Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць
Казкі, апавяданні
Янка Галубовіч
Выдавец: Асар
Памер: 112с.
Мінск 2001
Як скончылася навальніца, вылез вожык з-пад трухлявага пянька і знерухомеў, ажно калючкі на спіне ад страху задрыжэлі. Янота вожык 24 убачыў. Страшны кудлаты звер ажно віскатаў ад радасці. Жабу патра-
шыў, вячэраў. Кінуўся вожык назад у схованку і прытаіўся там.
Доўга ці мала хаваўся ад янота вожык, глядзіць, ажно і след страш-нага звера прастыў. У Пракопа ад-разу на душы паспакайнела.
Над лесам стаяла ціхая цёплая жнівеньская ноч. «Хопіць мне блу-дзіць. Улетку кожны кусцік начаваць пусціць. А як развіднее, тады і сця-жынку дамоў знайду».
Падумаў так Пракоп і пад ляш-чынаю ўлёгся.
Спаў вожык як забіты. He ба-чыў ён, як над дрэвамі прыўзніма-лася, паступова знікала цемра, што шчыльным покрывам атуляла лес, як з-за грывы сасонніку паказалася сон-ца.
Пракопа разбудзілі птушыныя
галасы. Прахапіўся вожык, працёр лапкай вочкі і бачыць: блакітнавата-белая раніца ў лесе гаспадарыць. На траве і лісцях матава-зялёным бляскам кроплі расы свецяцца. Яшчаркі пад сонцам на пні спіну грэ-
юць.
Агледзеўся Пракоп наўкола і назад рашуча павярнуў. Хутка-ху-ценька ножкамі затупацеў.
Вось ужо і рэчка відаць. Пераплыў яе Пракоп і на левым беразе апынуўся.
Маці вожычыха, калі ўбачыла ў садзе маленькага Пракопа, слязу пусціла, кінулася сына абдымаць.
Але болей за ўсіх радаваўся бацька вожык, што яго сынок знай-шоўся. Частаваў Пракопа сакаўной антонаўкай, пахучымі трускаўкамі. Паклікаў у госці вавёрачку, якая непадалёку ад сада на сасне жытло мела, сароку з дзятлам.
3 таго часу маленькі Пракоп без дазволу бацькоў з дому не адлу-чаўся.
Як казёл зайца падмануу
Скрай надрэчнай стромы, пад дубам, хатка з маленькім акенцам стаяла. У хатцы той казёл рагаты з сівой барадой да пояса жыў. Хоць і не багаты, але не апрануты ў латы.
У другой хатцы, насупраць, таксама пад дубам, русак прытулак меў. Працавіты быў заяц і занадта рупны.
Пасадзіў ён вясною градку капусты і цэлае лецейка не адыходзіўся ад яе.
Тым часам і восень наступіла. Дажджавыя хмары па небу пасунуліся. Дні сталі халодныя, золкія, а ночы цёмныя, хоць у вока пальцам.
Зрэзаў заяц качан капусты, каб у сенцы занесці, па целе дрыжыкі скачуць, зуб на зуб не пападае, глядзіць, ажно казёл у новым кажушку з хаткі выходзіць. Падбег заяц да яго дый пытае:
— Сусед, пахваліся, дзе такі файны кажушок набыў?
— А навошта табе гэта ведаць? — пацікавіўся казёл.
— I я хачу сабе такі прыдбаць. Бачыш, ажно пасінеў ад холаду.
— У мядзведзя купіў. Бяжы за пушчу, на Лысую гару. Там ён кажушкі прадае. I ліса сабе абноўку купіла, і вавёрка, і гарнастай.
— Хатка не каўбаса, кошкі не схопяць. Ты, сусед, толькі капусту павартуй, — папрасіў заяц казла.
— Так і быць, згодзен. He хвалюйся, заяц. Пагляджу за тваёй капустай.
— Дзякуй табе, сусед, выручыў, — узрадаваўся заяц.
— Дзякуй не дзякуй, а заплаціць мусіш. Дарма нічога не робіцца, — ухмыльнуўся ў бараду казёл.
— Як куплю кажушок, тады і разлічуся з табой.
Сказаў так заяц і ў дарогу пусціўся.
А казлу барадатаму толькі гэта і трэба было. Пачакаў крыху, па-куль заяц у кустах за горкаю схаваўся, каўтануў сліну і борздзенька ў капусту падаўся.
Да вечара на градцы ні аднаго качана не засталося. Як ліпку аба-браў яе прагавіты сусед. Нездарма ж кажуць: воўк не пастух, а казёл не агароднік.
А заяц кажушка сабе не купіў. Тры дзянькі бегаў ён праз пушчу нацянькі, усе ногі адбіў, а на Лысую гару так і не патрапіў.
26
He было такой гары за пушчаю. Ветру ў полі шукаў заяц. Пра мядзведзя, які кажушкі прадаваў, таксама зманіў казёл.
Вярнуўся заяц дамоў, на градцы капусты не ўбачыў і заплакаў, бедны, з адчаю.
Чаму вераб’і сарок не любяць
Даўным-даўно, калі яшчэ дыназаўры па зямлі поўзалі, салаўя і жаваранка чуваць не было, пралятала над возерам з чорнай, як смала, вадой чарада сарок.
Пакружыліся сарокі над возерам і долу апусціліся. Вырылі ў абрывістым беразе норкі і сталі жыць у іх.
Аднойчы прачнуліся сарокі, павылазілі з норак дый вераб’ёў убачылі.
27
Вераб’і на возеры раней за сарок пасяліліся. У дружбе, згодзе жылі, як аднае маткі дзеці.
He спадабалася сарокам такое суседства. Злыя сталі птушкі, хоць на прывязь іх бяры. Застракаталі, гвалт справілі і на вераб’ёў накінуліся.
Вераб’і спалохаліся сарок, ледзьве ў свае норкі пахаваліся.
Аднойчы раніцай, калі на возеры шчодра лотаццю запахла, паляцелі вераб’і за кормам для дзетак. А калі назад, да норак, вярнуліся — хто з вусенем у дзюбцы, а хто з чарвяком — то й скамянелі ад гора.
Маленькія верабейкі не дачакаліся жывымі сваіх бацькоў. 3 па-кусанымі шыйкамі і грудкамі яны нерухома ляжалі каля норак.
А над возерам кружыліся, ажно заходзіліся ад рогату сарокі. Гэта яны загубілі маленькіх верабейчыкаў.
Калі надышла восень, з дрэў лісце пачало ападаць, а зямлю паца-лаваў першы замаразак, зляцелі вераб’і з возера. Бліжэй да чалавека. Гнёзды сталі ў шчылінах і нішах будынкаў ладзіць, у кронах дрэў, у дуплах ліп, таполяў, у шпакоўнях, гнёздах белых буслоў.
Праз нейкі час пакінулі возера і сарокі. Пасяліліся птушкі сярод балот і палёў, у зарасніках вербняку на лугах, у гаях, парках, сярод лясных палос уздоўж дарог, паблізу ўзлесся.
3 таго часу многа соцень гадоў прайшло, а вераб’і сарок так і не палюбілі. Стараюцца як мага далей ад іх быць, бо пра сваю крыўду не забыліся.
28
Апавяданні
амы прыгожы — колер зялёны, — умаі шапталі бярозы ды клёны.
I. Муравейка
Знакі вясны
Недзе чуў ці чытаў, што ад Юр’ева дня ездзіць той Юрый на бе-лым кані і ключамі зямлю адмыкае. Абсыпае кветкі і траву расой, выпускае ў лясы птушак, а людзям дорыць усмешкі.
Мабыць, усё гэта і так, але сёлета, хоць ужо і красавік пачаўся, Юрый чамусьці пазніўся. Можа, каня па масці падабраць не мог, ці яшчэ якая прычына яго стрымлівала, толькі разам з ім і вясна марудзіла. 29
Увесь час, асабліва ноччу, дзьмуў моцны парывісты вецер са снегам. Трымаўся мароз. Сярод лазняку, закутая ў тоўшчу лёду, маўкліва ста-яла рака.
Чакаў дзень, чакаў другі, а калі трохі змрочнае неба праяснела, рашыў у лес схадзіць.
«Мо, Юрыя на белым кані дзе сустрэну, бо пара яму ўжо за работу брацца», — падумалася мне.
Суцішыўся, не шпурляў у твар снегам вецер. Адно марозік злёгку ціснуў, плечы зябкая дрыготка зводзіла.
А калі надышоў полудзень і за небасхіл сплыла апошняя цёмна-шэрая хмара, лагодна сонца засвяціла. Над рэчкаю заклубіліся варухлівыя паскі туману.
Прабег позіркам па ўзлеску і воддаль на пагорку шараваты лапік убачыў, а на ім залаціста-жоўтымі кветкамі цвіў падбел. Найпершы знак вясны.
I раптам, сатканая за флейтавых гукаў, да мяне данеслася песня: ю-лі, ю-лі, ю-лі, ю-лі... Па голасу пазнаў, што гэта быў лясны жавара-нак-юла. I песня яго, звонкая, радасная — таксама своеасаблівы знак вясны.
«Значыць, Юрый на белым кані ўжо пабываў тут, у лесе, а спазніўся, выходзіць, я».
Хутка ўбачыў і самога спевака. На галаве ў яго невялікі чубок. Апярэнне спіны рыжавата-бурае з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі, брушка белае з зеленавата-жоўтым адценнем, на валляку і грудзях цём-ныя пярэсцінкі, на крылах белыя плямкі, над вачыма светлыя палосы.
Услед за ляснымі жаваранкамі, як толькі паявяцца ў полі праталіны, прыляцяць палявыя жаваранкі. За імі зяблікі, берасцянкі, аўсянкі, a таксама дразды — пеўчы, белабровік, дзяраба, рабіннік і чорны, іншыя птушкі. I лес ажыве, напоўніцца вясёлымі галасамі.
У той дзень Юрыя на белым кані я так і не сустрэў. Праўда, дамоў усёроўна вяртаўся бадзёры і радасны.
30
Чорныя хвосцікі
У сакавіку яшчэ прыціскалі маразы. 3 шэрага змрочнага неба сыпаўся густы снег.
Але вось наступіў красавік. Выгля-нула з-за хмар, ярка засвяціла сонца. Пад стрэхамі заплакалі ледзяшы, весела за-спяваў капеж. 3 лагчын паплылі срэбна-белыя аблачынкі туману. Зляжалы снег стаў жухлы, набрыняў вадою.
Я шкадаваў, што прыйшоў у лес пас-ля абеда. Лепей было б, каб зранку, калі снег, спрасаваны зімовымі дуйкамі і злёг-ку прыхоплены марозцам, яшчэ пакры-ты цвёрдай тоўстай скарынкай і па ёй, не баючыся праваліцца, можна ісці куды захочаш.
Цяпер жа ўсюды стаялі лужыны, іх цяжка было абмінуць. Замачыў не толькі ногі, але і штаны, і паліто.
Праўда, была ў гэтай вясновай ідыліі і непаўторная радасць. Куды ні зірні — весела, светла. Пахне водарам адталай хвоі, сагрэтай зямлёй і прэлым лісцем. Радуючыся вясне, гукаюць сойкі, узбу-джана цінькаюць сініцы.
Пайшоў цёплы спорны дожджык, і з-пад гурбы пацямнелага наздраватага снегу, якая ляжала пад сасной, — на ёй безупынку барабаніў па ствале дзюбай малы стракаты дзяцел — пацёк кволы, але ўпэўнены ў сваёй сіле, ручаёк.
Хмара над лесам сплыла, растаяла. Дождж ісці перастаў. Зноў выглянула
31
сонца, апусціла ў азярцо залатое вясельца, і яно, быццам у ваду мяшок брыльянтаў сыпанулі, зіхотка заблішчала, заіскрылася.
А я падумаў, што ў гэтай вясновай ідыліі чагосьці не хапае. Але іменна чаго, даўмецца доўга не мог.
I раптам успомніў: вароны! Дзе падзеліся, чаму не чуваць іх гола-су?
Мінулы раз яны кружылі і кружылі над лесам. Чародамі. Даганялі адна адну, пікіравалі ўніз, зноў набіралі вышыню. Усюды стаяў несціханы вэрхал. А цяпер ні адной вароны не відаць. Як скрозь зямлю праваліліся. Ці зляцелі кудысьці?
Іду паціху, аглядаюся наўкола і бачу на елцы гняздо з сухіх галінак. Вароны ў ім не відаць, толькі чорны хвосцік тырчыць.
Побач на елцы яшчэ адно гняздо. 3 яго таксама вытыркаецца чор-ны хвосцік.
«Дык вось куды пахаваліся птушкі! — радуюся я. — У гнёзды свае. Падурачыліся крыху і досыць. Настаў час яечкі несці, а затым і птушанят выводзіць».
Ад дажджу пахаваліся
Цёпла, ласкава свяціла сонца. У бяздонным блакіце веснавога неба, нібы прывязаныя, малюпасенькімі кропачкамі віселі жаўрукі, і адтуль, з нябеснай вышыні, срэбным званочкам лілася на зямлю песня. Над лугам кружыліся буслы, а на вільчыку старэнькай, закінутай, з выбітым акенцам хаткі, якая непадалёку ад азярца стаяла, весела шчабяталі ластаўкі.
Я і хлопчык гадоў васьмі, з доўгай шыяй, худы, як верабейка зімою, стаялі на беразе блізенька адзін каля аднаго і лавілі рыбу. Хлопчык спачатку невялікую плотачку выцягнуў, а праз некалькі хвілін ужо ладнага акуня з кручка зняў.
У мяне зусім не клявала. 3 роспачы кінуў пад вярбу вудачку і беражкам азярца паціху пайшоў пагуляць. Павярнуў направа, праз клад-ку невялікую рачулку перайшоў, якая ў азярцо ўлівалася, і на луг падаўся.