Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць
Казкі, апавяданні
Янка Галубовіч
Выдавец: Асар
Памер: 112с.
Мінск 2001
I раптам убачыў яе. На дубе. Галоўка ў сініцы чорная, шчочкі белыя, спінка жаўтавата-зялёная, а крыльцы шаравата-блакітныя. Пад галінкаю, на якой сядзела птушка, круглай адтулінай віднелася дупло.
Нечакана з дупла на галінку пырхнула яшчэ адна сініца. А праз хвіліну-другую адтуль паказаліся два попаўзні і жаваранак чубаты.
«Вось яно што! Здагадлівыя! Ведаюць, што паасобку ў сцюжу і загінуць можна. А так збяруцца гуртам у дупле, распусцяць крыльцы, прыціснуцца адна да адной — і ніякі холад ім не страшны», — з радас-цю падумаў я пра птушак і заспяшаўся сваёй дарогай.
Вечарам узнялася завіруха. Пранізлівы халодны вецер марознымі іголкамі апякаў твар, але за птушак я не баяўся. Ведаў, што ў дупле-схованцы ім будзе цёпла і ўтульна.
100
Дзятлы ў мурашніку
Вечарам на пошце сустрэў дзядзьку Ігнася. Павіталіся, а ён і кажа:
— Каля Чортавага балотца дзікі капец бульбы раскапалі. Баюся, каб яны і ў мурашнікі не ўбіліся. Схадзі, Янка, раніцою на Лысую гару, паглядзі, што там робіцца.
Ад Чортавага балотца да Лысай гары — тры вярсты. Вядома, для галодных дзікоў гэта не круг. Супакойвала тое, што ўсе мурашнікі на Лысай гары акуратна абгароджаны тоўстымі жэрдкамі. Але хто яго ведае. Дзік — ён і ёсць дзік.
У лесе было ціха-ціха, як у цэркаўцы, хоць малітву кажы. 3 асне-жаных кашлатых елак бясшумна церусілася на зямлю белае снегавое сяйво. 3-за шэрых хмар час ад часу паказвалася сонца.
Ступаю па нязвыкла беламу снегу. Слядоў дзікоў не бачу і ад гэта-га лягчэй становіцца на душы.
Набліжаюся да высокага маладога дубка, на якім матляюцца бела-ватыя, быццам зробленыя з фальгі, лісткі, і ўважліва разглядаю мурашнік.
Але што гэта такое? 3 аднаго боку снег у мурашніку раскапаны, зроблена норка, а ў ёй мільготкі, нібы іскрынка, агеньчык запальнічкі гарыць. He іначай, дзяцел сытую схованку сабе знайшоў. Сагнуўся, хацеў злавіць яго, але той сігануў з мурашніка маланкаю, моцна сцеба-НУЎ крылом па шчацэ.
Адляцеўся, сеў на бярозку і сядзіць, у мой бок запытальна пазірае. «Чаго, маўляў, патрывожыў, смачнымі мурашкамі не даў паласавац-ца?»
Апярэнне ў дзятла жаўтавата-зеленаватае, спінка ярка-зялёная, над-хвосце бліскуча-жоўтае, а на галаве чырвоная шапачка. Па ўсім выходзіць, што гэта дзяцел зялёны.
Пакуль агледзеў усе мурашнікі, а іх на Лысай гары было ажно пятнаццаць, яшчэ трох дзятлаў з норак спудзіў.
«Галоўнае, каб дзікі Лысую гару не абнюхалі. А дзятлы... Такой бяды... Як кажуць, ад вялікага ўзяць трошкі — не крадзеж, а дзялёж-ка. Трэба ж і ім, дзятлам, неяк зіму перагараваць».
101
Сталоўка на ўзлеску
Пачынала шарэць. Над лесам нізка грувасціліся снегавыя воблакі.
Глыжаватая дарога, скаваная марозам, гулкая, як бубен, пятляю-чы па зімовым, прадзьмутым сіберным ветрам полі, вывела на ўзлесак.
I раптам... Адкуль яны? Як з неба ўсёроўна зваліліся.
На кустах каліны піравалі чырванагрудыя снегіры.
Птушкі не баяліся чалавека, падпусцілі зусім блізенька. Пастаяў, палюбаваўся снегірамі і далей пайшоў.
Іду паціху і два сляды бачу: ласіны і заячы. Сляды, заўважаю, кіруюць у адным напрамку: на сярэдзіну ўзлеска.
Прайшоў яшчэ крыху і ладны стажок сена ўбачыў, з двух бакоў калкамі падпёрты. А каля стажка таго лось з зайцам сілкуюцца. Ста-жок сена для іх нібы сталоўка бясплатная.
Заяц, як толькі згледзеў мяне, адразу ў кусты сігануў. А лось ляніва павярнуў галаву і зноў за яду ўзяўся.
Вяртаўся з лесу і ўсё думаў пра чалавека — добрага, з чулым сэрцам, які на ўзлеску для звяроў стажок сена пакінуў.
102
Абед пад снегам
На палянцы ціха і пуста. Нават сініца голасу не падасць. Адзін снег наўкола. Многа снегу.
3 палянкі паціху сунуся на лыжах у забалочаны хвойнік, парослы высокім густым багуном. Восенню, цёплым вераснёўскім днём, назбіраў тут вядро журавін. Праўда, ад паху багульніку тады забалела галава. Цікава, што цяпер, зімою, у хвойніку робіцца.
3 макаўкі адной хвоі на другую чорна-белымі клубкамі пераляталі сарокі. Значыць, мароз яшчэ будзе трымацца колькі дзён, бо перад адлігай птушкі лятаюць нізка, амаль каля самай зямлі, — успомніў я вякамі правераную народную мудрасць.
У лагчыне спыніўся. Гляджу, каля хвоі са зламанай вершалінай ліса снег разграбае. Прыгнецца крыху, адпачне і зноў завіхаецца. Ужо ладнаваты сумёт каля дрэва вырас, а камякі снегу ўсё ляцяць і ляцяць.
Дык вось яно што! Абедае Петрыкееўна, мышэй з-пад снегу дастае, — мільганула ў галаве думка.
Стаяць стала нязручна, прысеў, але пад лыжамі па-змоўніцку за-скрыпеў снег. Лісу як ветрам здзьмула.
Пад’ехаў да змарнелага з голымі без ігліц галінамі дрэва і зразу-меў, што памыліўся. Ліса не мышэй лавіла. Пад раскапаным снегам на дробных кусціках чырванелі журавіны.
Міжволі падумалася: добра, што лісу не напаткаў паляўнічы са стрэльбаю. А што мяне Петрыкееўна спалохалася, такой бяды. Уба-чыць, што з’ехаў з хвойніку, і зноў да журавін вернецца.
Палятуха
Чысты, іскрысты снег мільгацеў пад сонцам, рыпеў пад нагамі.
He прыкмеціў, як апынуўся на пагорку каля заснежанага каменя-валуна, з-пад якога выбівалася на свет крынічка. Хоць і мароз увесь час трымаецца, але крынічка не замерзла яшчэ. Радуюся, слухаю яе звонкую песню і бачу на высачэзнай залацістай ад сонца сасне паляту-ху-
103
Яна вельмі падобная на звычайную вавёрку. Толькі і адрозніваецца тым, што на кончыках вушэй кутасікаў не мае. Жыве ў глухіх мяша-ных лясах з перастойнымі дуплаватымі дрэвамі. Як і вавёрка, любіць грыбы і ягады, але не хоча ведаць смаку арэхаў і жалудоў.
Летам палятуха да свайго меню дабаўляе насенне дрэў, траву, a зімою — пупышкі хвоі.
Нараджае двое-чацвёра малышоў адзін раз у год.
Чаму яе называюць палятухай? А вось чаму. У час палёту звярок сігае з дрэва на дрэва на адлегласць ажно да сарака метраў. Адсюль і назва — палятуха.
Ад крынічкі да сасны, на якой сядзела палятуха, усяго метраў дзесяць. Яна таксама заўважыла мяне, але ўцякаць не збіралася. Наад-варот, з цікавасцю пазірала на мяне маленькімі жоўтымі пацеркамі-вочкамі.
Ступіў колькі крокаў наперад, прысеў на кукішкі, любуюся паля-тухай, а яна на мяне глядзіць, не баіцца зусім.
Яшчэ зрабіў крок-другі, палятуха ўжо зусім блізенька, можна ру-кой пагладзіць. Але яна раптам скокнула з галіны на галіну, дабралася да самай макаўкі і сіганула маланкаю ажно цераз дарогу на елку.
Пакуль спусціўся з пагорка, дарогу перайшоў, палятуха за гэты час у бярэзніку апынулася, метраў за трыццаць-сорак ад елкі.
Блізка відаць, ды далёка дыбаць па цаліку. Снег наўкол.
Па небу папаўзлі хмары, непрыкметна хілілася на далягляд сонца. Хутка зусім сцямнела.
3 кожнай хвілінай усё болей і болей загаралася на небе зорак. Яны зіхацелі, іскрыліся, а я лічыў іх і збіваўся.
Гэта ад вялікай радасці, што першы раз у жыцці давялося паба-чыць палятуху, вельмі рэдкага звярка нашых лясоў, які занесены ў 104 Чырвоную кнігу.
«Фортачкі»на лёдзе
Даўно згас кароткі зімовы дзень, і змрок затапіў садок, абсады каля гасцінца. Тугімі парывамі біўся ў сцены вецер.
Баба Зося тупала каля печы, у якой зыркім полымем гарэлі дровы, рыхтавала вячэру. А Лявонка сядзеў за сталом на лаве і глядзеў у вузенькі, не крануты ільдом, куточак акна. Ужо выплыў на неба і быў падобны на серп без ручкі серабрысты маладзік. Лявонка, здавалася,
чуў, як патрэскваюць ад маро-зу на небе яркія густыя зоркі. Цёмна-сіне адсвечваў за акном снег.
Сёлета зіма наступіла рана. Яшчэ ў лістападзе намяло па калені снегу, мароз скаваў во-зера лёдам, нібы бондар абру-чом дзяжу.
У возеры вадзілася многа рыбы. Тут былі вялікія цёмна-шэрыя шчупакі, паласатыя аку-ні, чырванавокія плоткі. Рыбе не хапала паветра, яна задыха-лася, і дзед Янусь, каб у ваду паступаў кісларод, рабіў у лё-дзе «фортачкі».
Збіраўся дзед Янусь на во-зера і заўтра, нават паабяцаў з сабою Лявонку ўзяць.
Хлопчык папрасіў, каб і сяброў яго, Андрэйку з Максім-кам, дзед на возера ўзяў, рыбу ратаваць. Лявонка летам часта з хлопцамі ў футбол гуляе. Дык як жа цяпер ён без сябрукоў, адзін, на возера паедзе?
__■■■■
105
Раніцою Лявонка пачуў, як на двары рыпнулі гужы, фыркнуў конь. Спачатку ў хату ўкацілася белае воблака марознага паветра, а потым на парозе паявіўся сам дзед Янусь, каржакаваты, з акуратнай рыжай бародкай, у кажуху і авечай шапцы. Дзед, нягледзячы на ўзрост, яшчэ дужы, як дуб, мае цалюткія, белыя, як часнок, зубы, ні адзін сівы волас не блішчыць у яго шавялюры. Бровы густыя, як шчотка, рыжыя, быццам крылы птушкі, калі яна павісае ў паветры.
— Збірайся, Лявонка, карэта чакае ўжо, — весела гукнуў дзед, і добрая ўсмешка расплылася на яго твары.
Баба Зося завохкала, замітусілася па хаце, замахала, як крыламі, рукамі.
— Ай, я, я... во, надумаліся... Вецер ўзняўся, дарогу перамяце. Кошка ў пячурцы сядзіць, воблакі ідуць нізка. Гэта ж на сцюжу ўсё... — не сунімалася яна, тупаючы па хаце.
У Лявонкі ажно мурашкі па спіне папаўзлі. Во, будзе, калі баба Зося заўпарціцца і не адпусціць яго з дзедам на возера.
Але павохкала яшчэ крыху баба Зося дый адпусціла. Нават новыя валёначкі з куфрыка дастала, сваю цёплую заечую безрукаўку яму ад-дала.
Звонка і весела заспявалі на марозным снезе палазы. Дзед Янусь сядзіць наперадзе, паганяе гнядога. Лявонка з Андрэйкам і Максімкам прымасціліся на пахучым сене ў санях ззаду.
Мінулі невялікі бярозавы гаёк і пад’ехалі да чыгункі. Белымі баранчыкамі тоўпіліся паабапал палатна заснежаныя елачкі. Неба было чыстае, светлае, і далячынь праглядвалася ажно да самага небасхілу.
Хутка прыехалі на возера. Дзед Янусь даў каню ахапак сена, зняў з саней бензапілу з сякерай, і ўсе ўчатырох рушылі на лёд.
Лявонка ўспомніў, як летам у вадзе, асветленай мяккімі промнямі заходзячага сонца, ён убачыў выдру. Каля самага берага на дне ляжалі дзівосныя, рознай афарбоўкі каменьчыкі: жоўтыя з чырвонымі паяскамі, чорныя з рудымі кропкамі, бела-празрыстыя, як кроплі расы, сінія з малінавымі жылкамі пасярэдзіне. I яшчэ ўсялякіх было каменьчыкаў у вадзе — не злічыць.
Цяпер на возеры не было ні выдры, ні каменьчыкаў. Усё яно, як кінуць вокам, пакрыта празрыстым і звонкім, як шклянка, лёдам. Дзе-нідзе на ім ляжала варсістая белая коўдра інею.
106
Дзед Янусь з люлькаю ў зубах — ён прывык да яе, як малы да соскі — застукаў па лёдзе сякерай. Ва ўсе бакі паляцелі празрыстыя тонкія аскалопкі. А потым, калі ў лёдзе атрымалася невялікая адтулінка і ў ёй паказалася вада, дзед Янусь узяў у рукі бензапілу.