Будзь воля Твая...
Ірына Жарнасек
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 436с.
Мінск 2023
— Нашы законніцы нядаўна рыхтавалі да споведзі трох дзяўчатак з-за Дзвіны, — уставіў айцец Уладзіслаў, — а яшчэ раней хлопцы на дзвюх лодках прыплывалі з таго берага: на вайну ішлі, то вырашылі да таго паспавядацца, папрасіць блаславення.
— Ведаю, — уздыхнуў Свідэрскі. — Адзін з іх ужо не жыве... Мой пляменнік.
Памаўчалі.
«Што ж параіць гэтым людзям? — думаў айцец Антоні. — Зрэшты, нібыта ўсё зразумела: калі народ прагне Bora, то што ж застаецца святару, як не несці ім Яго?»
Свідэрскі нібы пачуў ягоныя думкі:
— Дык вось мы сабраліся там, парадзіліся, — зноў завёў ён сваё, — і вырашылі прасіць вас, дарагія ойчанькі. Можа б, згадзіўся каторы з вас ды прыехаў служыць да нас? Касцёл то, праўда, зняважаны, але што ж — муры ёсць. Калі яны ўмелі забраць яго ў нас, то чаму мы не сумеем вярнуць яго назад? Вежаў, вядома, адразу не збудуем, але як пойдзе на добрае... Падумалі б вы, ойчанькі, га? — I не стрываў — выклаў апошні і, мабыць, як на ягоную думку, самы важкі аргумент: — А то ж вас, ойчанькі, тут вунь як шмат, а ў нас нікога...
Гэты апошні аргумент быў сустрэты смехам. Свідэрскі разгубіўся:
— Вы ўжо даруйце, калі я што не так... Па-простаму я...
— Усё так, — смяяўся айцец Антоні і сціснуў плячо Свідэрскага.
— Можа б, я і не адважыўся ехаць да вас прасіць, але вельмі ж ужо мне запамяталася мая апошняя споведзь у вашым касцёле, на Божае Цела. Паверылася мне тады, ойчанька, — казаў ён далей ужо толькі да айца Антонія, — што прыняўся ты нашай бядою. Здалося, не вычэкваў, каб я хутчэй перастаў жаліцца, але прыняў да сэрца мой боль. Палягчэла мне тады на душы, а многія ж нашы людцы таксама хацелі б атрымаць гэткую палёгку. У нас вунь на Прачыстую прыязджаў ксёндз з Латвіі і адправіў святую Імшу. Дык ці паверыце — у наш велічэзны касцёл не маглі ўсе ўціснуцца! Во як! — з гонарам ускінуў Свідэрскі галаву. — Хоць і бушавалі ў нас гэтыя бязбожніцкія звадыяшы, а ні халеры яны не дабіліся, скажу я вам праўду! — I зноў спахапіўся: — Даруйце, брыдкае слова вымкнулася.
Святары зноў смяяліся, а Свідэрскі зніякавеў, аціх, пачаў камячыць у руках шапку, потым дадаў пацішэлым голасам:
— He толькі ад сябе прашу, паверце, — ад многіх. А калі просяць людзі, то ці ж не паслухаеце? Грэх, як мне здаецца...
Айцец Уладзіслаў варухнуўся, з усмешкай падтрымаў:
— Мне... тэж... здаецца... — грэх.
Айцец Антоні дакрануўся кончыкамі пальцаў да скроняў, сціснуў іх, як рабіў заўсёды, калі хацеў засяродзіцца і шукаць адказу ў складанай сітуацыі. Яму вельмі патрэбна была цяпер парада і падтрымка. Ведаў, што пазней ён яшчэ пойдзе з гэтым клопатам да алтара, каб перадумаць усё ды слухаць, слухаць сэрца, у якое, магчыма, прыйдзе адказ.
— Бардзо сур’ёзная... то... справа, — ціха, з роздумам прамовіў айцец Фелікс. — Вось так... з ходу, сярод ночы не вырашыш.
Госць адно развёў рукамі.
— Дзякуем пану Зыгмунту за гэты клопат, — адняў пальцы ад скроняў айцец Антоні. — Няма сумніву, што Пан Бог прыняў вашыя высакародныя жаданні. I напэўна
ж, Ён пакіруе так, што для людзей, якія прагнуць Бога, адкрыецца гэты шлях.
Свідэрскі ўважліва слухаў, потым крутнуў галавой — прамовіў:
— Вось і я так думаю: не можа быць, каб Пан Бог зусім на нас забыўся. I я так кажу, і Матруна, і шмат хто... Каб толькі вы згадзіліся нам дапамагчы... Дапаможаце, ойчанька? — зірнуў ён у вочы айцу Антонію.
— Калі будзе на тое Божая воля, — усміхнуўся айцец Антоні. Памаўчаў і дадаў больш бадзёра: — А я чамусьці не сумняваюся, што яна будзе.
Ill
Ён упершыню ехаў па гэтай зямлі. Шмат пра яе думаў. Шмат маліўся за яе. Але ніколі тут не быў. Яна цікавіла яго, прыцягвала да сябе нейкай невытлумачальнай моцнай сілай і адначасна адштурхоўвала, палохала ўсім тым, што тут дзеелася. Бо не можа не палохаць зямля, дзе паўсталі супраць самога Бога.
Нават дзіўна, што тут гэткае ж самае паветра, як і ў Друі, гэткае ж высокае і спакойнае неба ў вышыні, гэтак жа бесклапотна й весела спяваюць птушкі, а па лугах паволі, як дбайныя гаспадары, праходжваюцца чырвананогія буслы. Зрэшты, гэта могуць быць і друйскія буслы: што ім значыць — пераляцець цераз Дзвіну, каб спакойна шукаць сабе ўжо савецкіх, а не крэсавых жабаў. Усміхнуўся сваім жартаўлівым думкам пра грамадзянскую прыналежнасць тутэйшых жабаў. Вядома, ім не абыходзіць тое грамадзянства ды межы, але трапіць у дзюбу буслу ні савецкай, ні польскай, ні нямецкай жабе зусім не хочацца.
Уздыхнуў, варухнуўся і толькі цяпер убачыў, што ўсё яшчэ трымае ў руцэ ружанец. Малітву скончыў, а потым задумаўся ды так і трымаў яго заціснутым паміж пальцамі. Перажагнаўся, пацалаваў крыжык, адшпіліў два гузікі сутаны і паклаў ружанец у кішэню кашулі.
— Ксёндз шмат моліцца, — з павагаю прамовіў Свідэрскі, кранаючы лейцы. Увесь гэты час, пакуль айцец Ляшчэвіч маліўся, а потым думаў пра сваё, ён нават на каня асцерагаўся нукаць.
— Шмат? — няўважліва перапытаў айцец Антоні, углядаючыся на высозны стары і амаль ссохлы дуб, што стаяў пры самай дарозе. Ягоныя счарнелыя разлапістыя галіны выглядалі асабліва сумнымі над бесклапотнай мурожнай атавай, што ярка-зялёным дываном засцілала луг. На дубе ж сярод сухога чарноцця сіратліва шапталася пажухлай зелянінай усяго некалькі галінаў. «Як і вера на гэтай зямлі, — горка падумаў айцец Антоні. — Счарнела, пачала паміраць, але ж ёсць гэтыя некалькі галінаў...» Вось дзеля іх ён, ксёндз Антоні, змагаючы ў сабе прыкры халадок непамыснасці, і едзе на гэтую незразумелую зямлю.
— Вось вам і Латвія, — прамовіў Свідэрскі, — Лупанты.
Айцец Ляшчэвіч агледзеўся на бакі. Яны ўязджалі ў вёску, якая нічым не адрознівалася ад тых, што былі блізу Друі, але гэта ўжо была Латвія.
— Чакайце... Лупанты... Гэта ж тут айца Кулешу забілі, — схамянуўся айцец Антоні. — Ну так, за Лупантамі... казалі...
Свідэрскі крэкнуў.
— У нас таксама чулі пра гэта. Вот жа звяр’ё — не паспелі прыйсці і адразу пачалі страляць!..
...Айца Кулешу чырвонаармейцы забілі за тое, што ён нібыта пасабляў немцам. А ягонае «супрацоўніцтва» было ў тым, што ён схадзіў на сход, які немцы, як толькі прыйшлі ў Друю, сабралі ў былой гміне. He па сваёй волі пайшоў, але выконваючы пагрозлівы загад: хтосьці ад законнікаў павінен там быць. Узяў гэта на сябе і расплаціўся потым за тое найвышэйшаю платай, бо праз пару тыдняў, калі немцы адышлі на ўсход, а ў Друю зноў укацілі чырвонаармейцы, хтосьці паслужліва данёс ім, што ксёндз Кулеша быў на тым сходзе і нават размаўляў па-нямецку з афіцэрам, і нават той паляпаў яго прынародна па плячы ды загадаў людзям, каб слухаліся свайго айца. Гэта зразумелі як службу Гітлеру. Ды і хто там што хацеў разумець!..
Ударам нагі яны адчынілі дзверы кляштара і запатрабавалі ксяндза Кулешу. Ён выйшаў да іх. Айцец Смалінскі пачаў быў тлумачыць, што айцец Яўгені ні ў чым не вінаваты, але чырвонаармеец адно хмура сказаў:
— Ты тоже пойдешь с намн. Н ты, — махнуў на айца Бакаляжа, які, прачыніўшы дзверы сваёй келлі, адно пераводзіў здзіўлены позірк з няпрошаных гасцей на сваіх братоў законнікаў.
У двары касцёла ўжо шумеў натоўп. Калі паспеў сабрацца? Ды потым стала зразумела, бо то там, то тут у натоўпе былі бачныя аднолькавыя блакітныя касынкі сясцёр эўхарыстак8. Натоўп спачатку прыціх, убачыўшы святароў пад прыцэламі стрэльбаў, а потым над ім узвіўся шматгалосы крык. Айцец Яўгені павярнуўся, ускінуў руку, ці то жадаючы суцішыць гэты адчай, ці то збіраўся развітацца са сваімі парафіянамі, а можа, так развітваўся з законніцамі, якімі ён апекаваўся. Яго штурхнулі: «Пайшоў!» Спусціліся да Дзвіны. Невысокі маўклівы чырвонаармеец, які чамусьці ўвесь час глядзеў сабе пад ногі, адвязаў лодку, а ягоны камандзір загадаў:
— Все в лодку!
Селі. Маўклівы ўзяўся за вёслы, ударыў імі па вадзе, і лодка паволі пачала аддаляцца ад берага. Святары сядзелі тварамі да людзей, што заставаліся плакаць на беразе. Некалькі чалавек увайшлі ў ваду, за імі — яшчэ... I вось ужо палова натоўпу стаіць у вадзе, а колькі чалавек брыдуць і брыдуць па рацэ... Сёстры, збіўшыся ў купку, як чародка спуджаных птушанятаў, ускінулі рукі над галовамі: ці то развітваліся, ці то заклікалі на помач Неба...
Лодка прычаліла да берага, маўклівы чырвонаармеец выскачыў з яе і, боўтнуўшыся ў ваду, трымаў за нос. Яны выйшлі, рушылі ў хату, каля якой стаяла машына, а на прызбе сядзелі чырвонаармейцы.
8 Законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі.
Іх замкнулі ў пакоі, а ў суседнім, чутно было, радзіліся, што рабіць далей. Айцец Кулеша моўчкі дастаў з кішэні ружанец, услед за ім і айцец Смалінскі з айцом Бакаляжам таксама перажагналіся і пачалі маліцца. Але хутка ім перашкодзілі: у дзвярах шчоўкнуў замок, з’явіўся высокі белабрысы чырвонаармеец і выгукнуў:
— Кулеша! На выхад!
Айцец Яўгені падняўся і, ужо стоячы, скончыў чарговую пацерынку:
— ...Swi?ta Maryjo, Matko Boza, modi si? za nami grzesznymi teraz i w godzin? smierci naszej. Amen.— Перажагнаўшыся, пацалаваў крыжык і глуха прамовіў: — Prosz? о modlitw?... Niech b?dzie pochwalony Jezus Chrystus!9 — абняў ix па чарзе i рушыў да дзвярэй.
— Навекі... — захрас у абодвух адказ у горле.
Айцец Бакаляж памкнуўся быў да дзвярэй, разгублена запытаў:
— А мы? Мы ж... разам...
Белабрысы загарадзіў яму дарогу:
— He спешн, тебя не зовут, — і коратка рагатнуў. — Туда, отец, всегда успеешь.
Іх выпусцілі з таго пакоя пад вечар, і маўклівы чырвонаармеец зноў павёз іх на лодцы, на гэты раз назад, у Друю. Разам з імі ехаў і яшчэ нейкі чалавек у салдацкіх ботах і бруднай малінавай кашулі, на якую тлустымі пасмамі спаўзалі рудыя валасы і гэткая ж рудая рэдкая бародка. Як толькі яны выйшлі з лодкі, чырвонаармеец, нават не зірнуўшы на іх, адразу ж развярнуўся і паплыў назад, у Прыдруйск. Руды ж, звузіўшы ў ледзь бачныя шчыліны і без таго малыя вочы, агледзеў сваіх спадарожнікаў з галавы да ног, быццам намагаўся запамятаць, закінуў за плечы сваю торбачку і патыргікаў уздоўж берага.
9 Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. Прашу малітвы... Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус! (польск.).
Taro ж вечара ён прыцёгся да законніц, падазваў сястру Разалію, якая мыла ў двары бялізну, і па-змоўніцку паведаміў: