Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі
Сяргей Тарасаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 67с.
Мінск 1991
яцаў.
Што адбывалася ў тыя сем месяцаў, летапісы маўчаць. Маўчыць і «Слова...» Напэўна, Усяслаў даў гараджанам і коней, і зброю. Напэўна, жыў у згодзе з людзьмі кіеўскімі і мудра кіраваў. Акадэмік Б. Рыбакоў мяркуе, што ў гэты час Усяслаў ездзіў у Тмутаракань, каб набраць войска для разгрому полаўцаў *. Але, як адзначыў і сам акадэмік, дагэтуль застаюцца неразгаданымі словы: «Усяслаўкнязь... з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў».
Загадка Тмутараканя прывяла і мяне аднойчы ў гэты старадаўні славуты горад... Праўда, ні высокіх сцен, ні валаў колішняга горада я не ўбачыў. Рэшткі апошніх, ледзь заўважныя, засталіся толькі з заходняга боку гарадзішча. Але само гарадзішча займае плошчу каля 36 гектараў. На працягу многіх гадоў тут вядуцца археалагічныя раскопкі. Пад час раскопак былі знойдзены сядзібы часоў Хазарскага каганату і Кіеўскай Русі. Сярэднія памеры будынкаў — 5x6 метраў. Вось толькі муроўка будынкаў позняга перыяду была незвычайная — вапнавая рошчына з бітай цэглы. Адразу ж прыгадалася паралель: гэта ж тая цамянка, якой замацоўваліся цагліныплінфы Сафійскіх сабораў, у тым ліку і ў Полацку. Паказалі мне некалькі цікавых амфар — амаль поўныя копіі тых, што знойдзены пад час археалагічных раскопак у Полацку. Дарэчы, у Полацку намі быў знойдзены пляскаты бранзалет з сіняга шкла з залатой размалёўкай. Падобныя бранзалеты спецыялісты далучаюць да тмутараканскага тыпу.
Тмутаракань X—XI стагоддзяў — буйны горад, з пераважна хазарскім насельніцтвам. Славянаў тут зусім мала, відаць, у асноўным гандляры, нейкая частка — дружына славянскага князя. Для абароны з боку стэпу былі насыпаныя вялізныя валы, якіх у папярэднікаў Тмутараканя ніколі не было. Гэта можна растлумачыць толькі неабходнасцю
* Рыбаков Б. А. Нсторйзм «Слова о полку Нгореве»; К 800летню «Слова о полку Нгореве» /I Нсторйя СССР. 1985. № 5 С. 43.
40
абароны малымі сіламі. Княства трымалася, відаць, на магутнасці славянскага князя і ягонай дружыны, як, напрыклад, пры Мсціславе Уладзіміравічу (988—1036 гг.), або на супадзенні памкненняў князя і мясцовай знаці — пры Алегу Святаславічу (памёр у 1115 г.), які хадзіў паходамі на паўднёварускія землі. У любым выпадку князь мог заўсёды знайс.ці ў Тмутаракані неабходную колькасць воіпаў, коней і зброі, а таксама палітычную падтрымку з боку стэпавікоў.
Акрамя таго, Тмутаракань — надзвычай багаты гандлёвы горад. Па значнасці яго можна было б параўнаць хіба што з Корсунем. Але калі праз Корсунь гандаль ішоў па Дняпры, праз Кіеўскія землі, і ва ўладзе кіеўскіх князёў было прапусціць або не гандлёвы караван, то ад Тмутараканя — па Волзе, Доне напрасткі ў бок Полацка.
Ці не для таго, каб сцвердзіць свой уплыў і забяспечыць надалей трываласць для Полацка гэтага шляху, «паспяваў да пеўняў» Усяслаў у Тмутаракань? Магчыма, але не толькі дзеля гэтага.
Раней мы казалі, як у Тмутаракань збег наўгародскі князь Расціслаў і як там быў атручаны не без дапамогі Яраславічаў. У 1066 годзе князь Глеб, сын Святаслава чарнігаўскага — трыумвіра, заняў тмутараканскі стол адразу пасля забойства Расціслава. Да нас дайшоў цікавы помнік старажытнай эпіграфікі — камень з надпісам, адпаведна якому Глеб мераў шырыню Керчанскага праліва ў 1068 годзе *. «У лета 6576 індыкта 6 Глеб князь мераў мора па лёдзе ад Тмутараканя да Корчава (10000 і 4000 сажняў)».
Дата на камені пастаўлена па вераснёўскім ліку гадоў і павінна адпавядаць верасню 1067 — жніўню 1068 года. А паколькі прамер адбываўся ўзімку, то снежню 1067 — студзеню 1068 года **. Прамср праліва меў на мэце пісьмова сцвердзіць уладу Глеба на тмутараканскі стол, на заходнюю і ўсходнюючасткі княства ***. Але дзіўна, што, так грунтоўна за
* Камень гэты знаходзіцца зараз у Ленінградзе, у фондах Эрмітажа.
** Рыбаков Б. А. Русскйе датйрованные надпйсй XI—XIV вв.: Свод археологйческйх йсточнйков. М., 1964. Е144. С. 17.
*** Медынцева A. A. Тмутараканскйй камень. М., 1979. С. 15.
41
снаваўшыся ў Тмутаракані, князь ужо ў 1069 годзе зноў апынуўся на наўгародскім пасадзе. Паўстае пытанне: чаму? Ці не таму, што ў верасні 1068 года кіеўскім князем становіцца Усяслаў Чарадзей? Традыцыйна лічыцца, што Тмутаракань належаў Чарнігаўскаму княству. У пэўнай ступені гэта так. Але з 1068 да 1078 года пра гэты горад няма ніводнай звесткі.
Глеб з Тмутараканя збег. Ці мог горад заставацца без князя ажно дзесяць гадоў? Відаць, не. Меркаваць, што ў гэтым часе горад і княства цалкам былі адрэзаныя полаўцамі, a то і захопленыя імі *, няма падстаў, бо іначай у 1078 годзе рускія князі, бадай, не змаглі б так хутка і проста там усталявацца. Відаць, у Тмутаракані тады сядзеў адзін з прыхільнікаў палітыкі Усяслава Чарадзея. He абавязкова князь, мог быць і яго намеснік. Але дзякуючы гэтаму ў 1078 годзе Тмутаракань стаў прытулкам новай групы князёў, незадаволеных цэнтрысцкай палітыкай Яраславічаў. Але пра гэта — далей. Зразумела толькі адно: заняўшы пасад у Кіеве, Усяслаў ідзе на Тмутаракань не толькі каб разбіць полаўцаў (гэта ён, відаць, робіць па дарозе), але каб выгнаць з горада свайго даўняга ворага — Глеба і такім чынам усталяваць справядлівасць.
Што было ў наступныя месяцы, як кіраваў Чарадзей у Кіеве,— мы не ведаем, але ягоны вораг—• выгнаны Ізяслаў — не драмаў. Паводле выказвання акадэміка Б. Грэкава, «Ізяслаў здраджваў інтарэсам Русі, шукаў дапамогі ў Заходняй Еўропе». I гэта было сапраўды так. Па дапамогу Ізяслаў найперш кінуўся да свайго стрыечнага брата — польскага караля Баляслава Харобрага. He задарма ён прасіў дапамогі — у плату прапанаваў родную зямлю і Кіеў. Адмовіцца ад такой узнагароды Баляслаў не мог. Сабраўшы вялікае войска, разам рушылі на Кіеў адстойваць «справядлівасць».
Насустрач гэтаму войску з Кіева ў бок Белгарада выйшла войска на чале з Усяславам. « I прыйшоў Усяслаў да Белгарада, а калі настала ноч, ён употай ад кіян уцёк з Белгарада да Полацка».
* Греков Б. Д. Кліевская Русь. Л., 1953. С. 470.
42
Скочыў ад іх лютым зверам апаўіючы з Белгарада, сінім воблакам ахінуўся.
Нечаканая развязка адбылася на канцы Усяславава княжання ў Кіеве. Дагэтуль ніхто не змог пераканаўча растлумачыць, чаму Чарадзей добраахвотна адмовіўся ад такога прэстыжнага княжання.
М. Ермаловіч тлумачыць гэта варожасцю, якая ўзнікла ў кіеўскім баярскім асяроддзі да князя, абранага «чорным людам». Маўляў, ён ішоў ім насустрач насуперак заможным гараджанам *. Д. Ліхачоў, абапіраючыся на радкі са «Слова...»:
Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана у званы ў святое Сафіі, а ён той звон чуе ў Кіеве,—
кажа, што ў князя прачнулася сумленне за знятыя калісьці з наўгародскай Сафіі званы. Менавіта яны зараз даносілі да Чарадзея свой звон ад Полацка да Кіева. Усяслаў быў аднолькава чужы як для простых гараджанаў, якія паўсталі, так і для феадальных вярхоў Кіева **.
Відаць, абодва даследчыкі маюць рацыю. Але прычыны тут, мабыць, складанейшыя. Будучы адначасова і кіеўскім, і полацкім князем, Усяслаў не мог пазбегнуць таго, супроць чаго выступаў усё жыццё — цэнтрысцкай палітыкі. Воляй лёсу ён апынуўся перад вельмі складаным выбарам: як адначасова быць князем двух княстваў, фактычным валадаром больш чым паловы ўсходнеславянскай зямліД і разам з тым не канфліктаваць з іншымі князямі. Ён, які абараняў самастойнасць Ноўгарада і Смаленска, Полацка і Тмутараканя, раптам стаў адзінаўладным гаспадаром агромністых земляў. Уеяслаў меў ускоснае права на Кіеў, але яно было настолькі адноснае, што сам ён ніколі не імкнуўся яго ажыццявіць. Чарадзея падтрымалі кіяўляне, але гэты эмацыянальны парыў у значнай ступені быў падагрэты самімі палачанамі. Дзе гарантыя, што
* Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Мн., 1990. С. 131.
** Лйхачев Д. С. «Слово о полку Нгореве» й культура его временй. Л., 1985. С. 97.
45
падобнае не паўторыцца і ён зноў не апынецца ў порубе? Пад час сямімесячнага княжання Усяслаў зблізіўся з манахамі КіеваПячорскага манастыра. Як мы казалі вышэй, на яго баку выступілі Феадосій і Антоній Пячорскія. Усяслаў для іх быў значна бліжэйшы, чым пракаталіцка настроены Ізяслаў. Менавіта яны маглі абудзіць у князя сумленне, пакаянне за колішнія грахі — хоць бы тыя ж наўгародскія званы. I ўрэшце, адвечнае чалавечае пытанне: «Хто я? Якой зямлі сын?»
На працягу ўсёйгісторыі мы назіраему полацкіх князёў абвостранае пачуццё радзімы, бацькаўшчыны. He магло яно абмінуць і Усяслава. Зразумела, ійто пачуццё — не навуковы доказ. Але, не ўлічваючы агульначалавечых каштоўнасцяў, людской маралі, мы ніколі не зможам да канца зразумець сваёй гісторыі.
Вось чаму князьпярэварацень, шчаслівец і пакутнік імчыць на родную зямлю — Полаччыну.
Дружына спіць, дык Волх не спіць: Ен абернецца шэрым воўкам, Бегае, скача па цёмных лясах і кустоўі, А б’е ён звяроў рагатых, Ды і воўку, мядзведзю спуску не дае.
Але і там не знайшоў Чарадзей спакою. У тым жа годзе Ізяслаў прымусіў бегчы яго з Полацка. Адбылося гэта па некалькіх прычынах. Папершае, Усяславу не было часу збіраць войска, каб даць праціўніку адпор. Падругое, паводле некаторых крыніц, на Полацк рушыла добра ўзброенае польскае войска. Магчыма, што на чале яго ішоў сын Ізяслава — Мсціслаў, які і заняў стол у Полацку.
У тым жа годзе Мсціслаў нечакана памёр. Відаць, у смерці гэтага юнака, які быў у поўным росквіце сіл, не абышлося без атруты і «дапамогі» саміх палачанаў. На месца Мсціслава сеў яго брат Святаполк. Але і таму было наканавана сядзець не болей за год. Усяслаў не губляў марна часу...
РАДЗІМА
Ў КОЖНАГА
СВАЯ
Вяртанне і выгнанне >f« Помста за знявагу 4' «Адпусцілі дзеля Бога» ^ Пагоня за паваднымі коньмі >|с Рэха Тмутараканя ^: Меч хавагцца ў похву
Выгнаны з Полацка Усяслаў шукаў падтрымкі. Цяпер, як ніколі, яму спрыяла рознаэтнічнасць Полацкай зямлі. Мы ўжо казалі, якія народы насялялі княства і якую палітыку на аб’яднанне гэтых народаў праводзіў Усяслаў. Зараз яму спатрэбіліся добрыя суседскія сувязі і пагалоска прыхільніка паганскіх абрадаў. Тым часам на Наўгародчыне наспявала паўстанне вешчуноў.
Паводле Наўгародскага I летапісу, Усяслаўуцёк да фінскага племя водзі. Як адзначаў М. Ермаловіч, туды ён збег да сваякоў па лініі маці.
23 кастрычніка 1069 года ў пятніцу ў 6 гадзін пад Ноўгарадам з’явілася водскае войска на чале з Усяславам Чарадзеем. Хто каго падбухторыў на гэты паход — Усяслаў водзь ці ваджане Усяслава— невядома. Пайсці разам з ваджанамі на Ноўгарад у Чарадзея былі свае падставы