Будзь воля Твая...
Ірына Жарнасек
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 436с.
Мінск 2023
Айцец Антоні правёў даланёй па ўзмакрэлым ад поту твары, нібы не ў лютаўскі мароз ён прамаўляў з амбону ў перапоўненым касцёле, але на Пятро альбо на Прачыстую. Уважлівыя, праніклівыя позіркі тысячаў вачэй былі скіраваныя цяпер на яго. Усведамляў, як шмат, як бясконца шмат азначаюць цяпер ягоныя словы для гэтых людзей. Над агромністым прыціхлым натоўпам узнімалася ледзь заўважная пара гарачага, наструненага дыхання. Касцельная ціша здалася б чымсьці застылым, нерэальным, калі б не слёзы на людскіх тварах. Але гэта ўжо былі слёзы не беспрасветнай роспачы, якія скрыўляюць і перакошваюць часам да непазнавальнасці чалавечы воблік. У гэтых маўклівых слязах з’явілася няхай сабе і горкая, але ўсё ж надзея, з’явіўся сэнс.
— I айцец Юры, і я, мы тут, з вамі, — працягваў айцец Антоні. — I гэта таксама не выпадкова. Мы дзеля таго ёсць
тут, каб вы, дарагія мае, у гэтыя гадзіны суровага выпрабавання маглі ачысціць свае душы перад Найвышэйшым. Прыдзіце да спавядніцаў, пакайцеся перад Панам Богам, папрасіце ў Яго прабачэння за кожны свой нягодны, непрыгожы ўчынак, за ўсё, чым вы знарок ці незнарок абразілі Яго за сваё жыццё. Кожны з нас не хоча расставацца з жыццём і кожны спадзяецца, што смерць яшчэ адступіцца ад яго. Браты мае! Сёстры! He нам гэта вызначаць! Станем жа прад Панам Богам, адкрыем Яму свае сэрцы і скажам: «Будзь воля Твая!»
— Будзь воля Твая, — паўтарыла нечакана ўслед за айцом Антоніем шмат галасоў, і па касцёле нібы прабег пошум гэтых трох кароткіх слоў: — Будзь воля Твая...
Уражаны, убачыў, як людзі пачалі апускацца на калені, нізка схілялі галовы і паўтаралі, б’ючы сябе кулакамі ў грудзі:
— Будзь воля Твая...
Амаль увесь касцёл стаяў на каленях, не кленчылі, хіба што, толькі тыя, каму не хапала для гэтага месца. Балюча сціснулася сэрца пры выглядзе гэтай неспадзяванай, незапланаванай агульнай адарацыі. Сам ён таксама апусціўся на калені і пачаў:
— Ойча наш...
— ...каторы ёсць у небе... — падхапілі тысячы галасоў.
— Вітай, Марыя...
— поўная ласкі, Пан з Табою...
Бог ёсць з імі. Насуперак усяму Ён не з тымі, на чыіх спражках напісана, што з імі Бог. He, Пан Бог быў цяпер з тымі, хто, змагаючы боль, страх, роспач, расчыняў перад Ім брамы сваіх сэрцаў. Запала ціша — працяглая ціша асабістай размовы кожнага з Найвышэйшым. Дзеці пры вогнішчы, што кленчылі разам з усімі, адзінокія старыя, якія паразгублялі ў гэтай нялюдскай завірусе сваіх дзяцей ды ўнукаў, маткі, што прыціскалі да грудзей сваіх бездапаможных дзетак у надзеі аберагчы іх неяк ад навіслай над імі бяды, маладжавыя кабеты, дзяўчаты, чые бацькі ды дзяды ўжо
згарэлі недзе ў жудасных полымях, раскладзеных катамі, — усе яны былі цяпер адным дыханнем, адным умольным позіркам да Найвышэйшага.
— Хвала Айцу...
Касцёл падхапіў:
— ...і Сыну, і Духу Святому, як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
У суправаджэнні чатырох карнікаў з ускінутымі напагатове аўтаматамі афіцэр павольным крокам ішоў па касцёле, разглядаўся на бакі і раз-пораз ляпаў скуранымі пальчаткамі па сваім чорным доўгім плашчы. Людзі расступаліся перад гэтым маўклівым шэсцем, адсоўваліся ад яго як мага далей. Каля вогнішча афіцэр прыпыніўся, нейкі час таропіў на яго свае пукатыя вочы, але змоўчаў. Цыбаты руды паліцай штурхнуў Гэньку ботам пад бок:
— Kas to atlava?32 Хто...
Але немец зморшчыўся, махнуў рукой, маўляў, няхай сабе... Ён абмінуў вогнішча, рушыў далей — за некалькі крокаў ад алтара прыпыніўся, пастаяў, павярнуўся назад, абвёў прыціхлых людзей павольным, шкляным позіркам, але нічога не сказаў. Людзі, затаіўшы дыханне, таксама маўчалі. Многія з іх як маліліся да прыходу афіцэра, так і засталіся стаяць на каленях, адно што малітва іхняя цяпер перапынілася, і яны пільна, з трывогай сачылі за кожным рухам афіцэра. А той прайшоўся туды-сюды ўздоўж прэзбітэрыя, гучна ляпаючы пальчаткай па плашчы. У поўнай касцельнай цішы гэтыя гукі былі, як глухія, далёкія стрэлы, ад якіх міжволі падкошваліся ногі. Афіцэр павярнуўся да цыбатага карніка:
— Где пасторы? Однн... п другой?
32 Хто дазволіў? (лат.).
Паліцай крутнуўся на абцасе, разглядваючыся на бакі, а другі — пануры, з выразнай чырвонай плямай на скроні — таўхануў яго і паказаў рукой на канфесіянал, у якім сядзеў і спавядаў айцец Антоні. Афіцэр зразумеў і махнуў рукой цыбатаму, што магло азначаць: паклікаць! Цыбаты падбег да канфесіяналу:
— Эй, ксёндз, пастар... цябе клічуць! Vai kurls esi, ko?33 Завуць цябе!
Айцец Антоні глянуў на цыбатага, але не варухнуўся і нават не падаў ніякага знаку — прыклаўшы вуха да вакенца спавядніцы, ён працягваў слухаць споведзь сівабародага дзядка. Ноздры цыбатага надзьмуліся, вочы акругліліся, невядома, што крыкнуў бы ён альбо што зрабіў у наступную хвіліну, калі б не падаспеў айцец Юры. Ён толькі што ўдзяліў разграшэнне сястры Паўліне, падняўся, шпарка падышоў да афіцэра.
— Перапрашаю, але споведзь няможна перапыняць, таму ксёндз Антоні і марудзіць. Можа, я магу быць чымнебудзь карысны?
Афіцэр змераў яго спадылба грэблівым позіркам, хмыкнуў, зноў перавёў вочы на айца Антонія, які гаварыў штосьці ў вакенца, потым зноў павярнуўся да айца Юрыя.
— Пот-шэ-му снднте здесь? Можете прндтн туда, — торкнуў пальцам у прастору, што азначала, мабыць, можна прыйсці на плябанію.
— Спаснбо... — адказаў айцец Юры па-расейску, памаўчаў, разглядваючы прыгожую ўзорчатую падлогу і ўзняў вочы на афіцэра. — Спаснбо. Но у нас здесь много работы.
Афіцэр талопіў вочы, нейкі час разглядваў айца Юрыя і рэзка пляснуў пальчаткай па плашчы.
— Скоро твой друг...
Але айцец Антоні ўжо набліжаўся да іх, і айцец Юры з палёгкай уздыхнуў.
33 Можа, аглух? (лат.).
— Пот-шему, торкнуў афіцэр пальцам на айца Антонія, — так долго здесь? Хо-лод-но, — перацепнуў ён плячыма. — Там... — торкнуў ён доўгім пальцам у прастору, — теп-ло.
— Wir haben viel zu tun, Herr Offizier, — адказаў айцец Антоні па-нямецку. — Wir nehmen die Beichte ab34.
Рудыя бровы афіцэра паволі папаўзлі ўверх, на момант затрымаліся і падперлі глыбокія барозны зморшчынаў на лобе, потым рэзка апалі.
— Хо-ро-шо! — коратка прамовіў. — Arbeiten!35
Айцец Антоні кіўнуў і, памаўчаўшы, сказаў:
— Ich habe eine Bitte an Sie...36
Ha твары афіцэра намалявалася зацікаўленасць:
Что?
I айцец Антоні пачаў казаць пра тое, што сёстры-законніцы не мясцовыя, што яны ні ў чым не вінаватыя, што ўсё іхняе жыццё — служба Богу і нічога больш. Таму калі б гер афіцэр згадзіўся іх выпусціць, то гэта быў бы добры ўчынак з ягонага боку. Афіцэр слухаў уважліва, нават перастаў ляпаць пальчаткамі. Калі айцец Антоні змоўк, ён адно коратка запытаў:
Где?
Айцец Антоні паказаў рукой у бок сясцёр, якія кленчылі перад алтаром Маці Божай. Прыкусіўшы вусніну, афіцэр нейкі час глядзеў на іх, потым перавёў позірк на айца Антонія і з лёгкай кпінай запытаў:
— А оніі что... не... нужен... здесь?
Наколькі мог цярпліва, айцец Антоні патлумачыў, што сёстры выканалі сваё місійнае заданне, цяпер жа тут, у касцёле, ім няма чаго рабіць.
— Хо-ро-шо! — прамовіў афіцэр, прымружыў вочы, памаўчаў і паўтарыў: — Хо-ро-шо! Пусть работают там, —
34 У нас шмат працы, гер афіцэр... Мы спавядаем людзей (ням.).
35 Працуйце (ням.).
36 У мяне да вас просьба (ням.).
махнуў рукой на дзверы. — Напншн мне нх, — торкнуў зноў пальцам на айца Антонія. — Всех... напншн...
Айцец Антоні подбегам рушыў у сакрыстыю, афіцэр павярнуўся да алтара, доўга разглядваў яго, азірнуўся на айца Юрыя, які ўвесь гэты час нерухома стаяў побач, і паказаў пальцам на знак Божага Провіду:
— Это... что? Чей это глаз? Потшему... он... там?
— Гэта? — перапытаў айцец Юры і патлумачыў: — Гэта знак Божага Провіду. Ён азначае, што Бог бачыць усе нашыя справы, дзе б мы ні знаходзіліся, — перадыхнуў і дадаў: — Ён азначае, што чалавек, як бы ён таго ні жадаў не зможа затаіць ад Бога ніводнага свайго ўчынку, усе нашыя справы на зямлі будуць ацэненыя Панам Богам у свой час.
Пакуль белабрысы паліцай перакладаў афіцэр хмурыў бровы і было зразумела, што яму зусім не падабаецца пачутае. Перакладчык аціх, афіцэр гучна пляснуў пальчаткамі па плашчы, што таксама, мабыць, азначала незадаволенасць. Сваім цяжкім, калючым позіркам ён свідраваў айца Юрыя, і той чуў, як сцюдзянее нутро ад гэтага пагляду. Але, на шчасце, з сакрыстыі шпаркім крокам ужо ішоў айцец Антоні са спісам у руцэ. Афіцэр узяў паперу, склаў і, не чытаючы, сунуў у кішэню.
— Гер афіцэр... — пачаў айцец Антоні.
— Что? — перасціг яго немец і раптам гучна пазяхнуў, тым самым паказваючы, што размова пачынала яму надакучаць, але айцец Антоні не пажадаў гэтага заўважыць.
— Дзеці... гер афіцэр... Kinder... Befreien Sie sie auch, bitte37.
Немец нібы прачнуўся ад новай просьбы: ён хутка зірнуў на айца Антонія і суха адрэзаў:
— Ich habe noch niemanden befreit. Niemanden!38 — i падняў палец угору, змерыў айца Антонія калючым, пранізлі-
37 Дзеці... Вызваліце, калі ласка, і іх... (ням.).
38 Я нікога яшчэ не вызваліў. Нікога! (ням.).
вым позіркам. Зразумеўшы, што паспяшаўся, айцец Антоні змоўк.
— Детн... как это... должны бы-ыть с... как это... мутэр... мамой... Ясно?
Немалога высілку каштавала праглынуць і гэтае павучанне гітлераўскага цыніка, але айцец Антоні стрываў, бо ведаў, што неасцярожным словам ён можа цяпер пашкодзіць вызваленню сясцёр, і тады не выратуецца ніхто.
Афіцэр павярнуўся і, гучна, мерна ляпаючы пальчаткамі па плашчы, пайшоў па праходзе паміж лаўкамі, запоўненымі людзьмі. Карнікі пацягнуліся следам. Каля купкі дзяцей пры вогнішчы афіцэр прыпыніўся, нейкі час углядаўся на агонь, а можа, яму прыносіла задавальненне бачыць, як малыя сціснуліся ў камячкі, нібы ў іх адбіралі іхняе цёплае вогнішча. Афіцэр азірнуўся, падазваў пальцам айца Антонія. Той падышоў
— Мх, — рэзка апусціў руку з выцягнутым указальным пальцам, паказваючы на перапалоханых дзяцей, — нет! — I паўтарыў, гледзячы проста ў вочы айцу Антонію: — Нет. А вот... пастор... н еіце однн пастор.. пожалуйста. Уже сейчас можно ндтн в дом н... как это... го-во-рнт о чем-ннбудь прнятном.
Каб схаваць прыкрасць, айцец Антоні апусціў галаву.
— Дзякуй, але ў нас шмат працы тут.
— Смо-от-рн... Сам выбнрайт... — прамовіў афіцэр нараспеў і, насвістваючы штосьці пад нос ды паляпваючы ў такт пальчаткамі, пайшоў прэч.