Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць
Казкі, апавяданні
Янка Галубовіч
Выдавец: Асар
Памер: 112с.
Мінск 2001
32
.. .Такое я бачыў упершыню. Луг быў увесь залатым. На ім залаціста-жоўтымі маленькімі сонейкамі цвілі адуванчыкі. Звужанае ў крылаты чаранок, з ружовай сярэдняй жылкаю, лісце адуванчыкаў было ўсыпа-на кветкамі, ад яркага колеру якіх ажно ўваччу пярэсціла.
Недзе праз паўгадзіны зноў да азярца вярнуўся. Закінуў вудачку, і адразу ж пашанцавала. Плотку ёмкую, чырванавокую злавіў. А по-тым акуня падсек. За акунём яшчэ плотку на бераг выкінуў. Хлопчык-верабейка з поўным ужо вядзерцам дамоў пайшоў, а да мяне толькі рыбацкае шчасце падступала.
Пасля абеду надвор’е рэзка памянялася. Вецер пагнаў па азярцы белыя грабеньчыкі пены, узнімаў на дарозе стаўбункі пылу. Па небе паплылі шэрыя, нібы прысыпаныя попелам, хмары. 3 іх пачынаў сы-пацца рэдзенькі дожджык.
Хуценька склаў вудачку, падхапіў вядзерца з рыбаю і дамоў заспя-шаўся. Па слізкай кладачцы праз рэчку перабег, ступіў на луг і... спыніўся... На лузе — ні адной залаціста-жоўтай кветачкі. «Дзе ж гэта яны падзеліся?» — не адразу ўцяміў я.
Дождж з кожнай хвіляю мацнеў, але я прыкленчыў і пачаў пільней прыглядацца да адуванчыкаў, мацаць іх рукамі.
«Ай-я-я... Вось яно што, — узрадаваўся я. — Ды хіба ж гэта не цуд!».
Адуванчыкі ўсе, як адзін, свае пялёсткі сціснулі і пад зялёную хусцінку схавалі. Абгортку званочкавую, з некалькіх падкоў лісцікаў. Ад дажджу, значыць, залаціста-ружовыя кветачкі пахаваліся.
33
Вясновыя сустрэчы
Увесь люты круціла завея, з шэрага змрочнага неба сыпаўся гус-
ты, як мука, снег.
Але вясна не запазнілася. Выглянула з-за хмар, прыгрэла сакавіцкае сонейка. Заімжэў дробны дожджык. Забулькалі, заспявалі з пагоркаў ручаі.
Праз два тыдні ад снегу і знаку не засталося. Зямля задымілася кволай зелянінаю. Па раллі, шукаючы спажыву, заскакалі гракі.
Аднойчы раніцою, у нядзельку, калі ачысцілася ад хмар неба, я выйшаў з дому і падаўся ў лес. Над балотцам, каля якога рос ладны лапік цёмна-зялёнага, добра закусцелага жыта, насіліся, радасна крычалі
кнігаўкі.
Слухаў кнігавак, паціху набліжаўся па сцяжынцы да хмызняку і раптам убачыў зайца, русака. Зусім блізенька ад сябе. Метраў за пяць-сем. Нават белае кольца вакол ва-чэй было добра відаць, а пад вачыма цёмная пляма. Русак скуб маладыя сцяблінкі руні.
He ведаючы, што рабіць, я, як укопаны, спыніўся. I тут заяц пачуў мяне. Паставіў на незнаёмага госця лупатыя во-чы, маўляў, чаго стаіш, як тычка ў каноплях, хто запра-шаў цябе сюды, потым пад-скочыў і сігануў праз жыта ў бярэзнік.
Мінуўшы густыя кусты ляшчыны, выйшаў на палян-ку. Тут добра ўгравала сонца. Там-сям яшчэ стаялі невялікія
34
лужынкі вады, а каля пнёў на сугрэве жоўта-залацістымі зорачкамі цвіў падбел.
Вылезла з нары і грэла пад сонцам спіну бураватая з белым бруш-кам даўгахвостая яшчарка. Вытыркнула з малінніку пысу, чырвона-рыжым клубком матлянулася праз палянку ліса.
Ступіў да каржакаватага дуба, апаленага маланкай, і згледзеў вастрамордую з чырвона-цагельнай спінай і светлай паласой уздоўж хрыбта жабу. У яе ад страху ажно надзімалася шыя, дрыжэла спіна. За ёй відавочна гнаўся вожык.
Аслабелая пасля зімы, жаба зрабіла яшчэ колькі скачкоў і спынілася. А вожыку гэта толькі і трэба было. Затупацеў каля ахвяры, зафыркаў ад радасці, што нарэшце пашанцавала яму, галоднаму.
Калі выходзіў з лесу, ужо адыходзіла на спачын сонца. Але неба было чыстае, цёмна-блакітнае. Гэта радавала, бо і назаўтра дзень абя-цаў быць пагодлівым, сонечным.
Заступнік
Як толькі пасвятлела на дварэ, стары Цімох выйшаў з хаты і пры-сеў на драўляную лаўку, што стаяла ля ганка пад вішняю.
На вуліцы яшчэ паблісквалі лужыны, з пагоркаў беглі ручаі.
А як выглянула з-за хмары сонца, з лесу пацягнула цяплом. На вільчаку хаты, пэўна, на добрае надвор’е разваркаваліся галубы. Каля лужын зачырыкалі вераб’і, зацінькалі ў садзе сініцы. Высока ў небе дружна зашчабяталі жаваранкі.
Цімох ужо хацеў падацца ў хату, як над рэчкаю ўбачыў двух бус-лоў. Робячы круг за кругам, яны набліжаліся да яго хаты.
Пасля абеда, і ў гэты цуд стары ніяк не мог паверыць, буслы будавалі на тэлеграфным слупе, які стаяў на яго падворку, гняздо. Цікава было глядзець Цімоху, як гэтыя прыгожыя птахі насілі ад рэчкі пруткі, a потым высцілалі іх сухой травой і мохам.
На трэці дзень, калі буслінае гняздо было амаль гатова, да Цімоха на двор з доўгай жардзінай у руках прыскочыў брыгадзір электрыкаў Кастусь Чапурок, лысы, без ніводнай валасінкі на галаве, з маленькімі,
35
як у мышкі, вочкамі. Ён пачаў тыркаць жардзінаю ў гняздо, спрабую-чы спіхваць яго са слупа.
У Цімоха, які ў гэты час сядзеў на лаўцы пад вішняю, аж закалола ў сэрцы, на твары сцяліся жаўлакі. Ён, як малады, з лёгкасцю падхапіўся з лаўкі, сціснуў кулакі і кінуўся да Чапурка.
— Буслы пасяліліся, першы раз у вёску прыляцелі... Гэта ж трэба ў сабакі вочы пазычыць, каб шкодзіць ім. Нелюдзь ты, Кастусь, а не чалавек...
— Інструкцыя нарушана... не паложана... — зласліва гыркаў Ча-пурок, не перастаючы тыркаць жардзінаю ў гняздо. I ўсё-такі дзе сілаю, а дзе просьбаю Цімоху ўдалося справадзіць Чапурка са двара.
Буслы даверыліся свайму заступніку, падправілі гняздо і сталі жыць у ім. А калі за гумном закрасавала, хвалямі захадзіла жыта, а ў гарод-чыку пад вокнамі ў блішчастай pace запунсавелі ружы, запахла мятаю і язмінам, нечакана памёр стары Цімох.
He давялося яму ўбачыць і парадавацца, як пагодлівай восенню птушкі адляцелі ад яго хаты ў вырай.
Вясною буслы зноў вярнуліся да Цімохавай сядзібы. Свайго гняз-да на слупе не ўбачылі. Яго скінуў Чапурок.
Пакружылі буслы над хатай, але гняздо ладзіць не сталі. Мусіць, ведалі: няма каму заступіцца за іх.
Буслы зляцелі з вёскі назаўсёды.
Абышлося
Сцяпан, ужо немаладога веку мужчына, з бародкаю клінам, крэк-чучы, прыпадняўся з канапы, адсунуў убок з падаконніка гаршчок з кветкамі і адчыніў акно.
На дварэ ледзь чутна шумелі клёны. Над рэчкаю, што хавалася ў ранішняй смузе, несціхана кігікалі кнігаўкі.
Ноччу прайшоў дождж. На лісцях клёну і маладой траве, што прабілася каля плоту, віселі буйныя кроплі.
«Вечарам зноў загрыміць, — падумаў Сцяпан, гледзячы праз акно на вясёлку, якая з поўначы на поўдзень пракрэсліла неба. — Верная
36
прыкмета. Добры дождж вясною не пашкодзіць. Нездарма ж кажуць: мокры май — будзе жыта, нібы гай».
3 гасцінца данёсся голас зязюлькі. «Зязюлька закукавала — пара сеяць лён», — успомніў Сцяпан. — А тут радыкуліт, дзяркач яму ў зубы, ходу не дае».
Сцяпан яшчэ доўга дакараў сам сабе, што на таго шчупака паквапіўся. Ён паводкаю, калі рэчка з берагоў выйшла, заплыў пад мост. Стаў яго цікаваць Сцяпан і баўтануўся ў халодную ваду з гала-вою. Шчупака ён тады так і не злавіў, а вось хваробу сабе прыдбаў.
За садком ля сажалкі стаіць Сцяпанава гумно. Гадоў дзесяць таму буслы звілі на ім гняздо. Летась у іх было ажно шэсць буслянятак. Праўда, двух, самых слабенькіх, птушкі скінулі з гнязда. Але нічога не зробіш, такі закон прыроды.
Сцяпан вельмі любіў і шкадаваў буслоў, ганарыўся тым, што гэтыя прыгожыя, разумныя птахі надоўга пасяліліся ў яго.
Пачынала шарэць. Сцяпан зноў глянуў у акно, перавёў позірк на буслінае гняздо... і струпянеў. Да яго па страсе падкрадваўся чорны кот.
«У дурнога салаўя дурныя песні. Маленькімі бусляняткамі заха-цеў паласавацца, гіцаль. Каб цябе падняло і кінула», — мільганула ў Сцяпанавай галаве. У яго задрыжэлі рукі, закалацілася сэрца, у вачах пацямнела ад злосці. Нямогучы, ён падхапіўся з канапы і выкуліўся на ганак.
Але тое, што адбылося далей, прымусіла Сцяпана спыніцца. Над страхой паказаўся бусел. Ён гучна, узбуджана затрашчаў дзюбай. По-тым, склаўшы крылы, упаў на ката, ухапіў яго за шыю, падняў высока ўгору і кінуў на зямлю.
«Дзякуй Богу, абышлося», — зарадаваўся Сцяпан і паціху пай-шоў ў хату.
37
Гасцінны
дзяцел
Снег сыходзіў слязьмі. У полі паявіліся першыя праталіны. Яны злучаліся адна з адной, шэра блі-шчэлі пад яшчэ слабым сакавіцкім сонцам. 3 пагоркаў да рэчкі вясёлаю гурмою спяшаліся гаманлівыя ручаі, і вада ў іх, рудая, падобная на гліну, ажно бурліла і пенілася.
Ужо падыходзячы да ўзлеску, пашкадаваў, што пацёгся з хаты. Ніяк не сціхаў парывісты вецер, які балюча сыпаў у твар снежнай кру-пой, халадзіў цела.
«Быр... р... У такую халепу адно на печы сядзець, а не па лесе швэн-дацца», — падумаў я і ступіў да са-мотнай раскідзістай сасны з дужым вузлаватым карэннем, якім яна ўпі-валася ў зямлю. Прысеў на пень.
Узняў угору вочы і на высокай беластволай бярозе, што расла насуп-раць, убачыў дзятла. Малога, стра-катага, з чырвоным бярэцікам на патыліцы. Спіна і крылы ў яго, як звычайна, былі чорныя з белымі папярочнымі палосамі і плямамі, a брушка белае, з вохрыстым адцен-нем і бурымі падоўжнымі штрыхамі.
Дзяцел увішна працаваў дзюбай. Стукаў і стукаў ёй па дрэве. «Заха-цеў горла прамачыць, сокам паласа-вацца», — здагадаўся я.
Ужо і сонца з-за хмары выглянула, вецер пацяплеў, лагодным стаў, а дзяцел усё завіхаўся. А калі нарэшце дамогся свайго і з адтулінкі, якую выдзеўб, пацяклі кропелькі соку, выставіў доўгі язычок і хуцень-ка, адна за адной, пачаў злізваць іх.
Доўга ласаваўся дзяцел бярозавым сокам. Нарэшце наталіў смагу, падскочыў, пераляцеў на сасну-сухарляўку, якая непадалёку ад бяро-зы век дажывала, і моцна, ажно пасыпалася з яе на зямлю рыжая, мёртвая ігліца, забарабаніў па ствале дзюбай. Міжволі падумалася:
«Тэлеграму птушкам адбівае, хоча і іх сокам пачаставаць».
Так яно і выйшла, бо не паспеў я агледзецца, як на бярозу бурава-та-карычневая з белымі плямкамі арэхаўка прыляцела. Паласавалася сокам і ў ляшчынніку знікла.
Услед за арэхаўкай з’явілася сойка. За сойкай на бярозу апусцілася чародка зялёных з блакітнымі крыламі і хвастамі птушак. Гэта былі блакітніцы. Потым пілі сок сінічкі і ўсе дзятлу дзякавалі.
За яго гасціннасць.
Гультайкі
Дастаў з кладоўкі пахучы, хоць у чай кладзі, бярозавы венік і падаўся ў лазню. Канец сакавіка. У полі ўжо ні жменькі снегу.
Іду паўз балотца. Праз пасінелы лёд жаўтлявымі плямамі прасту-пае вада.
А з пагорка, ад лесу, булькоча, коціцца ў лагчынку, у якой па калені ў вадзе стаяць беластволыя бярозкі, жвавы ручаёк. У чыстым з сінімі прагалінамі небе срэбнымі званочкамі заходзяцца жаўрукі.