• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі  Сяргей Тарасаў

    Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі

    Сяргей Тарасаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 67с.
    Мінск 1991
    25.47 МБ
    лава ў горадзе Любечы сабраліся ўсходнеславянскія князі, каб абвясціць даўно наспелы і абмыты крывёю прынцып: «Адгэтуль маем у адзіным сэрцы і захоўваем Рускія землі; кожны ды трымае вотчыну сваю». На гэтым з’ездзе не было ні Чарадзея, ні яго сыноў. Чаму? Ды проста таму, што гэты самы прынцып ■—• «кожны ды трымае вотчыну сваю» — ён абвясціў яшчэ ў 1065 годзе, і да 1097 года для Усяслава, як і для ўсёй Полаччыны, ён даўно быў здзейснены. Яму не было чаго дзяліць з астатнімі князямі. А мяркуючы па тым, што на з’ездзе дзялілі «Рускую зямлю», Чарадзей гэткай сваю Полаччыну не лічыў.
    Тое, што даўно здзейснілася на Полаччыне як значны прагрэсіўны крок наперад, цяжка, з крывёю ўжывалася ў нетрах астатніх усходнеславянскіх, «рускіх» земляў. He паспелі князі ў Любечы зрабіць дамову, як зноў павыцягвалі з похваў свае мячы і пачалі зацята біцца на злом галавы. Урэшце, давялося збіраць другі з’езд у 1100 годзе у г. Увецічах (Віцічаве), а пасля і яшчэ адзін — у 1103 годзе каля Долабскага возера. Але і яны не спынілі міжусобіцы князёў. Як пры жыцці Усяслава, так і пасля яго смерці палачане не прысутнічалі ні на адным з’ездзе. Сапраўды, хто ж гэта паедзе да чужакоў, каб дзяліць бацькаву зямлю? Хіба што ў госці. Але, відаць, і госці тыя былі не даспадобы полацкім князям — ні старым, ні маладым. Бо яны мелі тое, што было адваяванае імі ў крывавых лютых сутычках з ворагам і па чалавечых і Божых законах належала толькі ім: Славу, Зямлю, Волю і ўсё тое, што месціцца ў вялікім і ёмістым слове — БАЦЬКАУШЧЫНА.
    што
    HAM У ІМІ
    СЁННЯТВАІМ? 
    Заснавальнік беларускай дзяржаўнасці * Камяні ў падмурак магутнай культуры ^: Ад удзячных і няўдзячных нашчадкаў ^ Невычарпальная крыніца мастацтва ^ Ці будзе помнік на вуліцы Усяслава?
    Вучоныя любяць спрачацца. Без гэтага не бывае навукі. Пісьменнікі любяць прыдумляць. Без гэтага не бывае мастацтва. Чалавеку ўласцівы спрадвечны пошук. Пошук думкі, слова, ісціны, нязведаных таямніц. Народу заўсёды трэба ведаць свае вытокі. Сёння беларусы — адзін з трох усходнеславянскіх народаў, які мае сваю афіцыйную дзяржаўнасць, сваю спрадвечную зямлю. Мы жывем на гэтай зямлі, захоўваем яе абрады і звычаі, гаворым на яе мове. Ніхто не будзе аспрэчваць, што ў беларусаў ёсць свая гісторыя. Але адкуль яна бярэ свой пачатак, адкуль бярэ пачатак наша дзяржава?
    3 часоў сталінскага рэжыму «ўзрост» беларускай дзяржавы пачыналі адлічваць ад 1919 года — ад абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У 20х гадах, у часе нацыянальнакультурнага адраджэння, пачатак дзяржаўнасці лічылі ад Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Але глыбей вытокі беларускага гаспадарства і беларускага народа амаль ніхто не шукаў. Быццам на Беларусі і не было ніколі дзяржавы Рагвалода, Ізяслава Брачыславіча, нарэшце, Усяслава Чарадзея. Цэлы пласт нашай гісторыі выпадаў не толькі з падручнікаў па гісторыі Беларусі, але і з сур’ёзных навуковых даследаванняў перыяду Расійскай імперыі і савецкага часу. Гэта адбывалася таму, што ад М. Ламаносава і В. Тацішчава,
    62
    праз В. Ключэўскага і С. Салаўёва да М. Ціхамірава і Б. Рыбакова гісторыя беларускіх земляў разглядалася цераз прызму Старажытнарускай дзяржавы. А як вядома з фізікі, любая прызма скажае прамень святла. Гэтае скажэнне было выгаднае вялікадзяржаўным дзеячам ад палітыкі, такім, як М. МураўёўВешальнік, В. Кнорын, А. Мяснікян,— усім тым, хто адмаўляў беларусам не толькі ў іх адметнай культуры і мове («нспорченный русскнй язык»), але і ў роднай зямлі («СевероЗападный край»),
    Але беларуская зямля жыла насуперак усяму: паланізацыі, русіфікацыі, высылцы людзей у Сібір, забойствам у курапатах. Народ жыве і захоўвае памяць пра сваю мінуўшчыну. У ім жыве памкненне і да сваёй сапраўднай незалежнай дзяржаўнасці, падмурак якой быў закладзены яшчэ Усяславам Чарадзеем.
    Ці было Поланкае княства беларускай дзяржавай? Салраўды, назоў «Белая Русь» упершыню прыгадваецца ў заходнееўрапейскіх хроніках толькі ў XIII стагоддзі. Геаграфічна некаторы час ён нават належаў да Масковіі і толькі пасля перайшоў да нашай зямлі. У XV—XVII стагоддзях Беларусь называлі Літвой, а беларусаў — ліцвінамі. Дый пазней... напрыклад, Адам Міцкевіч, прыгадваючы сваю радзіму — Наваградак, так пачынае знакамітую паэму «Пан Тадэвуш»: «0 Літва, мая айчына!» Але як бы ні мяняліся назовы Беларусі на працягу розных часоў, людзі жылі на ёй спрадвеку. Таму гісторыю нашае зямлі нельга пачынаць толькі з таго моманту, калі яна стала называцца Беларуссю. Гэтак сама, як гісторыю Украіны — ад XVII стагоддзя, калі ўвайшла яна ў склад Масковіі і стала «Украіннай зямлёй».
    Кажуць, дзеля таго, што ў XI стагоддзі беларуская народнасць яшчэ не сфармавалася, Полацкае княства лепш называць не беларускай дзяржавай, а дзяржавай на тэрыторыі Беларусі. Але ад гэтай моўнай эквілібрыстыкі сутнасць гістарычнай з’явы не мяняецца. Полацкае княства — магутнае і незалежнае гаспадарства, створанае воляй народа і розумам князёў,— было першае на Беларусі. Бадай, галоўная заслуга Усяслава Чарадзея ў тым, што ён
    63
    правільна зразумеў і ацаніў аб’ектыўныя ўмовы развіцця беларускіх земляў ужо ў XI стагоддзі. Яго дзейнасць была скіраваная найперш не на раз’яднанне з Кіевам ці Ноўгарадам, а на кансалідацыю земляў і народаў у межах тагачаснай Беларусі.
    Палітыка Усяслава Чарадзея мела вялікі плён. Дробныя княствы, рознаэтнічныя плямёны, якія не мелі буйных гарадоў, развітой палітычнай сістэмы, высокаэфектыўнага рамяства, а значыць, і гандлю, імкнуліся да хаўрусу з магутным суседам — Полацкам. У падмурак дзяржавы, акрамя палітыкі, закладвалася і культура.
    Так, мы не памылімся, калі скажам, што падмурак найбагацейшай культуры быў закладзены ў часы Чарадзея. Безумоўна, і да Усяслава на тэрыторыі Беларусі, як і ў іншых землях, існавала цікавая, адметная культурная спадчына. Шкада, што ад яе амаль нічога не захавалася. У значнай ступені таму, што да прыняцця хрысціянства не існавала трывалай традыцыі пісьменства. Летапісныя запісы аб звычаях і жыцці народаў VIII—IX стагоддзяў урыўкавыя і кароткія. Духоўная культура паганства пачынаючы з X стагоддзя паступова сыходзіла ў нябыт, хаця культурная палітыка полацкага князя, як мы адзначалі, была накіраваная на мірнае суіснаванне старога і новага. Вось чаму мы не знаходзім у летапісах звестак пра гвалтоўнае хрышчэнне Полаччыны, а Усяслаў Полацкі ў летапісах, «Слове пра паход Ігараў» і ў быліне «Волх Усяславіч» выглядае такім супярэчлівым.
    Будаўніцтвам полацкай Сафіі Усяславам была распачатая традыцыя мураванага дойлідства ў старадаўняй дзяржаве. Гэты сабор для дойлідаў наступных стагоддзяў стаў узорам не столькі формы, як зместу. На яго прыкладзе лёгка прасачыць, як можна пераасэнсаваць і пераўвасобіць традыцыйныя догмы, каноны архітэктуры.
    Традыцыі самастойнага мыслення дойлідаў, рамеснікаўтворцаў, якія праявіліся ў часы Усяслава, выбухам уварваліся на Полаччыну ў XII стагоддзі. Гэта было падобна да распускання кветкі з пупышкі, калі бутон паступова цягнецца да сонца і раптам распускаецца, выпусціўшы на волю прыгожыя рознакаляровыя пялёсткі. Так і ў архітэктуры, ма
    •64
    стацтве, філасофіі, літаратуры і, безумоўна, у музыцы, якая, на жаль, да нас не дайшла.
    Калі ўзводзяцца адзін за адным храмы, квітнеюць манастыры, дзейнічаюць школы для моладзі, растуць гарады,— значыць, усё гэта забяспечана дзяржавай як палітычна, так і эканамічна. Стварыўшы дзяржаву, Усяслаў Брачыславіч заклаў падмурак, на якім толькі і мог будавацца далейшы лёс нашае зямлі і яе жыхароў. Падмурак палітычнаэканамічны стаў падмуркам духоўным — мэтаю кансалідацыі любога народа.
    Народ жыў, жыве і будзе жыць. Але калі мы народ, то што захавалі з тае спадчыны, якую пакінуў нам Усяслаў? На жаль, болей страцілі. Згубілі даўнія традыцыі, забыліся на свае звычаі, абрады і нават на самае святое, што ёсць у кожнага народа,— матчыну мову. Можа, не ва ўсім мы самі і вінаватыя. Нашу нацыянальную годнасць ціснулі цяжкімі каткамі русіфікатарства і паланізацыі. Сціплага, памяркоўнага, цягавітага беларуса доўгі час прывучалі да думкі, што ён, уласна кажучы, не існуе. Дый адкуль яму было ўзяцца, калі напачатку была Старажытнаруская Кіеўская дзяржава, пасля Літва, або Літоўскае княства, потым — ПаўночнаЗаходні край, правінцыя вялікай імперыі. У што яму было верыць, на што спадзявацца, калі «дзеячы» рэвалюцыі спрачаліся вакол пытання: «А ці ёсць такі народ — беларусы, ці толькі рускія з «тутэйшай гаворкай». На каго людзям трэба было азірацца, на якіх нацыянальных герояў? Князі ранняй феадальнай пары — «рускія князі», часоў Вялікага княства — «літоўскія». Царкву нашу, узніклую самастойна і незалежна, цягнулі то на ўсход, то на захад, пакуль не ўтварылася Унія. Але, калі ўніяцтва стала, па сутнасці, нацыянальнай рэлігіяй, яго гвалтоўна адмянілі, і ўсіх далучылі да праваслаўя. Права на існаванне мае кожная канфесія, але чаму ад гэтага мусіць пакутаваць народ? Нарэшце, адабралі і гэтую апсшнюю веру, а наўзамен падаравалі чарадзейныя казкі пра светлую будучыню. Адпаведна гэтым казкам узводзіліся і новыя куміры. Зараз у Полацку тры помнікі У. I. Леніну. Было б чатыры, каб не падарваны помнік у 1941 годзе. А вось бажніц да 1917 года было каля 18. Sa
    65
    раз — шэсць. 3 іх да нядаўняга часу толькі адна была дзейная.
    Прайдзіце па горадзе — і вы знойдзеце помнік камсамолу, два помнікі гвардзейцам, якія вызвалялі горад, мемарыяльныя дошкі ў гонар рэвалюцыйных падзей. Вы знойдзеце і помнік Францішку Скарыну. Але гэта хутчэй выключэнне з правіл, якое зроблена на радзіме вялікага гуманіста, шырока вядомага ва ўсім свеце. Есць вуліца Камуністычная і.Савецкая (як жа без іх!), Гогаля і Талстога, Юбілейная і Касманаўтаў, вуліца і плошча Леніна. Адышлі ў нябыт вуліцы Ніжне і Верхнепакроўская, Невельская, Рыжская, Азараўская, Спаская... Затое замест знесеных Верхнепакроўскай і Аляксандраўскай зрабілі праспект К. Маркса. Пра што казаць, калі нават знакаміты Сафійскі сабор знаходзіцца на Бальнічным завулку! «Людзі добрыя, дзеці зямліматкі маёй!», ці ж не ў Полацку жылі Рагвалод, Рагнеда, Ізяслаў, Брачыслаў, Усяслаў, князь Барыс, Уладзімір, Еўфрасіння, Іаан, Богша, Міна, Нічыпар, Андрэй Полацкі, Сымон Полацкі і іншыя... Дзе ж памяць пра іх, у якіх звілінах мозгу схавана?
    Так, мы пачынаем прачынацца. Л. Дайнека напісаў раман пра Усяслава Полацкага «След ваўкалака». Мастакі А. Марачкін, Я. Кулік прысвяцілі яму свае творы. 3 нябыту ўздымаюцца гістарычныя палотны Я. Драздовіча, кніга А. Сахарава «Полацкі князь Усяслаў — беларускі нацыянальны асілак», кніга Д. Леанардава «Полацкі князь Усяслаў і яго час», нарысы гісторыкаў У. Ігнатоўскага, В. Ластоўскага... Але ўсё гэта — кропля ў'акіяне забыцця.
    Наша гісторыя — невычэрпная крыніца натхчення і духоўнасці. Постаць Усяслава Брачыславіча ў ёй — адна з самых яскравых бліскавіц, першапачатак спазнання ўласнага «я». Я