Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі
Сяргей Тарасаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 67с.
Мінск 1991
чу: Полацкая дзяржава жыла і квітнела.
* Штыхов Г. В. Города Полоцкой землй. Мн., 1987. С. 63—64.
ЛЮАЗЯМ
СУАЫ ЧЫНІЎ, князя.м
ГАРААЫ РАЗААВАЎ
Спакой ^ Разлятаюцца сокалы з бацькоўскага гнязда >f< На сыходзе паганскіх часоў >|< Любеч без палачанаў >^ У спадчыну — Славу, Зямлю і Волю
На прасторах Усходняй Еўропы віравала буйнае палітычнае жыццё. Пасля смерці Ізяслава Яраславіча на Няжацінай ніве адзінаўладным гаспадаром Кіева стаў Усевалад і яго сын Уладзімір Манамах. Манамаху паранейшаму не давала спакою слава УладзіміраХрысціцеля і фанатычнанеадчэпная ідэя стварэння новай імперыі. Ажно да самай смерці ў 1125 годзе ледзь не кожнае «лета» хадзіў Манамах паходамі на суседнія княствы. Дабіраўся ён і да Полацкай зямлі. Але пакуль быў жывы Усяслаў Чарадзей, ніхто не адважваўся перасекчы мяжу Полацкага княства. 3 1084 да 1105 года летапісы маўчаць аб войнах супроць нашай зямлі. А гэта ж 21 год! Аўтарытэт Чарадзея быў настолькі моцны, што нават пасля яго смерці нейкі час на Полаччыне было спакойна.
Усё гэта спрыяла ўмацаванню Полацкай зямлі, якая развівалася ў рэчышчы ўласных традыцый. Старадаўні князеўскі радавод, тэрытарыяльная і этнічная еднасць розных народаў, агульнадзяржаўная гаспадарка і палітычная сістэма — вось той падмурак, на якім мацавалася Полацкае княства. У ХІІІ стагоддзі на тэрыторыі Полацкай дзяржавы пачала існаваць свая, так званая полацкавіцебская, грашовавагавая сістэма — аснова любой самастойнай эканомікі.
Бруіўся навакольны свет у варунках палітычных амбіцый і ўзаеманепаразуменняў. Біліся, інтрыгавалі між сабою Ізяславічы і Усеваладавічы. Падасланым забойцам быў заколаты Яраполк Ізяславіч. He дапамаглі яму ні «ляхі», ні папская гра
56
матабула. Алег Святаславіч пасля паражэння на Няжацінай ніве збег у Тмутаракань, а адтуль — «у грэкі». Чатыры гады ён пражыў у Візантыі, два з якіх—на востраве Радос, дзе ажаніўся са знатнай грачанкай Феафані Музалон. Пасля вярнуўся ў Тмутаракань, дзе і княжыў дзесяць год.
Тым часам у Пелацку гадаваліся нашчадкі Усяслава. Розныя даследчыкі налічваюць 6, а то і 7 сыноў Усяслава: Давыд, Глеб, Раман, Расціслаў, СвятаслаўГеоргій, РагвалодБарыс. Апошняга, князя РагвалодаБарыса, некаторыя лічаць за дваіх — Рагвалода і Барыса *. Дакладны час нараджэння князевічаў невядомы. Акрамя, бадай, Расціслава. Пад 1070 годам у Іпатаўскім летапісе па Хлебнікаўскім і Пагодзінскім спісах адзначана: «Нарадзіўся ва Усяслава сын, і назвалі яго імем Расціслаў». Але па другіх спісах гэтага летапісу сын нарадзіўся не ва Усяслава, а ва Усевалада. Усе ж астатнія князевічы з’яўляюцца на старонках старажытных пісьмовых крыніц толькі пасля смерці бацькі — Чарадзея. Гэта і не дзіўна, бо побач з ім, такой незвычайнай гістарычнай постаццю, сыны, безумоўна, былі ў ценю. Няма сумневу, што ўсе яны з маленства выхоўваліся гэтак жа, як калісьці сам Усяслаў. 3 малаком маці яны ўвабралі ваярскую і валадарскую навуку. I не толькі яе.
Ведаючы сёння гісторыю Полаччыны як да XI стагоддзя, так і пасля, можна сцвярджаць, што Усяслаў Чарадзей змог перадаць сынам самае галоўнае — адданасць сваёй бацькаўшчыне. Як празорлівы палітык, Усяслаў разумеў, што развал імперыі Рурыкавічаў — гэта толькі пачатак больш глыбокага і непазбежнага дзялення асобных княстваў. Гэтаму спрыялі не амбіцыі маладых князёў, a заканамернае ўмацаванне асобных земляў, перадусім праз эканоміку і гандаль. Можна толькі здзіўляцца мудрасці Усяслава, які пайшоў на падзел сваёй дзяржавы менавіта дзеля таго, каб захаваць яе адзінства. Парадокс? He, дыялектыка. Чарадзей, вядома, не ведаў такіх законаў, але, так бы мовіць, адчуваў іх нутром.
* Данйлевйч В. Е. Очерк нсторйй Полоцкой землй do конца XIV столетйя. Кйев, 1896. С. 70—71.
57
3 прычыны адсутнасці полацкіх летапісаў мы не можам дакладна сказаць пра ўдзел Полацкай дзяржавы ва ўсіх гэтых падзеях. Вядома толькі, што Полацк перайшоў да старэйшага сына Усяслава — Барыса, а Менск —да Глеба. Нехта сеў у Віцьбеску, нехта — у Друцеску, нехта — у Лагошаску. A камусьці дастаўся Брачыслаўль (сучасны Браслаў). Чарадзей Полацкі не проста аддаў сынам гэтыя землі. Прадчуваючы недалёкую смерць, князь даў магчымасць сынам увайсці ва ўладанне княствамі, з’яднацца на ідэі незалежнасці і непадзельнасці ўсёй вялікай Полацкай дзяржавы, навучыў іх жыць у міры і згодзе не толькі між сабою, але і з суседзямі. Як найвялікшы і неаспрэчны аўтарытэт, ён мог ухіліць паміж сынамі ўсе непаразуменні.
Безумоўна, хаўрус полацкіх князёў не быў ідэальны, як не бывае ідэалыіай дзяржавы ў форме федэрацыі (а менавіта такой была Полаччына ў XII—XIII стагоддзях). Але адчуванне сваёй этнічнай, культурнай, эканамічнай і палітычнай еднасці на той час у полацкіх князёў было самым моцным. Нездарма ў 1127 годзе ў паход супроць ганарыстых полацкіх Усяславічаў паднялася ўся паўднёваўсходняя Русь. Супрацьстаяць вялізнаму войску было немагчыма. Полацкія князі былі схоплены і высланы ў Візантыю. 3 таго выгнання жывымі вярнуліся толькі двое: Васіль ды Іван. Беспрэцэдэнтны ў гісторыі Еўропы вайсковы паход супроць цэлага князеўскага роду сведчыў пра магутнасць і згуртаванасць гэтага роду, а таксама той вялікай дзяржавы, якою ён валодаў. I хоць Полаччына была падзеленая на асобныя княствы, яна была адзіным незалежным гаспадарствам.
Тым часам адыходзілі ў нябыт паганскія часы. Памятаеце, у «Слове пра паход Ігараў»: «На сёмым веку Траяна кінуў Усяслаў жэрабя...» Акадэмік Б. Рыбакоў пераканаўча даказаў, што «Траянавыя вякі» звязаныя з цараваннем рымскага імператара Траяна *. Гэта былі часы бурнага росквіту славянства. Для Рымскай імперыі яны скончыліся нашэс
* Пад «Траянавымі вякамі» разумеюць не сам час царавання Марка Ульпія Траяна (98—117 гады нашае эры), а звязаны з ім пачатак аігошняга ўздыму і развіцця Рымскай імперыі, які прыпаў на II—IV стагоддзі.
Б8
цем гунаў і готаў, а для славян — пачаткам каланізацыі лесастэпавай зоны Усходняй Еўропы. 3 тых вякоў да часоў Усяслава Чарадзея мінула якраз сем стагоддзяў. На працягу гэтых стагоддзяў славяне захоўвалі сваю старадаўнюю паганскую культуру, шанавалі сваіх багоў. I толькі з прыняццем хрысціянства ўсё сышло ў нябыт. Але ці ўсё?
Нездарма канец Траянавых часоў аўтар «Слова...» звязвае з Усяславам Полацкім. Чарадзей, a разам з ім і ўся Полаччына былі апошнім трывалым апірышчам у славянскім свеце. Таму можна ўявіць, які жах у праваслаўных кіеўскіх хрысціян выклікалі дзіўныя падзеі 1092 года: «У Полацку стала зусім блага. Уначы на гарадскіх вулках чуліся нібы стогны людскія, тупат, іржанне конскае. Гэта гойсала па горадзе д’ябальская сіла. Хаця ніхто з палачанаў увачавідкі не бачыў, што рабілася, але кожны, хто дзеля цікаўнасці выходзіў з хароміны сваёй ці толькі прачыняў вакно,— неўзабаве паміраў, нябачна працяты д’яблам. Калі ж палачаны перасталі ўначы выходзіць з хорамаў сваіх, д’ябальская сіла пачала дзеяць удзень. Сярод стогну, плачу, тупату паміралі людзі Полацка і воласці. Быццам цэлае войска д’яблаў скакала па зямлі на конях сваіх, нябачнае для людскіх вачэй, пакідаючы па сабе толькі «тупаціны» ці сляды конскіх капытоў. Вось тады і сталі гаварыць у народзе: «Як мерцвякінаўе б’юць палачанаў». А з’ява гэтая пачалася ад Друцка».
У Радзівілаўскім летапісе ёсць мініяцюра з выявай гэтага полацкага «цуду». Хоць летапіс сведчыць, што наўе нельга ўбачыць, мастак намаляваў жахлівых пачвараў, якія ходзяць па горадзе *.
* Наўе — мерцвякі, ці, дакладней, душы памерлых. Але гэта не душы сваякоў, якім быў прысвечаны культ «дзядоў». Наўе — гэта душы ворагаў, якія былі за нешта пакараныя (тапельцаў, з’едзеных ваўкамі, забітых і г. д.). У балгарскім фальклоры наўе падобныя да птушак, яны — вампіры, надзвычай небяспечныя для людзей (Рыбакоў Б. А. Язычество Древней Pycu. М., 1987. С. 462—463).
Паводле В. Ластоўскага, наўцом называюць нядаўна памерлага нябожчыка, а таксама нябожчыка, які ходзіць у сваім целе і ссе кроў. Навец процістаўляецца мярсьню — даўно памерламу, які «рассыпаўся» і не мае ўжо цела (Ластоўскі В. Падручны расейскакрыўскі слоўнік. Коўна, 1924. С. 314).
59
Адкуль з’явіліся мерцвякінаўе ў Полацку, чаму менавіта тут? Канец XI стагоддзя адзначаны надзвычай цяжкімі кліматычнымі ўмовамі для ўсёй Усходняй Еўропы. Возьмем толькі пачатак 90х гадоў: 1090 год — сухмень, 1091 год — землятрус, эпідэміі, мор скаціны, 1092 год — халады на пачатку лета, сухмень, эпідэміі і мор скаціны, голад, 1093 год — зноў голад. Галоднымі гадамі былі і 1095—1096. Пяць галодных гадоў запар з адзінаццаці былі цяжкім ліхам для людзей. Вядома, іх немагчыма было нават і блізка параўнаць, напрыклад, з галоднымі адзінаццаціпятнаццацігоддзямі ў XIII стагоддзі, але ўсё роўна гэта была страшная навала. Ва ўяўленні чалавека тых часоў, пошасць, голад — божая кара. А самым страшным богазневажаннем была і ёсць нявера ў Бога. Гэтаю самаю нявераю ў XI стагоддзі і славілася Полацкая зямля. А таму была, на думку летапісцаў, павінная ва ўсіх навалах. Яе першую і пакараў Бог, наслаўшы мерцвякоў. 3 богазневажаннем, з паганствам непарыўна было спалучанае імя полацкага князя. Нездарма ў Цвярскім летапісе ўсе гэтыя падзеі змешчаны пад назовам «Об устрашеннях н мечтах бесовскнх в Полотску прн князе Всеславе».
Пошасць, што прайшлася па Полаччыне, безумоўна, прынесла вялікую шкоду. Шмат каму гэта давала падставу прыгадаць бязбожнікаўпалачанаў з іх князем, народжаным ад чарадзейства. Дзякуючы мудрай і празорлівай палітыцы Усяслава, ягоная дзяржава стала недасягальнай для валадароў зямных. Але тое, што не маглі зрабіць яны, было па сілах уладару нябеснаму — Богу. Ці не з гэтым звязана апошняя «прыпеўка», якую праспяваў Усяславу славуты Баян:
Hi хітраму, ні спрытнаму, ні чарадзею дасціпнаму суда божага не мінуць.
Адзіны суд, якому быў падуладны Усяслаў Чарадзей,— суд Божы. Перад ім шматпакутны і ўдачлівы полацкі князь неўзабаве і паўстаў. Першая нататка, з якой пачынаюцца летапісныя артыкулы
60
1101 года, іакая: «Спачыў на векі Усяслаў, князь полацкі, месяца красавіка, у чатырнадцаты дзень, у дзевяць гадзін дня, у сераду». Незвычайная для летапісаў дакладнасць, але ж і незвычайная для гісторыі постаць — Усяслаў Брачыславіч Чарадзей, вялікі князь полацкі.
За чатыры гады да смерці Уся