• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць Казкі, апавяданні Янка Галубовіч

    Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць

    Казкі, апавяданні
    Янка Галубовіч

    Выдавец: Асар
    Памер: 112с.
    Мінск 2001
    57.56 МБ
    Чым не паляўнічы?
    Тупацелі па сцяжынцы вожыкі
    Пачынала світаць. Над сажалкай, зрэдзь часу затрымліваючыся над грыўкамі трыснягу, плылі бялёсыя хмаркі туману.
    У вершалінах бяроз шастаў вецер. Кружыўся, паціху ападаў долу пажоўклы ліст.
    Каб сагрэцца пасля начы, кладу ў касцёр сухое ламачча. Нізка над зямлёй сцелецца густы вільготны дым.
    Нарэшце паказалася агністае сонца, нехаця паплыло па бясхмар-наму небу.
    Рассеяўся туман і на сцяжынцы, якая збягала да сажалкі, я ўба-чыў вожыка.
    Звярок, адчуўшы блізка чалавека, памарудзіў крыху, прыпыніўся, а потым зноў затупацеў па сцяжынцы ўніз.
    Але якое было маё здзіўленне, калі праз некалькі хвілін я ўбачыў яшчэ трох вожыкаў. Звяркі, як і той першы, таксама трымалі шлях да сажалкі.
    80
    «Смага вожыкаў змарыла, вадзіцы захацелася. Пэўна, добра ўпалявалі ноччу. Hi адну мыш, жабу ці яшчарку злавілі. А, мабыць, і змяёй альбо вужом удалося паласавацца», — заварушылася ў галаве думка.
    Падняўся на ногі і паціху пайшоў услед за вожыкамі.
    Я не памыліўся. Вожыкі датупацелі да сажалкі і зашыліся ў куча-равы лазняк.
    Па жалуды
    Наўкола, як кінуць вокам, ажно да сіняга ельніку, адны дубы. Высокія, магутныя, Цэлы дубовы гай! Ужо вечарэе, дзьме вецер, на-крапвае дождж. Але гэта мяне не хвалюе. Я збіраю жалуды. Ужо паў-нюсенькая торбачка, і я кладу жалуды ў кішэні. Зімою, думаю так сабе, вавёрачак гасцінцам пачастую дый сойкі з арэхаўкамі, калі голад-на будзе, ад ласунка не адмовяцца.
    Раптам з процілеглага берага ракі, крутога, спрэс зарослага кустамі ляшчыны і лазавіння, да мяне даносіцца гул маторкі. Рэзкі, напорыс-ты, ажно закладвае ў вушах.
    Праводжу вачыма маторку, бурапеністы след, які яна пакідае за сабою, і раптам бачу нешта, што прымушае мяне бліжэй падысці да берага і пільней угледзецца ў цёмную, злёгку падсярэбраную водсветамі закатнага сонца ваду.
    81
    3 таго берага, ля якога толькі што прамчалася па вадзе маторка, нехта плыў у мой бок. «Мабыць, андатра ці выдра?» — падумалася.
    Пачаў углядацца і адмёў такую згадку. Па рацэ плыло нешта вялікае, цёмнае, намнога большае, чым андатра або выдра. А можа, бервяно? He, і гэта адпадае. Яго панесла б па цячэнню ракі ўніз.
    Стаіўся за дубняком, стаў чакаць.
    Гляджу, ажно на бераг з вады вылазіць вялізны, увесь у бурым шчацінні ікласты дзік. Абтросся, падышоў да дуба і жалуды стаў падбіраць.
    «Бач ты яго! — падумаў я пра дзіка. — За жалудамі гатоў на край света сысці. Нават Вілію пераплыў».
    Паціху падаўся да балотца, саступіўшы месца ў дубовым гаі закон-наму его гаспадару.
    Асеннія сонейкі
    Дзень пачаўся па-асенняму няўтульны і сцюдзёны.
    На бярозах яшчэ дзе-нідзе ліпела лісце. Але свавольнік вецер хістаў-раскалыхваў макаўкі дрэў, тузаў азяблае гнуткае голле, збіваў лісты і гнаў іх ажно за балотца, да засмужанага ельніка.
    Нізка, нібы драпежная птушка, праплыла хмара, клубчастая, цём-на-шэрая. Яна ажно чаплялася за вершаліны гонкага сасонніку.
    I адразу пацямнела наўкола, стала як вечарам.
    Бліснула маланка, загрымеў гром. Быццам праз сіта пасеяўся на зямлю дробны, як вадзяны пыл, дождж.
    Хутка змакрэла апратка, кропелькамі мурашак папаўзла па целе вада.
    «Крэй-крэй-крэй...», — хрыпла, нібы хтосьці ляснуў па мокрым дрэве бізуном, пракрычала арэхаўка і ўміг змоўкла.
    Трывога і неспакой ахінулі душу. Мяне пацягнула дамоў. Нізка ўнурыўшы галаву, прытрымліваючы адной рукой кепку, подбегам па-мчаўся з палянкі.
    Выскачыў наўзлесак, а дажджу — ні каліва. Здзіўлены, супыніўся. Тут было светла, нібы толькі што наступіла летняя раніца і дзень сама што ўбіраўся ў сілу.
    82
    На ўзлеску ва ўсе бакі густа рассыпаліся дробныя залаціста-жоў-тыя іскрынкі. Гэта асеннімі сонейкамі цвіў ястрабок.
    Позняя кветка.
    Грыб-атрута
    Перайшоў па кладцы рэчку і па ледзьве прыкметнай сцяжынцы, густая трава якой аплятала ногі, скіраваў да Чортавага балотца.
    Ужо прачнуліся і чысцілі на кветках крыльцы чмялі, а над балот-цам кігікалі, пікіравалі на спажыву чайкі.
    Мінуў балотца і не згледзеў, як ад зямлі непрыкметна адскочыў і паплыў над лесам вялікі барвовы круг. Праз кроны дрэў прабіліся сонечныя пукі промняў і ствалы сосен зазіхацелі золатам.
    83
    Да абеда дзень быў сухі і гарачы. А пасля абеда па небе паплылі рэдкія, нібы касмылі ваты, воблакі. Хутка яны пацямнелі, закрылі сабою сонца. Загрымеў гром. Сіне-блакітным светляком замільгацела маланка.
    3 поўным пластмасавым вядзерцам лісічак я заспяшаўся дамоў. Але на палянцы, парослай маладымі дубамі, хоць ужо з неба цёплы дожджык зацерусіў, супыніўся.
    Здзівіла мяне тое, што ўся палянка была ўсыпана бледнымі паганкамі. Шапка ў грыба пуката-распасцёртая, бледна-зялёная. Нож-ка белая, каля асновы расшыраная накшталт клубня, у верхняй частцы з кольцам.
    Раслі тут і мухаморы. Чырвоныя, з буйнымі жаўтаватымі бародаў-камі на пукатых шапках.
    «I трэба ж ім так сабрацца разам. Абое рабое...», — падумалася.
    Хмары абгарнулі неба так, што, здавалася, прыцемак наступіў. I палянку, і дубы на ёй, і густы ельнік за дарогай — усё праглынуў густы, як залева, дождж.
    Праз колькі хвілін стаў мокры, як пацук, і мне ўжо было не да бледных паганак з мухаморамі.
    Але праз тры дні на палянку зноў наведаўся. Мухаморы толькі дзе-нідзе раслі, іх ласі «пазбіралі», а да бледных паганак ніхто не да-крануўся.
    Іх і вавёрка бокам аббягае, і мыш не падпаўзе блізка. Нават грыб-ныя чарвякі іх баяцца.
    Можа, яд бледнай паганкі намнога мацнейшы за яд гюрзы ці коб-ры?
    Адным словам, сцеражыцеся гэтага грыба-атруты.
    84
    амы бліскучы — колер бялюткі, — Спявала зімаў завеевы дудкі.
    I. Муравейка
    Зіма прыспешвае
    Адспяваў у лесе птушыны хор. Адляцелі яго спевакі і салісты ў вырай. Толькі зрэдку з верхавіны старой елкі падасць голас малюсенькі каралёк. Піскне і тут жа замаўкае. Сумна цяпер і каральку. Ніхто яго песеньку падтрымаць не хоча.
    Рыхтуюцца да зімы звяры. Шмат клопату ў вавёрак. Насушылі на сонцы, развесіўшы на галінках і сучках, грыбоў, назапасілі на зіму арэхаў і жалудоў. Часта ў гэтую пару можна сустрэць у лесе баравік ці іншы грыб без капялюшыка. Так і ведай — цябе апярэдзіла вавёрачка! Капялюшык сабе, на зіму ўзяла, а карэньчык табе пакінула. Хочаш бяры яго, а хочаш не. Гэта ўжо твой клопат. Асноўны корм у вавёркі зімой — насенне яловых шышак. Яго і шукаць доўга не трэба: збегла па ствале ўніз і ласуйся! Каб у маразы цяплей было, сваё ярка-рыжае футра вавёрачка паступова мяняе на зімовае — шэрае, але болей цёп-лае.
    Нагулялі на зіму тлушч мядзведзі. За лета яны зрабіліся дужымі і гладкімі, поўсць на іх стала густой і пушыстай. Зімою, у бярлозе, мя-дзведзю не страшныя нават самыя лютыя халады.
    He дрэмлюць i бабры. Тым, хто ніколі іх не бачыў, скажам, што даўжыня яго цела дасягае 70 сантыметраў. Ды яшчэ 30 сантыметраў прыходзіцца на магутны, падобны на лапату хвост.
    Бабёр перш за ўсё вядомы сваім умельствам валіць дрэвы. Сякера яму не патрэбна, бо ёсць незвычайна моцныя разцы. Яны заўсёды ў яго вострыя, як брытва. I калі адпачывае, нават у сне звярок старанна трэ свае верхнія разцы аб ніжнія і наадварот. Так ён вострыць зубы.
    У сям’і баброў кожны год з’яўляюцца на свет некалькі дзетак — ад двух да пяці. Яны застаюцца з бацькамі ўвесь першы год і наступны, і толькі на трэцім годзе жыцця абзаводзяцца сваімі сем’ямі. Звычайна ў бабровай сям’і восем —дванаццаць звяркоў.
    Зваленае дрэва яны разгрызаюць на кавалкі, каб зручней было занесці іх на дно. За зіму адна бабровая сям’я можа нарыхтаваць двац-цаць кубаметраў драўніны. Гэта намнога болей, чым спальвае за зіму гаспадар нават вельмі раскошнай вясковай хаты. Калі замерзнуць рэчкі і азёры, бабры кормяцца запасамі. Прыбаўляюць яны да свайго «ста-ла» і сакавітыя карэнні вадзяных раслін.
    Заснуў у мяккім і цёплым гняздзе вожык. Да самай вясны пахаваліся ў мурашніках мурашкі. Глыбей на дно апусціліся рыбы. Закапаліся ў мяккі глей вадаёмаў ці пахаваліся пад мохам і сухімі лістамі жабы. He пакінуць норы да самай вясны яшчаркі. Глыбей зарываецца ў нару крот, уцяпляючы ўваходы сухім лісцем. Зімою ён не спіць. Гуляе па сваіх катакомбах, у якіх круглы год дастаткова корму.
    86
    He ўбачыш цяпер у лесе вужоў і змей. Вужы зімуюць у норках звяркоў пад карэннямі. Змеі апускаюцца на глыбіню да двух метраў. Пранікаюць у свае падземныя сховішчы яны па тунэлях кратоў, уз-доўж карэнняў дрэў.
    Адзін янот пакуль што не рыхтуецца да зімы. Наогул гэта вельмі цікавы і прыгожы звярок: галава шырокая, з вострай мордачкай. Вушы стаячыя, з прытупленымі кончыкамі. Тулава масіўнае, кароткае, на невялікіх нагах. Вельмі цэніцца янотава футра. Поўсць на ім доўгая і густая, буравата-шэрая, з чорным адценнем. Янот вельмі добра плавае і лазіць па дрэвах. Селіцца ён у дуплах дрэў старых змешаных і лісцёвых лясоў, корміцца земнаводнымі, дробнымі грызунамі, птушкамі, рознымі насякомымі, а таксама збожжам, ягадамі і арэхамі. Цяпер, у глухую восень, пракарміцца цяжэй, але калі будзеш старацца — з голаду не памрэш. Таму, як толькі на зямлю апусцілася цемра, янот асцярожна прабіраецца кустамі ў кірунку густога ельніку. За ім якраз пачынаюц-ца тарфянікі. Янот ведае, што на іх расла вялікая плантацыя сакавітай морквы. Калі пашанцуе, то і сёння будзе смачная вячэра.
    Памочнік
    Катаўся Андрэйка з горкі на саначках дый прастудзіўся. Горла стала балець. Ангіна, убрыкні яе камар, да хлопчыка прыбілася.
    Пакуль лячыўся Андрэйка, горкія пілюлі глытаў, зімовыя канікулы надышлі. Хлопчыкі і дзяўчынкі на дварэ снежную бабу лепяць, на каньках і саначках катаюцца, а Андрэйку хоць ты плач. Ужо і горла балець перастала, але бацькі ўсёроўна на вуліцу пакуль не пускаюць.
    Раніцою Андрэйка прачнуўся, калі бацька стаяў ужо падпярэзаны шырокай вайсковай дзягай — збіраўся ў лес ісці. Бацька ў Андрэйкі лесніком працуе.
    Папрасіўся ў яго хлопчык днём на саначках пакатацца, а той пагладзіў яго па галоўцы і кажа:
    —	Яшчэ рана, сынок, пачакай дзянёк-другі.
    Маці, зачыніўшы юшку ў печы, таксама падтрымала бацьку:
    —	Андрэйка, яшчэ ўся зіма наперадзе, чаго спяшацца.
    87
    А хутка i яна, пакарміўшы Андрэйку, на работу пайшла. Маці касірам у праўленні калгаса працуе. Механізатарам, жывёлаводам, усім грошы выдае.
    Сумна стала Андрэйку аднаму ў хаце. Ён зірнуў на дыванок з лебядзямі, які вісеў над яго ложкам, і яму вельмі захацелася намаля-ваць гэткіх жа прыгожых птушак.