• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць Казкі, апавяданні Янка Галубовіч

    Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць

    Казкі, апавяданні
    Янка Галубовіч

    Выдавец: Асар
    Памер: 112с.
    Мінск 2001
    57.56 МБ
    Нагінаюся, каб падняць яго, а з-пад снегу, моцна залапатаўшы крыламі, узлятае цецярук. I адразу ж за ім, як бамбавозы, пачынаюць узнімацца са снежных ямак іншыя цецерукі. Адзін... другі... трэці... 3 лірападобнымі хвастамі, чырвонабровыя.
    Глядзеў услед птушкам, якія ляцелі да кашлатага заснежанага ельніку, і з месца зрушыцца не мог.
    Як хто зіму каратае
    Усё лецейка вожык дзетак гадаваў. He паспеў агледзецца, як і восень падступіла. Вецер сіберны падзьмуў. Неба стала пахмурным і нізкім. Хмары кудлатыя ледзьве за макаўкі дрэў не чапляюцца. Дож-
    джык халодны сыпле.
    94
    — Ай, я, яй!.. He іначай — зіма стукае ў дзверы! — спа-хапіўся вожык. Аблюбаваў сабе каля тоўстага пня велікаватую норку і пачаў у ёй жытло ла-дзіць, сухое лісце на вострых іголках насіць. Цэлы дзень за-віхаўся. А калі сцямнела, у мяк-кую пасцельку залез. Hi ветру сібернага адсюль не чутно, ні дождж не дастае. Абрадаваўся вожык і заснуў у цяпле да са-май вясны.
    Барсук рыхтуецца да зімы загадзя. Замяняе ў нары пад-сцілку. Да свежых лісцяў дабаў-ляе сцяблінкі рамонку і галінкі
    чаромхі, бо іх паху не выносяць дакучлівыя насякомыя і шкодныя
    мікробы.
    У дрымучым непралазным ельніку змайстраваў бярлогу касалапы
    Мішка.
    Яго з вожыкам і барсуком раўняе адна адметнасць — да самай вясны не будуць нічога ні піць, ні есці.
    А як жа янот-паласкун? — спытаеце вы. He, я пра яго не забыўся. Паслухайце, калі ласка, раскажу вам пра гэтага цікавага звера.
    Тулава яго кароткае, масіўнае. Поўсць доўгая, густая, буравата-шэрая з чорным адценнем. Ногі і хвост кароткія, а на хвасце — чорна-бурыя кольцы. Галава, як і тулава, кароткая, шырокая, з вострай мор-дачкай, вушы стаячыя, невялікія, з прытупленымі кончыкамі.
    У беларускія лясы янота-паласкуна завезлі з Азербайджана. Звер гэты добра прыжыўся ў нас і размножыўся. Асабліва падабаюцца яму старыя мяшаныя і лісцёвыя лясы, дзе сустракаюцца дуплістыя дрэвы і вадаёмы. Янот-паласкун вельмі добра лазіць па дрэвах і з ахвотаю пла-вае. Корміцца ён дробнымі грызунамі, земнаводнымі, ягадамі, арэхамі, нападае на птушак. Вельмі любіць моркву, але перш чым з’есці яе, доўга палошча ў вадзе. Адсюль і пайшла яго другая назва — паласкун.
    Корму на зіму янот таксама не запасае. Нагледзіць сабе ў дрэве дупло, залазіць туды і ўпадае ў спячку. Праўда, у часе працяглых адліг можа вылезці з дупла, каб паглядзець, што дзеецца на свеце.
    Жыве ў нашых лясах яшчэ адзін звер, які любіць спаць зімою. Да таго ж ён, можна сказаць, дваюрадны брат янота-паласкуна. Гэта яно-тападобны сабака. Праўда, ён не плавае і зусім не ўмее лазіць па дрэ-вах. Зіму каратае ў норах барсука ці ліса. Бывае, што янотападобны сабака для зімовай спячкі рые сабе нару сам.
    У дуплах дрэў ці шарападобных гнёздах, пабудаваных з травінак, расліннага пуху і лісця, заснулі соні арэшнікавыя. Упалі ў зімовую спячку соня лясная і соня садовая.
    Усё лета скакала па галінках дрэў соня вялікая, звярок, падобны на вавёрку. 3 надыходам зімы яна таксама ўпадае ў спячку.
    ...Гудзе, галосіць у лесе завіруха. Снег замятае сляды, патрэсквае мароз. А вожыку хоць бы што ў сваёй цёплай пасцельцы. Сніцца яму лета з сонейкам на небе. У небе тым жаўручок заліваецца, а на зялё-ным лузе руплівыя пчолкі ды чмялі зумкаюць.
    Павярнуўся вожык на другі бачок, пазяхнуў соладка і далей стаў драмаць.
    Голад — не цётка
    На ніжнім суку старой кудлатай елкі, трымаючы ў лапках шышку, сядзіць вавёрка. Паднімаю вочы ўверх і высока на дрэве ля самага ствала бачу яе гняздо. Яно яшчэ называецца «гайна». Гняздо нагадвае звычайны шар, прыкладна паўметра ў папярэчніку. Будуе яго вавёрка з розных галінак, травяністых сцяблінак моху. Сценкі тоўстыя, падсцілка сухая і мяккая, так што ўнутры хаткі цёпла і ўтульна. Кажуць, пры марозе ў дзесяць градусаў у гайне, як летам, дваццаць градусаў цяпла.
    У сцюжу іншы раз вавёрка па некалькі дзён не вылазіць з гнязда. Калі ў лесе шмат дуплістых дрэў, звярок аддае перавагу жытлу ў дуп-ле.
    Вавёрка вельмі любіць насенне хваёвых шышак. Падлічана, што каб наталіць голад, яна павінна за дзень выцерабіць 28 яловых ці 380 шышак сасны. У сасновых шышках насення намнога меней, ды яно і не ^ такое пажыўнае, як яловае. Але голад — не цётка, аднымі шышкамі не
    пражывеш. Таму вавёрка сушыць на сучках дрэў на зіму грыбы, запа-сае арэхі і жалуды.
    Зусім іншыя звычкі ў ласкі і гарнастая. Гэтых лютых ворагаў мно-гае збліжае, і ў першую чаргу тое, што зімою шмат часу праводзяць пад снегам. Па-першае, яны тут палююць, даганяючы мышэй і палёвак у іх уласных гнёздах. Па-другое, снег бароніць ласак і гарнастаяў ад хола-ду і буйных драпежнікаў. Зімой звяркі становяцца снежнабелымі, але адрозніць іх паміж сабой вельмі лёгка. У гарнастая кончык хваста чор-ны і зімой, і летам.
    Жывуць ласкі і гарнастаі ў дробналессі, у зарасніках кустоў, каля азёр, рэк і каналаў. Зімой іх часта можна сустрэць каля жылля чалаве-ка. Акрамя мышападобных грызуноў зрэдку палююць на зайцоў — асабліва гарнастай — а таксама птушак і яшчарак. Бываюць выпадкі, калі ў снезе яны знаходзяць сонных цецерукоў ці рабчыкаў. Такія дні для спрытных шкоднікаў у халодную і галодную зіму — сапраўднае свята.
    Старанна падрыхтаваўся да зімы і хамяк, невялікі палявы звярок з густым мяккім футрам. Загадзя, яшчэ ўвосень, у сваю нару ён нацягаў мо пуд, а мо і болей жыта. Таму голад яму не пагражае.
    А вось каму сапраўды холадна і голадна зімою, дык гэта птушкам. Нярэдка можна, напрыклад, бачыць, як вялікія сініцы дабіраюцца да самых тонкіх галінак дрэў, звісаюць з іх, калі трэба, уніз галавой. Спрабуюць дастаць насякомых з іх зімовага ўкрыцця. Але больш выру-чаюць сініц насенне, плады рабіны і каліны. У сцюжу іх можна напат-каць каля чалавечага жытла.
    У пошуках корму вандруюць сініцы чорная і даўгахвостая. У невялікіх чародках разам з іншымі сініцамі часта можна ўбачыць зімой невялікую прыгожую птушачку з востраверхім чубком на галаве. Гэта сініца чубатая. Корміцца яна даўганосікамі, павукамі, шчытоўкамі, a восенню і зімой да свайго рацыёна дабаўляе насенне хвойных парод дрэў. Крыху іншы зімовы стол у дразда-рабінніка. Гэтыя немалыя, большыя за шпака птушкі з шэрымі галоўкамі і жаўтаватымі грудкамі шумнымі стайкамі налятаюць на рабіну.
    Любіць рабіну і амялушка, самая прыгожая птушка нашых лясоў з мяккім ружова-шэрым апярэннем. На галаве ў яе густы чуб, на хвасце папярочная жоўтая палоска, гарлячок чорны. Крылы ў амялушкі стра-
    97
    катыя з чырвонымі рагавымі пласцінкамі, вузкімі жоўтымі і шырокімі белымі палоскамі. Акрамя рабіны, любіць амялушка паласавацца зімою ягадамі крушыны, шыпшыны і ядлоўцу.
    Зверху ўніз лазіць па ствалах дрэў попаўзень. Гэта вельмі прыго-жая птушка. Велічынёй яна ўсяго з вераб’я, хвост кароткі, шырокі. Зверху шэрая, знізу белая. Дзюба доўгая, а ад яе да патыліцы цягнец-ца чорная палоска. Попаўзень вельмі любіць насякомых, але жыццё прымушае яго збіраць арэхі, жалуды, насенне сасны, елкі і клёну. Вось ён знайшоў жолуд, ушчаміў у шчыліну і дзяўбе, як дзяцел, да таго часу, пакуль не дабярэцца да мякаці. Іншы раз, ужо зусім пераймаючы дзятла, дзяўбе кару і выцягвае з-пад яе розныя лічынкі. Сакавітыя ягады, у тым ліку і чаромхі, попаўзень таксама паядае з ахвотай. Усю восень і зіму ён праводзіць разам з сініцамі.
    Але самае цікавае, як попаўзень запасае корм. I жалуды, і арэхі, і насенне клёна — усё гэта запіхвае ў шчыліны і трэшчыны на ствалах дрэў. Ён упарта працуе ўсю восень, да самага снежня. У некаторых яго кладоўках знаходзяць да двух кілаграмаў насення. Але гэта самыя вялікія запасы. Звычайна ў адной кладоўцы ён хавае ад трох да трыццаці
    98
    грамаў. Праўда, такіх схованак у птушкі вельмі многа. Канечне, зімой попаўзень іх знаходзіць не ўсе. Схаваным насеннем кормяцца і другія птушкі.
    На зіму робіць запас сабе і сойка — вялікая птушка, ростам з галку, яркая, крыклівая. У зямлю, пад карэнні і дуплы дрэў, яна хавае жалуды. У яе кладоўцы часта можна знайсці да чатырох кілаграмаў жалудоў. Як і попаўзень, сойка таксама не заўсёды знаходзіць сваё дабро і такім чынам спрыяе рассяленню дубоў.
    Загадзя рыхтуюцца да зімы і птушкі з атрада совападобных — сыч касманогі і сычык вераб’іны. Яны закладваюць сабе корм у дуплах дрэў. А вось сыч дамавы рабіць гэта не прывык і перажыць зіму, асабліва суровую, яму куды цяжэй.
    He пакідаюць нас зімою вароны, галкі, сарокі, вераб’і — дамавы і палявы. Ціснуцца бліжэй да чалавечага жылля пуначкі, прасянкі, аўсянкі. Вандруючы, часта заглядвае да людзей прыгожая блакітніца блакітная, невялікая птушачка, якая важыць усяго адзінаццаць-два-наццаць грамаў.
    «Крэй-крэй-крэй», — чуецца працяглы крык у заснежаным ля-шчынніку. Гэта падае голас арэхаўка, вельмі прыгожая птушка з белай палоскай на канцы хваста і буравата-карычневым апярэннем з белымі плямкамі. Корміцца яна насякомымі і іх лічынкамі, насеннем хвоі. Во-сенню арэхаўка хавае ў зямлі жалуды, арэхі, але не заўсёды, як і другія птушкі, знаходзіць іх зімой.
    Чародкамі вандруе ў сцюжу па лесе жаўна, чорны дзяцел. Гэтая птушка ад другіх адрозніваецца буйнымі памерамі і чорнай афарбоў-кай, што і з’явілася прычынай другой яе назвы. Жаўна вельмі карыс-ны дзяцел. Яна знішчае мноства караедаў, вусачоў, іншых насякомых і іх лічынак, якія жывуць пад карою і ў драўніне.
    Нішчаць зімой шкоднікаў лесу дзяцел трохпальцы, дзяцел сівы, дзяцел зялёны, дзяцел малы стракаты, дзяцел сярэдні стракаты.
    Актыўна палюе ноччу сава вушастая. Пастаянна заклапочана по-шукам корму няясыць барадатая. He лягчэй і ястрабу-перапёлачніку, які застаўся ў нас на зімоўку. Бліжэй да незамёрзлых вадаёмаў ціснецца зімародак, а да чалавечага жылля — жаваранак чубаты. Што і казаць, голад — не цётка.
    99
    Здагадлівыя
    Вечарам мяцеліца аціхла і ранкам я падаўся ў лес.
    Дзень абяцаў быць ціхім, бязветраным. 3 камінаў над хатамі стаўбуніліся дымы. Схоплены лёгкім марозікам, прыемна хрустаў пад нагамі снег.
    Калі апынуўся ля Лысай гары, цяпельца невялікае расклаў. Вару-шыў абгарэлым кійком вуголле і грэўся. Крыху воддаль на пагорку рос каржакаваты дуб. 3 яго азяблага голля сыпаўся іней. А за дубам, не звяртаючы ні на кога ўвагі, піравалі на каліне снегіры.
    Закідаў снегам цяпельца, падняўся на ногі і пачуў звонкую песень-ку: пінь-пінь-чэржж, пінь-пінь-чэржж... Па голасе пазнаў, што гэта сініца вялікая. «Але дзе ж яна сама, адкуль узялася?».