Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць
Казкі, апавяданні
Янка Галубовіч
Выдавец: Асар
Памер: 112с.
Мінск 2001
Янка Галубовіч
м чп
1 Уіяозведзь бярозавіка не любіць
• Казкі • Апавяданні
Янка Галубовіч
не любіць
■Казкі'
•Апавяданні*
Мінск «Асар» 2001
УДК 882.6-93
ББК 84(4Бен)6
Г15
Ілюстрацыі В. Г. Крупянковай, Ю. Г. Крупянкова
Галубовіч I. I.
Г15 Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць: Казкі, апавяданні: Для мал. і сярэд. шк. узросту. — Мн.: ТАА «Асар», 2001. — 112 с., іл.
ISBN 985-6572-46-0.
У новай кнізе пісьменніка «Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць» асобны раздзел складаюць казкі. Займальныя і цікавыя, вясёлыя і страшныя, яны з’яўляюцца не-ад’емнымі спадарожнікамі нашага жыцця. Казкі вучаць дапытлівага чытача дабру і дружбе, без чаго нельга пражыць на свеце.
Многа ў кнізе і апавяданняў аб жывой прыродзе. Яны вучаць любіць і аберагаць яе, свой куток, дзе нарадзіўся, а таксама спрыяюць развіццю назіральнасці і цікаўнасці ў дзяцей.
Для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
УДК 882.6-93
ББК 84(4Бен)6
ISBN 985-6572-46-0
© Галубовіч I. I., 2001
© ТАА «Асар», 2001
© Крупянкова В. Г.,
Крупянкоў ІО. Г., ілюстрацыі, 2001
© Кулажэнка A. А., афармленне і макет, 2001
Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць
Пад вечар захаладала. Падзьмуў моцны вецер. Ратуючыся ад хола-ду, скокнуў зайка ў ямку пад ядлоўцавы кусцік, скруціўся клубочкам і заснуў.
А раніцою прачнуўся дый нічога зразумець не можа. На сінім з бялявымі пражылкамі небе сонейка свеціць. У яго цёплых промнях ствалы бярозак пазалаціліся. 3 пагорка ручайкі бягуць. Каля пнёў тонкія іголачкі зялёнай травы прабіліся. Сіняватымі коцікамі набрынялі пупышкі вярбы.
Скокнуў зайка з-пад ядлоўца дый чуе: тук-тук-тук... Глядзіць, ажно вялікі стракаты дзяцел на бярозе сядзіць. Усё барабаніць і барабаніць па ствале доўгай дзюбай, адтулінку робіць.
«Гэта ж сакавік дрэвам сок пускае. Во і дзяцел зараз бярозавіка пакаштуе», — здагадаўся зайка.
Стаіць зайка пад бярозаю дый вачэй з дзятла не зводзіць. Надта ж ужо і яму захацелася сокам паласавацца. Ажно слінкі пацяклі.
Папрасіў ён у дзятла, і той не адмовіў яму, таксама выдзеўб у бярозе адтулінку. Амаль ля самай зямлі, якраз па зайкаваму росту.
3 адтулінкі закапалі буйныя, што гарошыны, кроплі соку. Зайка стаў на заднія лапкі, пярэднімі ў бярозу ўпёрся, а язычок пад адтулінку падставіў. Ловіць ім кропелькі бярозавіку і ажно жмурыцца ад асало-ды.
Напіўся зайка бярозавіка, ужо хацеў з палянкі бегчы, ды ўбачыў, што да яго мядзведзь з сякераю клыпае.
— Куды ідзеш, Патап, што добрае скажаш? — пытае яго зайка.
— Ат, якое тут дабро. Учора ледзьве з рэчкі выбраўся, — махнуў лапай мядзведзь. — Берагі крутыя, высокія. Каб яшчэ крыху, то і ўтапіўся б. Але годзе, іду во кладку рабіць.
— Які ты разумнік, Патап! — пахваліў яго зайка. — Зробіш клад-ку праз рэчку — і мне стане лягчэй у авёс бегаць. Ужо забыўся, калі зярняткамі ласаваўся.
— He бядуй, зай. Маё слова — закон. Будзе табе кладка праз рэчку.
— Пакаштуй, Патап, майго бярозавіка, — просіць зайка. Вельмі ўжо яму захацелася мядзведзя аддзячыць. — Кажуць, ён карысны над-та. У ім розных вітамінаў шмат. I наогул, бярозавік — элексір маладосці і лепшы сродак ад галаўнога болю, — успомніў заяц словы, што не раз у рэкламе па радыё гучалі.
Лізнуў мядзведзь з адтулінкі некалькі кропелек бярозавіка дый як закрычыць:
— Мала, мала...
Ажно рэха па лесе пакацілася.
I застукала па бярозе сякера, толькі трэскі ў бакі ляцелі.
Зліжа мядзведзь кропелькі бярозавіка і зноў крычыць: мала, мала... А потым па бярозе сякерай дубасіць. Сіла ёсць — розуму не трэба.
4
Спалохаўся зайка мядзведзя, якога з-за вугла мехам ударылі, уця-каць стаў.
Глянула старая бяроза апошні раз на палянку, замахала ад гора, быццам рукамі, галінамі і заплакала. Затрашчала, зарыпела ўсім целам дый надламалася.
Падаючы долу, яшчэ паспела спруціцца і смальнуць камлём мядз-ведзю па патыліцы. Той адразу і скапыціўся, прытомнасць страціў.
Цэлую ноч праляжаў ён пад бярозаю, ні зорак, ні месяца не бача-чы.
А як на хутары трэція пеўні запяялі, ачуняў крыху, вылез з-пад бярозы і ходу з палянкі.
3 таго часу мядзведзь бярозы на вярсту абыходзіць, а бярозавіка ніколі не п’е. Усё болей лісцямі і карэнішчамі корміцца, ягадамі, арэхамі ды жалудамі ласуецца.
Паратунак
На Лысай гары, у вялікай нары жыў-быў стары барсук.
Сабраўся ён надоечы сястру праведаць, якая за сінім возерам, у дрымучай пушчы жыла.
Паклаў у торбачку акрайчык хлеба, тры сушаныя баравічкі, жалу-доў насыпаў і, як толькі світаць пачало, у дарогу рушыў.
Убачыў барсука янот, вылез з дупла дый пытае:
— Куды ідзеш, барсук?
— За сіняе возера, у пушчу. Сястру праведаць.
— Вазьмі мяне з сабой, — просіцца янот. — Хачу свет пабачыць.
— Гэта можна. Удвух весялей будзе.
Хацеў янот з сабой у дарогу крыху морквы ўзяць, дый паленаваў-ся. Маўляў, патрэбна яна мне, як лысаму грэбень, без яе абыйдуся. Так і пайшоў з дому ні з чым.
Ужо і сонейка на чыстае неба ўскацілася. На бярозках івалгі свішчуць.
Ідуць яны дый ідуць, ажно ласку лёгкую, як матылёк, на палянцы сустракаюць. Даведалася ласка, куды барсук з янотам шлях трыма-
5
юць, і да іх у гурт папрасілася. Ска-ча, што козачка, услед, спяшаецца.
Гадзіну яны ідуць, другую, трэ-цюю, а возера таго з пушчаю і блізка не відаць. Сонца за цёмную хмару схавалася. Пярун як з гарматы ўда-рыў, ажно зямля задрыжэла і дрэвы захісталіся.
Янот перуна, як чорт крыжа ба-яўся. Пабялеў, што смерць. Стаў
шкадаваць, што з барсуком у няблізкую дарогу выправіўся. Трэба было сядзець у дупле і не рыпацца.
Перачакалі яны грымоты і далей пайшлі.
Ласка ўжо не скача, што козачка. Змарнавалася, як рудая мыш. Ідзе, нібыта не сваімі нагамі.
Яноту есці захацелася. Зіркае ён на барсукову торбачку, як воўк
на авечку.
Убачыў янот каля дарогі дзічку і абрадаваўся. Грушак на ёй, маленькіх, зялёненькіх, было, што расы на траве. Страсянуў янот дзічку, падняў адну грушку, пакаштаваў яе дый скрывіўся. Кіслая, ажно пашчэнкі зводзіць.
Прайшлі яшчэ з паўвярсты і каля паваленай ветрам елкі спыніліся. Барсук торбачку развязаў. Паклаў на калоду акрайчык хлеба, стаў дзяліць яго на тры роўныя кавалачкі.
«Свой хлеб — і на калодзе абед! Гэта ж наш паратунак!» — закры-чаў ад радасці янот.
Падмацаваліся звяры хлебам, баравічкоў з жалудамі пакаштавалі і зноў па лясной сцяжынцы затупацелі.
Казка пра дзярабу
Прабілася з-за хмар сонца. Пакупала ў азярцы, што сярод вербаў на ўзлеску прытулілася, залатое вясельца, усміхнулася.
Запахлі кветкі. Загудзелі ў вераску пчолкі. Запелі берасцянкі.
6
Аднаму дзярабу свет нямілы. Вылез ён з дупла і сядзіць надзьму-ты, як сыч. Старасць — не радасць, доўг — не карысць. Зваліўся вечарам дзяраба з дуба і моцна пабіў плечы. Бывала, як малады падаў, то анёл з пярынкаю стаяў, а як пастарэў, то чорт з бараною.
Злавіў дзяраба матыля, з’еў і зубоў не сагрэў. Палез у дупло, ха-цеў заснуць, але галоднаму пасцель мулка. Яно і вядома: каму салжэш, а кішцы ніколі.
Захацелася дзярабу да аляпкі злятаць, мо яна пачаставала б яго. Аляпка блізка жыла, каля азярца.
Блізка то блізка, але каб не было слізка. Успомніў дзяраба, што калі тапілася аляпка, ён толькі глядзеў і не ратаваў яе, бо ў новых ботах быў. Аляпка тады сама, без яго выкараскалася.
Жыла на хутары валавока. Апярэнне спіны карычневата-бурае з чорнымі і бурымі папярочнымі палоскамі. Вельмі прыгожая, рухавая птушка. Але дзярабу яна чамусьці не спадабалася. Аднойчы шалёная муха яго ўкусіла. Падляцеў да валавокі і дзюбай па галаве стукнуў.
Пасварыўся дзяраба і з белабровікам, і з гарыхвосткай, і з гаічкай бурагаловай, якія таксама, як і ён, на ўзлеску жылі.
Фарсун дзяраба быў, што і носа крукам не дастанеш. У гарачай вадзе купаны. Таму і не хацелі птушкі з ім сябраваць.
Уздыхнуў дзяраба, з вачэй сляза пакацілася. Знаёмых багата, a паабедаць няма дзе.
Як цяжка саду без зязюлі, так стала цяжка дзярабу на ўзлеску жыць. Перасядзеў у дупле да раніцы і зляцеў куды вочы глядзяць.
Цяцерка
Месяц то хаваўся з вачэй цяцеркі за хмару, то зноў, пашматаны галінамі, паказваўся на небе, сыпаў на лес срэбнай пацярухаю.
Летняя ноч была ціхая, цёплая. Відная, хоць іголкі збірай. Але цяцерцы не спіцца. Сядзіць у гняздзе, як на шпільках.
Прыляцела цяцерка да возера вады напіцца, а там качак, як бобу. Сінія вочкі, што васілёчкі, а самі прыгожыя, як красачкі. Пекныя, хоць у рамку іх асадзі. Плаваюць качкі сабе паціху, пёркі чысцяць.
Чорная зайздрасць ахапіла цяцерку, злыя іскры з вачэй пасыпаліся.
«Колькі качкі не мудруйцеся, а лебедзямі не будзеце», — як пугаю па вадзе ляснула, не стрымалася тады цяцерка.
Качкі цяцерку рабой лушпінай абазвалі, потым накінуліся з усіх бакоў, як каршуннё.
Засаплася цяцерка, ледзьве ў лазняк паспела схавацца.
Ужо і на месяц не хоча глядзець, злосці, хоць адбаўляй. Каб, зда-ецца, мела стрэльбу, то і раніцы не дачакалася б. Паляцела б з ёй на возера і ўсіх качак перастраляла.
Праз якую гадзіну, калі добра развіднела, выбралася цяцерка з гнязда і зноў да возера паляцела.
Каля возера ў бярэзніку берасцянкі спяваюць, зязюлька кукуе. Чапля з жураўлём па калені ў асацэ стаяць.
— Напіся з намі вадзіцы, цяцерка, — запрашае госцю чапля.
— He хачу каля цябе піць. У цябе шыя крывая, а сама ты гарба-тая, — незадаволена буркнула цяцерка. — Дый вада ў возеры смяр-дзючая. Палячу да арла ў госці. Да рэчкі. Дзе вада чыстая, бы сляза. Там і нап’юся.
— Дзе не просяць, там кіем выганяюць, — перасцярог цяцерку журавель.
— I ты дужа брыдкі, пер’е кароткае. Абое рабое, — накінулася на жураўля цяцерка. — Абрыдлі вы мне ўсе, глядзець на вас не хачу.
Да арла паляцела цяцера і папала цяцера арлу на вячэру.
8
Янот, заяц і ласка
Жылі-былі янот і заяц. Захацелася ім аднойчы салодкага, і пасеялі яны вясной моркву. He ўсякаму зямелька родзіць, але ў янота і зайца такая морква на градках вырасла, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць. Паважылі адну моркву, а яна цэлага паўпуда зацягнула.
Дзень убіраюць ураджай звяры, другі. Стаміліся. Селі на пянёк дух перавесці, заяц і кажа:
— Надоечы па лесе бег і лазню мядзведзя бачыў. Сцены дубовыя, лежакі з ліпы зроблены, а страха дранкаю сасны пакрыта. Вось бы нам такую, янот. Пасля работы пот з цела змыць, натруджаныя костачкі папарыць.