Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць
Казкі, апавяданні
Янка Галубовіч
Выдавец: Асар
Памер: 112с.
Мінск 2001
■■■■nSRL.
— Міхайла, галубок, што нясеш?
— Калоду з мёдам, сястрыца.
— А дзе ж ты яе ўзяў?
— 3 дрэва зняў. На поўны рот аплятаў, але яшчэ застаўся мядок. Усё добра, што ў меру.
У лісы, як пачула такое, і слінкі пацяклі. Надта ж захацелася ёй
мёду пакаштаваць. Забегла наперад дый кажа:
— А ў мяне сёння, Міхайла, вялікая бяда: без рыбы серада. Во ўстала раней і на Нёман бягу.
Ці не хочаш і ты разам са мной рыбкаю паласавацца?
— А мая ты сястрыца! Хто ж ад рыбкі адмовіцца?
— Тады пайшлі, Міхайла.
Ідуць яны ды ідуць. Мядз-ведзь з калодаю ледзьве на гару падняўся. Стаміўся і пытае:
— Мо заблудзіліся з та-бою, сястрыца? Нешта Нёмана не відаць.
— Ведаю, нялёгка табе з калодаю. Ды ўжо блізка, Міхай-ла, пацярпі крыху.
Ідуць яны ды ідуць. Мядз-ведзь болей ні пра што не пыта-ецца, адно сапе ззаду.
Падвяла ліса мядзведзя да капкана, у які сама надоечы ледзьве не трапіла, і кажа:
— Начынне маё ляжыць. Трэба яго з сабою забраць. Ляг-чэй рыбу лавіць будзе.
Сунуў мядзведзь лапу ў кап-кан, а той як падскочыць, як клацне спружынаю. У мядзве-
дзя і дух заняло.
17
А ліса i кажа яму:
— Хоць і рана яшчэ, Міхайла, ды прыйдзецца табе начаваць тут.
Заўсміхалася ліса-хітрыца, таўханула лапаю калоду з мёдам і пакаціла яе з гары.
А мядзведзь зароў ад роспачы, успомніў: хто з лісою павядзецца, той бяды набярэцца.
Шчодрая вавёрка
Выглянула вавёрка з гнязда і бачыць: густы морак за сіні ельнік скаціўся, віднецца пачало.
«Гэта ж ранняя птушка, кажуць, дзюбку працірае, а позняя — вочы прадзірае», — успомніла вавёрка і на палянку пабегла.
А на палянцы сунічак, салодкіх і духмяных, еш — хоць распера-жыся.
Паласавалася вавёрка ягадамі і пачала іх у збаночак збіраць.
Ягадка да ягадкі — і поўны збаночак.
Усё лета старалася вавёрка. Бо ведала: што летам прызапасіш — зімой як знойдзеш. Акрамя сунічак, малін назбірала, ажын. Каля азяр-ца на густыя кусты шыпшыны натрапіла — і яе не прамінула.
Восенню баравікоў насушыла. Пра арэхі і жалуды таксама не за-былася.
Ажно ў чатырох дуплах схавала свае запасы вавёрка.
А хутка і зіма прыйшла. Студзень зямлю студзіць, рана лясных жыхароў будзіць.
Прачнулася і вавёрка. Вылезла з гнязда і да дупла заспяшалася, у якім яе сунічкі ляжалі. Скача з галінкі на галінку, ажно раптам паля-туху бачыць. Сядзіць тая на паваленай ветрам асіне і плача. А над палянкаю, ад крыку заходзячыся, сойка з арэхаўкай кружаць.
Вавёрка скокнула ўніз і ў адзін міг каля палятухі апынулася.
— Сястрыца, скажы, чаго ты плачаш? — спытала ў яе.
— Як тут не плакаць, вавёрка. Дзікі маю схованку з грыбамі адшукалі. Сойцы з арэхаўкай таксама ніводнага жалуда не пакінулі. Адзін белы снег кругом, але ж яго не ўкусіш.
I зноў пакаціліся з вачэй палятухі горкія слёзы.
— He бядуйце. Што Бог паслаў, тым і пачастую вас. Усім хопіць, — сказала так вавёрка і тут жа паклікала сойку з арэхаўкай.
Нічога не шкадавала вавёрка для гасцей. I сунічкамі іх частавала, і малінамі з ажынамі, і шыпшынаю, і сушанымі баравікамі, і арэхамі з жалудамі.
Завіруха ўзнялася. Ноч на зямлю апусцілася. Вядома ж: зімовы дзянёк, што камароў насок. А палятуха, сойка і арэхаўка і не думаюць дамоў спяшацца. Сытна ім у вавёркі, весела.
Але на Мацея, калі зіма пацее, скончыліся ў вавёркі сунічкі.
На саракі, калі пайшла зіма да ракі, скончыліся ў яе маліны.
А на Рыгора, калі зіма пайшла ў мора, скончыліся ажыны з шып-шынаю.
На Святога Прыска, калі прабіла лёд хвастом пліска, не стала сушаных баравікоў.
19
А калі Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху — і арэхі з жалудамі скончыліся.
Але гэта ўжо была не бяда. 3 Вялікдзеня птушкі пачалі пець, пер-шы раз зязюлька закукавала.
Тым часам і май наступіў. А, як кажуць: май — і пад кустом рай.
Так і перажылі зіму, дзякуючы шчодрай вавёрцы, палятуха, сойка і арэхаўка.
Вожык і ручаёк
Восенню, калі пахаладала, знайшоў вожык у глухой мясцінцы трух-лявы пень, зрабіў у ім гняздо з лісця і заснуў.
Доўга спаў вожык ці не, сам не ведае. Але аднойчы пачуў, што нехта трывожыць яго: усё бубніць і бубніць непадалёку. Высунуў пыс-ку з гнязда,глядзіць — ручаёк весела журчыць.
— Прачнуўся сам і іншых будзіш, — папракнуў вожык. — А я не выспаўся яшчэ, ручаёк.
I зноў у гняздо паціснуўся, заснуў. Раніцаю вочкі расплюшчыў і зморшчыўся, быццам горкую пілюлю праглынуў. Увесь бачок — мок-
20
ры. Вылез з гнязда і бачыць: ручаёк пашырэў, да самага пня падступіўся.
— Ну, пачакай, назола! — зазлаваў вожык. — Я цябе зямлёю засыплю!
Хуценька перабіраючы ножкамі, падбег да ручайка, а той падхапіў яго і панёс.
Плыве вожык, ніяк да беражка прыстаць не можа. А наўкола — вясна. Лёгкі туманок над зямлёю сцелецца. Падбел расцвіў, пралескі яснымі вочкамі ўсміхаюцца. У сінім небе жаваранкі спяваюць.
Вожык і пра злосць сваю забыўся. Выбраўся з вады на беражок, сказаў:
— Дзякуй, ручаёк! Каб не ты, я і вясну праспаў бы ў цёплым гняздзечку.
Як цюльпан чмяля ад дажджу ратаваў
Абудзіўся чмель ад зімовага сну, працёр вочкі касматымі лапкамі, глянуў у акенца дый узрадаваўся: «Вясна наступіла!»
Сонца ярка свеціць, нідзе снегу не відаць, адно туманок рэдзенькі па дробналессі плыве. Залацістымі зорачкамі падбел расцвіў, дзьмуха-вец угору жоўтую галоўку задраў, на сонейку грэецца.
На бярозе весела сінічкі звіняць, па старой алешыне дзяцел гру-кае.
Над сажалкаю буслы кружацца. Зайка белы кажушок на шэрую світку памяняў, зялёную траўку пад кусцікам скубе.
Вылез чмель з хаткі дый да дзьмухаўца паляцеў. Той салодкім сокам напаіў яго.
Падзякаваў чмель дзьмухаўцу за пачастунак і далей паляцеў.
Мінуў пясчаную выдму, на якой адзін чэзлы хвойнік па ўзлобках слаўся, праляцеў яшчэ крыху дый на грушу-дзічку апусціўся.
— Рана праведаў мяне, чмель, — са скрухаю прамовіла груша-дзічка. — Mae кветкі яшчэ не распусціліся, яны ў пупышках схаваны.
Лятаў чмель па лузе і не прыкмеціў, як шарэць пачало, а з неба пасыпаліся дробныя, як мак, дажджынкі. Вецер падзьмуў. 21
Крыльцы ў чмяля змоклі, ста-ла цяжка махаць імі. Спалохаўся чмель, што дадому не даляціць, ажно чуе:
— Ці далёка твой дом, чмель?
Глядзіць, цюльпан каля сця-жынкі сядзіць.
— А як жа, мілы, — адказвае яму чмель. — Дарога няблізкая.
— Тады хадзі да мяне. Удваіх смялей будзе.
Сказаў так цюльпан, раскрыў свой бутон, а чмель і скочыў у яго. А як закрыўся цюльпан, чмель у стракатай хатцы без акон і без дзвя-рэй апынуўся.
Двойчы запар над цюльпанам татахнуў пярун. Усё, як днём, яркім святлом залівалі маланкі. Шалеў вецер. Сыпаўся і сыпаўся, нібы з прадранага меха, на зямлю дождж. А чмялю ў хатцы цёпла, утульна.
Пад раніцу навальніца аціхла. А як на балоце закігікалі кнігаўкі, a высока ў чыстым блакіце неба заспявалі жаўрукі, развітаўся чмель з цюльпанам, падзякаваў яму за дабрыню і шчырасць дый мядок збіраць паляцеў.
Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка
He прыкмеціў вожык, як і лецейка праляцела. Холадна стала. 3 неба нудныя, зацяжныя дажджы паліліся. Пахаваліся ў норах змеі і вужы. Адляцелі ў вырай птушкі.
Аднойчы, як толькі ў лесе дзень настаў, неба ад хмар расчысцілася і сонейка засвяціла, стаў вожык да зімы рыхтавацца.
22
Адшукаў сабе ямку пад пнём і кляновыя лісты ў свой домік стаў насіць. Хоць і вострыя ў вожыка іголкі, але ж надта яны густыя, шчыль-ныя. Лісце на іх ніяк накольвацца не хоча. I спінкай па ім вожык пакачаецца, і бачком патрэцца, а да іголак два, a то і зусім адзін лісцік прыклеіцца.
Стаміўся вожык ад такога занятку, ажно спацеў.
Разагнуў спінку, прысеў адпачыць, падняў стомленыя маркотныя вочы на рабіну, якая непадалёку расла, і двух драздоў сярод чырвоных ягад убачыў.
— Ужо шмат якія птушкі ў вырай паляцелі. А чаму вы, дразды, ад зімы нікуды не ўцякаеце? — спытаўся вожык.
— А куды нам уцякаць ад яе? He баімся мы, дразды-рабіннікі, зімы. Хіба не бачыш, вожык, як сёлета ў лесе рабіна ўрадзіла?
— А я баюся зімы, — прызнаўся вожык. — Во, лісты ў домік нашу, каб цяплей было. Але болей даводзіцца ўлегцы тупаць. Бяда, дый годзе! He хочуць лісты на маіх іголках трымацца.
— He бядуй, вожык. Дапаможам твайму ropy.
Сказалі так дразды, кульнуліся з галінкі дый за справу дружна ўзяліся. Сталі птушкі сухое лісцейка пад клёнам шукаць, у вожыкаў домік насіць.
Пакуль вожык адзін лісцік прынясе, пакуль са спінкі зніме, драз-ды ўжо па дзесяць у яго пасцельку паспеюць пакласці.
«Вось каб і мне Бог крылы даў, тады б і я гэтак завіхаўся», — думае вожык, гледзячы на сваіх крылатых памочнікаў.
Як толькі сцямнела, падзякаваў вожык драздам за дапамогу дый лёг на лісце, нібы на шабуршыстае духмянае сена.
Пасля поўначы грымоты пачаліся, шаптун-дожджык зацерусіў. Але вожык нічога гэтага не чуў. Ён соладка спаў у сваёй мяккай пасцельцы.
Вось тут і казцы канец. А хто яе слухаў ці чытаў, той маладзец.
23
Як непаседа Пракоп заблудзіўся
У старым закінутым садзе жылі-былі вожык з вожычыхай. А яшчэ ў іх сыночак маленькі быў, якога Пракопам звалі.
Аднаго разу, калі бацька вожык і маці вожычыха з дому адлучыліся, шчылінкай заспаных вачэй зірнуў Пракоп у акенца і ў сад з хаткі выкаціўся.
Над садам ужо сонца свяціла. Матылькі, разамлелыя ад гарачыні, ляніва над кустамі лёталі.
Пагнаўся вожык за матыльком, а той, як знарок, стаў дражніцца з ім. To да самай травы прыпадзе, здаецца, вось-вось на пыску Пракопу сядзе, то зноў уверх сігане. I хоць трэсні — не дастаць яго.
Надакучыла вожыку за матыльком ганяцца. I рашыў непаседа на рэчку сыйсці.
Доўга ці мала тупацеў вожык, глядзіць, ажно каля рэчкі дзяўчын-ка з сінім касніком у валасах званочкі збірае. Над люстраной гладдзю вады слюдзянымі крыльцамі стракозы трапечуць. У старой пласкадон-цы рыбак з вудай сядзіць. Але рыба, мусіць, не клюе, бо твар у рыбака хмуры, ён моршчыцца, нібы ад зубнога болю.
Наблізіўся Пракоп да вады і паплыў. Перакуліўся на спінку, у неба ўзіраецца. Лёгкае цела хвалі люляюць, а вожыку здаецца, што ён па воблаку плыве.
А калі вечар наступіў і жар-птушкаю за лес сонца скацілася, спахапіўся Пракоп, што яго бацька вожык і маці вожычыха чакаюць. Заспяшаўся на бераг. I не заўважыў, што на правы бераг выбраўся, a трэба было на левы. Пасядзеў на бялюткім, што цукар, пяску, і дамоў заспяшаўся.
Неўзабаве ўжо і сцямнела, трапіў Пракоп у незнаёмы лес і зразу-меў, што заблудзіўся. Як на тое ліха перуны, што з гарматы, заляскалі, сталі неба вогненнымі стрэламі маланкі свідраваць. Дождж, як з вяд-ра, паліў. Страшна стала Пракопу, жудасна.