Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі
Сяргей Тарасаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 67с.
Мінск 1991
. Папершае, Ноўгарад — старадаўні вораг Полацка, адкуль заўсёды была пагроза, падругое, у горадзе тым часам сядзеў яго зацяты вораг — князь Глеб. Той самы Глеб, якога Усяслаў выгнаў з Ноўгарада ў 1066 годзе, a пасля з Тмутараканя ў 1068—1069 гадах. Патрэцяе, у 1069 годзе. ў Ноўгарадзе з’явіўся вяшчун, які выступіў супроць наўгародскага епіскапа Фёдара.
Мяркуючы па летапісным сказе: «... князь жа Глеб і дружына яго сталі каля епіскапа, а людзі ўсе ішлі за вешчуном» — большасць насельніцтва падтрымала вешчуна. Князь і епіскап засталіся фактычна ў адзіноце. Убачыўшы такое становішча, наў
45
гародскі князь узяў пад кашулю сякеру і падышоў да вешчуна. Пасля кароткай паміж імі размовы Глеб выхапіў сякеру і засек вешчуна. Той упаў мёртвы, а людзі разышліся.
Вось такое складанае становішча было ў той час у Ноўгарадзе, калі на яго з водскім войскам рушыў Усяслаў Чарадзей.
Як прыхільнік у нейкай ступені паганскіх звычаяў, Усяслаў не мог не разумець, што ў Ноўгарадзе для яго спрыяльныя ўмовы. Магчыма нават, што ён ішоў на дапамогу тым самым наўгародскім вешчунам, з’яўленне якіх сам і справакаваў. Гэтая дапамога, абарона старой рэлігіі, магла быць «ідэалагічным» абгрунтаваннем і для саміх ваджан. Але, безумоўна, апошніх перадусім павінны былі цікавіць незлічоныя наўгародскія каштоўнасці і здабыча. Адзінае, што пэўна можна сцвярджаць, дык гэта тое, што Усяслаў не імкнуўся захапіць Ноўгарад. Бо не горад быў для яго небяспекай, а князь Глеб, сын чарнігаўскага Святаславатрыумвіра. Тым больш што Святаслаў, які сядзеў тады ў Полацку, даводзіўся Глебу стрыечным братам. Як бы там ні было, але ў 6 гадзін 26 кастрычніка войска князя Глеба сустрэлася з войскам Усяслава каля Зверынца на рацэ Гзені. Для наўгародцаў гэтая сустрэча не была нечаканая, а таму абодва войскі амаль адразу ўступілі ў бітву. Як апавядае летапісец, «ваджанам была вялікая сеча і загінула іх шмат без ліку». Князь Усяслаў трапіў у палон. Але яго адразу ж адпусцілі «дзеля Бога», што надзвычай цікава.
Да гэтага часу гісторыкі асабліва не зважалі на гэты факт. Чаму Усяслава адпусцілі? На нашу думку, не слава пакутніка, не слава ўдачлівага ваяра і нават пярэваратняваўкалака, прыхільніка старых паганскіх звычаяў, імпанавала наўгародцам. Па ўсіх гарадах Усходняй Еўропы ўсё большы аўтарытэт заваёўвала палітычная пазіцыя полацкага князя. Забягаючы наперад, трэба адзначыць, што ў XII—XIII стагоддзях мы паўсюдна назіраем надзвычай высокую актыўнасць гарадскога веча — органа гарадскога самакіравання. Веча — гэта шлях да незалежнасці гарадоў, палітычнай і эканамічнай іх самастойнасці. У XII—XIII стагоддзях веча ў Полацку, Ноўгарадзе, Пскове запрашае і выганяе кня
46
зёў. Гарады, воласці, землі больш не залежаць ад цэнтра, у прыватнасці ад Кіева. У гэтыя стагоддзі адбылося тое, што прапаведаваў і адстойваў у сваёй палітыцы Усяслаў Чарадзей. Пад Ноўгарадам у 1069 годзе ён з’явіўся як князь, упершыню абраны на вялікі князеўскі пасад народам — вечам. Пасля яго ў розных гарадах было безліч розных князёў, але Усяслаў быў першы! Адсюль і вялікі, ні з чым не параўнаны яго аўтарытэт і міласэрнасць да яго з боку наўгародцаў. Менавіта народа, бо паверыйь у тое, што Усяслава добраахвотна адпусціў ягоны зацяты вораг Глеб Святаславіч, цяжка.
Пасля паражэння на Гзені імя Усяслава на два гады знікае са старонак летапісаў. Відаць, мы не памылімся, калі скажам, што гэтыя гады Усяслаў знаходзіўся сярод балцкіх плямёнаў. Бо нездарма ж у 1071 годзе мы бачым яго пад Полацкам з войскам літоўцаў, саюзных яму эстаў, ліваў, лептаў і семігалаў *. «Выгнаў Усяслаў Святаполка з Полацка», — вось і ўсё, што кажа летапіс. Відаць, гэта была лёгкая перамога, якая тым не менш не абяцала Усяславу лёгкага жыцця.
Князь кіеўскі Ізяслаў не пакінуў усталяванне Чарадзея ў Полацку без увагі. Барацьбу з Усяславам узначаліў брат Святаполка, старэйшы сын Ізяслава — Яраполк. У 1071 годзе Яраполк разбівае Усяслава пад Галацічаскам **. Але гэтая перамога не мела істотных вынікаў ні для Полацка, ні для Кіева. Адбылося прыкладна тое, што і пасля бітвы на Нямізе. У Яраполка не хапіла моцы, каб ісці вяртаць Кіеву Полацк, а ва Усяслава проста не было патрэбы ісці на Кіеў ці за межы свайго княства.
I зноў пра Усяслава Полацкага на старонках летапісу пустаталакуна на два гады. Чым ён тады займаўся — цяжка сказаць. Хутчэй за ўсё папраўляў справы сваёй зямлі, значна парабаванай у часе кіравання кіеўскіх намеснікаў. Збіраў войска, зброю, бо не было ўпэўненасці, што пакінуць яго ў спакоі. Ускосным сведчаннем яго дзейнасці і ўма
* Данйлевйч В. Е. Очерк йсторйй Полоцкой землй do конца XIV столетйя. Кйев, 1896. С. 68.
** Верагодна, летапісны Галацічаск знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Голацк, што ў Пухавіцкім раёне, за 30 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Менска.
47
цавання можа быць тое, што ў 1073 годзе пайшла пагалоска, што Ізяслаў кіеўскі наладжвае нейкія сувязі — «сватаецца» да Усяслава. Крыніцай гэтай пагалоскі выступае князь Святаслаў чарнігаўскі, які спрабуе пераканаць у праўдзівасці чутак свайго брата Усевалада, заклікае яго выступіць супроць Ізяслава. Быццам бы кіеўскі князь з дапамогай Усяслава Чарадзея хацеў далучыць да сваіх уладанняў Ноўгарад, дзе тым часам сядзеў на стале сын Святаслава — Глеб.
Памкненні да старшынства з’явіліся і ў Святаслава чарнігаўскага, бо Чарнігаўскае княства, гэтак сама, як і Полацкае, вельмі рана праявіла імкненне да самастойнасці *. Славуты трыумвірат Яраславічаў спыніў сваё існаванне. «Ізяслаў жа пайшоў у ляхі з дабром многім і з жонкаю, спадзеючыся на багацце вялікае і кажучы: «Гэтым знайду я вояў...» А Святаслаў сеў у Кіеве, прагнаўшы брата свайго <і> пераступіўшы запавет бацькі, тым больш — і божы».
27 снежня 1076 года ў Кіеве памёр Святаслаў. На яго месца сеў брат Усевалад. 3 гэтага часу зноў скончыліся для Полацка часы мірнага развіцця. Над землямі Кіева, Чарнігава, Уладзіміра ўсталявалася адзіная ўлада ў вобразе апошняга з трыумвіраў і ягоных нашчадкаў, сярод якіх найвялікшую актыўнасць выявіў Уладзімір Манамах. Але да часу непасрэднага адзінаўладдзя заставалася два гады, калі ўся Усходняя Еўропа моцнымі, рашучымі дзеяннямі паказала сваё памкненне да самастойнасці і незалежнасці ў выглядзе стварэння асобных княстваўдзяржаў.
Хто ведае, можа, працэс паступовага ўтварэння самастойных дзяржаў ішоў бы больш лагодна і мірна, каб асобныя князі не праяўлялі вялікадзяржаўных памкненняў. На жаль, характар улады князёў, асабліва кіеўскіх, набліжаўся да інстытута манаршай улады. Такі орган дэмакратычнага самакіравання, як веча, у канцы XI стагоддзя толькі набіраў сілу. He дзіва, што наступная згадка веча ў Кіеве пасля 1068—1069 гадоў сустракаецца ледзь не праз стагоддзе — у 1146 годзе **. А росквіт веча прыпа
* Тйхомйров М. Н. Древнерусскйе города. М., 1956. С. 340.
** Фроянов Н. Я. Дйевская Русь. Л., 1980. С. 167.
48
дае на ХП—XIII стагоддзі і то пераважна ў Полацкай і НаўгародскаПскоўскай землях *. Таму канцэнтрацыя велікакнязеўскай улады ў руках Ўсевалада не абяцала Полацку нічога добрага. Усяслаў быў вымушаны рыхтавацца да новых сутычак. Да знешнепалітычнай барацьбы Чарадзей быў заўсёды здатны. Ен імкнуўся праводзіць яе пры дапамозе не толькі зброі, але і дыпламатыі самага высокага ўзроўню. На гэтай ніве Усяслаў мог дасягнуць многага, бо сітуацыя і стаўленне паміж трыумвірамі былі не так заблытаныя, як надта напружаныя.
Ізяслаў, былы кіеўскі князь, які збег «у ляхі» з дзяржаўным скарбам, не губляў часу. Пасля халоднага прыйма Баляславам Харобрым, які не мог дараваць Ізяславу здрады польскім інтарэсам у 1069 годзе, той рэзка змяніў сваю палітычную арыентацыю. Ен паехаў у Майнц, дзе звярнуўся па дапамогу да ворага Баляслава — імператара Генрыха IV. Дарагімі падарункамі «каралю рускіх — Дзімітрыю», як называе хрокіка Ізяслава, удалося дамагчыся прыхільнасці імператара. Генрых IV нават накіраваў у Кіеў паслоў з пагрозаю Усеваладу: калі той не верне «Дзмітрыю» яго стол, то «паспытае сілы і магутнасці германскай дзяржавы». Але на чале таго пасольства быў пратапоп трырскі Бухард — родны брат Орды, жонкі аднаго з трыумвіраў — Святаслава. Для Ізяслава візіт тых паслоў скончыўся безвынікова: Бухард вярнуўся з надзвычай багатымі дарамі.
Нядоўга думаючы, Ізяслаў зноў крута мяняе сваю палітыку. Ен пасылае свайго сына Яраполка да першага на той час ворага Генрыха IV —рымскага папы Рыгора VII. Што адбылося паміж папам рымскім і Яраполкам, данеслі да нас матэрыялы Ватыканскага сакрэтнага архіва **. Ад імя бацькі Яраполк прасіў папскі двор дапамагчы вярнуць Кіеў і нават даў прысягу, што прызнае папскую ўладу і прыкладзе ўсе намаганні, каб зрабіць гэтыя землі «ленам Св. Пётры». Пра гэта сведчыць пап
* Греков Б. Д Дйевская Русь. М., 1953. С. 353—369.
** Рамм Б. Я. Папство й Русь в X—XV веках. М.: Л., 1959. С. 66—68.
49
скае пасланне да Ізяслава ад 17 красавіка 1075 года. Праз тры дні папа напісаў яшчэ адзін ліст да польскага караля Баляслава, у якім рэкамендуе таму дапамагчы Ізяславу і вярнуць яму кіеўскі скарб. Ён, відаць, знаходзіўся пад своеасаблівым арыштам.
Але пакуль Ізяслаў налева і направа прадаваў сваю радзіму, у Кіеве памёр Святаслаў. Для прадажнага князя з’явілася магчымасць вярнуцца ў Кіеў.
Безумоўна, Усяслаў Полацкі пільна сачыў за падзеямі ў Кіеве і Заходняй Еўропе. He толькі таму, што ад палітычнай улады ў Кіеве залежала мірнае развіццё Полаччыны, але і таму, што папскія місіянеры даўно глядзелі на Полацкае княства як на аб’ект сваёй дзейнасці. Свяшчэнная Рымская імперыя паспяхова ажыццяўляла свой націск на ўсход яшчэ з X стагоддзя. Каталіцкая царква ў другой палове X стагоддзя сцвердзіла свой уплыў на землях палякаў, чэхаў, харватаў. Сын УладзіміраХрысціцеля — Святаполк быў жанаты на дачцэ польскага караля. Разам з ёю на «Русь» прыехаў епіскап калабжэгскі Рэйнберн. Магчыма, менавіта тады ўзнікла вядомая ў XII стагоддзі Тураўская каталіцкая царкоўная катэдра, бо Тураў належаў Святаполку.
Адным словам, з кожным годам каталіцтва набліжалася да Полаччыны. Праўда, у XI стагоддзі стаўленне да гэтых з’яў з боку палачанаў было болей чым спакойнае. Вялікай розніцы паміж каталікамі і праваслаўнымі на той час не было. Тым больш гэта цяжка было заўважыць тым, хто і сам не так даўно прыняў хрышчэнне. Іншая справа, што нельга было не ўлічваць барацьбы каталіцтва і праваслаўя на Кіеўшчыне. I тут Усяслаў свайго не ўпускаў.
Пакуль Усевалад выс