Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі
Сяргей Тарасаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 67с.
Мінск 1991
асельніцтва. Гэтыя гарады таксама належалі Полацкай зямлі. I, вядома, Менск.
Перад Усяславам паўставала надзвычай складаная задача: трэба было не проста аб’яднаць прымусам навакольныя землі (што, дарэчы, на той час было неперспектыўна), а стварыць такія ўмовы, каб гэтыя землі і народы жылі ў адзінай непарыўнай братняй супольнасці. Чым мацнейшымі былі б паміж імі добраахвотныя сувязі, тым мацнейшай была б і ўся дзяржава. Усяслаў не імкнуўся аб’ядноўваць Полацкую зямлю агнём і мячом, як гэта рабіў яго прашчур Уладзімір, бо, мабыць, разумеў, што імперыі, заснаваныя на сіле, доўга не жывуць. Ен праводзіў іншую, мірную палітыку, будаваў і ўмацоўваў новыя гарады.
Нягледзячы на тое што землі Усходняй Еўропы скандынавы называлі «краінай гарадоў» — Гардарыкаіі, сапраўдных гарадоў было не так і многа. Большасць з іх толькі таму лічыліся гарадамі, што былі агароджаныя сценамі або тынам. За гэтымі сценамі не абавязкова жылі гараджанерамеснікі. Многія з так званых гарадоў выконвалі эпізадычную ролю аховы навакольнага насельніцтва пад час той ці іншай ваеннай навалы. У некаторых жылі старэйшыны і мясцовыя дробныя князькі, некаторыя выконвалі ролю паганскіх капішчаў. Большая ж частка людзей жыла ў наваколлі гэтых «градаў», у вёсках. Так ці іначай, але нават такія гарады выконвалі ролю цэнтра прыцягнення акругі. Тут збіраліся на раду, прыносілі ахвяры багам, даніну, гандлявалі. Менавіта апошняе і было скарыстана Усяславам для аб’яднання Полацкай зямлі.
Роля Полацка ў дачыненні да іншых навакольных земляў была падобная да ролі князя і яго дружыны ў дачыненні да горада. Полацк браў пад сваю ахову тых, хто згаджаўся з ім «быць за адзін». Патранат з боку магутнага Полацка быў надзвычай выгадны для мясцовых плямёнаў і знаці.
* Тэрыторыя сучаснай Латвіі Зараз гэта гарадскія паселішчы Кокнесэ Стучкінскага раёна і Ерсіка Прэйльскага раёна Латвіі. На месцы старадаўшх замтў засталіся гарадзішчыпагоркі, якія неаднойчы даследаваліся археолагамі.
4’
27
Бо, папершае, у любым выпадку яны мусілі падпарадкавацца камусьці з больш магутных княстваў, якія пачалі набіраць сілу пасля распаду «імперыі Рурыкавічаў». Падругое, паміж навакольнымі землямі і Полацкам ужо існавалі даволі трывалыя эканамічныя і гандлёвыя сувязі. Патрэцяе, крывічыпалачане, як ніхто іншы, былі блізкія па этнічным паходжанні, па балтаславянскай крыві да сваіх суседзяў. Таму зразумела, што дрыгавіцкія і часткова балцкія землі выбралі ў якасці свайго апекуна Полацк, горад, які можна было параўнаць хіба толькі з Кіевам, Ноўгарадам ці Смаленскам.
Усе пералічаныя раней полацкія гарады былі розныя паводле сваіх памераў і значнасці. Але першым пасля Полацка лічыўся старажытны Менск. Гэта тлумачыцца тым, што вялікая роля ў поліэтнічным полацкім саюзе належала дрыгавічам. Па ўзроўні свайго эканамічнага, культурнага і, відаць, палітычнага развіцця яны стаялі не ніжэй за крывічоўпалачанаў. Таму значную ролю надаваў Менску і Усяслаў Чарадзей. Гэта паказалі падзеі 1067 і 1085 гадоў. Старажытны Менск, які ўзнік пачаткова за 16 кіламетраў на захад ад сучаснага, вядзе сваю гісторыю з IX стагоддзя. У X—XI стагоддзях яго памеры былі блізкія да памераў тагачаснага Полацка і складалі каля 31 гектара *. На пачатку XI стагоддзя горад бурна развіваўся дзякуючы актыўнаму гандлю, які праходзіў цераз сэрца дрыгавіцкіх земляў у басейне Бярэзіны, Нёмана і Пцічы. Хаўрус двух магутных гарадоў у межах Полацкага княства быў гарантыяй узаемабяспекі і росквіту Полацкай дзяржавы.
Хто ведаў тады, у сярэдзіне XI стагоддзя, што нават магутнае войска Усяслава не паспее абараніць Менск ад спусташальнага набегу Яраславічаў і што адрадзіцца гораду будзе ўжо наканавана ў сутоцы Свіслачы і Нямігі... Але ўсё гэта наперадзе.
Калі была спасцігнута «тэарэтычная» навука, вызначаны межы княства, умацаваны гарады, надышоў час Усяслава паспрабаваць сябе ў справе. Хутка здарылася і нагода. Да паўднёвых кіеўскіх земляў наблізіліся стэпавікі — торкі. Раней Кіеву
* Штыхов Г. В. Города Полоцкой землй. Мн., 1978. С. 63—72.
28
пагражалі з поўдня печанегі, але зараз паўсталі ворагі не менш небяспечныя. Кіеўскія князі браты Яраславічы — Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад запрасілі Усяслава Чарадзея ўзяць удзел у паходзе на торкаў. Каб перамагчы качэўнікаў, патрэбныя былі вялікія сілы, і войска Усяслава было дарэчы. Полацкі князь не мог адмовіць Яраславічам, тым больш што падстаў для гэтага не было, а дамова паміж іх бацькамі — князямі Яраславам і Брачыславам — толькі спрыяла міру, усталяванаму апошнімі гадамі на ўсіх усходнеславянскіх землях.
М. Ермаловіч мяркуе, што адной з умоў, на якіх Усяслаў удзельнічаў у паходзе, была дамоўленасць, што пасля смерці смаленскага князя Ігара да Полаччыны адыдуць гарады Копысь і Орша. Але, як піша сам даследчык, крыніцамі гэта не пацвярджаецца. Тым не менш такая дамоўленасць магла існаваць. Гарады Орша і Копысь стаялі на самай мяжы Полаччыны і Смаленшчыны. На працягу гісторыі феадальных часоў яны неаднойчы мянялі сваю прыналежнасць да той ці іншай зямлі. Але акрамя сур’ёзных палітычных мэтаў паходу варта ўлічыць і чыста суб’ектыўныя, чалавечыя. Чарадзею гэтым часам было блізка 31 года. Малады, разумны, дужы, ён меў добрую дружыну, моцнае княства. Ці мог ён доўга сядзець дома без сур’ёзнай справы? Трэба было выпрабаваць сваю сілу, сваё войска, разведаць, на што знатныя ягэныя дзядзькі — Яраславічы. Апрача таго, аб’яднаўшыся, князі выставілі такую вялікую сілу, што нават летапісец напісаў: «незлічонае войска». Яны маглі спадзявацца на хуткую і лёгкую перамогу. Так яно і адбылося: торкі фактычна разбегліся, убачыўшы аб’яднаныя князеўскія дружыны. Князям — гонар, дружыне — слава.
5. Зак. 857
МЕЧ
РАГВАЛОДА
Збіранне войска ^: Хольмградскія званы ^ Нямігі крывавыя берагі ^ Праклён парушальнікам клятвы Ч< 3 кіеўскіх вязняў — у кіеўскія князі Ч< Загадка Тмутараканя ^ Куды паклікалі званы?
Спакой на Полацкай зямлі доўжыўся яшчэ пяць гадоў. Пасля паходу на торкаў Усяслаў Чарадзей бавіў час у стольным Полацку. Можна меркаваць, што пры апошняй сустрэчы з дзядзькамі паміж Полацкам і Кіевам была дасягнута нейкая дамоўленасць аб падзеле сфераў уплыву ва Усходняй Еўропе. Магчыма, ужо тады Чарадзей адстойваў прынцып, які толькі праз 37 гадоў на Любецкім з’езде князёў прагучыць як закон: «Кожны хай трымае вотчыну сваю». Але ў 60х гадах Яраславічы былі далёкія ад разумення такіх прынцыпаў. Ім не давала спакою дзедава і бацькава слава. Яны выношвалі ідэю стварэння адзінай дзяржавы, якая падпарадкавала б Кіеву ўсе землі ад Чорнага мора да Балтыкі.
Разглядаючы падзеі наступных гадоў, гісторыкі звычайна рухаюцца па наезджанай каляіне. Новы кругабег міжусобіц пачынаюць адлічваць ад летапіснага паведамлення, што ў 1065 годзе Усяслаў Полацкі пачаў збіраць войска. Маўляў, ён і паклаў пачатак князеўскім звадкам. Але, калі быць аб’ектыўным, трэба бачыць усю сітуацыю, якая склалася ў гэтым часе.
Пасля смерці смаленскага князя Вячаслава Яраславіча і ўладзімірскага Ігара Яраславіча ў 1060 годзе Яраславічы падзялілі іх удзелы паміж сабою. У тым ліку і Смаленск. Горад стаў цалкам залежаць ад Кіева. У Кіеве тады сядзеў Ізяслаў. Але згодна з перадсмяротным запаветам Яраслава Мудрага рабіць гэта яны не мелі права.
30
Пасля смерці Вячаслава смаленскага застаўся яго сын Барыс. Але ён не атрымаў законнай бацькавай вотчыны, бо яе заняў адзін з сыноў Яраслава Мудрага — Ігар. Пасля смерці Ігара абодва яго сыны — Давыд і Ўсевалад — таксама засталіся без надзелаў.
Тым часам у братоўтрыумвіраў выраслі дзеці, якім трэба было даваць надзелы. Зрабіць гэта яны вырашылі за кошт пляменнікаўсіротаў. Гэтым тлумачыцца падзел Смаленска і тое, што ў 1064 годзе мусіў бегчы з Ноўгарада князь Расціслаў. Разам з ім пайшла дружына, ваявода Парэй і Вышата — сын ваяводы Астраміра. Усе яны падаліся ў Тмутаракань *.
На «вызваленых» такім чынам землях спрабуе ўладкавацца сын Усевалада кіеўскага — Уладзімір (Манамах), а трохі пазней — сын Святаслава — Глеб.
Паўстае пытанне: якое дачыненне да ўсіх гэтых падзей за межамі Полаччыны меў Усяслаў Чарадзей? На першы погляд, ніякага, але на самой справе — непасрэднае. Усяслаў быў блізкі сваяк памянёных князёўсіротаў. Па мерках таго часу ён стаяў у адным шэрагу з усімі сынамі Яраслава, адпаведна меў роўнае з імі права на валадарства і развязанне пытанняў у межах былой дзяржавы Уладзіміра Яснае Сонейка. I калі Яраславічы пакрыўдзілі сваіх пляменнікаў, то, акрамя Усяслава Полацкага, ім не было да каго звярнуцца, Тым болей што Усяслаў Чарадзей трывала стаяў на пазіцыях свайго бацькі Брачыслава ў пытанні незалежнасці і самастойнасці розных княстваў.
У такой сітуацыі Усяслаў Полацкі быў не проста трацейскім суддзёю, але непасрэдна зацікаўленай асобаю. Сапраўды, дзе была гарантыя, што, падзяліўшы землі братоў, Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад не возьмуцца дзяліць і Полаччыну? Беспакаранасць
* Тмутаракань — горад на Таманскім паўвостраве (цяпер станіца Таманская Краснадарскага краю). У VI стагоддзі тут існаваў антычны горад Германаса, у VIII—IX стагоддзях — паселішча Таматарха, якое ўваходзіла ў склад Хазарскага каганата. Пасля разгрому каганата ў X стагоддзі на месцы Таматарха ўзнік Тмутаракань ■—цэнтр княства, буйны гандлёвы горад з выдатнай марской гаванню.
5’
31
і бязмежнасць улады разбэшчвае гэтак жа, як спадзяванне на вялікую вайсковую моц. Таму мы мяркуем, што так ці іначай, але выгнаныя са сваіх вотчын малодшыя князі звярталіся па дапамогу ў Полацк. Адстойваючы прынцыпы князеўскага гонару, Усяслаў не мог не падтрымаць сваіх збратдзетных і трохкаленных братоў. Вось чаму, калі ў 1064 годзе Яраславічы прымусілі бегчы з Ноўгарада Расціслава, на наступны год Усяслаў Чарадзей «поча рать держатн». Настаў час дастаць з похвы меч справядлівасці — МЕЧ РАГВАЛОДА.
Першы паход Усяслававых дружын быў скіраваны на Пскоў. I не дзіўна, бо гэты горад у непасрэднай блізкасці і залежнасці ад Ноўгарада мог стаць, па слушнай заўвазе М. Ермаловіча, плацдармам для нападу на ІІолацк і яго навакольныя землі. Да горада былі падцягнуты вялікія сілы, муры мязджэрылі сценабітнымі парокамі. Нягледзячы на магутны наступ, пскоўскі замак застаўся непрыступны. Але, думаецца, што ў Чарадзея не было мэты абавязкова захапіць горад. Паход на Пскоў стаўся адно папярэджаннем для Яраславічаў аб магчымых выніках іх бяздумнай палітыкі. Пскоўскі эпізод з’явіўся нібы прэлюдыяй да паходу на Ноўгарад.
На дапамогу пскавічам з Ноўгарада выйшла войска князя Мсціслава, сына кіеўскага Ізяслава Яраславіча. Паводле Наўгародскага I летапісу, Усяслаў разбіў яго на рацэ Чарэсе і, відаць, без асаблівых цяжкасцяў. Бо,мяркуючы па тым, як уцякаў з Ноўгарада Расціслаў,