Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць
Казкі, апавяданні
Янка Галубовіч
Выдавец: Асар
Памер: 112с.
Мінск 2001
I зазвінела, загула піла, угрызаючыся вострымі зубамі ў непад-ступны лёд, ажно рэха па возеры пакацілася.
Хлопцы ледзьве паспявалі адносіць ад «фортачак» кавалкі лёду. Пачырванелі, стаміліся крышку, а дзед Янусь як прыліп да пілы — не адарваць. Яшчэ і хлопцаў падганяе: «Весялей, малайцы, працаваць трэба. Ведаеце, грэкі нават паміралі з жартамі».
Наступіў вечар. Але яшчэ свяціла сонца, іскрыўся снег.
Ужо каля саней Лявонка азірнуўся на возера, і яго сінія, як надвя-чорак, вочы зазіхацелі радасцю. Ажно пяцьдзесят «фортачак» зрабілі яны сёння на лёдзе! Няхай жыве рыба, свежым паветрам дыхае.
Загадка
Вечарэла. На стромкі бераг ракі, парослы хмызняком, на гасцінец, абапал якога раслі старыя вязы, паціху апускаўся шэры прыцемак.
Успомніў, што яшчэ трусоў не карміў. Накінуў на плечы плашч і пайшоў на двор.
Наўкола ажно стагнаў, заходзіўся ад злосці вецер. Сцюдзёны, на-порысты, ён улятаў у вёску з боку рэчкі, балюча хвастаў па твары халодным крыллем, узнімаў клубы апалага лісця.
Сена ляжала ў пуні, на другім канцы двара. Скіраваў бліжэй да клетак, у якіх жылі трусы. Клетак было многа, а трусоў толькі восем. Восенню я ў пустыя клеткі сена напхнуў.
107
Скубу сена, ажно бачу: на дне клеткі клубамі вужы ляжаць. Адзін, другі, трэці, чацвёрты клубок... Спачатку падумаў, што гадзюкі побач з трусамі пасяліліся. Але ж не. Вужы гэта былі. Цела ў іх зверху цёмна-шэрае, знізу — белае, а на галаве дзве сіметрычныя аранжавыя плямкі.
У другой клетцы, што побач стаяла, яшчэ пяць вужоў на зіму ата-барылася. He стаў трывожыць іх. Запхнуў сена ў клеткі і ў далёкую пуню скіраваў.
У нас на Беларусі вуж найчасцей трапляецца па берагах азёр, рэк, сажалак, на травяных нізінных балотах, сярод вільготных лясоў. Ак-тыўны днём, ноччу ён хаваецца пад каранямі дрэў, кучамі камянёў, ламачча, у норах. Корміцца жабамі, рапухамі, апалонікамі, рыбай, a таксама мышамі. Вуж — бясшкодны, неядавіты. Добра плавае. У спяч-ку залягае ў сярэдзіне верасня. З’яўляецца пажывай для барсукоў, янотападобнага сабакі, змеяеда і каршуноў.
Усё гэта я больш-менш ведаў. Але пра тое, што, ратуючыся ад зімы, вуж можа знайсці сабе сховішча паблізу чалавечага жытла, даве-даўся ўпершыню.
Вясною, калі на рэчцы стаў вухкаць і трэскацца лёд, а ў чыстым блакіце неба цешыў людзей сваёй песняй жаўрук, калі пацяклі падаг-рэтыя сонцам ручаі, абудзіліся і вужы ў трусіных клетках.
Выйшаў я аднойчы пасля абеду на двор і ўбачыў: у бок рэчкі ад клетак вужы паўзуць. Усе дзевяць штук. Адзін за адным роўненькім шнурочкам, як журавы з выраю. Наперадзе самы вялікі, пэўна, важак. Прыпыніцца на хвілінку, паверне туды-сюды галавой, і ўсе астатнія за ім, як па камандзе, заміраюць на месцы. У бок ні адзін не адпаўзе, ні на каліва, толькі следам за важаком, шнурочкам, быццам вакол міннае поле.
Так дапаўзлі да плота, перабраліся на другі бок. I лагчынкаю да ракі адзін за адным паціснуліся.
Глядзеў, як аддаляліся ад мяне вужы, і думаў: «Чаго гэта яны так баяцца шнурочак свой парушыць?»
Гэта для мяне было і застаецца загадкай.
ЗМЕСТ
Казкі
Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць..........................3
Паратунак ...................................................5
Казка пра дзярабу............................................6
Цяцерка .....................................................8
Янот, заяц і ласка ..........................................9
Каза і чмялі................................................10
Дуб-задавака................................................12
Лясная лекарка..............................................15
Ліса і мядзведзь............................................16
Шчодрая вавёрка.............................................18
Вожык і ручаёк..............................................20
Як цюльпан чмяля ад дажджу ратаваў..........................21
Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка..........................22
Як непаседа Пракоп заблудзіўся ..............................24
Як казёл зайца падмануў.....................................26
Чаму вераб’і сарок не любяць................................27
Апавяданні
Знакі вясны.................................................29
Чорныя хвосцікі.............................................31
Ад дажджу пахаваліся ........................................32
Вясновыя сустрэчы...........................................34
Заступнік...................................................35
Абышлося....................................................36
Гасцінны дзяцел.............................................38
Гультайкі...................................................39
Даражэй за золата...........................................41
Зоркі пад вадой.............................................43
Берасцянкі..................................................44
109
Рыбакі ................................................45
Свойская курапатка.....................................47
Івалга.................................................49
Чорнае вогнішча........................................50
Павук..................................................52
Мурашнікі..............................................53
Недатыкальны запас.....................................54
Смелы лебедзь..........................................55
Салоўкі................................................56
Крумкач................................................57
Двайная ўдача..........................................59
Пасля дожджыку ў нядзелю...............................60
Першы палёт............................................61
Развітанне з летам.....................................62
Павуцінавы дожджык.....................................63
Пяцьдзесят паклонаў ...................................64
Першы ўрок.............................................66
Летнія дзівосы ........................................66
Ластаўкі...............................................67
Ласка слухае музыку....................................68
Падкідыш.............................................. 69
Навальніца.............................................70
Як конік каптан мяняў..................................72
Госця .................................................73
Сустрэча...............................................74
Яблыня на ўзлеску......................................76
Паляўнічы..............................................79
Тупацелі па сцяжынцы вожыкі ...........................80
Па жалуды .............................................81
Асеннія сонейкі........................................82
Грыб-атрута............................................83
Зіма прыспешвае........................................85
Памочнік...............................................87
Смакухі................................................90
Рысь...................................................91
Дзік...................................................92
110
Цецерукі пад снегам .........................................94
Як хто зіму каратае..........................................94
Голад — не цётка.............................................96
Здагадлівыя.................................................. 100
Дзятлы ў мурашніку........................................... 101
Сталоўка на ўзлеску..........................................102
Абед пад снегам .............................................103
Палятуха.....................................................103
«Фортачкі» на лёдзе.......................................... 105
Загадка......................................................107
111
Літаратурна-мастацкае выданне
Галубовіч Іван Іванавіч
Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць
Казкі, апавяданні
Дырэктар выдавецтва I. В. Зайцаў
Рэдактар К. П. Гарэлік Мастацкі рэдактар A. А. Кулажэнка Тэхнічны рэдактар Г. М. Грахоўская Карэктар В. Я. Хвайніцкая
Падпісана ў друк 18.09.2001. Фармат 84x100 ’/)6. Папера афсетная №1. Гарнітура «Пецярбург».
Друк афсетны. Умоўн. друк. арк. 10,92. Ул.-выд. арк. 5,8. Тыраж 7800 экз. Заказ 2804.
Падатковая льгота — Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч 1; 22.11.20.200
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Асар». Ліцэнзія ЛВ № 85 ад 04.12.1997 г. 220004, Мінск, Раманаўская Слабада, 5.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінская фабрыка каляровага друку». 220024. Мінск, Кар-жанеўскага, 20.
й
м
^
X о \О 5»
я £ X