• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі  Сяргей Тарасаў

    Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі

    Сяргей Тарасаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 67с.
    Мінск 1991
    25.47 МБ
    С.В.Тарасаў
    НАШЫ СЛАВУІ'Ы}! ЗЕМЛ^_
    Серыя акадэмічная. Заснавана ў 1988 годзе
    С.В.Тарасаў
    ЧАРАДЗЕЙ
    СЁМАГА ВЕКУ
    ТРАЯНА
    Усяслаў Полацкі
    МІНСК
    «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1991
    ББК 63.3(2)4
    Т 19
    В заннмательной форме повествуется об одном нз самых знаменнтых белорусскнх князей — Всеславе Брячнславнче (1044—1101), который, по сушеству, был основателем белорусской государственностя. Для современннков он был человекомзагадкой. Окутанная легендамн н преданнямн, судьба Всеслава в значнтельной мере остается загадкой н для нас.
    Адресуется шнрокому кругу чнтателей.
    Навуковы рэдактар
    доктар гістарычных навук Г. В. Ш т ы х а ў
    Рэцэнзеііты:
    доктар гістарычпых навук М. A. Т к а ч о ў, кандыдат гістарычных навук Г. М. С а г а'н о в і ч
    На франлыспісе — партрэт Усяслава Чарадзея. Малюнак Я. Драздовіча, Са збораў бь:лога Беларускага музея імя I. Луцкевіча ў Вільні.
    Тарасаў С. В.
    Т 19 Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі.— Мн.: Навука і тэхніка, 1991.— 67 с., [9] л. іл., партр.— (Нашы славутыя землякі).
    ISBN 534300878Х.
    Тарасов С. В. Волшебнмк седьмого века Трояна: Всеслав Полоцкнй.
    У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044— 1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці.
    Для шырокага кола чытачоў.
    0503020200—157
    Т169—91
    М 316(03)—91
    ББК 63.3(2)4 + 63.3(26)
    ISBN 534300878Х
    © С. В. Тарасаў, 1991
    ДА ЧЫТАЧА
    Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў. У недалёкай будучыні, калі мы пераступім мяжу XXI стагоддзя, гэтая бездань гісторыі будзе лічыцца ўжо на тысячагоддзі. Як спазнаць яе, як зазірнуць у яе прывабную глыбіню?
    А з другога боку, навошта гэта трэба? Адна справа, калі вучоныя корпаюцца ў архівах, пераварочваюць горы зямлі археолагі,— яны займаюцца навукай, даследуюць гісторыю, пішуць кнігі. Часам гэтыя кнігі ставяцца на далёкія бібліятэчныя паліцы, і да іх рэдка звяртаюцца.
    Дык дзеля чаго бярэмся мы гартаць старыя, пашарпаныя, даўно забытыя старонкі гісторыі? На гэтае пытанне маем безліч адказаў, і ўсе яны ўкладваюцца прыблізна ў наступную схему: гісторыя — памяць, памяць — жыццё, жыццё — будучыня паасобку ўзятага чалавека і ўсяго чалавецтва. Хто ж здолее адмовіцца ад сваёй будучыні і будучыні сваіх дзяцей? Толькі нелюдзь. Вось мы і зазірнем у гістарычны нябыт, каб ведаць мінулае дзеля будучыні. Але ёсць яшчэ адна мэта, якая для нас, сённяшніх беларусаў, бадай найважнейшая: зразумець, нарэшце, сваё месца на зямлі, зразумець і вярнуць сабе багатую гістарычную спадчыну. He проста «людзьмі звацца», а быць роўнымі сярод роўных, быць народам і ганарыцца гэтым. Вы запытаецеся: якое дачыненне мае да гэтага дзевяцьсотгадовая гісторыя? Самае непасрэднае.
    Гісторыя нашага народа пачынаецца не з 1917 года і нават не з XIV стагоддзя, як некаторым хацелася б і нават зараз хочацца. Гісторыя народа зарадзілася на тых бязмежных прасторах Еўропы,
    5
    заселеных балцкімі плямёнамі, куды ў VII — VIII стагоддзях нашае эры прыйшлі вялікія масы славян. Недзе там, у ваенных сутычках і прыродных катаклізмах, у непралазным гушчары, «паміж пустак, балот» нечакана і сустрэліся Ен і Яна. Сустрэліся і не спалохаліся. Хто з іх быў балтам, хто славянінам— зараз не істотна. Але зямля ў іх была адна, неба было адно, лясы, рэкі і азёры — усё было адзіным. Акрамя двух розных палымяных сэрцаў у грудзях. Але і яны не вытрымалі, зліліся ў адно. Колькі мінула стагоддзяў, колькі яшчэ міне, але гэтае сэрца, калісьці малое і кволае, стала магутным і вольным. I пакуль яно жыве і б’ецца, будзе жыць народ, будзе жыць Беларусь!
    Шлях нашага народа быў няпросты. I пазначаны не толькі славутымі падзеямі, але і славутымі асобамі, якія ў тым ці іншым перыядзе гісторыі станавіліся яго сімваламі. Адным з такіх сімвалаў, чалавекампаданнем стаў Усяслаў Брачыславіч, Усяслаў Чарадзей.
    Усяслаў быў адным з тых першых князёў, пры якім Полацкая зямля заявіла пра сябе як пра самастойную дзяржаву. Ен быў адным з першых ва ўссй Усходняй Еўропе, хто адчуў перспектыўнасць і гістарычную неабходнасць развіцця адносна малых незалежных дзяржаў. Пры Усяславе высокага росквіту дасягнулі мастацтва, адукацыя, дойлідства. Хрысціянства пачало паступова, мірна ўжывацца ў штодзённы побыт народа. Пашыраюцца гарады, рамёствы, гандаль. Ен умацоўвае межы свайго княствадзяржавы, але не забывае пра надзённыя патрэбы розных народаў, насельнікаў гэтай дзяржавы,— крывічоў, дрыгавічоў, балтаў, вуграфінаў. Пра полацкага князя хадзілі чуткі, паданні, быліны, пісаў аб ім аўтар «Слова пра паход Ігараў».
    Зразумела, не ўсё ў жыцці Усяслава Полацкага было бездакорным, бо жыў ён у супярэчлівы і гераічны час. Гэта не магло не адбіцца і на яго лёсе. Увесь характар князя быў, як змотак пераблытаных нітак. У ім пераплялося і белае, і чорнае. Нават TaKia фарбы, якія у прынцыпе несумяшчальныя, зліліся ў адзін колер. Ен памыляўся, кідаўся ў крайнасці, часам траціў веру, пачуццё меры, здраджваў адпоп рэлігіі ў імя другой і, наадварот, губляўся, ня
    6
    меў ад бяссілля. Усё было ў яго жыцці. Але ніколі Усяслаў не здраджваў сваёй радзіме — Полацкай зямлі, да яе вяртаўся з самых далёкіх паходаў і вандровак.
    Дык чым жа з’яўляецца сёння для нас тая далёкая пасівелая гісторыя? Гэта — наша спадчына, самае блізкае і дарагое, што можа быць у чалавека, як бацька і маці, якіх не выбіраюць. I якімі б яны ні былі, дзеці павінны іх шанаваць.
    Дык пройдзем, дарагі чытач, пакручастымі вулачкамі старажытнага Полацка, адгорнем у кнігасховішчы старадаўняй бажніцы пабляклыя старонкі летапісу, паслухаем баладу пра Волха Усяславіча, якую праспявае нам вешчы Баян. Мы не першыя з табою, хто пачынаў ісці гэтым шляхам. Але і дайшлі не ўсе...
    НАРОДЖАНЫ
    АА ЧАРААЗЕЙСТВА
    На неўзаранай зямлі збожжа не буяе ^ Рагвалодавы карані ^ Бацькоўскія крылы ^ Дзе родны край і дзе чужынскі? ^ Пад сонцам ласкавым на неспакойнай зямлі ^ Жыццё пачынаецца з першага кроку
    Лёс чалавека вызначаецца задоўга да яго нараджэння. Гэтае меркаванне можа быць прынятае цалкам як слушнае ў дачыненні да полацкага Усяслава. Бо асоба ў гісторыі — гэта толькі надводная частка вялікага айсберга, што ўзвышаецца над водамі гістарычнага мора. Гэтак і лёс Чарадзея стаў вынікам шматвекавога развіцця паўночназаходніх земляў Усходняй Еўропы амаль з таго імгнення, як трапілі яны ў рэчышча агульначалавечай гісторыі.
    Упершыню жыхары Полаччыны прыгадваюцца ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых часоў»: «Пры гэтых братах пачаў трымаць род іх княжэнне ў палях, а ў дрэўлях сваё, а дрыгавічы сваё, a славені сваё ў Ноўгарадзе, а другое на Палаце, што палачане. Ад іх жа крывічы...» *. Адбываліся гэтыя падзеі ў часы славутых князёў: Кія, Шчэка, Харыва і сястры іх Лебедзі прыблізна каля VII—VIII стагоддзяў. Славяне былі прышэльцамі. Яны аселі на землях, якія раней займалі скіфасармацкія, вуграфінскія і балцкія плямёны. На неабсяжных прасторах, паміж палёў і лясоў, яны пачалі ставіць невялікія ўмацаваныя дзядзінцыгарадзішчы, засноўваць вёскіпаселішчы. А часам проста сяліцца там, дзе жылі іх папярэднікі. Калі — разам, калі — побач, а калі — выгнаўшы карэнных жыхароў. Як бы там ні было, але ўжо ў IX стагоддзі летапісец
    * Повесть временных лет Ц Повестй Древней Рйсй. Л., 1983. С. 27.
    8
    называе ўмацаваныя паселішчы славян «гарадамі»: «I прыняў уладу Рурык, і раздаў мужам сваім грады: таму Полцеск, таму Растоў, другому — Белавозера. А па тых гарадах суць находнікі варагі, а першыя насельнікі ў Ноўгарадзе славені, у Полацку крывічы...» Так упершыню пад 862 годам прыгадваецца ў летапісе Полацк.
    Полацкая князеўская дынастыя на працягу сваёй 400гадовай гісторыі мела два назовы — Рагвалодавічы і Усяславічы. Рагвалодавічамі князі называліся ў асноўным у X—XI стагоддзях. Усяславічамі — у XII—XIII стагоддзях. Гэта не дзіўна, бо Усяслаў Брачыславіч, як і яго прадзед Рагвалод, былі самыя вядомыя з усёй дынастыі. Рагвалод — першы полацкі князь, які прыгадваецца ў летапісных крыніцах пад 980 годам, а паводле меркавання некаторых гісторыкаў — пад 970 годам *. Нягледзячы на пэўнае сведчанне летапісу, што Рагвалод «прыйшоў зза мора», г. зн. што ён — вараг **, сярод вучоных няма адзінства ў поглядах наконт яго нарманскага паходжання. Тлумачыцца гэта толькі тым, што на працягу колькіх дзесяцігоддзяў, патураючы ідэалагічным устаноўкам, афіцыйныя гісторыкі не адважваліся на глыбокі аналіз «нарманскага пытання». Лічылася ледзь не злачынствам падтрымліваць летапісную версію аб прызванні варагаў на славянскія землі. На гэтай падставе адмаўлялася відавочнае, нават нарманскія імёны саміх князёў.
    Так, акадэмік Б. Рыбакоў узяўся растлумачыць імя Рагвалод славянскім словазлучэннем «валадар рога». На яго думку, валоданне рогам для пітва было безумоўнай прыналежнасцю да князеўскай улады. Але чамусьці спроба наварочвання нарманскіх імёнаў на славянскі лад гэтым і скончылася.
    * Ермаловіч М Старажытная Беларусь. Мн„ 1990. С. 70—71.
    ** Варагамі (нарманамі, вікінгамі, «людзьмі з фіёрдаў») называлі насельнікаў Скандынавіі ў 700—1100 гадах. Яны часта рабілі набегі на прыбярэжныя зоны Заходняй і Усходняй Еўропы. Нарманы Карлсефні і Лейв Эрыксан з сябрамі былі першымі еўрапейцамі, хто пабачыў Паўночнаамерыканскі кантынент і заснаваў талі паселішча ў X стагоддзі. Гандлёвым шляхам ад Нёмана да Дняпра і далей да Чорнага мора актыўна карысталіся шведскія варагі.
    2. Зак. 857
    9
    Імёны Рурык, Алег, Рагнедзь не паддаліся тлумачэнню. Мала таго, узнікла законнае пытанне: як растлумачыць славянскай этымалогіяй назву аднаго з раёнаўфюлькаў, які існаваў на поўначы Нарвегіі ў X стагоддзі і называўся Рогаланд?! * Там, на поўначы Нарвегіі, славян ані блізка не было. Наадварот, амаль аднолькавае гучанне «Гогаланд» і «Рагвалод» дазваляе меркаваць, што менавіта з поўначы Нарвегіі і прыплыў са сваёй дружынай князь Рагвалод у Полацк.
    Лёс Рагвалода і яго княства быў незайздросны, трагічны. I гэта сталася адной з прычын варожасці полацкіх і кіеўскіх князёў.
    Прыгожую дачку Рагвалода — князёўну Рагнеду — упадабалі два князі: кіеўскі Яраполк і наўгародскі Уладзімір. Рагнеда дала згоду выйсці замуж за першага. Зняважаны Уладзімір збірае войска і ідзе на Полацк. Горад узяты прыступам і спалены, бацькі Рагнеды забітыя, а сама князёўна прымусам стала адной з жонак Уладзіміра.
    Аднае начы ганарлівая палачанка зрабіла замах на жыццё Уладзі