• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі  Сяргей Тарасаў

    Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі

    Сяргей Тарасаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 67с.
    Мінск 1991
    25.47 МБ
    ружыну прыбіраць: Дружыну прыбіраў у тры гады,
    * Біблія. Матф. 2 : 1; 2 : 2; 2 : 10.
    ** Нюстрем Э. Бйблейскйй словарь. Торонто, 1982. С. 74—76, 522.
    15
    ён набраў дружыну сабе сем тысяч, Сам ён, Волх, у пятнаццаць гадоў, I ўся дружына яго па пятнаццаць гадоў.
    Калі князь пачынаў збіраць дружыну? Калі збіраўся ў паход або калі станавіўся паўнапраўным валадаром — стольным князем. Ў апошнім разе, адпаведна сярэднявечнаму рыцарскаму кодэксу, дружына прыносіла новаму князю клятву на вернасць. Менавіта пра гэта апавядае быліна. Малады ўзрост князя не павінны здзіўляць. Тады гэта было нармальнай з’явай. Варта прыгадаць, напрыклад, што Аляксандр Неўскі стаў наўгародскім князем ва ўзросце 16 гадоў. Зразумела, што былінны ўзрост пятнаццаць гадоў можа быць чыста ўмоўным. У якасці гістарычнага факта ім карыстацца нельга. I тым не менш...
    Зробім просты матэматычны разлік. Мы ведаем дакладна з летапісаў, што Усяслаў стаў полацкім князем па смерці бацькі Брачыслава ў 1044 годзе. Калі ад 1044 адняць 15, то атрымаем 1029. А зараз давайце паглядзім, што ў гэтым часе адбывалася на Кіеўскай Русі.
    У палітычным жыцці пасля міру, які ўсталяваўся пры дапамозе Яраслава і Мсціслава, было поўнае зацішша. 1029 год так і называецца: «мірнае лета». А вось у прыродзе адбываліся дзівосы. У 1028 годзе над Усходняй Еўропай з’явілася палярнае ззянне: «Адзнака змеепадобная з’явілася на небе так, што відаць была адусюль» *. Сучасная навука звязвае палярнае ззянне з павышэннем сонечнай актыўнасці. Значна павялічанай яна была ў перыядзе так званага малога кліматычнага оптымуму з 700 па 1450 год нашае эры. Але з гэтага вялікага храналагічнага перыяду амаль цалкам выпадае XI стагоддзе **. У гэтым стагоддзі былі толькі два палярныя ззянні — у 1016 і 1028 гадах. I толькі апошняе з іх мела выгляд змея. He заўважыць яго было немагчыма.
    * Полное собранйе русскйх летопйсей. М., 1962. Т. 30. С 170.
    ** Борйсенко Е. П., Пасецкйй В. М. Экстремальные прйродные явленйя в русскйх летопйсях XI—XVII вв. Л., 1983. С. 44— 45.
    16
    А зараз давайце проста супаставім Біблію, летапіс і быліну.
    Нараджэнне Ісуса Хрыста
    Б і б л і я
    1.	Нараджэнне ад Святога Духа.
    2.	Вешчуны прыходзяць на пакланенне.
    3.	На небе Віфлеемская зорка.
    4.	Звяры, птушкі, расліны прыходзяць пакланіцца.
    Нараджэнне
    Усяслава Чарадзея
    Л е т а п і с
    1.	Нараджэнне ад чарадзейства.
    2.	Каля калыскі вешчуны.
    3.	На небе ззянне ў выглядзе змея.
    Б ы л і н a
    1.	Казачнае нараджэнне (ад Змея).
    2.	Усяслаў названы Волхам Усяславічам.
    3.	Ягоны бацька — Змей.
    4.	Звяры, птушкі, рыбы хаваюцца.
    Падабенства летапіснага і быліннага сюжэтаў да Бібліі відавочнае. На наш погляд, няма ніякіх падстаў сумнявацца, што Усяслаў Чарадзей нарадзіўся зімою 1028—1029 года. Гэтая дата будзе ўспрымацца з большым даверам і разуменнем, калі ўлічыць, што летапісы складаліся манахамі. Для іх жа, людзей дасведчаных у Святым Пісанні, было цалкам натуральна занатоўваць падзеі навакольнага свету ў стылі Бібліі, адпаведна яе сюжэтаў.
    3 гэтай даволі верагоднае гіпотэзы паўстае яшчэ адно цікавае назіранне, якое яе падмацоўвае. Нараджэнне Хрыста — з’ява станоўчая і доўгачаканая. Увесь свет узрадаваўся ёй. Чаго нельга сказаць пра нараджэнне Усяслава, а тым больш у трактоўцы летапісцаў, погляды якіх прасякнуты антыполацкімі настроямі. На іх думку, полацкі князь быў пастаянным парушальнікам спакою, варожа настроеным да Кіева, Ноўгарада і Чарнігава. Ен не ішоў на пагадненні, якія пагражалі самастойнасці і незалежнасці Полацкай зямлі. На той час, калі летапісцы пісалі аб нараджэнні Чарадзея, ўсё гэта яны ведалі. Нават аўтар «Слова пра паход Ігараў» у канцы XII стагоддзя не абмінуў гэта прыгадаць. Вось таму ў адрозненне ад Хрыста для Чарадзея стварылі ў нейкім сэнсе вобразантыпод. Нараджаецца ён хоць і чарадзейна, але не ад Бога — ад паганага
    3. Зак. 857
    17
    Змея. Да Хрыста сыходзяцца вешчуныкаралі, якія трактуюцца Бібліяй як мудрацы, а да Усяслава— вешчуныпаганцы. Менавіта ў такім сэнсе яны яшчэ не раз будуць прыгадвацца летапісцамі. Да Хрыста на пакланенне сыходзяцца звяры, птушкі, расліны, ад Усяслава ж, наадварот, пры яго нараджэнні ўсе ўцякаюць, хаваюцца. Нават сама Матухназямля дрыжыць у прадчуванні нялёгкай ношы.
    Такім чынам, адметным было ўжо самое з’яўленне на свет Усяслава, нездарма названага пазней Чарадзеем. Для ягоных сучаснікаў яно, мабыць, было знакам надыходу незвычайных падзей. А наперадзе былі яшчэ 73 гады перамог і паражэнняў, узлётаў і падзенняў.
    МАНУЮЧЫ СПАДЧЬІНУ СВАЮ
    На полацкім пасадзе >fs Першыя дзесяцігоддзі ^ Чацвертая ў свеце ^ Магутны горад на Дзвіне^ На мяжы чужынскіх земляў ^ Валадарская навука
    Калі ісці гістарычным шляхам услед за летапісамі, то 16 гадоў, якія мінулі пасля ўзыходжання Усяслава на полацкі пасад, нічым для гэтай зямлі не вызначаліся. За гэты час у Кіеве памірае жонка Яраслава Мудрага грачанка Ірына, пасля— сын Уладзімір, а ў 1054 годзе і сам Яраслаў. Перад смерцю князь паспеў падзяліць усе землі паміж сваімі сынамі. Старэйшаму, Ізяславу, дастаўся Кіеў, Святаславу — Чарнігаў, Усеваладу — Пераяслаўль, Ігару — Уладзімір, Вячаславу — Смаленск. Праз тры гады памёр Вячаслаў. У Смаленску браты пасадзілі Ігара, які памср у 1060 годзе.
    За гэты час адбываюцца значныя падзеі ў духоўным жыцці Усходняй Еўропы. Чалавек па імю Анціп з Любеча прыйшоў да Афона, дзе быў пастрыжаны ў манахі пад імем Антоній. Ігумен афонскі сказаў яму: «Ідзі назад на Русь, і хай будзе на цябе багаслаўленне ад Святой Гары, бо многія ад цябе чарняцамі стануць».
    Прыйшоў Антоній у Кіеў. He знайшоўшы жытла, пасяліўся ў пячоры на ўзбярэжжы Дняпра. Так быў пакладзены пачатак славутаму Пячорскаму манастыру. Вось амаль і ўсё, калі не лічыць значнай падзеяй невялікі і ўдалы набег Усевалада на качэўнікаўторкаў і дамову аб замірэнні з полаўцамі.
    Сапраўды, калі паглядзець на падзеі гэтых 16 гадоў, то, здаецца, мір і згода ўсталяваліся паміж князямі і землямі — проста ідылія! Тры браты, тры
    3’
    19
    сыны Яраслава ўсталявалі сваю ўладу над Кіеўскай Руссю. Пасля Яраслава і Брачыслава гэты трыумвірат быў другім у гісторыі пагадненнем князёў. Толькі на гэты раз Полацк не браў у ім удзелу. Усяславу Чарадзею было не да Кіева, Пячорскага манастыра і далёкіх торкаў з полаўцамі. Ен быў цалкам заняты справамі сваёй дзяржавы.
    Калі вядомыя сёння летапісы пічога не гавораць пра дзейнасць Усяслава тых гадоў, то пра некаторыя звесткі можна даведацца з іншых крыніц, напрыклад археалагічных.
    Якім быў Полацк у IX—X стагоддзях, мы ведаем. Гэта — невялікае гарадзішча плошчаю каля 0,1 гектара і паселішча вакол яго, не большае за 6,5 гектара. Да сярэдзіны XI стагоддзя істотных зменаў у тапаграфіі горада не адбывалася. Хіба што павялічыўся вакольны горад — да 20 гектараў. A вось у сярэдзіне — другой палове XI стагоддзя выгляд Полацка рэзка мяняецца. Па загаду Усяслава Чарадзея палачане і жыхары воласці будуюць новы замак — дзядзінец. Назву яму даюць Вышні замак. На прыгожым узвышшы, у самай сутоцы Палаты і Дзвіны, раўняюць пляцоўку, падвозяць бярвенне, гліну, вапну. Хто ведае, колькі людзей сышлося на тую старадаўнюю талаку! Ды толькі работа віравала такімі тэмпамі, што нам, сённяшнім, не грэх бы і павучыцца.
    Задума князя прадбачлівая. Досыць гораду хавацца ў выгінах Палаты, досыць князю і дружыне туліцца на невялікім падвор'і, а іншаземным гандлярам шукаць сабе месца для торгу на вузкіх, заціснутых дварамі вулачках. Час наспеў паказацца гораду ва ўсёй сваёй велічы і прыгажосці, а князю і мужампалачанам — у славе і багацці. Зрабіць жа гэта можна было толькі тады, калі князевы палаты, а разам з імі і сам горад будуць перанесеныя на новае месца. Хоць князь малады, затое дарадцы сталыя. Відаць, яны і падказалі князю, што рабіць. A як — ён і сам ведаў.
    Вянок за вянком узнімаліся новыя гарадскія сцены і вежы. Ды не абыякія, а ў некалькі бярвёнаў таўшчынёю. Каля іх ставілі клеці для жылля, запасаў зброі і правіянту. Непадалёку ад паўночнага прасла сцяны градасекі размячалі контуры буду
    20
    чага князеўскага палаца. Але галоўная работа ішла ў самым цэнтры будучага замка: тут будавалі храм.
    На той час ва Усходняй Еўропе ўжо было некалькі цэркваў у буйных гарадах: Дзесяцінная і Сафійскі * сабор у Кіеве, Сафійскі сабор у Ноўгарадзе. Першыя храмы былі не столькі сімваламі хрысціянскага веравызнання, колькі неадлучнай часткай велікакнязеўскай улады. Глыбокі сэнс самой хрысціянскай бажніцы ў яе саборнасці — усё збіраецца разам пад яе сутарэннем, як ва ўлонні царквы, дзеля спасціжэння Бога, выратавання сваёй душы і душы бліжняга. Саборнасць — ідэя аб’яднання людзей, іх фізічных і духоўных сіл. Вось чаму хрысціянства прыйшлося так натуральна да часу, калі складаліся розныя дзяржаўнасці ва Усходняй Еўропе. Царква дапамагала людзям у яднанні, заклікала іх да мірнага суіснавання. Гэтыя памкненні імпанавалі розным князям, валадарам розных земляў. He быў выключэннем і Усяслаў.
    He дзіўна, што ў якасці ўзору для галоўнага храма Полацка быў абраны Сафійскі сабор. Такія саборы былі ўжо ў Канстанцінопалі — Царградзе, у Кіеве і Ноўгарадзе. Канстанцінопальская Сафія была збудаваная пры імператары Юстыніяне ў 532—537 гадах. Гэтакі тып і назоў храма былі характэрныя для таго часу. Варта прыгадаць, што нават знакаміты афінскі Парфенон, ператвораны ў хрысціянскую бажніцу, гэтак сама быў прысвечаны Сафіі**. Сафійскі храм у Кіеве быў пабудаваны візантыйскімі майстрамі не пазней як у 30х гадах XI стагоддзя, наўгародская Сафія пабудаваная ў 1045—1050 гадах ***.
    Полацк, які быў роўны з Кіевам і Ноўгарадам, іншага сабора будаваць і не мог. Усе гэтыя саборы на ўсходнеславянскіх землях узводзіліся фактычна адной арцеллю. Таму пасля таго як візантыйскія дойліды скончылі сваю работу ў Ноўгарадзе, яны неўзабаве былі запрошаныя ў Полацк. Даследчыкі старадаўняй архітэктуры мяркуюць, што адбылося
    * Сафія, грэцкае — ооуіа, перакладаецца як мудрасць, веды, майстэрства.
    ** Лйхачев В. Нскусство Вйзантйй IV—XV веков. Л., 1986. С. 45—49.
    *** Древняя Русь: Город, замок, село М., 1985. С. 156.
    21
    гэта каля 1050 года. А скончана праца ў 1055 годзе, калі лічыць, што ў Полацку, як і ў Ноўгарадзе, на гэта спатрэбі