўсіх — старых і малых. Усе гэтыя людцы — ворагі іхняга Рэйха. А што было б з імі, каб яны адмовіліся накарміць партызанаў?..
Айцец Юры апусціўся на крэсла, успёрся локцямі на стол, сашчапіў рукі — ягоную раптоўную радасць як рукой зняло.
— Учора адна жанчына прызнавалася мне, — сказаў ён, — што неспакойнае яе сумленне, бо не прыняла нейкага свайго родзіча з хутара, які прасіўся пераехаць жыць да яе з сям’ёй, таму што баіцца на хутары — партызаны праз ноч ідуць і ідуць. А яна, бедная, сама са свёкрам ды з кучай малых дзяцей — куды ж, кажа, я яшчэ пецярых вазьму.
— Няма людзям спакою, — прамовіў айцец Антоні. — Як на здаровы розум, то і трэба прымаць начных гасцей на хутарах, бо яны ж бароняць радзіму. Але ж... Нядаўна адна кабета з Сар’і аблівалася слязьмі, бо ейны чатырнаццацігадовы сын уцёк з дому ў партызаны, а камісарам ягонага атраду — чалавек, які некалі забраў у «чорны воран» ягонага бацьку.
— Я часта думаю, — глуха прамовіў айцец Юры, — вось пройдзе трыццаць, пяцьдзясят, сто гадоў... Што будзе напісана ў падручніках па гісторыі пра наш час? Ці знойдзецца там месца, каб напісаць пра лёс гэтых гаротных жанчын і дзяцей?
— Вунь куды цябе занесла — ажно ў падручнікі па гісторыі! — пажартаваў айцец Антоні. — Ахвотна абмеркаваў бы з табой іх, ды, на жаль, не маю часу, бо дарога не любіць чакаць. Вось табе і яшчэ адна адметная рыса нашага часу — дарога не любіць чакаць.
— Калі зусім шчыра, то баюся я тваіх дарог, — прызнаўся раптам айцец Юры. — Як людзі на хутарах, так і я баюся
тых, што сустракаюць часам цябе на дарогах. Хто ведае, каму што стрэліць у галаву...
— Канечне, невядома, — засмяяўся айцец Антоні. — Галоўнае, браце, каб яны не стралялі па нас. Калі яшчэ толькі гавораць, то паўбяды. Іншае, што мне часам вярэдзіць душу, — перайшоў ён на сур’ёзны тон, — дык гэта тое, ці правільна я зрабіў, што цябе паклікаў сюды? У Друі ўсё ж, відаць, спакайней...
Твар айца Юрыя ўспыхнуў чырванню:
— А чаму я павінен быць там, дзе спакайней? — не змог схаваць крыўды. — Што я за асоба, якую трэба аберагаць? He дзеля спакою вяртаўся. I ці магчыма ў такі час шукаць нейкі спакой? Што ўжо Бог пашле, тое і прымем... разам...
— Ну і дзякуй Богу, — заўсміхаўся айцец Антоні, — падбадзёрыў ты мяне. Прызнаюся, за цябе я трохі спакайнейшы, чым за айца Фелікса, бо на палякаў і партызаны, і немцы больш касавурацца. Тады, калі вы памяняліся з ім месцамі, я быў рады, а вось цяпер быццам і засмокча нешта.
— Значыць, трэба прагнаць — навошта лішні цяжар цягаць з сабой па няблізкіх дарогах?
— Можа, і праўда, — трасянуў галавой айцец Антоні. — Што ж, у дарогу.
Яны абняліся. Айцец Юры не вытрываў і ўздыхнуў:
— Над табой вунь большая небяспека — кожны дзень...
— Ну, што там небяспека... Трэба ехаць — і ўсё тут. Ці Гітлер, ці Сталін стаялі б на дарозе, а ехаць трэба.
Айцец Антоні шпарка выйшаў за дзверы, за ім — aftpep Юры. Тры дні... Праз тры дні, калі Бог дасрь, айрер Антоні вернерра. Што ж, айрер Юры ні кродлі не крывіў душою, калі казаў што не шкадуе таго, што жыве ряпер у Расіры. Бо хіба ж не падарунак лёсу для яго — сустрэрь на сваім шляху разумнага і такога глыбокага айра Антонія, разам з ім служырь Богу ў гэтым рудоўным касрёле, сярод гэтых добрых, даверлівых людзей?
Даўно знікла з вачэй павозка айца Антонія, а ён усё стаяў і глядзеў у той бок, куды паехаў ягоны канфратр. Нават самому сабе не насмельваўся прызнавацца, што яму няўтульна заставацца ў Расіцы без айца Антонія. 3 ім, які спакойна ўмее разважаць над любой сітуацыяй і знаходзіць выйсце з самага складанага становішча, з ім, вядома, прасцей і надзейней. Але ж хіба лёгка яму самому цяпер ехаць па глухіх лясных дарогах і не ведаць, што чакае яго за кожным дрэвам, узгоркам, паваротам дарогі?
— Святы Крыштофе, маліся за яго! — папрасіў айцец Юры апекуна падарожнікаў. — Няхай будзе шчаслівы ягоны шлях!
— Андрэй, ego te baptizo in nomine Patris et Filii, et Spiritus Sancti11.
Хлопчык не заплакаў ад дотыку халоднай вады. Плакала яго маці. Стаяла за пару крокаў ад хроснай, якая трымала на руках яе сына, і слёзы буйнымі гарошынамі падалі на сплеценыя ў замок рукі. Айцец Юры ведаў, чаго яна гэтак горка, няўцешна плача. Воддаль стаялі невядомыя людзі са зброяй у руках. Стаялі моўчкі. Але гэтае маўчанне было пагрозлівым і страшным і для жанчын, што прынеслі хрысціць немаўлятка, і для айца Юрыя. Яны ўвайшлі ў касцёл якраз у часе хросту — людзі ў паліцэйскай форме, з аўтаматамі на грудзях. Каго яны тут шукалі? Хто ім быў патрэбны — айцец Юры, Андрэйкава маці Галіна альбо Андрэйкава хросная, высокая дзябёлая Галініна старэйшая сястра Фэля? 3 усіх сілаў намагаўся не думаць пра гэта, не бачыць няпрошаных гасцей, але хрост неўзабаве скончыцца...
— Памолімся да Айца Нябеснага за ахрышчанага Андрэя малітвай, якую запаведаваў нам сам Езус Хрыстус, — глуха сказаў айцец Юры, і яны ўсе апусціліся на калені.
11 Я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога... (лац.).
— Pater noster...12
За іхнімі спінамі стаялі людзі з аўтаматамі, нецярпліва пераміналіся на нагах. Госці не перашкаджалі ім маліцца за Божае блаславенне для Андрэйкі і для іх саміх — ужо гэта магло быць добрым знакам. Але ці надоўга хопіць іхняе цярплівасці? За іхнімі спінамі штосьці бразнула і пакацілася па падлозе. Андрэйкава маці ўсхліпнула, хросная зайшлася кашлем. Андрэйка спаў.
Перажагналіся і паволі падняліся: першым — ён, айцец Юры, за ім — Галіна з Фэляй. Марудна, зусім не жадаючы бачыць іх, павярнуліся да людзей з аўтаматамі. I толькі цяпер айцец Юры заўважыў, што воддаль стаіць яшчэ і нямецкі афіцэр у доўгім плашчы.
— Гўтэн таг! — гучна сказаў ён, і рэха ягонага голасу паляцела па касцёле. Пругкім крокам афіцэр наблізіўся да алтара: — Где... ест... пас-тор Леш-чэ-внч?
Айцец Юры ўздрыгнуў, унутрана сцяўся, але адказаў з удаваным спакоем:
— Паехаў... у Асвею...
— О-о-о... Да-ле-ко?
— Кіламетраў дзесяць...
— Н что... но-че-вать... не прн-ез-жайт?.. Там же пар-тнзан... Пас-тор Леш-чэ-внч смелый?
Штосьці запяршыла ў горле, і айцец Юры закашляўся. Афіцэр спадылба глядзеў на яго — чакаў. Айцец Юры аціх, афіцэр нецярпліва перапытаў:
— Сме-лый, спра-шн-вайт, пас-тор Леш-чэ-внч?
— Напэўна, — зноў з удаваным спакоем адказаў айцец Юры. — Кожны святар мусіць быць смелым, асабліва вайной.
Афіцэр насупіў бровы, падумаў, потым махнуў рукой:
— Хо-ро-шо! Пе-ре-да-вай ему прн-вет. Скажн: гер Гэкер был... здесь...
12Ойча наш... (лац.).
Ён павярнуўся, штосьці сказаў паліцаям, паказваючы на Галіну з Андрэйкам на руках і на Фэлю. Ад групы аддзяліўся высокі худы паліцыянт, падышоў бліжэй і сказаў:
— Гер афіцэр пытаецца, што гэта за людзі і што яны тут робяць?
— Дзіця хрысцілі, — коратка адказаў айцец Юры. Зачас размовы ён крыху набраўся ўпэўненасці і цяпер адчуваў сябе спакайней.
— Маль-чнк? Де-воч-ка? — запытаў Гэкер, тыцкаючы пальцам на Андрэйку.
Галіна нарэшце разняла вусны:
— Мальчык, — кіўнула яна галавой, — мальчык.
— Хо-ро-шо, — прамовіў афіцэр і штосьці хутка, адрывіста сказаў цыбатаму паліцаю.