• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць Казкі, апавяданні Янка Галубовіч

    Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць

    Казкі, апавяданні
    Янка Галубовіч

    Выдавец: Асар
    Памер: 112с.
    Мінск 2001
    57.56 МБ
    Ішоў гасцінцам, паабапал якога, быццам салдаты ў страі, стаялі дужыя маладыя дубы. Зрэдку сустракаліся, шапацелі кучаравымі з ужо пажоўклымі дзе-нідзе пасмамі-косамі бярозы.
    Гасцінец скончыўся, і ўтравелая сцяжынка, то беручы крута ўпра-ва: нырала ў лагчынку, да сажалкі, то праз нейкі час, як страла, вы-проствалася і вяла мяне да лесу. На папары, кудой бегла сцяжынка, ківалі галоўкамі белыя рамонкі, сінелі званочкі, залаціста-жоўтымі кветачкамі, сабранымі ў доўгую вузкую мяцёлачку, стракацела розга. Зямля пасля дажджу ўжо добра ўгрэлася, і над кветкамі лёгкім праз-рыстым дымком падымалася пара. Асвяжаў твар, дзьмуў цёплы вет-рык, даносячы з саду ледзьве ўлоўны пах яблыкаў.
    Сцяжынка вывела на невялікую палянку, на якой купкамі раслі маладзенькія арабінкі з ружовымі гронкамі ягад. Каля адной з іх у вераску баравік знайшоў. Шапачка чорная, як усё роўна бархатная, a ножка беленькая. «Першы баравік — на шчасце, кажуць. А калі так, то і малін назбіраю, з поўным вядзерцам з лесу вярнуся». Падумаў так, падняў з вераску баравік, далей пайшоў і праз нейкі час невялікі астра-вок малінніку ўбачыў. Падышоў бліжэй і здранцвеў увесь. Маліннік, нібы па ім чэрці гойсалі, быў увесь зблытаны і паламаны.
    Побач маладзенькі дубок рос. Стволік дрэўца таксама зламаны, лісцікі на галінках завялі, скруціліся ў трубачку. Дубок гінуў на вачах.
    Сеў на пянёк, і нібы сонца ад мяне схавалася, адны чорныя хмары па небе паплылі.
    «Божа літасцівы! Адкуль такія вар’яты бяруцца? Хіба яны не ве-даюць, што без лесу — як без вады. Вучоныя падлічылі, што адзін гектар лесу толькі за год ачышчае восем мільёнаў кубаметраў паветра. I ягады тут, і грыбы, і лекавыя расліны. Усё гэтае багацце лес дорыць людзям. I патрабуе толькі аднаго — беражлівых адносін да сябе».
    Падняўся і паціху паплёўся, куды вочы глядзяць. На палянцы дробнымі белымі кветачкамі цвіў гладун, стракацелі ружовымі мя-цёлачкамі смолкі. Супакоіўся толькі, калі на палянцы з ярка-чырвонымі
    60
    сакаўнымі ягадамі астравок касцяніц напаткаў. Пачаў касцяніцы ў вя-дзерца збіраць, а думкі пра маліннік, зблытаны і паламаны, дубок ска-лечаны не пакідалі.
    Першы палёт
    Быў пачатак чэрвеня.
    На чыстае светлаватае неба ўскацілася сонца і гасцінец, абсаджаны з двух бакоў стройнымі кучаравымі рабінамі і разлапістымі дубамі, пачаў курыцца параю. Гэта на дрэвах пад цёплымі промнямі сонца падсыхала раса.
    Заліў вадою з бутэлькі цяпельца, ускінуў на плечы пляцак, ступіў крок-другі наперад і раптам у шпакоўні на рабіне ўбачыў маладога шпачка. Ён, высунуўшы з акенца цёмна-бурую з жоўтай дзюбкай га-лоўку, з цікавасцю пазіраў, як пад ціхім ветрыкам ледзь прыкметна варушацца галіны дрэў, а праз густое лісце нясмела кладуцца на траву жоўтыя плямкі сонечнага святла. 3 тугой глядзеў шпачок за гасцінец, дзе каля хутара на сажалцы гагаталі, купаліся гусі, і душа яго білася ў нераце нерашучасці.
    Яму вельмі хацелася выбрацца са шпакоўні, узмахнуць крыльцамі і паляцець на луг, па якім, акрамя гусей, шпацыравалі і буслы, знайсці там якую кузурку, наталіць голад, бо вельмі хацелася есці. Але зрабіць гэта ён не адважваўся. Хоць і вырас шпачок, падужэў, але вось бяда: лятаць не навучыўся.
    На галінку насупраць акенца, у якім сядзеў шпачок, з чарвяком у дзюбе прыляцела шпачыха-мама. Скокнула па галінцы, але каля сама-га акенца прыпынілася. Галодны шпачок ведаў, якую смакату трымае ў
    61
    дзюбе маці, і тут жа разявіў роцік. Але шпачыха чарвяк у рот не пакла-ла, а па той самай галінцы пачала пакрысе аддаляцца ад шпакоўні.
    Шпачок нічога не бачыў перад сабой акрамя чарвячка. Калоцячы-ся ад страху, ён высунуўся з акенца, ухапіўся лапкамі за галінку, але не ўтрымаўся і паляцеў уніз.
    Ен спалохаўся і жаласліва закрычаў, уціснуў у плечы галоўку, але тут жа, успомніўшы, што ў яго ёсць крыльцы, адчайна замахаў імі і мякка прызямліўся ў дзяцельніку.
    Да яго адразу падляцела шпачыха і аддзячыла за першы палёт. Паклала ў рот сыну такі жаданы пачастунак.
    He больш як праз гадзіну гэткім жа спосабам шпачыха выбавіла са шпакоўні яшчэ чатырох птушанят.
    Праз дзень-другі маладыя шпакі навучыліся і кузурак розных лавіць, і жукоў, і вусеняў, і чарвякоў у зямлі знаходзіць.
    У шпакоўню яны болей не вярталіся. А ў канцы верасня, калі падступілі халады, шпакі, маладыя і старыя, злучыўшыся ў вялікія чароды, адляцелі на зімоўку ў цёплыя краіны.
    Развітанне з летам
    У лесе ціха і пуста. Згубіў сваю флейту лясны жаваранак-юла, не свішчуць дразды, змоўклі і астатнія птушкі.
    He чуваць голасу грыбнікоў.
    Нізка над лесам, чапляючыся за кашлатыя макаўкі старых елак, паўзуць чорныя хмары. 3 іх сыплецца дробны нудны дожджык.
    Холадыа, золка. Кволяцца, чаўрэюць ад студзёнага ветру асіны. Падае і падае долу лісце.
    Лета-лецейка, дзе ты? Куды сплыло? Чаму ўступіла месца зябкай восеньскай сцюжы?
    Выбіраюся з хвойніку і трапляю на вялікую, як стадола, палянку. Летам збіраў на ёй суніцы, брусніцы, было вельмі многа маліны і ажы-ны. Здаецца, зусім нядаўна на ёй яркімі фарбамі цвілі лясныя гваздзікі, фіялкі, медуніца, дзікая канюшынка і дзяцельнік, бзумкалі пчолы і жаўтапузыя чмялі. Цяпер палянка шэрая, непрытульная, у лагчыыках 62 стаіць вада.
    За палянкаю, у невялікім бярэзніку, пад ядлоўцавым ку-сцікам стаіліся два рыжыкі. A крыху воддаль сярод вераску вока згледзела россып жаўтля-вых лісічак.
    «Няўжо апошнія?» — па-думалася. Прыкленчыў ля гры-боў і дастаў з кішэні маленькі сцізорык.
    ...Дзень быў на зыходзе, за пушчу садзілася чырвонае сон-ца. Над палянкаю, бярэзнікам, кустамі ляшчыны ля самага по-ля павісла вечаровая імгла, якая неўпрыкмет ператваралася ў густы шэры паўзмрок.
    Неба цёмнае, без зорак. Ад-но вузкі сярпок месячыка, нібы льдзінка, свеціцца.
    Каля хутара на ўзлеску пе-райшоў уброд нешырокую, як пераскочыць курыцы, рачулку і скіраваў на аўтобусны прыпы-нак.
    У гэты несамавіты дажджлі-вы дзень я развітаўся з летам.
    Павуцінавы дожджык
    Усю ноч за лесам грукацеў гром. Па краі неба агнявымі сполахамі бліскалі маланкі. Дождж сыпаўся на зямлю амаль строма. А раніцай глянуў: нібы і не было навальніцы, толькі вясёлка на небе зіхаціць. Павісла над рэчкаю, ваду доўгім рукавом п’е.
    Іду сцяжынкаю да лесу, радуюся цудоўнаму сонечнаму дню і на душы светла, хораша.
    Абмінуў пагорак, зарослы вялізнымі, што хмары, соснамі, на па-лянку ступіў. На ёй кожны год добра радзілі чырванабокія суніцы. He толькі я, але і птушкі любілі тут ягадамі паласавацца. Летась, напрык-лад, бачыў на палянцы шэрую цяцерку з вывадкам, чародку драздоў-дзярабаў на крыло падняў, а разам з імі і чубатага рабчыка.
    Кленчу пад бярозкай-сухарляўкай — на ёй ні аднаго лісціка, адно пруцікі ва ўсе бакі тырчаць — і збіраю ягады.
    Падуў лёгкі ветрык і чую: па шчацэ і руках сыпанула цёплым дожджыкам. На небе ні хмаркі. Скуль жа дожджык паявіўся?
    Падымаю ўверх галаву і бачу: уся бярозка пераблытана сеткамі павука-крыжавіка. У іх блішчаць, мільярдамі зорак пераліваюцца кропелькі жывой расы.
    Дык вось які на мяне дожджык сыпануў. Павуцінавы!
    Пяцьдзесят паклонаў
    Уся палянка ўсыпана званочкамі. Ружовымі, фіялетавымі, ліловымі, блакітнымі, сінімі... Зіхацяць, іскрацца на пялёстках кветак буйныя кроплі расы. Над кветкамі гудуць пчолы, пырхаюць лёгкакрылыя матылькі.
    «Цік-цік-цік...» — даносіцца да мяне з лазовага куста, які спавіты густым, белым, як малако, туманам, звонкая трэль птушкі.
    Падыходжу бліжэй. Яна, заранка! Вунь і брушка палае, як вуга-лёк.
    Прайшоў колькі крокаў па палянцы і непадалёку ад хвоі, пад якой чырванеў капялюш мухамора, баравіка ў вераску згледзеў. Маладзень-кага такога, з карычнева-бурай шапачкай.
    Пакланіўся яму, а да белай паганкі, якая побач расла, і не дакра-нуўся нават. Пад капелюшом у паганкі плеўка. Белая паганка — самы страшны і ядавіты грыб. За вярсту трэба яе абыходзіць.
    Вышэй, да палавіны неба паднялося сонца.
    Каля сцяжынкі хацеў жоўтую сыраежку падняць. Яна раскрыла-ся, як парасонік. А ў ім, парасоніку, маленькае азерца расы. Прыгле-дзеўся лепей, а пад парасонікам вусень у кажушку ад спякоты хаваец-ца. На краёчак азерца жучок у бліскучым плашчыку апусціўся. Глынуў каліўца расы і далей паляцеў.
    He стаў чапаць сыраежку з такім цудоўным парасонікам. He адна-му мне яна патрэбная.
    Іду далей, прыглядаюся. Бачу, ажно на самую сцяжынку падасінавік з апельсінавым капелюшом выбег. Пэўна, чакаў мяне даўно, ледзьве прычакаўся.
    Пакланіўся прыгажуну, у кошык яго паклаў, звярнуў са сцяжынкі дый у хвойнік, высокі, меднастволы, паціснуўся.
    Прайшоў крыху і бачу, што на невялікай купіне сярод моху два баравікі стоўпіліся, а крыху далей падасінавік каля пня атабарыўся. Шапка ў грыба вялікая, чырвоная, агнём гарыць.
    У лес пайшоў, як вядома, да сонца, а вяртаўся дадому, калі ўжо ўзышоў месяц і вада ў рацэ пачынала брацца белым гуллівым бляскам.
    Дома перш за ўсё палічыў грыбы. У кошыку аказалася сорак баравікоў і дзесяць падасінавікаў.
    Значыць, дзень не прайшоў марна. Ажно пяцьдзесят разоў пакланіўся я лесу, у якім выраслі баравікі і падасінавікі.
    А яшчэ сыраежцы-парасоніку з маленькім азерцам расы, дзе ха-ваўся ад спякоты вусень у кажушку.
    Заранцы ў тумане з грудкамі, як вугалёк.
    Адным словам, прыродзе. Цудоўнай і непаўторнай.
    Першы ўрок
    Пунсавела, налівалася чырванню неба. I вось ужо зязюлька заку-кавала, яшчаркі прачнуліся, у густой траве забегалі. Закрумкалі ў ба-лотцы жабы. Мякка, нібы рысь, вогненна-чырвоным клубком сіганула праз палянку ліса.
    Па сцяжынцы пратупацеў шэры калючы клубочак. Пайшоў услед за вожыкам. Гляджу, на ёлцы галінка заварушылася, а на ёй старая рыжавата-чырвоная вавёрка сядзіць.
    На ёлцы шарападобнае гняздо відаць. Яго яшчэ гайна называюць. Ад гнязда па галінцы асцярожна спускаецца маладзенькая вавёрачка. Ад страху ў яе ажно хвосцік трымціць. Відаць, што яна вельмі баіцца, каб з елкі на зямлю не зваліцца.
    Старая вавёрка стала скакаць з галіны на галіну, вучыць дачку. I рабіла яна гэта надта ж спрытна і хутка.
    Пасмялела крыху і маладзенькая вавёрачка. 3 адной галінкі, на якой сядзела, яна скокнула на другую, з яе пераляцела на трэцюю і каля маці апынулася.
    А старая вавёрка падалася яшчэ вышэй, скокнула на самую макаў-ку. Маладзенькая вавёрачка крыху павагалася, а потым следам за маці ўгору сіганула.