Будзь воля Твая...
Ірына Жарнасек
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 436с.
Мінск 2023
Першым падняўся з каленяў Адам. Ён абвёў позіркам сваіх сямейнікаў, і ўсе зразумелі — пара ў дарогу. На гэты раз айцец Юры ўзяўся за заднія канцы жэрдак. Ішоў і лавіў сябе на тым, што чамусьці пазбягае глядзець Адасю ў вочы, быццам у нечым вінаваты перад ім. Адася паклалі на сані, маці пачала атульваць яго коўдрамі.
— А можа б, да мяне ў хату на гадзінку зайшлі? — прапанаваў раптам айцец Юры. — Пагрэліся б, гарбаты цёплай папілі...
Адась з надзеяй, амаль што ўмольна зірнуў на бацьку, але той хмурыў бровы і засупоньваў каня, потым павярнуўся да айца Юрыя:
— Дзякуй, ойчанька, табе адпачыць трэба — вунь колькі з намі давялося важдацца. Дзякуй... Па-людску ты, з душою да нас... — памаўчаў і крутнуў галавой. — А нам за відным
трэба паспець даехаць, каб... у новай хаце размясціцца нанач.
— Вялікая хата? — папытаў айцец Юры.
Адам прымружыўся, глядзеў на дарогу, па якой неўзабаве павязе сваю сям’ю ў тую новую хату. He паварочваючы галавы, прамовіў:
— Вялі-і-ікая... Як бабе сесці. Насцілы з дошак намасціў у тры паверхі, а паміж імі яшчэ нават і праціснуцца можна — палац, а не хата.
Ягоная жонка ўсхліпнула, Адам няветла зыркнуў на яе: — Ну, будзеш тут мне макраяць разводзіць! Паехалі!
Айцец Юры нахіліўся, каб развітацца з Адасем, і яго сустрэла пакутлівая Адасева ўсмешка, што праступала на ягоным бледна-сінім твары насуперак дзвюм буйным слязінам, якія стылі на ўпалых шчоках. Рука была халоднаю, як лёд.
— Хавай рукі пад коўдру, — папрасіў айцец Юры.
— Дзякуй, ойча...
— За што дзякуеш?
— За тое, што ты паслухаўся Яго, — ледзьве чутна прашаптаў Адась.
Вочы айца Юрыя шырока расплюшчыліся, ён яшчэ ніжэй нахіліўся да саней:
— Ты думаеш, я... варты?..
Адась не адказаў — слёзы, што зноў пацяклі па твары, перашкаджалі гаварыць. Ён прыціснуў руку айца Юрыя да вуснаў і зноў усміхнуўся праз слёзы.
— А ведаеш, я таксама аднойчы Яго бачыў... — прашаптаў неспадзяванае Адась.
Бацька крануў лейцамі, конь даўно чакаў гэтага — ахвотна ўскінуў галаву.
— Пачакайце! — гукнуў айцец Юры. — Калі ласка, хвілінку пачакайце.
Адам незадаволена нацягнуў лейцы:
— Тпру-у... Ну, што там яшчэ?
— Адну хвіліну, — папрасіў айцец Юры і зноў нізка схіліўся да саней. Што ты казаў?
— Бачыў Яго... — прашаптаў Адась. — Маці з бабуляй вырашылі мяне ў веснавым бярозавым лісці папарыць, каб я моцы набраўся. Ну і так напарылі, што я ледзьве не памёр — сэрца з грудзей выскоквала. Ляжу, не маю сілы на свет глядзець і... чакаю смерці. Тады і ўбачыў Яго... на крыжы... Карона на Ім была цярновая, як на абразку. Вісіць, звесіўшы галаву. Нежывы... I раптам бачу: варухнуў Ён галавою... прыпадняў яе і... адплюшчыў вочы. Штосьці сказаў, бо Ягоныя вусны, добра памятаю, варухнуліся, але я не разабраў слоў... Казаў ціха-ціха... а вусны — у крыві... Во так я бачыў Яго. Што гэта, ойча? Сон? Але ж я, здаецца, не спаў. Стрызнілася мне? Але... чаму менавіта тады, калі мне было так цяжка?.. Я зразумеў: гэта азначала, што яшчэ крыху пажыву... Як думаеш, ойча?
Айцец Юры моцна сціснуў Адасеву руку і горача, паспешліва зашаптаў яму ў твар:
— He ведаю, хлопча. Але, пэўна, ты сам усё добра зразумеў. Толькі гэта яшчэ азначае і тое, што ты — разам з Ім... Разумееш? Ты разам з Ім церпіш боль, а значыць, ты будзеш шчаслівы, хлопча... Абавязкова будзеш шчаслівы ў вечнасці. He маеш зямнога будзеш мець вечнае. Толькі... будзь заўсёды з Ім. Чуеш? Дзялі свой крыж з Ім... I ахвяруй свае цярпенні за кагосьці...
— Я ведаю... Ты казаў... Я ахвяраваў... Калі прымаў Ягонае Цела, я ахвяраваў сёння сваю хваробу за тое, каб усе яны, — павёў Адась вачыма, — усе яны — немцы, палякі, рускія, латышы — перасталі біцца паміж сабой. Досыць ім ужо біцца — столькі ж крыві ў зямлю сплыло!..
— Ну, ці нагаварыліся? — гукнуў Адам спераду. — Ты, ойчанька, толькі слухай яго — ён языком малоць умее, усялякага назбірае, назбірае...
— Я абавязкова прыеду ў Вопытную цябе праведаць, — паспяшыўзапэўніць Адася айцец Юры. — Чуеш? Маліся... I за мяне таксама маліся...
Адась кіўнуў.
— 3 Богам, — гучна сказаў айцец Юры і яшчэ раз моцна сціснуў Адасеву руку.
Выпрастаўся — перажагнаў на дарогу ездакоў. Конь пайшоў — пад палазамі рэзка й натужліва зарыпеў снег. Малыя галёкалі на возе, весела махалі яму рукамі, а айцец Юры, узняўшы руку, усё глядзеў услед неспадзяваным падарожнікам. У памяці гучаў маркотны Адасеў голас:
— Ну, чаго яны, ойча, усе сварацца? Б’юцца, сварацца, быццам Бог дасць ім потым яшчэ адно жыццё. Навошта гэтая вайна? Маюць ногі, рукі здаровыя, а ўсё нечага ім мала, усё хочуць нешта яшчэ займець. Грэшны я, ойча, асуджаю іх... He разумею... Асуджаю...
Мароз мацнеў, у чаканні вечара ён набіраўся сілы. «Ці схаваў ён рукі пад коўдры?» — падумаў пра Адася і адчуў, як засмылела штосьці ўсярэдзіне.
Схадзіў на плябанію, узяў брэвіярый і пайшоў у касцёл, каб, пакуль відна, паспець памаліцца Нешпары19. Перад алтаром Маці Божай прыпыніўся, узняў вочы на абраз і прыгадаў Адасева: «Прыгожая... I Сына моцна любіць — штосілачкі прыціскае да сябе». А потым — скрушна-горкае: «Але ж на крыжы Ён будзе адзін... Зусім-зусім адзін...»
19 Вечаровая малітва (ад лац. vesperae).
XIII
Christus lesus, cum in forma Dei esset, non rapinam arbitratus est esse se aequalem Deo20, голас y айца Антонія злёгку хрыплаваты, можа, трохі прастуджаны, але ж які ён сёння глыбокі! Айцец Юры чуе гэтую асаблівую глыбіню і таму ягоны ўласны голас, калі ён падхоплівае чарговы верш спеву, усхвалявана дрыжыць: Sed semetipsum exinanivit, formam servi accipiens, in similitudinem hominum factus et habitu inventus ut homo21.
Нешпары... Даўно ўжо яны не маліліся іх разам. Зрэшты, напэўна, і сёння маліліся б паасобку, калі б не айцец Антоні. Паўгадзіны таму ён прыехаў у Расіцу і, накрываючы буркай распаранага каня, у адказ на трывожна-запытальны позірк сястры Адэлі прамовіў:
— На аплатак да вас завітаў. Дзе ўсе? У касцёле да Пастэркі рыхтуюцца? Збегай пакліч: памолімся разам, падзелімся аплаткам ды я зноў у дарогу, — і перастрэў ейны балючы сполах. — Пастэрка ж, дарагія мае, не толькі ў Расіцы, але нядаўна была ў Асвеі, хутка будзе ў Дрысе.
20 Хрыстус Езус, існуючы ў постаці Божай,
не скарыстаў з магчымасці, каб быць нароўні з Богам (лац., пар. Флп 2,6).
21 Але агаліў самога сябе, постаць слугі прыняўшы, і стаў да людзей падобны (лац., пар. Флп 2, 7).
I цяпер, y гэтыя хвіліны, сёстры недзе похапкам збіралі на стол, а яны ў суседнім пакоі маліліся Нешпары. Айцец Юры заўсёды вельмі любіў супольныя малітвы: ці то Ютрань, ці Гадзіну чытанняў, ці Нешпары. Часта, ідучы з брэвіярыем у касцёл, ён думаў пра тое, як добра было б, калі б яны з айцом Антоніем маглі разам штодня маліцца брэвіярый, як таго і патрабуюць правілы іхняй супольнасці. I часта да таго як перажагнацца ды прамовіць «Божа, прыйдзі да мяне на дапамогу. Пане, паспяшы да мяне на паратунак», ён думаў пра сваіх братоў-законнікаў, якія, магчыма, у Друі, Сточку Скурцы ці Марыямпалі збіраюцца таксама ў гэты час на малітвы. I абавязкова ўспамінаў айца Антонія, хоць і не мог уявіць, дзе ён знаходзіцца ў гэты час і ці мае магчымасць маліцца Брэвіярый, які яны абодва вельмі любілі. I таму цяпер, прамаўляючы разам з ім вершы спеву з паслання апостала Паўла да Філіпянаў, айцец Юры быў проста шчаслівы.
Propter quod et Deus exaltavit ilium et donavit illi nomen, quod est super omne nomen22, -
прамовіў айцец Антоні, a айцец Юры падхапіў:
Ut in nomine lesu omne genu flectatur caelestium, terrestrium et infernorum23,
Айцец Антоні скончыў:
Et omnis lingua confiteatur quia Dominus lesus Christus in gloria est Dei Patris24.
22 Таму Бог над усім Яго ўзвысіў
і падарыў Яму імя над імёнамі ўсімі (лац., пар. Флп 2, 9).
23 Каб на імя Езуса сагнулася кожнае калена
істотаў нябесных і падземных (лац., пар. Флп 2,10).
241 каб кожны язык прызнаў,
што Езус Хрыстус -
гэта Пан дзеля славы Бога Айца (лац., пар. Флп 2,11).
Каб кожны язык прамовіў гэта... Мой Божа! Які шчаслівы зрабіўся б тады свет! Расіца — маленькая кропелька гэтага свету, такая маленькая, што калі б раптам яна знікла з твару зямлі, то ці заўважыў бы гэта свет? Але ў гэтай маленькай кропельцы ёсць столькі душаў — загадкавых, непаўторных, прыгожых! I цяпер ужо проста немагчыма сабе ўявіць, што ні расіцкага касцёла, ні ўсіх гэтых людзей у жыцці ксяндза Юрыя магло і не быць. «Каб на імя Езуса сагнулася кожнае калена істотаў нябесных і падземных...» Дзеля гэтага яны ёсць цяпер у Расіцы, і дзеля гэтага айцец Антоні паедзе неўзабаве ў сваю чарговую, заўсёды небяспечную дарогу. Бо гэта цяпер для іх абодвух — найважней.
Як на добрае, то пазней трэба было маліцца Нешпары. Але ж і вігілія25 распачнецца задоўга да таго, як успыхне на небе першая вечаровая зорка, і Пастэрка пачнецца завідна. Вайна пераблытала час, устанавіла свой суровы адлік і дэспатычна патрабуе падпарадкавання.
...Айцец Антоні ўзяў у рукі аплатак, узняў яго над сталом і запрасіў:
— Падзелімся, дарагія мае, гэтым белым хлебам, які звястуе нам, што прыйшло на зямлю Божае Нараджэнне.
Яны разабралі аплаткі з талеркі, пачалі дзяліцца імі, казаць зычэнні. Зазвычай яны вельмі светлыя, трохі сентыментальныя пры аплатку і зазвычай нямала доўжацца. Але сёння і на гэта няма часу. Айцец Юры падышоў да айца Антонія, працягнуў яму аплатак, ціха сказаў:
— Я вельмі рады, што мы разам.
I. .. змоўк. Раптам у адначас выветрыліся некуды з галавы ўсе прыгожыя зычэнні. I сапраўды: што пажадаць яму? Каб не сустрэў сёння на дарозе злых людзей? Каб не прывалакліся да яго ў касцёл у часе Пастэркі прыхадні
25 У дадзеным выпадку — вячэра перад урачыстасцю (ад лац. vigilia).
з аўтаматамі? Каб не перашкаджалі тыя, хто ваюе, служыць Богу? Нейкі момант яны глядзелі адзін аднаму ў вочы: айцец Юры — злёгку наструнена, айцец Антоні — пранікліва і як заўсёды спакойна. Потым ён кіўнуў галавой:
— Трымайся, браце.
I ўсміхнуўся.
Так усё проста і зразумела. Трэба трымацца. 3 усіх сіл. Што б ні здарылася, хто б ні пажадаў стаць на іхнім шляХУ — трэба трымацца. I таму ў наступную хвіліну, працягваючы аплатак сястры Разаліі, айцец Юры пажадаў таго ж самага:
— Трымайся, сястра!..
Тая з разуменнем усміхнулася ў адказ: