• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі  Сяргей Тарасаў

    Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі

    Сяргей Тарасаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 67с.
    Мінск 1991
    25.47 МБ
     сабор у Ноўгарадзе. Збудавапы ў 1045—1050 гадах. Еіі быў непасрэдным папярэднікам Сафійскага сабора ў Полацку. У 1066 годзе Усяслаў Чарадзей, калі захапіў Ноўгарад і спаліў яго да Нераўскага канца, паздымаў з гэтага сабора панікадзілы і званы. Праз два гады, калі давялося князю быць вязнем кіеўскай турмы, як абуджанае сумленне, гучалі ў яго душы тыя званы з полацкай Сафіі
    Полацкі Сафійскі сабор. Збудаваны ў 1050—1055 гадах. Рэканструкцыя першапачатковага выгляду паводле Г. Штыхава. Паўднёвы бок. У свеце былі ўсяго чатыры Сафійскія саборы, менавіта яны лічьтліся ва ўсходніх славян сімвалам дзяржаўнай незалежнасці
    Надпісыграфіці на камені, які быў умураваны ў сцяну полацкай Сафіі. Спецыялісты па старажытных надпісах пераканаўча даказалі, што імёны муляраў — Давыд, Таўма, Мікула, Капес і іншыя зробленыя ўпэўненай рукою чалавека, які не толькі ведаў грамату, але і часта ёю карыстаўся. Дарэчы, камень у старажытнай муроўцы ляжаў так, што зрабіць надпісы пасля таго, як Сафію збудавалі, было немагчыма
    Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, якая, на думку аўтара, адлюстроўвае асвячэнне Сафійскага сабора ў Полацку ў прысутнасці Усяслава Чарадзея. Тэкст на гэтай старонцы летапісу не адпавядае ізаграфічнай выяве
    Jo^ct??™^ Саб°Р’ пача™)м закладзены яшчэ ў эпоху : боку. Сення, пасля некальк1Х перабудоў, бажніца ўяўляе выда;
    лава Чарадзея. Сучасны выгляд з паўночназаходняга помнік беларускага барока XVIII стагоддзя
    плла. пгнлошллвоаіьввнм'ьнАюлпіа ■ н₽*«яшн*'".
    Усяслаў Чарадзей з сынамі перапраўляецца цераз Дняпро на перамовы з Яраславічамі. Справа — поруб у Кіеве, дзс, парушыўшы крыжацалаванне, палачанаў зняволілі
    Паўстанне 15 верасня 1068 года ў Кіеве супроць князя Ізяслава Яраславіча, дружына якога была разбітая полаўцамі, а ён адмовіўся выдаць кіяўлянам коней і зброю. Гараджане падзяліліся на дзве часткі, адпа з іх пайшла на князеў двор, а другая — вызваляць Усяслава
    Мініяцюры Радзівілаўскага летапісу
    ’ (ЦДмлім+ч ь'іі'йіднлЛ'Хы '.^
    —|вг(мж(н4л« AatAVBa^UKiHHae^fMAH^tyrrntin . гша
    Усяслава вызваляюць з порубу, дзе ён знаходзіўся з сынамі ссм месяцаў
    Усяслаў Чарадзей на кіеўскім пасадзе Летапісцы маўчаць пра ягоную дзейнасць ііа гэтым пасадзе, але даследчыкі мяркуюць, што ў гэтым часе ён адбіў напад полаўцаў на паўднёвыя землі Русі і ііават даходзіў да Тмутаракапя Мініяцюры Радзівілаўскага летапісу
    Залатая брама горада Яраслава ў Кіеве X—XIII стагоддзяу. Такой яе бачыў Усяслаў Чарадзей, калі быў кіеўскім князем. Сучасная рэканструкцыя
    Сафійскі сабор у Кіеве ў XI стагоддзі. Макетрэканструкцыя. Аўтары Ю. Асееў, С. Волкаў, М. Крэсальны. Тут у 1068 годзе ў алтарнай частцы, на «троне», адбылося «ўхваленне» Усяслава кіеўскім князем
    Сып кпязя кіеўскага Святаполк на полацкім княжашіі. Уцёкі Усяслава зпад Белгарада, а пасля і з Полацка. Пасля таго як Усяслаў добраахвотна пакінуў кіеўскі пасад, ён не змог доўга ўтрымацца і ў сваім родным горадзе. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу
    ^ejitwM.^AMtM'rtU'weniw • ^«^••'•/“■"^	4
    ■ 	нмлгічпв mi(«k’Au» «“ОЦі''
    Мерцвякі«наўе» б’юць палачанаў. Вучоныя мяркуюць, што ў такой форме ў летапісе адлюстравана пошасць (эпідэмія). Пачатак пошасці пад Друцкам
    0<> ^^.ОЖІАША А^ЛК^ПАЛПІН . ^ЛІ«»Г«. (ІЖГгІнпМДМ
    _.. іАамі с* г**«0«»пг*пгйлтн<«яыпіл . >іпык»«гііга.*л
    Наўе па вуліцах тагачаспага Полацка Мініяцюры Радзівілаўскага летапісу
    Пярсцёнак Усяслава Чарадзея. Абставіны, пры якіх быў зпойдзены гэты пярсцёнак з надпісам К<НЯ>3<Ь> ВС<ЕС>Л<А>В П<О>Л<О>Ч<С>К<Н), да гэтага часу дакладна не высветленыя. Некаторы час ён захоўваўся разам з пярсцёнкаміпячаткамі Барыса Усяславіча і Рагвалода Барысавіча ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Сёння — у фондах Дзяржаўнага музея Беларусі (Мінск)
    Карта Полацкага княства — першай беларускай дзяржавьт — у часы Усяслава Чарадзея. Паводле Л. Аляксеева, Г. Штыхава і Г. Семенчука.
    Тэрыторыя гаспадарства абыймала не толькі этнічныя беларускія землі, але і землі, населеныя вуграфінскімі і балцкімі плямёнамі. Разам з умацаваннем агульнай бяспекі ад знешніх ворагаў гэта дазваляла кантраляваць важныя гандлёвыя шляхі — па Дзвіне ў Балтыйскае і па Дняпры ў Чорнае мора
    землі абрынуліся незлічоныя орды полаўцаў. Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад выйшлі ім насустрач. Але былі разбітыя. Следам за гэтым паведамленнем у летапісе ідзе «Павучанне аб кары божай», якое прыпісваецца Феадосію Пячэрскаму — ігумену, духоўнаму саюзніку Усяслава. Яно накіравана супроць клятваадступнікаў, г. зн. Яраславічаў, якія парушылі крьіжацалаванне.
    Усяславу было наканавана прасядзець разам з сынамі ў порубе 14 месяцаў і 5 дзён замест пажыццёвай няволі, як меркавалі Яраславічы. Разбітыя на Альце «за грахі», тры браты пабеглі хавацца ў свае гарады: Святаслаў — у Чарнігаў, а Ізяслаў разам з Усеваладам і рэштаю дружыны прыйшлі да Кіева. Палавецкая пагроза заставалася, а таму кіяўляне сабраліся на веча на гандлёвым пляцы кіеўскага Падола і там патрабавалі ад князя Ізяслава коней і зброю, Князь адмовіў. Тады натоўп з Падола рушыў на двор ваяводы Каснячкі і разрабаваў яго. Па тым, як Каснячка збег, калі да яго прыйшлі гараджане, можна меркаваць, што гэтак жа баязліва ён паводзіў сябе і на Альце.
    Але вось «выпадкова» абураны натоўп апынуўся каля дворышча Брачыслава, таго самага, якое было заснавана бацькам Усяслава Чарадзея. Зараз гэта быў не толькі гандлёвы полацкі двор у Кіеве, але і своеасаблівае «прадстаўніцтва» палачан на Кіеўшчыне. Тут, каля Брачыславава дворышча, і ўзнікла думка: «Пойдзем, высадзім дружыну са склепа» — вызвалім Усяслава з порубатурмы, Натоўп падзяліўся на дзве часткі: адна пайшла да поруба, другая — па «мосце», вымашчаным насціле, на князеў двор.
    Чаму ідэя вызвалення Усяслава з поруба ўзнікла не на Падоле, дзе гэты поруб знаходзіўся, а толькі каля двара Брачыслава? Чаму толькі каля полацкага двара бунтаўшчыкі падзяліліся на дзве часткі? Адказаць на гэтыя пытанні можна, калі ў якасці верагоднага факта дапусціць, што адразу пасля адмовы Ізяслава бунтаўшчыкоў накіроўвала нечая моцная рука. Карысці ад пошукаў Каснячкі не было ніякай. Кіяўляне проста разрабавалі яго двор, адпомсціўшы такім чынам за яго ранейшыя справы.. Але ад таго, што натоўп апынуўся тут, былі дзве
    37
    карысці. Папершае, згодна з псіхалогіяй натоўпу, які ўсё пачаў біць і ламаць, адным дваром ён, безумоўна, не мог задаволіцца. Падругое, побач з .дваром Каснячкі быў двор Брачыслава. I не выпадкова, што менавіта тут адбылася нарада, якая вырашыла ход усіх далейшых падзей.
    3 гэтага можна зрабіць выснову, што на двор Каснячкі, бліжэй да Брачыславава дворышча, кіяўлян прывялі тыя, хто быў зацікаўлены ў вызваленні вязня. Тут, на Брачыслававым дворышчы, людзей было прасцей з’агітаваць на карысць полацкага князя. Зрабіць гэта мог хтонебудзь з палачанаў, хоць, праўда, гэта малаверагодна. Людзі, тым больш кіяўляне, маглі паслухацца толькі добра вя.домага ім чалавека. Есць падставы меркаваць, што такім чалавекам з’явіўся ігумен КіеваПячорскага манастыра Феадосій. Чаму менавіта ён, скажам пазней.
    Акрамя таго, толькі пасля рады на полацкім .дворышчы паўстанне набыло адкрыты антыкнязеўскі характар. Гараджане рушылі да князеўскага хорама, які, безумоўна, ахоўваўся дружынаю. Паўстае пытанне: а ці не з’явілася ў іх зброя ўжо пасля наведання Брачыславава дворышча? Хоць там яе магло быць не так і шмат, але дастаткова, каб узброіць адну частку натоўпу і павесці яе на князевы палаты. Другая ж частка пайшла вызваляць «дружыну сваю» — сваіх сяброў. Можна не сумнявацца, што гэтую палову натоўпу ўзначалілі палачане.
    Поруб імгненна быў раскіданы па бярвенцы. 3 цёмнага, паўзакапанага ў зямлю збудавання з маленькімі акенцамі, праз якія падавалі ежу, пад радасныя крыкі натоўпу выйшаў на свет Усяслаў з сынамі.
    Тьш часам у князеўскім хораме развіваліся не менш драматычныя падзеі. Кіеўскі князь Ізяслаў радзіўся са сваёй дружынаю. Першы раз Тукы, брат Чудзіна, параіў Ізяславу паслаць «сцерагчы» полацкага вязня *. На другі раз парада сталася больш акрэсленая — паклікаць да акенца і працяць мячом. Але Ізяслаў не паслухаўся. Чаму?
    Д. Ліхачоў дапускае, што слова «сцерагчы» азначала нават «забіць» (Знанйе — сйла. 1983. № 4. С. 30).
    ■38
    Можна растлумачыць проста: не паспеў, Усяслава ўжо вызвалілі з поруба. Але гэта, на нашу думку, не зусім так. Усё значна складаней. Д. Ліхачоў адзначыў, што 15 верасня (калі Усяслава вызвалілі з поруба) —другі дзень царкоўнага свята Узвіжання. Святы, у тым ліку і гэтае, прысвячаліся перамозе дабра над злом, і парушыць крыжацалаВанне былб вялікім грахом. Менавіта апошняе і зрабіў Ізяслаў на Ршы, таму ў гэты дзень і прыйшла расплата. Але і гэта не ўсё. 10 чэрвеня, калі Яраславічы схапілі полацкага князя з сынамі, ішлі паслявелікодныя святы. Гэта было якраз напярэдадні другога свята — нараджэння Іаана Хрысціцеля. Парушаць клятву крыжацалавання наогул вялікі грэх, а ў такія дні — тым больш. Вось чаму 15 верасня 1068 года, на другі дзень свята, Ізяслаў не адважыўся на забойства.
    «Людзі ўзнялі ляМант і пайшлі да поруба Усяслава. Ізяслаў жа, убачыўшы гэта, разам з Усеваладам пабеглі з д'вара. Людзі высеклі Усяслава з поруба ў пятнаццаты дзень верасня і паставілі яго <князем> пасяроД князева двара. А двор князеўскі разрабавалі — незлічоную колькасць золата і серабра і кунамі і футрам. Ізяслаў жа ўцёк у ляхі».
    Выгнанне гараджанамі аднаго князя, вызваленне з поруба і «ўхвала» другога — падзеі экстраардынарныя ў тагачасным грамадстве. Па многіх прычынах яны запомніліся на стагоддзі. Па гарачых слядах падзей 15 верасня летапісец запісаў: «А се бог явіў хрэсную сілу, бо Ізяслаў, цалаваўшы крыж, схапіў яго <Усяслава>. I праз тое навёў бог паганых, а гэтага яўна пазбавіў крыж чэсны, бо ў дзень Узвіжання Усяслаў... сказаў: «О крыж чэсны! Колькі я ў цябе верыў, вызвалі мяне ад ямы гэтай».
    Тыя ж падзеі, але ўвасобленыя ў мастацкім слове, пакінуў нашчадкам аўтар «Слова...»:
    На сёмым веку Траяна кінуў жэрабя 'Усяслаў маўкліва на любую сваю абраную.
    Ды хітрасцю асядлаў коней рана і скочыў да горада Кіева і дакрануўся дзідаю да залатога прастола кіеўскага.
    39
    Нядоўга было наканавана Усяславу сядзець на «залатым пасадзе» — усяго сем мес