• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі  Сяргей Тарасаў

    Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі

    Сяргей Тарасаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 67с.
    Мінск 1991
    25.47 МБ
    ася пяць гадоў.
    Такім чынам, у сярэдзіне XI стагоддзя ў Полацку быў узведзены трэці ва Усходняй Еўропе Сафійскі сабор. Ен значна адрозніваўся ад сваіх папярэднікаў. Перш за ўсё памерамі, але сутнасць яго была нязменная. Цікавы і другі факт. Гісторыя данесла да нас імёны дойлідаў, якія будавалі полацкую Сафію. Пад час археалагічных раскопак у самім саборы археолагі знайшлі вялікі каменьвалун, пакладзены ў падмурак храма каля даўняга ўваходу. На гэтым камені былі надрапаныя імёны: Давыд, Таўма, Мікула, Капес. Хутчэй за ўсё яны былі з той самай арцелі, якую запрасілі ў Полацк з Ноўгарада *.
    Будаваўся горад, будаваўся сабор. Полацкая зямля набіралася сілы, а князь Усяслаў — мудрасці.
    Аддавала яго маці грамаце вучыцца, А грамата Волху ў навуку пайшла; Пасадзіла яго ды пяром пісаць, Пісьмо яму ў навуку пайшло. А і будзе Волх дзесяці гадоў, Прывучаўся Волх ды прамудрасцям: А і першай прамудрасці вучыўся Абярнуцца ясным сокалам;
    Ды другой жа мудрасці вучыўся ён, Волх, Абярнуцца шэрым воўкам;
    Ды трэцяй жа мудрасці вучыўся Волх Абарочвацца гнядым турам — залатыя рогі, А і будзе Волх у дванаццаць гадоў.
    Грамату і навуку князь спасцігаў з маленства, яшчэ пры жыцці бацькі Брачыслава. Адукацыя ў князеўскіх сем’ях па тым часе была самай дасканалай. Параўнаць яе можна было толькі з выхаваннем у манастырах. Але калі ў манастырах перавага аддавалася чытанню і пісанню адпаведна Бібліі і апакрыфічных твораў айцоў царквы, то для князя гэта была яшчэ і валадарская, дружынная навука. Паводле кодэксу рыцарскага гонару, які быў шыро
    * Булкйн В. А., Рождественская Т. В. Надпйсь на камне йз храма Софйй в Полоцке // Памятнйкй культуры: Новые открытйя 1982 г. Л., 1984. С. 12—17.
    22
    ка распаўсюджаны ва ўсёй Еўропе, князь мусіў дасканала валодаць усімі відамі тагачаснай зброі. Сапраўдным ваяром лічыўся той, хто сядзеў на KaHi лепш, чым хадзіў па зямлі *. Як даваліся князям гэтыя навукі? Кожнаму парознаму. Ведаючы жыццёвы лёс Усяслава, можна пэўна сказаць, што для яго з маленства абедзве навукі былі натуральныя. Калі яшчэ не хадзіў разам з бацькам у паходы, то, безумоўна, браў удзел у лаляваннях. Ў тагачасных полацкіх лясах было дзе выявіць свой спрыт і розум. Хапала і зуброў, і мядзведзяў, і тураў. У вялікай пашане было сакалінае паляванне на дробнага звера: ліса, зайцоў і птушак. Нездарма ў рыцарскай песні, як часам называюць «Слова пра паход Ігараў», вялікае месца і ўвага надаецца вобразу сокала і лебедзі: «О, далёка сокал дапаў, птушку б’ючы,— да мора!» «...Паляцеў сокалам пад аблокамі, б’ючы гусей і лебедзяў на снеданне».
    Характар князеўскай улады ў гарадах і землях вынікаў з неабходнасці весці войны, бараніць ад ворагаў рамеснікаў, вяскоўцаў, гандляроў. У нарманскіх землях для вікінгаў гэта быў асноўны занятак і сродак існавання. Вольныя варажскія дружыны вандравалі на працягу амаль усёй сваёй гісторыі. Яны то рабавалі сваіх суседзяў, то наймаліся за грошы да іх на службу **. А такія, як Рурык, Рагвалод, вялі аседлы спосаб жыцця. I землі, на якіх яны жылі, для іх нашчадкаў сталі ўжо роднымі. Яны тут нараджаліся, жылі і паміралі. Толькі асноўная функцыя князя і яго дружыны заставалася нязменная. На першым этапе свайго існавання яны не мелі права ўмешвацца ў палітычнае і эканамічнае жыццё, бо тая ці іншая воласць належала мясцовым «мужам» — старэйшынам. Гэтым, дарэчы, тлумачыцца і сам факт прызвання варагаў. Але з часам князеўскі род усё больш і больш асіміляваўся, набываў рысы мясцовай дынастыі, прымаў мову і традыцыі тутэйшага насельніцтва і, нату
    * Кардйнй Ф. Нстокй средневекового рыцарства. М. 1987. С. 350351.
    ** Ловмяньскйй Г. Русь й норманы. М., 1985. С. 89—91; Славяне й скандйнавы / Под ред. Е. А. Мельнйковой. М., 1986. С. 51.
    23
    ральна, сам станавіўся мясцовым. I толькі тады. калі нашчадкі прышлых князёў пасапраўднаму станавіліся арганічнай часткай таго народа, сярод якога жылі, яны пачалі ўсталёўваць сваё верхавенства ў дзяржаўных справах. Але ваенныя функцыі паранейшаму заставаліся за мясцовымі князямі.
    Варта зазначыць, што першапачаткова князь вылучаўся сярод іншых дружыннікаў толькі асабістымі якасцямі: сілаю, спрытам, уменнем валодаць зброяй. У бітвах ён заўсёды мусіў быць наперадзе. Традыцыя правядзення ў Заходняй Еўропе рыцарскіх турніраў узнікла ад старадаўняга звычаю, калі спрэчкі і ўзброеныя канфлікты паміж нейкімі групамі людзей вырашаліся праз двубой валадароў — канунгаў і князёў. Рыцарскія турніры на нашых землях не праводзіліся або мы проста не ведаем пра іх. Але князь, які ўзначальваў дружыну, павінны быў першы ўступіць у бой. Зразумела, што першаму і мацнейшаму належала і большая здабыча. Ен і багацейшы быў. Так вылучалася князеўская знаць. 3 часам для яе адпала неабходнасць першымі пачынаць бой. Замест князёў у адзінаборства ўступалі воіны. Так адбылося, напрыклад, на Куліковым полі ў 1380 годзе, калі супроць татарына Чалубея выйшаў манах Перасвет. У XI стагоддзі гэтага яшчэ не было. Таму для Усяслава Полацкага вайсковая навука была ці не самай галоўнай.
    He менш істотная была для князя адукацыя — уменне чытаць і пісаць. Нагадаем, што да 1044 года, калі Чарадзей стаў полацкім князем, хрысціянства ў якасці афіцыйнай рэлігіі ўжо існавала і пашыралася болей за паўстагоддзе. Яго дзед — Ізяслаў — быў не толькі даволі адукаваным для таго часу чалавекам, але і шчырым вернікам. Магчыма, ён разам са сваёй маці РагнедайАнастасіяй, манахамімісіянерамі і прывёз на Полаччыну першыя кнігі. Гэта было «Святое Пісанне», перакладзенае на славянскую мову першаасветнікамі братамі Кірылам і Мяфодзіем, і так званая апакрыфічная літаратура. Да апошняй адносіліся тэксты, якія не ўвайшлі ў кананічны склад Старога і Новага запаветаў. Напрыклад, «Гісторыя Якава аб нараджэнні Марыі», «Евангелле ад Мікадзіма», «Чыннасць Паўла і Фёклы», «Евангелле ад Фамы» і, магчыма.
    24
    некаторыя іншыя *. Незвычайныя па тым часе каштоўнасці захоўваліся ў бібліятэцы полацкага Сафійскага сабора **.
    Адукацыю князёў, у тым ліку і Усяслава, слушна будзе звязаць з пашырэннем і развіццём хрысціянства на Полаччыне. Да таго часу, як Чарадзей стаў вялікім князем полацкім, у горадзе ўжо існавала епіскапія і, зразумела, хрысціянскія храмы ***. Пад 1092 годам летапіс прыгадвае полацкага епіскапа Нічыпара, які стаў кіеўскім мітрапалітам ****.
    Праз царкву пашыралася адукацыя, хрысціянская культура, якая тады ўжо мела тысячагадовую гісторыю. Пісьменства, рэлігійныя кнігі не толькі спрыялі адукацыі людзей, але і давалі магчымасць заносіць у аналы гісторыі значныя падзеі. Так з’явіліся летапісы. Яны былі прыдуманыя не нашымі продкамі. Традыцыя весці падобныя хронікі і «гісторыі» ўжо даўно існавала ў Заходняй Еўропе і на Усходзе. Прыгадаем хоць бы «Гісторыю франкаў», «Гісторыю» Карнелія Тацыта, Герадота, Фукідзіда або «Жыццё дванаццаці Цэзараў» Гая Святонія Транквіла. Святары і манахі ўзялі на сябе вялікую
    * Апокрйфы древнйх хрйстйан. М., 1989.
    ** Апошнія звесткі пра існаванне гэтай бібліятэкі датуюцца 1579 годам. Пасля аблогі і адваёвы горада войскамі на чале са Сцяпанам Батурам яе бачыў сакратар караля Рэйнгальд Гейдэнштэйн. Сярод іншых звестак таго часу ён пакінуў і такі запіс: «У вачах адукаваных людзей не меншую каштоўнасць, чым уся іншая здабыча, мела знойдзеная там бібліятжа. Акрамя летапісаў, у ёй было шмат твораў грэцкіх айцоў царквы і паміж імі — творы. Дыянісія Арэапагіта аб нябеснай і царкоўнай іерархіі, усе — на славянскай ілове. Болыйая частка іх, па сведчанні летапісцаў, была перакладзеная на гэтую мову з грэцкай Мяфодзіем і Канстанцінам. (Гейденштейн Р. Заішскй о Московской войне (1578—1582 гг.). СПб., 1889. С. 71.)
    *** Найстаражытнейшымі праваслаўнымі цэрквамі ў Полацку, відаць, былі царква Багародзіцы, якая пад 1158 годам згадваецца як «Старая», а таксама царква манастыра Іаана Прадцечы, заснаваная ісландскім місіянерам Св. Торвальдам. Есць падставы меркаваць, што менавіта гэтая царква папярэднічала будаўніцтву ў Полацку Сафійскага сабора.
    **** Найстаражытнейшая епіскапская катэдра на Беларусі была ў Тураве (1005 год). (Рапов 0. М. Русская церковь в IX —первой половйне XII в.: Прйнятйе хрйстйанства. М., 1988. С. 366—369.)
    4. Зак. 857
    25
    місію: вучыць людзей грамаце, пісаць летапісы. I ў гэтым вялікая іх заслуга.
    Такім чынам, Усяслаў Чарадзей як прадстаунік вядомай князеўскай дынастыі, можна меркаваць, атрымаў па тых часах бліскучую адукацыю. Ускоснае сведчанне гэтага і будаўніцтва Сафійскага сабора, і падтрымка яго кіеўскімі святарамі ў падзеях 1067—1068 гадоў. Есць нават падставы меркаваць, што ён валодаў не толькі роднай моваю. Яшчэ дзед Усяслава — Ізяслаў Уладзіміравіч— на асабістай пячатцы перадаў сваё імя славянскімі літарамі, але ў грэцкім гучанні. Гэтая пячатка знойдзена ў Ноўгарадзе і лічыцца самым старажытным на тэрыторыі Усходняй Еўропы помнікам пісьменства пасля надпісу «Гороушна» на слоі, знойдзеным пад Смаленскам *.
    Калі лаціну ўважаць за адну з афіцыйных моў таго часу (а большасць літаратурных твораў пісалася на ёй або на грэцкай), то, відаць, на гэтых жа мовах вялі набажэнства і першыя святары, якіх патрыярхі прысылалі з Канстанцінопаля. У штодзённым жыцці полацкаму князю неабходна было ведаць і мовы іншых людзей, якія насялялі Полацкую зямлю. Дарэчы, на думку гісторыка М. Ермаловіча, маці Усяслава паходзіла з фінскага племя водзь **. Князю часта даводзілася карыстацца дапамогаю эстаў, ліваў, семігалаў і інш. Гэтыя народы былі хоць і падобныя, але разнамоўныя. Мы, вядома, не збіраемся сцвярджаць, што Усяслаў Чарадзей быў паліглотам у сучасным разуменні слова, хоць чалавек ён быў надзвычай здольны і таленавіты. Але нават у межах Полацкай зямлі цяжка ўявіць яго палітычную дзейнасць без ведання розных моў і дыялектаў.
    Імкненне ўмацаваць сваё княства, зрабіць яго больш трывалым не абмяжоўвалася ў дзейнасці Усяслава толькі полацкім наваколлем. У гэтыя ж гады XI стагоддзя набываюць вядомасць і іншыя гарады Полацкай зямлі: Лукам’е, Усвяты, Браслаў, Друцак, Заслаўе, Лагошаск, Копысь, Орша. Мена
    * Алексеев Л. В. Смоленская земля e IX—XIII вв. М, 1980 С. 250—251.
    ** Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Мн., 1990. С. 113.
    26
    віта ў XI стагоддзі гарадамі становяцца Кукейнос і Герсіка *, дзе было мяшанае крывіцкабалцкае