• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі  Сяргей Тарасаў

    Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі

    Сяргей Тарасаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 67с.
    Мінск 1991
    25.47 МБ
     новы кіеўскі стаўленік не мог карыстацца ў горадзе падтрымкай, а таксама разлічваць на апалчэнне. Супроць Усяслава ён, хутчэй за ўсё, выступіў толькі са сваёй уласнай абмежаванай дружынай. Таму быў разбіты і пабег не назад, у Ноўгарад, а да бацькі ў Кіеў. Шлях на Ноўгарад быў адкрыты.
    Але полацкі Чарадзей не спяшаўся нападаць на Ноўгарад. Паводле «Аповесці мінулых часоў», ён адступіў ад ЕІскова, а паводле Акадэмічнага летапісу, спыніўся ў Копысі, дзе стаў збіраць новае войска. Мы не можам пагадзіцца з думкаю некаторых даследчыкаў, што пасля аблогі Пскова Усяслаў рушыў на Ноўгарад, а ў 1067 годзе — на Новагаро
    32
    дак, адкуль і спяшаўся на знакамітую бітву на Нямізе. Для гэтага ёсць падставы. Пасля аблогі Пскова і выгнання Мсціслава з Ноўгарада логіка падказвала, што будзе адпаведная рэакцыя братоўтрыумвіраў. Усяслаў чакаў войска з боку Кіева, a таму і перабраўся ў Копысь, каб сустрэць ворага на мяжы свайго княства і не дапусціць яго да Полацка. 3 другога боку, спрыяючы аднаўленню справядлівасці, ён чакаў, што ў Ноўгарад вернецца законны князь — Расціслаў, які збег «у эміграцыю», у Тмутаракань.
    Але Яраславічы ў той год не адважыліся на адкрытую сутычку з Усяславам. Бо калі войскі апошняга збіраліся на поўначы Кіеўшчыны, то войскі Расціслава пагражалі з поўдня. Былы наўгародскі князь моцна трымаўся за Тмутаракань. Ен абклаў данінай стэпавікоў касогаў, кантраляваў найважнейшы шлях з поўдня ва Усходнюю Еўропу. I раптам у 1066 годзе ў часе балю катапан — намеснік візантыйскага імператара — падсыпае ў кубак Расціслава атруту. Гісторыкі не сумняваюцца, што гэта адбылося не без дапамогі Яраславічаў, бо апошнім гэта было вельмі выгадна. Яны нібы адразу забівалі двух зайцоў: пазбаўлялі Ноўгарад патэнцыяльнага і законнага князя, а Усяслава Полацкага — магутнага хаўрусніка. Гэткая подласць не магла застацца паза ўвагай Чарадзея. Тым больш што адразу пасля смерці Расціслава трыумвір Святаслаў пасадзіў у Тмутаракані свайго сына Глеба. Відаць, тое ж самае збіраўся зрабіць у Ноўгарадзе Ізяслаў для свайго сына. Таму, апярэджваючы сваіх ворагаў, Усяслаў Брачыславіч у 1067 годзе рушыў на Ноўгарад. Але, відаць, трохі спазніўся. Там ужо Мсціслаў паспеў заняць князеўскі пасад. Магчыма, таму аблога і захоп Ноўгарада былі жорсткія і крывавыя.
    Паводле летапісу, Усяслаў захапіў Ноўгарад і спаліў яго да Нераўскага канца, захапіў у палон жанчын і дзяцей, паздымаў з наўтародскай Сафіі званы і панікадзілы. У апошнім, вядома, можна сумнявацца, ведаючы, як зычліва ставіліся да Чарадзея розныя святары. Але ж пра гэта паведамляюць самі наўгародскія летапісы і вельмі падрабязна. На нашу думку, будаўніцтва храма ў Полацку і
    33
    адначасовае рабаванне святой Сафіі ў Ноўгарадзе пры ўсёй супярэчнасці адпавядала няўстойліваму хрысціянскапаганскаму веравызнанню Усяслава. Ен быў хрысціянінам больш па неабходнасці, чым па перакананні, і паганцам у душы. А таму яго сумленне дазваляла рабаваць чужыя храмы.
    Захопам Ноўгарада Усяслаў «разбіў славу Яраслава», як апавядае «Слова...», бо менавіта Ноўгарад доўгі час лічыўся апорай Яраслава Мудрага, адпаведна — і яго нашчадкаў. Наперадзе Усяслава чакала цяжкое выпрабаванне—НЯМІГІ КРЫВАВЫЯ БЕРАП.
    «Яраславічы тры — Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад,— сабраўшы разам войскі свае, рушылі на Усяслава, калі была вялікая зіма, і прыйшлі да Менска. А менчукі зачыніліся ў горадзе, і браты ўзялі Менск, забілі мужчын, а жонак і дзяцей забралі ў здабычу і пайшлі да Нямігі. Усяслаў таксама выступіў супроць, і, сустрэўшыся на Нямізе месяца сакавіка ў трэці дзень, пайшлі яны адны супроць другіх. I быў снег вялікі, і была сеча лютая, і загінулі многія. I перамог Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, а Усяслаў уцёк».
    Вось такі, на першы погляд, зусім невялічкі ўрывак летапісу апавядае пра адну з самых крывавых, самых вялікіх бітваў паміж Полацкай і Кіеўскай землямі. Колькі жыццяў, колькі лёсаў чалавечых забрала Няміга! Колькі загінула іх, безабаронных, пад сценамі Менска, колькі пасля — у чужынскіх палонах, на нявольніцкіх рынках Кіева і Візантыі. Палонных жанчын і дзяцей у тыя часы бралі не для працы на гаспадарцы — ад дужых мужчын куды больш было б карысці! Жанчын і дзяцей забіралі ў палон, каб пасля праз Корсунь і Кіеў прадаць у рабс.тва на Усход.
    Гэтая бітва была адной з самых жудасных на некалькі стагоддзяў. Нават на канцы XII стагоддзя аўтар «Слова...» прыгадвае яе з болем і горыччу:
    На Нямізе галовы сцелюць снапамі, харалужнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на таку злюцела, веюць душу ад цела.
    34
    Нямігі крывавыя берагі не збожжам былі засеяны зноў — засеяны косцьмі рускіх сыноў. *
    Сучасныя гісторыкі слушна лічаць, што ход падзей быў такі. Спачатку аб’яднанае войска Яраславічаў падышло да Менска (тады ён знаходзіўся на рацэ Менка за 16 кіламетраў на захад ад сучаснага горада), захапіла і рушыла на Нямігу. Няміга, як паказваюць шматгадовыя даследаванні, гэта назва не толькі ракі, але і дзядзінца, збудаванага ў сутоцы Нямігі і Свіслачы. Пазней сюды быў перанесены Менск.
    Адсюль становіцца зразумелым шлях Яраславічаў. Цераз залежныя ад іх княствы, Тураўскую зямлю, па дарозе на Полацк яны натрапілі спачатку на Менск, пасля на Нямігу.
    Усеваладу не ставала часу на адпачынак. Хуткія перамяшчэнні былі характэрныя для Чарадзея. На Ноўгарад Усяслаў напаў недзе пасля смерці Расціслава тмутараканскага, г. зн. пасля 3 лютага 1067 года. А роўна праз месяц, 3 сакавіка, ён ужо на Нямізе. Дзіўна? Вядома, але не толькі для нас. Нечаканае з’яўленне Усяслава пад Нямігай, відаць, не менш здзівіла і Яраславічаў. Іначай, ведаючы, што Усяслаў недзе побач пад Новагародкам, не сталі б абкладаць і браць прыступам Менск.
    Трыумвіры ж ішлі насустрач Усяславу павольна, рабуючы і спальваючы па дарозе гарады. Яны спадзяваліся, што полацкі князь будзе доўга цягнуцца да Полацка з наўгародскім абозам, а толькі пасля пойдзе ім насустрач. Але адбылося іначай.
    Гэта была жорсткая, крывавая бітва. Можна ўявіць, як глыбокім вясновым снегам сыходзяцца дзве конніцы. Цяжка дыхаючы, коні па крыж правальваюцца ў снезе. Там, дзе выбіваюцца на пагоркі, услед імкліваму алюру цягнуцца матавыя заслоны снегавога пылу. Скрыгат жалеза, енкі, баявыя заклікі, гук ражкоў. На бялюткім да болю ў вачах снезе расцякліся яркачырвоныя плямы, быццам пакінутыя харугвы Усяслава.
    Палачане адступілі. Але яны не былі пераможа
    * Слова пра паход Ігаравы I Пер. Р. Барадуліна. Мн., 1986.
    С. 144.
    35
    ныя, як не былі пераможцамі і Яраславічы. Войскі разышліся ад таго месца, дзе і сустрэліся. Загінула столькі вояў, што ні біцца далей, ні даганяць адступіўшых ні ў кога не было моцы. Летапіснае «Усяслаў збег» не што іншае, як канстатацыя факта: Усяслаў першы «прыбег» да Нямігі і першы ад яе пайшоў. Самым яскравым доказам безвыніковасці для абодвух бакоў бітвы на Нямізе (а ў першую чаргу для братоўтрыумвіраў) стала тое, што ўжо праз чатыры месяцы Яраславічы запрасілі Чарадзея на перамовы.
    Пасля бітвы на Нямізе Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк. Па звестках таго ж В. Тацішчава, яны «спустошылі» Полацкую воласць. Але не думаем, што гэта было вялікае спусташэнне для Полаччыны. Шлях іх ляжаў у бок Смаленска, па самым поўдні полацкіх земляў, нават не кранаючы такіх гарадоў, як Копысь, Друцк, ды, відаць,; самой Оршы. Летапіснае паведамленне аб перамовах князёў «на Ршы ля Смаленска» варта тлумачыць не як пад горадам Оршай, а на рацэ Ршы, бліжэй да Смаленска. А гэта, уласна кажучы, ужо землі Смаленскага княства, а не Полацкага. Тое, што князі дамаўляліся сустрэцца на мяжы дзвюх земляў,— не толькі абавязковая ўмова дыпламатычнай сустрэчы. Магло так здарыцца, што Яраславічы пасля сустрэчы на Нямізе проста не адважваліся парушыць межы Полацкай зямлі. Гэта вынікае і з таго, што яны першымі паклікалі да сябе Усяслава: «Цалавалі крыж чэсны Усяславу, казалі: «Прыйдзі да нас, a мы не зробім табе блага».
    Усяслаў, спадзеючыся на крыжацалаванне, пераплыў у чоўне Дняпро разам з двума малалетнімі сынамі. Калі Усяслаў зайшоў услед за Ізяславам у шацёр, яго схапілі. Разам з сынамі як вязня павезлі ў Кіеў і засадзілі ў турмупоруб.
    Клятваадступніцтва Яраславічаў—яскравы доказ вераломнай палітыкі Кіева, які не грэбаваў ніякімі метадамі. Вядомае выслоўе, што ўсе сродкі добрыя ў дасягненні мэты, можна лічыць дэвізам трыумвіраў на працягу ўсёй іх дзейнасці. Перамовьі «на Ршы» не адбыліся. Але і падступнасць Яраславічаў не мінулася ім.
    У наступным 1068 годзе на паўднёвыя кіеўскія
    36
    Усяслаў Чарадзей. Фрагмент мініяцюры Радзівілаўскага летапісу
    ЖЭООС J □ a ooa« oq o Э • ФО a 9 o o o'»	» o » <»
    Брама Менскага дзядзінца i ўмацаванні вала XI стагоддзя. Рэканструкцыя 10. Зайца паводле археалагічных раскопак 1984 года. Гэты замак быў пабудаваны на сутоках Свіслачы і Нямігі пасля зруйнавання горада Менска на рацэ Менцы. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што першапачаткова гэты замак называўся Няміга
    Ахвярпы камень з паганскага капішча на беразе возера Павульскае паблізу Полацка. Як выявілі навуковыя даследаванні, на Полаччыне існавала сістэма паганскіх бажніцаў. Яны канцэнтраваліся на поўнач ад Полацка ў сістэме азёр Янова— Павульскае—Цётча. Акрамя рэшткаў каменных капішчаў тут захаваліся дахрысціянскія тапанімічныя назвы: возера Янова, рака Дзіва, гара Дзівіна, або Таўкачы, і інш.
    Захоп братамі Яраславічамі Менска на рацэ Менцы і вывядзенне з горада палонных гараджан. Мініяцюра Радзівілаў' скага летапісу
    міл'і«лм Г дга> «(AMAei. ,ІЛ*(^*А,'ЛЮ^НШ
    Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года паміж дружынай Усяслава Полацкага і аб’яднанымі сіламі кіеўскіх князёў. Нягледзячы на перавагу ў колькасці войск Яраславічаў, Усяслаў не быў пераможаны. Ен адступіў, а зпясіленыя кіяўляне не сталі яго даганяць
    Залаты скарб X стагоддзя з 5 бранзалетаў і кавалка шыйнай грыўні, знойдзены ў 1984 годзе выпадкова на тэрыторыі полацкага стадыёна «Спартак»
    Дзвесце срэбраных манетдырхемаў Арабскага халіфата са скарба, адкапанага каля вёскі Казьянкі пад Полацкам. Там было знойдзена каля 8 тысяч такіх манет, датаваных першай паловай X стагоддзя. На думку даследчыкаў, агульная вага скарба, які, на жаль, цалкам не захаваўся, складала каля 20 кілаграмаў
    Сафійскі