Будзь воля Твая...
Ірына Жарнасек
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 436с.
Мінск 2023
— Мадэст, у маёй галаве ўсё адно не можа змесціцца: няўжо тыя гіцалі і напраўду выправіліся на Расіцу, каб знішчаць людзей, — зноў загаварыў Генрых пра тое ж самае, пра што яны прагаварылі ўсю дарогу. — Як гэта можа быць? Людзі едуць на конях, бягуць на лыжах з адной мэтай — знішчыць іншых людзей...
— ...якія ім, да таго ж, не зрабілі анічога дрэннага, — падхапіў Мадэст.
— Можа, яны проста запужваюць? Сеюць паніку?
— Karo запужваюць? — бясколерным голасам папытаў Мадэст. — Яны ж не абвясцілі гэта прынародна, а вашы айцы ад кагосьці паціху даведаліся. I дзякуй Богу, бо, калі ўсё на добрае, то яшчэ паспеем папярэдзіць айца Антонія, каб не ехаў ён у сваю Расіцу. Партызаны ўжо, вядома ж, ведаюць пра бяду, але ці змогуць яны тут што зрабіць? Сілы, хіба што, задужа няроўныя...
— А айцец Юры?.. — задумліва прамовіў Генрых. — Яго ўжо ніхто не папярэдзіць.
— Ніхто, — рэхам адгукнуўся Мадэст і ўздыхнуў: — Цяжка мне будзе растлумачыць гэта майму брату Баляславу, калі наступны раз прыеду ў Ідолту. Ён мне нядаўна распавядаў пра айца Юрыя і казаў, што вельмі хоча праведаць яго ў Расіцы. А вось, можа, давядзецца тлумачыць, што я ведаў пра навіслую над ім небяспеку і нічагусенькі не зрабіў.
— Ну, а што ты зробіш? — у адчаі выгукнуў Генрых. — Паедзеш туды, скажаш, а назад як? Можа, паліцыя ўжо там... He, Мадэст, скажы, яны і праўда будуць забіваць людзей, як жывёлу? За што?! Ды нават жывёлу чалавек не забівае без прычыны! Мадэст?!
Усё ў Генрыху бурліла, пратэставала супраць бессэнсоўнага забойства, што вось-вось мелася ўсчацца ў Расіцы. I вельмі хацелася спадзявацца, што ўсё неяк абыдзецца: чалавечы розум пераможа над пачварнасцю і хцівасцю да крыві. Некалькі месяцаў ён жыў у Расіцы, ведаў многіх людзей, і цяпер іхнія твары паўставалі ў памяці, прымушалі бунтавацца ўсю ягоную істоту супраць кровапраліцця, што навісла над імі. Але ўваччу стаялі постаці ў белых маскіровачных касцюмах, што аддаляліся на лыжах ад Друі ў бок Латвіі, каб праз нейкія паўдня апынуцца ў Расіцы, якую яны меліся знішчыць. Некалькі дзён няпрошаныя госці па горкай іроніі лёсу жылі на другім паверсе друйскага кляштару. Пахмурныя, чымсьці незадаволеныя, яны ад самага пачатку не выклікалі да сябе сімпатый. Былі сярод
іх латышы, эстонры і нават фіны. Але былі і тутэйшыя, бо час ад часу чулася тутэйшая гаворка. Тады і разведаў aftpep Фелікс, што рыхтуерра карная эксяедырыя на Расіру, а можа, і на яшчэ якія вёскі. Надакучылі, бачыре, немрам партызаны, якія кормярра ў гэтых вёсках, і, не могучы дастарь з лясоў саміх партызанаў, яны вырашылі расквітарра з тымі, хто час ад часу даваў ім хлеб. Вырашылі адромсрірь. Але каму? Гэтым бедным кабетам ррымежнай зоны, якія ўжо колькі гадоў надрывалі жылы, перабіваліся на нішчымніры, гадуючы сваіх дзярей? Гэтым дзерям, многія з якіх ужо даўно развучыліся ўсміхарра? Як Гэнькава сястра Настачка з Расіры: глядзіш на дзяўчо, а здаерра, перад табою дарослы чалавек, які зведаў ужо ліха ведае колькі бяды. Гэта ж... і над... Настачкай навісла гэтая небяспека... і над Гэнькам... I над тэрріяркай Гэленкай, якая шмат гадоў упарта малілася ў сваёй харіне ў той час, калі ў касрёле гарлапанілі камсамольскія сходы. А можа, карнікі толькі камсамольраў ды камуністаў хочурь пакарарь? Яны ж усё крычарь, што іхні фюрэр змагаерра з камуністычнай заразай.
— Мадэст! — павярнуўся Генрых да свайго спадарожніка. — А можа, яны толькі супрарь камуністаў пайшлі? Можа, няпраўда, што будурь знірічарь усіх падрад?
Мадэст насунуў глыбей на вочы шавку.
— Ты кажаш так, быррам ніколі не чуў пра тое, як яны нішчарь і палярь тых, хто не тое што ніколі не страляў, але нават і не бачыў, як гэта робірра. Вядома, заўсёды хочарра спадзяварра на лепшае, але... відарь, не ў гэтым выпадку. Зашмат іх пайшло туды — не на праходку яны выправіліся, не на праходку. Паліраі... Гэтае ашморре немры збіраюрь да кучы зазвычай для найчарнейшай прары, той, якой самі грэбуюрь займарра. Можа, грэбуюрь, а можа, думаюрь трохі пра тое, што настане некалі час расплаты. Гэтыя фанабэрыстыя «чыстакроўныя арыйры» ў такіх выпадках не надта сряріаюрра срягнурь з рук белыя пальчаткі, ім усё яшчэ, мабырь, здаерра, што можна неяк
выйсці з распачатай імі ж бойні незапэцканымі. А да таго ж гэта ім яшчэ і прыемна: глядзець, як сусед забівае суседа па іхнім загадзе.
— Цішэй, — папрасіў Генрых, заўважыўшы двух паліцыянтаў, якія спускаліся з высокага ганку вялікага шаляванага дома.
Яны ехалі цяпер па вузкай вуліцы Дрысы, паабапал якой высіліся гурбы снегу. У мястэчку было спакойна, ціха — нішто не нагадвала пра бяду, што ў гэты самы час набліжалася да Расіцы. Зрэшты, у самой Расіцы цяпер, напэўна, гэтак жа ціхамірна. Касцёл недзе ўжо адчынены, можа, моляцца там Ружанец альбо спяваюць Гадзінкі. А айцец Юры, напэўна, спавядае...
— Божа літасцівы! Яны нічога не ведаюць! — у адчаі прастагнаў Генрых. — Што чакае іх, Мадэст, — кулі альбо... агонь?
Мадэст правёў па расчырванелым на марозе твары, пакідаючы на ім жоўтыя пісягі, на якія неўзабаве зноў наплывала чырвань. Ён быў лепш дасведчаны пра тое, што дзеелася на вайне і якімі метадамі на ёй знішчаліся людзі. Ён сам ваяваў у атрадзе Арміі Краёвай. На што здольныя карнікі, ведаў лепш за Генрыха, бо некалькі разоў даводзілася аддаваць зямлі «вынікі іхняе працы». Часам, забрыўшы на нейкі хутар, яны знаходзілі на ім толькі целы насельнікаў — старых і малых. I не раз тады даводзілася брацца за рыдлёўку... Але гаварыць пра гэта, нават успамінаць тое Мадэст не любіў — вайна зрабіла яго маўклівым. Нядаўна маці нават пакрыўдзілася на яго за гэта. Ён зайшоў на плябанію ў Ідолце і заспеў яе адну: Болюсь маліўся ў касцёле. Сын маліўся, а маці распавядала другому свайму сыну, як яна баіцца за Болюся. Бо вось нядаўна заходзілі да яго партызаны, і яны доўга пра нешта ціха размаўлялі. А навошта яму, святару, гэта? He змагар ён, не змагар — занадта мяккі: вунь нядаўна аддаў некаму сваё паліто і застаўся сам без прыстойнай верхняй апраткі.
Прасіла: «Пагавары ты з ім — ён жа не першы раз з плячэй знімае і аддае апошняе». Але Мадэст адно стомлена прамовіў: «Гэта такія дробязі, мама!» Яна як стаяла з узнятымі рукамі, так і застыла. Сціснулася ад жалю сэрца — убачыў раптам, якімі сівымі, амаль белымі зрабіліся за апошні год ейныя валасы, якімі худымі, з пасінелымі жыламі зрабіліся рукі. Падумаў, якой вялікай небяспецы падвяргае ён і яе, і брата — ідолцкага пробашча, прыходзячы час ад часу да іх на плябанію. Радзей трэба заходзіць... Але ж ім тое не скажаш — не згодзяцца. Значыць, трэба маўчаць.
Таму ён і не мог суцешыць Генрыха, гэтага добрага і трохі наіўнага хлапчыну, якому так хацелася, каб над злавеснымі законамі вайны перамагала дабро.
Яны ўвайшлі ў касцёл, калі ўжо спявалі пасля Імшы: — Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі!
Мадэст убачыў, як здрыгануліся Генрыхавы плечы, — ён укленчыў за пару крокаў ад яго і таксама заспяваў разам з усімі. Убачыў і ўпарта закусіў вусны.
Іхняя страшная навіна не напужала айца Антонія і нават нібы не ўразіла яго. Ён моўчкі выслухаў трохі блытаны Генрыхаў аповед пра вялікі атрад эсэсаўцаў, які нахабна закватараваў у Друі і які, па звестках айца Фелікса, будзе праводзіць карную акцыю ў Расіцы, больш за тое, частка іх ужо выйшла на лыжах у бок Расіцы. А да таго ж, паліцаі бегалі па Друі, наказвалі мужчынам збірацца на конях, запрэжаных у сані, да касцёла. Каго яны павінны везці, гэтыя друйскія мужчыны, ніхто не ведаў, але прадчувалі найгоршае, бо немцы ўжо мелі павозкі, а яшчэ шмат іх прыбыло з Латвіі. Айцы з Друі прасілі папярэдзіць як найхутчэй айца Антонія пра бяду. I вось, дзякуй Богу, паспелі. Айцец Антоні выслухаў усё і папытаў зусім неспадзяванае:
— А ты, Генрых, усё яшчэ не навучыўся абыходзіцца з канём, калі Мадэст паехаў разам з табой?
Генрых непаразумела глядзеў на айца Антонія і не меў сілы неяк зрэагаваць на ягоную нязлосную кпіну: айцец Антоні жартаваў пасля ўсяго пачутага! А Мадэст таксама, здавалася б, зусім недарэчы падхапіў ягоны жарт і пачаў распавядаць пра нядаўнюю прыгоду на Дзвіне. Генрых трохі паслухаў, потым не надта ветліва перапыніў свайго спадарожніка:
— Ну, ці ж да гэтага цяпер, Мадэст?
Айцец Антоні ўсміхнуўся:
— Да гэтага, да гэтага. I нікуды не дзенешся — давядзецца асвоіць усе конскія хітрыкі. Я табе ўсё раіў добра паднатурыцца ў тэалогіі, бо людзям патрэбныя добрыя казанні, а цяпер во думаю, што трэба табе навучыцца яшчэ і каля Каштана таньчыць, a то як завязне дзе ў гурбе, дык і не дачакаюцца людзі твайго мудрага казання.
— Ойча! — Генрых гатовы быў заплакаць. — Можа, ойча не зразумеў: на Расіцу вырушылі немцы з паліцыяй. Нічога добрага ад іх не варта чакаць.
Айцец Антоні сумнавата зірнуў на Генрыха і ўздыхнуў:
— Ды ўжо ж!.. Праўду, хлопча, кажаш. Але пойдзем у хату — што мы тут развялі гавэнды ў касцёле...
Да плябаніі ішлі моўчкі. Айцец Антоні пазвоньваў ключамі, хмурыў бровы і не казаў ні слова, але ў хаце ён нечакана цвёрда і катэгарычна прамовіў:
— Дзякуй, дарагія мае, за ваш клопат: гэта вельмі важна, калі адзін чалавек мае здольнасць дбаць пра другога, — памаўчаў і нібы адказаў на нейкія свае думкі. — Ну, бо запаведзь любові — найважнейшае і хіба што найцяжэйшае заданне, дадзенае нам Панам Богам.
Яны маўчалі — чакалі, што ён скажа далей.
— Запаведзь любові... — паўтарыў з роздумам і паківаў галавой, гледзячы некуды ў вакно. — Тым, хто хоча заваяваць чужыя землі, гэтага не зразумець, але вы... вы павінны... He магу я, дарагія мае, не паехаць у Расіцу, — і ўзняў руку,
каб патушыць Генрыхаў пратэст. — Паеду я туды, паеду. Нельга мне іначай...
— Але, ойча, варта прыслухацца, — загаварыў Мадэст. — Яны не жартуюць, ойча.
Па твары айца Антонія на імгненне прабег кароткі цень, але ў наступную хвіліну ён ужо гаварыў спакойна, разважліва:
— О так, я ведаю — яны не любяць з намі жартаваць. Немцы ўвогуле не вельмі сябруюць з гумарам — такія яны ўжо ёсць, сур’ёзныя.
— Там немцаў не так і шмат, больш паліцаяў, — удакладніў Генрых.
— Паліцаяў?.. Ну, так... Гэтым таксама не да смешачак, бо здраднік — ён і ёсць здраднік, яму пра сваю скуру трэба дбаць. Але, ведаеце, сёння ўранні да мяне прыходзілі таксама з паліцыі і, як думаеце, чаго? Папярэдзілі пра карную экспедыцыю ў Расіцы, асцераглі мяне...