Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць
Казкі, апавяданні
Янка Галубовіч
Выдавец: Асар
Памер: 112с.
Мінск 2001
Міхась усміхнуўся: «Чуеш, як мядзведзіца завіхаецца, каб яе дзеткі рыбай паласаваліся?».
46
амы гарачы — золата колер, — улетку звінела жытнёвае поле.
I. Муравейка
Свойская курапатка
Лявонка з дзедам Мікітам зграбалі каля рэчкі сена.
Ішоў на зыход чэрвень. Па-летняму прыгравала сонца. Нізка над лугам, шчабечучы, туды-сюды снавалі хуткакрылыя ластаўкі.
У бярэзніку зрэдку адзываліся берасцянкі. Па сухадрэвіне, быц-цам камусьці тэлеграму адбіваў, малаціў дзюбай дзяцел. Нават не ве-рылася, што яшчэ ўчора вечарам неба паласавалі бліскавіцы, грымеў гром, лупцаваў моцны дождж. А сёння надвор’е выдалася нібы па зака-зу. Яно радавала і сонцам, і пяшчотнай ласкавай цеплынёй, і чыстым, без ніводнае хмаркі, небам. Хораша, люба было наўкола!
Лявонка паклаў на пракос грабелькі, зірнуў за рэчку. Там, як кінуць вокам, ажно да самай вёскі бела-ружовымі кветкамі цвіла грэчка. Туды адна за адной за пахкім нектарам ляцелі пчолы. Толькі і чулася ўгары над хлопчыкам іх чароўная музыка: жжу-жжу-жжу...
Раптам хлопчыку захацелася піць і ён скіраваў да вярбы, якая расла пры самым беразе і купала ў вадзе сваё галлё. У цяньку пад вярбой ляжала торбачка з ядою, стаяла алюмініевая біклажка з бяроза-
вым сокам.
47
Ужо калі Лявонка амаль наблізіўся да вярбы, то крыху воддаль ад яе ў траве пад кустом яму кінулася ў вочы шэрая птушка са светлымі падоўжнымі стракацінамі на крылах і папярочнымі браватымі на ба-ках.
Хлопчык адразу пазнаў яе. Гэта была курапатка.
— Дзядуля, хутчэй сюды! Курапатку пакажу! — закрычаў Лявон-ка, кінуўся да куста і прыкленчыў каля яго.
Курапатка спуджана падхапілася на ногі, адскочыла ўбок, і Ля-вонка ў ямцы на зямлі ўбачыў шаравата-аліўкавыя яйкі.
Пакуль дзед Мікіта, даўгалыгі і крышку прыгорблены, прыдыбаў да Лявонкі, хлопчык ужо паспеў палічыць курапатчыны яечкі. Іх было роўна дваццаць штук.
— Лявонка, не будзем перашкаджаць, адыйдземся, — сказаў дзед Мікіта. — Няхай птушка не хвалюецца, на гняздзе сядзіць. Глядзіш, праз колькі дзён у яе маленькія курапатачкі вывядуцца.
Як сказаў дзед Мікіта, так і зрабілі. Адыйшліся ад гнязда, разаслалі на траве-мураве льняную сурвэтку, паклалі на яе белы, як рэпа, сыр, некалькі кавалкаў кураціны, нарэзалі хлеба і сталі палуднаваць.
Лявонка з’еў кавалак кураціны і пытае:
— Дзед Мікіта, а курапатка чым корміцца?
— Яна корміцца насеннем пустазелля, зернем, шмат паядае нася-комых (у тым ліку і каларадскіх жукоў). Курапатка вельмі карысная птушка, Лявонка.
Лявонка выпіў з біклажкі соку дый кажа:
— Мы з табой, дзед, пад’елі, а курапатка на гняздзе галодная сядзіць. Трэба і яе пакарміць.
— Праўду кажаш, унучак, — пагадзіўся дзед Мікіта. — Вазьмі акрайчык хлеба і пакладзі яго каля гнязда. Толькі рабі гэта асцярожна, каб зноў птушку не спудзіць.
Курапатка гэтым разам падпусціла хлопчыка да самага гнязда. A калі той паклаў перад ёй акрайчык хлеба, адразу стала кляваць яго. Праз некалькі хвілін ад акрайчыка і знаку не засталося.
Пасля Лявонка наліў у баначку бярозавага соку. Курапатка па-каштавала яго дзюбкай і таксама ад ласунка не адмовілася. Пачала піць сок з ахвотаю.
Назаўтра Лявонка прачнуўся раней за сонца.
— Ты чаго ў такую рань падхапіўся? — здзіўлена запы-тала ў яго бабка Анэля.
— Курапатку пабягу кар-міць. Яна каля рэчкі на гняз-дзе сядзіць, маленькіх дзетак выседжвае. He баіцца мяне, свойская.
Лявонка папрасіў у бабы Анэлі круп, прыхапіў акрай-чык хлеба, наліў у біклажку бярозавага соку і шуснуў за дзверы.
Услед Лявонку прыветна махалі зялёнымі косамі бя-розкі, шапацелі маладзенькія дубкі ўсцяж гасцінца, шча-бяталі птушкі, зумкалі кама-ры.
Але хлопчыку не было калі прыслухоўвацца. Ён спяшаўся да рэчкі, бо ведаў, што там яго чакае курапатка. Яна хоча есці.
«Ціт-ціт-ціт», — радасна прывітала Лявонку курапатка, калі ўба-чыла яго каля свайго гнязда. Яна нават не спалохалася, бо дазволіла хлопчыку дакрануцца пальцам да яе маленькай цёмна-шэрай галоўкі.
Лявонка пасыпаў каля гнязда крупы, паклаў акрайчык хлеба, наліў у баначку бярозавага соку, адышоўся ўбок і стаў назіраць, як курапат-ка распраўляецца з яго ласункамі.
Вочы хлопчыка свяціліся радасцю.
Івалга
Сярэдзіна чэрвеня. Цёплая, ціхая раніца, крыху нават прыпарвае. Яшчэ не наліўся духмянай спеласцю жытні колас, але ўжо белым цве-там раскашуе бульбоўнік.
49
Звярнуў на сцяжынку, што вілася па лузе, спрэс усыпаным буйнымі пацеркамі расы, і праз нейкі час апынуўся ў лагчыне, ля балотца. Круг-лага, аброслага аерам і лазняком. Было чуваць, як у ім завіхаюцца, квакаюць жабы.
Адразу за балотцам пачынаўся бярэзнік. Над ім, бы знарок паскуб-леныя, плылі невялікія шэра-папялістыя хмаркі.
Ступіў да балотца бліжэй і ўбачыў на бярозе залаціста-жоўтую івалгу. Раптам яна кульнулася з галінкі ў густую траву і на нейкае імгненне прапала, нібы з галавой у прорву шчабоўкнулася.
Але вось птушка паказалася зноў. Падскочыла раз-другі, залапата-ла крыламі і стала куляцца цераз галаву. Гэта яна, аказваецца, купала-ся ў pace.
Чорнае вогнішча
Прыехаў да цёткі Матруны вечарам. Ажно тры гады не быў у яе ў гасцях. Служыў у войску. Пасядзелі, пагаманілі, як заведзена, па ча-рачцы выпілі.
Хвалілася цётка Матруна, што надта ж урадзілі гэтым летам чарніцы. Яна ажно дзве торбачкі ўжо насушыла — ад жывата ратунак будзе. Доўга не сядзелі, бо вельмі захацелася раніцай за чарніцамі збегаць. Балазе, ад цётчынай хаты да лесу, як кажуць, рукой падаць. Калі ў вокнах загарэліся агні, ляглі спаць.
Раніцай прачнуўся, як бралася на світанне. Там, дзе павінна было ўзысці сонца, плылі лёгкія бела-ружовыя аблачынкі. Пакуль пагаліўся,
50
пакуль выпіў кубачак сырадою, гляджу... і сонца выкацілася. Спакой-нае такое, чырвонае. Запаліла на небе пажар, і хоць бы што яму.
Роснай сцяжынкай заспяшаўся да лесу. У тую мясцінку, куды і цётка Матруна ходзіць. Да дуба-асілка, адкуль на свет крынічка цячэ.
На траве буйныя, нібы пацеркі, кроплі расы, якія пераліваюцца на сонцы рознымі колерамі: і фіялетавым, і аранжавым, і блакітным, і ружовым, і зялёным... Цуд, дый годзе!
А вось і дуб волат. Стаіць на пагорку, магутны, каржакаваты. Зусім побач з ім, нават галіны вітаюцца, рабіна расце. А паміж імі з-пад каменя-валуна выбіваецца да сонца, срэбным кутасікам цячэ крынічка. Булькочучы, нібы цецярук, коціцца з пагорка ў лагчынку.
За пагоркам стаяць высокія, парослыя сівым мохам сосны. Паміж імі суцэльным зараснікам распасцерліся кусты чарнічніку. Усе ў цём-на-сініх з шызаватым васковым налётам ягадах.
...Высыпаў у вядзерца яшчэ адзін кубачак чарніц і раптам пачуў мілагучную, бы хто на флейце іграў, песеньку: чак-чак-цэрр, чак-чак-цэрр... Ступіў наперад, адкуль даносіліся чароўныя гукі і... адразу ж застыў на месцы. 3-пад маіх ног падхапілася, дружна залапатала крыльцамі чародка птушак. Спінкі ў іх аліўкава-бурыя, а брушкі бе-лыя, з чарнавата-бурымі стракацінкамі.
— Дразды! Пеўчыя дразды! — адразу пазнаў птушак і ўзрадаваў-ся, бы малое дзіця, якому купілі новую цацку. — Ягадамі прыляцелі паласавацца? Ну, то проша, частуйцеся!
Праз дзве гадзіны з поўным вядзерцам ягад рушыў дадому. Вузкая сцяжынка вывела на ладную палянку. Па краях яе адна ў адну, быц-цам сёстры-блізняты, раслі стройныя кучаравыя арабінкі, дзе-нідзе сярод іх пападаліся беластволыя бярозкі.
У кронах арабінак і бяроз шапацеў лёгкі ветрык. Уверсе, у чыстым блакіце, плылі пушыстыя аблачынкі.
Паціху ішоў палянкаю, і душа мая свяцілася радасцю. Ды раптам мяне нібы токам працяла. Наперадзе вялізнай рванай плямай чарнела вогнішча. Вакол яго валяліся кансервавыя бляшанкі, бутэлькі, пакаме-чаныя газеты, акуркі. Ад маладзенькай арабінкі, якая расла бліжэй да вогнішча, застаўся адзін абвуглены стволік, а замест галінак з лісцейкам — чорныя, як смоль, пруцікі.
Дарога дадому падалася доўгай, нуднай. Ды і ягады ўжо не радавалі.
51
Павук
Раскашаецца бабіна лета. Сонечнае, цёплае. На зямлю ціха ападае пажоўклы ліст. У паветры, чапляючыся за парадзелыя косы бяроз, плывуць срэбныя ніткі павуціння.
Іду на Светлую палянку. У арэхі. Летась ажно чатыры торбачкі лазгунцоў адтуль прынёс. I вавёрак у парку ўсю зіму частаваў, і сабе ўдосталь хапіла. Сёлета таксама рашыў шчасця паспытаць.
Скончыліся гонкія меднастволыя сосны, расхінулася палянка. 3 самага краю яе, пэўна трусам, касіў зялёны яшчэ дзяцельнік хударля-вы, высокі мужчына.
Я сашмаргнуў некалькі буйных, як вішня, спелых брусніц, укінуў іх у рот і скіраваў на сярэдзіну палянкі, да густога хмызняку ляшчын-ніку.
Арэхаў і ў гэтым годзе багата ўрадзіла. Спачатку пазбіраў лазгун-цы на зямлі. Потым стаў зрываць з ляшчыны, балазе арэхі сядзелі скучана — па два-пяць на кожным кароткім парастку.
Вяртаўся дамоў калі ўжо над лесам паднялося сонца.
На ўзлеску звярнуў увагу на светлыя кросны, якія віселі на арабінцы. Гэта была правільнай геаметрычнай формы сетка павука-крыжавіка. Адным словам, яго пастка.
Неўзабаве ў сетку трапіла муха. Зазумкала, тузанулася туды-сюды. Але марны клопат. He вырвалася з пасткі. Завязла ў павуцінні.
Павук, які сядзеў у цэнтры пасткі, адразу кінуўся да яе. Праз хвіліну-другую ў сетцы зноў трапяталася муха... Сытая вячэра атрыма-лася ў павука.
52
Мурашнікі
«Заўтра, Ясік, у грыбы пойдзем. Ужо, кажуць, і каласавікі, і падасінавікі сустракаюцца, — сказаў за вячэрай унуку дзед Савось. — А казлякоў дык і дабравата высыпала».
Доўгай падалася ноч Ясіку — ледзь дачакаўся раніцы. I вось яны ў лесе.
Яшчэ не ўскацілася на неба сонца. Драмала ў тумане чародка мала-дых сасёнак. Пахла жывіцаю і чаборам.
Дзесьці далёка, за бярэзнікам, вуркатаў вяхір. А ля самай сцяжынкі, у кустах ляшчынніку, зусім не баючыся людзей, спявалі зеленавата-шэрыя берасцянкі.
Дзед Савось, шукаючы грыбоў, адышоўся ажно за кусты ляшчын-ніку, а Ясіку пашанцавала адразу. Пад ядлоўцам у вераску ён натрапіў на сямейку лісічак. У іх шапачках, падобных на лейкі, цьмяна пабліск-валі зеленаватыя каменьчыкі расы.
Ясік асцярожна зрэзаў сцізорыкам лісічкі і, гледзячы пад ногі, пайшоў далей. Наперадзе ён пачуў моцны гул. Па вершалінах дрэў прайшоўся вецер, і яны захісталіся туды-сюды. Хлопчык зірнуў угору і ўбачыў, як нізка над лесам ляціць вялізны, падобны на страказу, верталёт.