Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі
Сяргей Тарасаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 67с.
Мінск 1991
міра, на той час вялікага князя кіеўскага. Але няўдала. Яе чакала смерць. Выратаваў маці малалетні сын Ізяслаў, які, ледзь трымаючы ў руках меч, паўстаў паміж маці і раз’юшаным бацькам **. Па парадзе баяраў Рагнеда з сынамі Ізяславам і Яраславам (будучы Яраслаў Мудры) была высланая на Полаччыну.
Летапісец амаль праз стагоддзе змог ацаніць гэтыя падзеі, напісаўшы: «3 тых часоў падымаюць меч Рагвалодавы ўнукі супроць унукаў Яраслава».
Разам з вяртаннем Рагнеды ў Полацкую зямлю аднавілася і мясцовая князеўская дынастыя. Ізяслаў стаў другім пасля Рагвалода полацкім князсм.
Сын Ізяслава Брачыслаў пачаў працу па адраджэнні былой моцы і славы Полацкай зямлі. Пасля смерці Уладзіміра Хрысціцеля ў 1015 годзе ўся «шматковая і нетрывалая імперыя Рурыкавічаў
* Мельнйкова Е. А. Древнескандйнавскйе географйческйе сочйненйя. М„ 1986. С. 166—169.
** Тверская летопйсь Ц Полное собранйе русскйх летопйсей. СПб., 1863. Т. 15. С. 143.
10
была падзелепая» * паміж яго нашчадкамі. Сярод іх найбольш магутнымі былі Яраслаў Наўгародскі, Мсціслаў Тмутараканскі і Брачыслаў Полацкі. Есць падставы меркаваць, што гэты трыумвірат, а пасля смерці Мсціслава — двуумвірат, праз сваіх намеснікаў кіраваў у Кіеве. Раўнавага парушылася, калі Яраслаў па смерці многіх братоў перабраўся княжыць у Кіеў. Запярэчыць яму змог толькі адзін полацкі князь.
Паміж полацкім і кіеўскім войскам адбылася бітва, аб якой прыгадвае «Сага аб Эйдмундзе» **. Пасля яе быў заключаны мір, і да Полацка адышлі гарады Віцебск і Усьвяты ***.
Апынуўшыся паўнаўладным кіеўскім валадаром, Яраслаў не толькі будаваў горад, Сафійскі сабор, усяляк развіваў навуку, культуру, на што любяць зважаць амаль усе даследчыкі мінуўшчыны, але і не адмовіўся ад памкненняў аднавіць «імперыю Рурыкавічаў».
Вось у такі складаны і супярэчлівы час у Брачыслава Полацкага і нарадзіўся сын Усяслаў. Для Полацкай зямлі гэта быў перыяд адноснага спакою. Набыўшы статус незалежнасці, дзяржава толькі набіралася моцы, вызначаліся яе межы, да якіх з розных бакоў падбіраўся ўжо кіеўскі Яраслаў. Але адкрыта на абвастрэнне ён не ішоў, бо адчуваў, што Полацк здолее адстаяць свае інтарэсы. Таму пагражаў толькі полацкім суседзям. Хісткасць свайго становішча разумелі й палачане і на чужыя землі не квапіліся. Ды ў гэтым і не было патрэбы. Ім хапала і сваёй зямлі, багатай на дзікага звера і птушку, на рыбу ў блакітных азёрах, на адносна добрыя ўраджаі. Палачане маглі не толькі пракарміцца самі, але тоесёе і прадаць у іншыя землі. У гарадах усё болей развіваліся рамёствы, за кошт гандлёвых і рамесных пасадаў раслі памеры і саміх гарадоў. Таму на працягу сарака чатырох гадоў летапісы не апавядаюць пра войны і сваркі, у
* Marx К; Engels F. Collected Works. М., 1986. Vol. 15. Р. 77.
** Рыдзевская Е. А. Древняя Русь й Скандйпавйя в IX— XIV вв. М„ 1978. С. 102—104.
*** Лаврентьевская летопйсь // Полное собранйе русскйх летопйсей. М„ 1962. Т. 1. С. 299—301.
2*
п
якіх удзельнічалі б полацкія князі. На Полаччыне быў спакой, поўны напружанай стваральнай працы на карысць роднай зямлі.
Год 1044. «У гэты час памёр Брачыслаў, князь полацкі, сын Ізяслава, унук Уладзіміра, бацька Усяслава, і Усяслаў, сын яго, сеў на стале».
Калі пачынаць апісваць жыццё Усяслава Чарадзея, то не раз давядзецца карыстацца словамі, накшталт: «Толькі аб ім напісаў летапіс, што...» I сапраўды, дзівосы ў летапісным апісанні жыцця Усяслава пачынаюцца адразу ад яго нараджэння. Большасць даследчыкаў слушна бачыць у гэтым выкарыстанне наўгародскімі, кіеўскімі і іншымі летапісцамі розных па велічыні фрагментаў з невядомых нам полацкіх летапісаў. Але хочацца спадзявацца, што, можа, калінебудзь яны будуць знойдзены. Адзін з такіх летапісаў калісьці трымаў у руках В. Тацішчаў. Але і гэты летапіс знік. Тыя ж, якімі карыстаемся зараз мы, адчулі на сабе вялікі ўплыў наўгародскіх, кіеўскіх і іншых летапісцаў. I ўсё ж дзівосная вестка аб нараджэнні Усяслава дайшла да нас праз усе нягоды і дагэтуль чаруе сваёй загадкавасцю.
«Маці ж яго нарадзіла ад чарадзейства. Калі маці яго нарадзіла, на галаве яго была язьвена. I сказалі вешчуны * яго маці: «Гэтую сарочку навяжы на яго, няхай носіць яе да смерці». I носіць яе на сабе Усяслаў і сёння, таму і нялітасцівы ён на кровапраліцце».
Вось так некалькі летапісных радкоў паведамляюць аб нараджэнні чалавека. Ён яшчэ не мог сядзець, не тое што хадзіць, а ў гісторыі Полацкай зямлі і ў нашых усходнеславянскіх княствах быў зроблены першы загадкавы крок. Ужо з гэтага тэксту адно за адным узнікаюць пытанні: у выніку якога чарадзейства нарадзіўся Усяслаў? Чаму да яго калыскі, як на тысячу год раней да немаўляці
* Вешчуны — святары паганскай рэлігіі. Да прыняцця хрысціянства ў Полацкай зямлі існавалі язычніцкія капішчы — пантэоны багоў Мокашы, Перуна, Вялеса і інш., дзе вешчуны спраўлялі абрады. Сюды людзі прыносілі даніну, прасілі ў багоў удалага палявання і ўраджаю. Вешчуны як служкі тых паганскіх багоў былі самыя ўплывовыя людзі дахрысціянскага грамадства.
12
Хрыста, прыйшлі вешчуны? Што за «язьвена» была ў яго на галаве? Якая сувязь паміж «язьвенай» і неміласэрнасцю князя? Неміласэрнасць да каго? I гэта далёка не ўсс пытанні, якія паўстаюць з тэксту.
Як ні дзіўна, але прасцей здагадацца, ш т о за «язьвена» была на галаве князя ад нараджэння. Гэтаму ёсць тры тлумачэнні. Некаторыя гісторыкі (В. Я. Данілевіч, М. В. Каяловіч) лічылі, што гэта быў каўтун. Другія (Д. С. Ліхачоў, Б. А. Рыбакоў) — што рэшткі зародкавай абалонкі — амніёну *, так званая сарочка, з якой калінікалі нараджаюцца дзеці. Трэція схільныя думаць, што гэта быў радзімы знак на галаве, ці Божая знатамка. Мы схіляемся да другога тлумачэння, бо, адпаведна тэксту, толькі ў такім выпадку гэтую «язьвену» можна было навязаць на галаву дзіцяці і насіць у якасці талісмана.
А вось чаму Усяслаў быў народжаны ад чарадзейства і якія вешчуны збіраліся каля яго калыскі — загадка больш складаная. Пачнем крыху здалёк...
Сярод мноства ўсходнеславянскіх гістарычных былін ёсць адна, якая, на чумку большасці даследчыкаў, у тым ліку згаданых Д. С. Ліхачова і Б. А. Рыбакова, прысвечаная непасрэдна полацкаму Усяславу. Гэта — быліна «Волх Усяславіч» **. Вось як там ашсваецца нараджэнне князя:
ГТа садзе, садзе зялёным Хадзілагуляла маладая княгіня Марфа Усяслаўна, Яна з каменя скочыла на лютага змея — Абвіўся той люты змей Вакол чобата з зеленсаф’яну, Вакол панчошкі шаўковай, Хобатам б’е па белым клубе.
А ў тую пару княгіня понас панесла, А понас панесла і дзіця нарадзіла. А і на небе ўзышоў светлы месяц, А ў Кіеве нарадзіўся волат магутны,
* Праўда, Д. С Ліхачоў і Б. А. Рыбакоў не зусім дакладна называюць гэтае ўтварэннё таследам». Паслед — тое, што выхоозіць «пасля»— гэта не толькі зародкавая абалонка, але і плацэнта з пупавінай.
** Былйны // Бйблйотека народнопоэтйческого творчества / Под ред. С. Н. Азбелеза. Л., 1984. С. 389—390.
13
Як бы малады Волх Усяславіч: Падрыжала сырая зямля, Здрыганулася слаўнае царства Індзейскае, Нават сіняе мора ўскалыхнулася Дзеля нараджэння волата Маладога Волха Усяславіча;
Рыбы пайшлі ў марскую глыбіню, Птушкі паляцелі высока ў нябёсы, Туры ды алені за горы падаліся, Зайцы, лісіцы — у гушчары, А ваўкі, мядзведзі — па елыііках, Сабалі і куніцы — па астравах.
Хай нас не бянтэжыць, што месца нараджэння Усяслава прыпісваецца Кісву. Гэта пазнейшая інтэрпрэтацыя. Мы ж зважым на тое, што бацькам Усяслава быліна называе Змся. Ці нс тут загадка чарадзейнага нараджэння князя?
Змей — найстарадаўнейшы паганскі вобраз боства. Характэрным ён быў першнаперш для балцкіх народаў і беларусаў. У пазнейшай традыцыі Змей ператварыўся ў вужакувужыка, добрага абаронцу чалавека і яго сям'і. Відаць, нездарма ў беларускіх легендах і паданнях вобраз паўзуноў, у тым ліку і вужа, па частаце ўжывання супернічае толькі з ваўком. Вельмі папулярны вобраз змея і ў беларускіх казках. Акрамя таго, вобраз змеядракона быў шырока распаўсюджаны ва ўсіх скандынаўскіх народаў. Ен дамінаваў ва ўжытковым выяўленчым мастацтве вуграфінаў і, зразумела, балтаў. Пацвярджаюць гэта і шматлікія археалагічныя знаходкі бранзалетаў са змеепадобнымі канцамі, шырока распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі і Прыбалтыкі ў IX—XII стагоддзях. У навуцы яны, бясспрэчна, звязваюцца з уплывам балцкай матэрыяльнай і духоўнай культуры на славян. На самым пачатку мы пісалі пра асаблівасці славянскай каланізацыі тэрыторыі сучаснай Беларусі, якая дагэтуль была заселеная балтамі. Таму зразумела, што шмат якія спецыфічна балцкія элементы культуры сталі натуральнымі і роднымі для жыхароў Полацкай зямлі. Розніцы тут паміж простым людам і князямі не было. Трэба таксама адзначыць, што ў біблейным кантэксце словы «змей», «атрута змея» азначалі хітрасць, злосць, ідалапаклонства, бязбожнасць.
14
Падругое, нягледзячы на тое што хрысціянства было прыпята ў Кіеве ў якасці афіцыйнай рэлігіі, на Полаччыне яно ў такім выглядзе ўсталявалася на канцы XIII —пачатку XIV стагоддзя. Ніжэй да гэтага пытання мы яшчэ вернемся. А пакуль трэба зразумець, што паганства і яго светапогляды дамінавалі ў Полацкай зямлі на працягу XI стагоддзя.
Акрамя змея— сімвала паганства, нельга не зважаць на адну відавочную паралель у нараджэнні Усяслава Брачыславіча і... Хрыста. Як вядома, Хрыстос нарадзіўся ў Віфлееме, непадалёку ад Ерусаліма. Пад час гэтай падзеі Бог явіў над Віфлеемам вялікую зорку, каб паказаць мудрацам, іначай — валхвам, звярам, птушкам і раслінам шлях да Боганоснага немаўляці *. Доўгі час багасловы лічылі, што гэтая зорка была звышнатуральнай з’явай, што яна была бачная толькі вешчунам, а таму не магла быць прадметам навуковых астранамічных назіранняў. Але з часоў знакамітага вучонага астранома Кеплера (дарэчы, перакананага верніка) пачалі лічыць, што ўсё ж натрапілі на след гэтай дзівоснай зоркі. У 1603 годзе Кеплер назіраў супадзенне на зорным небе Юпітэра і Сатурна.якое вясной 1604 года стала яшчэ больш яўным у выніку далучэння да іх планеты Марс. 10 кастрычніка паблізу гэтых планетаў Ксплер заўважыў зорку, якая нейкі час зіхацела, «як асляпляльная яркая паходня, якая быццам разгараецца моцным бляскам, іскрыцца і гарыць». Гэтае назіранне, пацверджанае сучаснымі астраномамі, спрычынілася да падлікаў, адпаведна якім падобнае супадзенне планетаў і з’яўленне Зоркі сапраўды адбылося ў 747—748 гадах паводле рымскага летазлічэння. Прыблізна да гэтага часу і адносяць багасловы нараджэнне Хрыста **.
Вернемся да Усяслава Полацкага. У той жа быліне «Волх Усяславіч» ёсць наступныя радкі:
Стаў сабе Волх ён