• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі  Сяргей Тарасаў

    Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі

    Сяргей Тарасаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 67с.
    Мінск 1991
    25.47 МБ
    вятляў дачыненні са сваім братамздраднікам Ізяславам на Валыні, спрадвечную вотчыну Усевалада заняў князь Барыс Вячаславіч. Той самы Барыс, сын Вячаслава смаленскага, унук Яраслава Мудрага, які быў выгнаны са Смаленска братамітрыумвірамі. Барыс заняў Чарнігаў. Але прасядзеў усяго восем дзён і збег у Тмутаракань да Рамана Святаславіча. Чаму Барыс ад
    50
    важыўся на гэтакі загадзя бесперспектыўны крок, на што разлічваў, хто за ім стаяў? Нарэшце, дзе быў Барыс цэлых 20 гадоў з таго часу, як застаўся без вотчыны,— з 1057 да 1077 года. Адказ на гэтыя пытанні мы знойдзем ніжэй, калі пабачым, як з дапамогай Усяслава Полацкага рыхтаваліся знакамітыя падзеі 1078—1079 гадоў. А васьмідзённае праўленне Барыса ў Чарнігаве не што іншае, як кароткатэрміновы яго прыпынак па дарозе з Полацка ў Тмутаракань. Усё мацней і мацней гучала колішняе рэха Тмутараканя.
    А тут такі Усяславіч,
    Ен прыкінуўся гнедым турам — залатыя рогі, Пабег ён у царства Індзейскае,
    Першы скок — на цэлую вярсту скочыў, А другі скок — не змаглі знайсці.
    Ен прыкінецца ясным сокалам, ГІаляціць ён у царства Індзейскае
    У быліне«Волх Усяславіч» царства Індзейскае — аб’яднаны вобраз і Кіева, і Тмутараканя. А можа, у нейкай ступені і Чарнігаўшчыны. Нездарма барацьба за гэтае княства, да якога фармальна належаў і Тмутаракань, так абвастрылася на канцы XI стагоддзя. У 1077 годзе ў Тмутаракані на пасадзе сядзіць князь Раман Святаславіч, а на Валыні кіруе Алег Святаславіч. Але калі памірае іх бацька Святаслаў, вялікі князь кіеўскі, яго брат Усевалад разам з Ізяславам спрабуе без згоды малодшых князёў вырашыць іх лёс. Алегу было загадана адправіцца на княжанне ў МурамаРазанскую зямлю. Гэта, безумоўна, выклікала рашучы пратэст з боку малодшых князёў. Што натуральна. 3 такім рашэннем не магла змірыцца і вельмі дзейная і вольналюбівая натура Алега. Следам за Вячаславічам смаленскім ён бяжыць з Чарнігава да свайго брата Рамана ў Тмутаракань.
    У гэтым ланцугу падзей вельмі цікава супаставіць некаторыя дакладныя лічбы і даты. Недзе ў красавіку 1077 года Усевалад ідзе паходам супровь Ізяслава і польскага войска з Чарнігава праз Кіеў на Валынь, вотчыну Алега Святаславіча. 4 мая таго ж года на 8 дзён «збягае» да Чарнігава Барыс. Як апавядае летапіс, у гэты час у Чарнігаве ў «гасцях»
    51
    Усевалада знаходзіцца Алег Святаславіч. Пасля Taro як у Кіеве зноў усеўся Ізяслаў, Алег Святаславіч на канцы 1077 — пачатку 1078года ўцякае ў Тмутаракань. Гэта азначае, што, папершае, «гасцяванне» Алега ў Чарнігаве было сапраўднай высылкай, прымусовым утрыманнем князя на той час, як дзядзькі, памірыўшыся, дзялілі яго спрадвечныя землі. Падругое, у адсутнасць Усевалада Алег і Барыс дамовіліся пра суполыіыя дзеянні супроць дзядзькоў, маючы па ўвазе пазіцыю Полацка і Усяслава Чарадзея. I, патрэцяе, Алег збег з Чарнігава, відаць,, пасля таго, як атрымаў з Тмутараканя вестку пра гатоўнасць брата Рамана ўступіць з ім, Барысам і Усяславам у хаўрус.
    У Тмутаракані збіраецца магутная кааліцыя славянскіх князёў. I не дзіва, што адразу за паведамленнем пра ўцёкі Алега летапіс паведамляе пра забойства ў Завалоччы Глеба Святаславіча. Таго самага Глеба,якому даводзілася бьіць і княземтмутараканскім і наўгародскім, сустракацца з дружынамі Усяслава Чарадзея на Гзені. Зацяты вораг Усяслава і саюзнік Уладзіміра Манамаха, Глеб мог далучыцца да сваіх братоў — Рамана і Алега — і тым самым узмацніць антыкіеўскую групоўку.
    Вядома, цяжка паверыць, што Глеб мог згадзіцца на хаўрус з Усяславам Полацкім, хай і праз сваіх братоў. Але гэтак жа цяжка паверыць у хаўрус Усяслава Чарадзея з Ізяславам кіеўскім, бадай самым галоўным ворагам Усяслава. Як бы там ні было, але Глеб Святаславіч быў забіты. Забіты пасля таго, як ягоныя браты стварылі моцную апазіцыю дзядзькам — Ізяславу і Усеваладу.
    Пасля смерці Святаслава Яраславіча — вялікага князя кіеўскага — яго дзеці станавіліся перашкодай для Ізяслава і Усевалада. Глеб быў забіты тады, калі такія, як ён, пакінутыя без вотчыны князі аб’ядналіся дзеля абароны свайго гонару і суверэнных правоў. Менавіта пад кіраўніцтвам Глеба і маглі сысціся такія розныя людзі, як Усяслаў Чарадзей, Святаславічы і Барыс Вячаславіч смаленскі.
    Магчыма, тут не абышлося без удзелу Уладзіміра Манамаха. Глеб, выгнаны з Ноўгарада, быў забіты 30 мая 1078 года, а ўжо зімою 1077—1078 года ягоны пасад заняў Святаполк Ізяславіч, з якім Ма
    52
    намах мінулай восенню хадзіў пад Полацк. Хадзіў ён паходам супроць Усяслава Брачыславіча і той зімою. Двойчы спаліў усё наваколле горада, але самога Полацка не ўзяў.
    Чым былі выкліканыя гэтыя паходы? Як лічыць М. Ермаловіч,— выключнай нянавісцю Манамаха да Усяслава, імкненнем падпарадкаваць Полаччыну сваёй уладзе, забяспечыць спакой Смаленскай зямлі, якая належала Манамаху.
    «Заваёўніцкія намеры Манамаха» хоць і мелі месца, у дадзеным выпадку, нам здаецца, не тлумачаць падзей 1077—1078 гадоў. Гэтак жа цяжка растлумачыць паходы Манамаха на Полацк у сувязі з нападам Усяслава ў 1077 годзе на Ноўгарад. Звестак аб гэтым у крыніцах няма. Але якраз у траўні з’яўляецца паведамленне пра Барыса Вячаславіча смаленскага, чый стольны град незаконна займаў Уладзімір Манамах. Ці не з’яўляюцца паходы Манамаха на Полацк спробай адпомсціць, пазбавіць Полацк «смаленскай карты»— князя Барыса? Пакуль Полацк падтрымліваў Барыса, існавала рэальная пагроза, што Барыс з дапамогай Усяслава вёрне сабе бацькаў пасад. Гэта, відаць, і змусіла Манамаха прадэманстраваць сваю сілу, а палачан — шукаць з даііамогай Барыса хаўрусу з Тмутараканем. Як бы там ні было, але такі саюз аформіўся. Ен выступіў супроць залішне цэнтралізатарскіх памкненняў Кіева.
    У верасні 1078 года Алег і Барыс з дапамогай Рамана тмутараканскага рушылі паходам на Чарнігаў. Дзеля гэтага яны нанялі вялікае войска, сярод якога былі і полаўцы. 25 верасня аб’яднанае войска паўднёварускіх князёў на рацэ Сожыцы начыста разбівае Ўсевалада кіеўскага і чарнігаўскага. Шмат хто загінуў у гэтай бітве, у тым ліку і вядомыя ўжо нам па падзеях 1068 года ў Кіеве баярын Тукы — брат Чудзіна, які яшчэ тады раіў забіць у порубе Усяслава Полацкага, ваявода Парэй і іншыя.
    Атрымаўшы перамогу, Барыс і Алег сталі княжыць у Чарнігаве, а Усевалад збег у Кіеў да свайго брата Ізяслава. Усё было б зразумела ў гэтых падзеях, каб не адна акалічнасць: чаму Уладзімір Манамах не выступіў у абарону свайго бацькі і Чарнігава, у той час як меў вялікае і добрае войска? Як
    53.
    сведчыць «Павучанне» самога Манамаха, на Вялікдзень, 8 красавіка 1078 года, ён быў у Чарнігаве і рабіў бяседу на Чырвоным двары ў гонар Алега Святаславіча. Пасля гэтага вярнуўся ў свой Смаленск, дзе і сядзеў да канца жніўня — пачатку верасня.
    Калі пад Чарнігаў падышлі войскі Алега і Барыса, ён нават не зварухнуўся, каб дапамагчы свайму бацьку. А яму ж было значна бліжэй, чым іншым. I толькі пасля таго, як Усевалад быў разбіты і выгнаны з Чарнігава, Манамах, прабіваючыся «укрузь» палавецкіх войскаў — хаўруснікаў тмутараканскіх князёў, злучаецца з разбітым бацькавым войскам ў Пераяславе. Адсюль яны разам ідуць па дапамогу ў Кіеў. Тлумачэнне гэтаму можа быць толькі адно: пры ўсім жаданні Манамах нічым не мог памагчы свайму бацьку. I адзінай сілай, якая на той час яго стрымлівала, мог быць толькі Усяслаў Полацкі са сваім войскам. Адначасовы ўдар па Чарнігаве з поўдня і поўначы з’явіўся б канцом для ўсіх Усеваладавічаў, у выніку якога яны ўжо ніколі б не падняліся. Таму Манамах вымушаны быў сядзець у Смаленску і стрымліваць пагрозу з боку Усяслава Чарадзея. Праўда, сцвярджаць, што за гэты час паміж Усяславам і Манамахам не адбывалася ніякіх сутычак, нельга. Але вядомыя нам летапісы пра гэта маўчаць.
    Так ці іначай, але Усевалад з сынам захаваў частку войска і застаўся жывы. Кааліцыя настроеных супроць Кіева князёў атрымала першую перамогу. Паводле «Аповесці мінулых часоў», у Кіеве адбылася «расчуленая» сцэна прымірэння двух братоў — Ізяслава і Усевалада, са скаргамі на цяжкі і неміласэрны лёс. Абодвух ахінула глыбокая туга. Адзін — Ізяслаў, вяртаючыся з няўдалай замежнай «вандроўкі», страціў найбагацейшы князеўскі скарб, які застаўся ў «ляхаў», і стаў «жабраком». Другі — Усевалад—марыў аднавіць імперыю прашчура Уладзіміра, а застаўся нават без спрадвечнага родавага гнязда. На глебе агульнай няўцешнасці і пакут яны сабралі свае апошнія сілы супроць «малодшых князёў» і выйшлі на пабаявішча.
    Вестка аб жорсткай бітве на Няжацінай ніве 3 кастрычніка 1078 года і паражэнне Барыса і Але
    54
    га заспела Усяслава ў Смаленску. У гэтай бітве каля паселішча Гурычава загінуў Ізяслаў Яраславіч і князь Барыс. Аб тым Барысе «С ;ова пра паход Ігараў» кажа: «Барыса ж Вячаславіча на суд прывяла слава і на Кані зялёны мурог паслала для вечпага начлегу...»
    He паспелі яшчэ пахаваць забітых вояў, як Уладзімір Манамах з адборным чарнігаўскім палком «а двух конях» <на перакладных> імчыць наўздагон Усяславу ІІолацкаму. Ды таго і следу не стала разам з цяжкім абозам смаленскай здабычы. ManaMax не адважыўся ісці на Полацк. Але і дараваць Усяславу хаўрус з тмутараканскімі князямі, разгром сваёй вотчыны не мог. Таму ў бяссільнай злосці «ўслед за Усяславам спаліў я зямлю <Полацкую>, спустошыўшы <яе> да Лукомля і Лагожска, ды супроць Друцка ваюючы».
    Падзеі 1077—1078 гадоў Манамах не мог дараваць Усяславу і праз 6 гадоў. Увосень 1084 года Манамах з чарнігаўцамі і полаўцамічыцеевічамі знянацку нападае на Менск. Захапіўшы горад, не пакінулі ў ім «ні чалядзіна ні скаціны». Відаць, як слушна заўважае М. Ермаловіч, гэта была на той час прымаўка, якая азначала поўнае абрабаванне і знішчэнне дарэшты. Двойчы разбураны на працягу 17 гадоў (1067 і 1084 гады) Менск на рацэ Менцы адрадзіцца ўжо не змог. I таму цалкам слушнае меркаванне, што назва горада была перанесеная ў канцы XI — пачатку XII стагоддзя на ў(мацаваны цэнтрдзядзінец у сутоцы Нямігі і Свіслачы *.
    Манамах як рабаўнік напаў на Менск нечакана і гэтак жа нечакана знік за межы Полаччыны. У яго не было ні адвагі, ні сілы адкрыта выступіць супроць Усяслава, які моцна і ўпэўнена трымаўся на пасадзе свайго княства ў пару сталасці і дзяржаўнай мудрасці. Яму ў гэты час было каля 52 год.
    Пра далейшыя ўзаемадачыненні Чарадзея і паўднёварускіх князёў летапісы маўчаць. Але можна пэўна сцвярджаць, што барацьба Усяслава за незалежнасць і самастойнасць княстваў не была марная. ён выканаў сваю галоўную зада