Хай скрыпачка грае
Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
Аляййндра
АЛЯКСАНДРА ГРЫЦКЕВІЧ
ХАЙ СКРЫПАЧКА ГРАЕ
Смаленск «Ноопрэс» 2017
УДК 181.161.3
ББК 84стд1-5(4Беі)
Г 72
Грыцкевіч, А.
Г 72 Хай стрыпачка грае : вершы / Аляксандра Грыцкевіч. -
Смаленск : Ноопрэс, 2017 298 с.
ISBN 978-5800-37033-1
Кніга паэзіі Аляксандры Грыцкевіч “Хай скрыпачка грае” здзіўляе масштабнасцю светаўспрыймання і выклікае найвышэйшае захапленне. Вершы прафесійна адпрацаваныя і па рытму, і па спэцыфічных рыфмах, па разнастайнасці формаў і жанраў. Патрыятызм, як вызначэнне паэзіі А. Грыцкевіч, вельмі казённае паняцце. Неверагодная любоў і адданасць да роду, малой радзімы, Беларусі ў цэлым, і да кожнага беларуса паасобку не астаўляе душу раўнадушнай. Моцная энергетыка, сапраўднае натхненне прамяніцца з кожнага верша.
УДК 181.161.3
ББК 84стд1-5(4Беі)
ISBN 978-5800-37033-1
© Грыцкевіч А., 2017
© Афармленне «Ноопрэс», 2017
Кніга паэзіі Аляксандры Грыцкевіч “Хаіі скрыпачка грас” здзіўляе масштабнасцю светаўспрыймання і выклікае найвышэйшае захапленне. Вершы прафесійна адпрацаваныя і па рытму, і па спэцыфічных рыфмах, па разнастайнасці формаў і жанраў. Патрыятызм, як вызначэннс паэзіі А. Грыцкевіч, всльмі казённас паняццс. Неверагодная любоў і адданасць да роду, малой радзімы, Беларусі ў цэлым, і да кожнага беларуса паасобку нс астаўляе душу раўнадушнай. Моцная энергетыка, сапраўднас натхненне прамяніцца з кожнага верша. М. Ф. Гуліцкі кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Кніга складаецца з дзьвух частак: псршая -арыгінальныя, вельмі разнастайныя па жанрах паэтычныя творы; другая дасканалыя пераклады на беларускую мову вялікіх сусвстных паэтаў, а таксама вядомых і малавядомых рускіх паэтаў. Другая частка увабрала ў сябе выпраўлсныя пераклады з раней надрукаванага зборніка “Рэха вякоў”, але значна расшырана і дапоўнсна. Блізасць псракладаў да арыгіпалаў і на эмацыйпыму уздзеянню, і павобразнаму раду, і па рытміцы, і па дакладнасці перадачы думкі з’яўляюцца бясспрэчнымі.Чытаючы псраклады А. Грыцксвіч захапляешся шматкалёрнасцю, пластычнасцю, гібкасцю, багаццсм беларускай мовы, якая можа выразіць усё на свсцс ад найтанчэйшых адценняў лірычпых пачуццяў да глыбіні філасофскай думкі. Па-беларуску гэта так смачна!
ХАЙ СКРЫПАЧКА ГРАЕ
Хай скрыпачка грае, Няхай выіі 'інае
У тпканіне бязмежнай прасторы узоры. Ляціць Страцім-лебедзь, Ляціць і губляе, Губляе свае серабрыстыя пёры.
Душа мая плача, Прытулку не мае, Ляціць па прасторы і пёры губляе. А хто пёрка знойдзе, Той песню пачуе, Хор душаў самотных, Што ў небе начуюць.
Глядзяць і не бачаі/ь
Адная адную, Спяваюць і плачуць, А я усіх чую.
Бо Страціма пёрка
У сваёй руцэ маю
I з імі я плачу, і з імі спяваю.
Душа беспрытульна На скрыпачцы грае, Ў прасторы бязмежнай Узор выцінае.
У небе між зораў Віюгіча узоры, Дзе срэбраны лебедзь Згубіў свае пёры.
***
Ты хочаш вандраваць паміж людзьмі, Тугу па дасканаласці будзіць?
Імкнешіе вечпае ад марнасці да Богу? Вось кій табе крылаты ў данамогу... Квітнее ўсцяж дарог і раздарожжаў Адзін трыпутніккветка падарожных. Каменнем, пылам ўсцелены дарогі, Абшары бачыцьмеш і пазбіваеш ногі. На паплавох тваіх вандровак далыііх Таксама дасканаласці шукальнік Ты сам. Ідзі. Глядзі. Шукай і адшукаеш. 1 пуцяводпай зоркаіо заз’зяеш Другім вандроўным. Сэрца зразумсе Таемны сэпс. Паходняіо надзея.
Ідзі...
31.01.2014
ЯЗЭП ДРАЗДОВІЧ
Па збуцьвелай зямлі Густа цені ляглі. Ў небе месячык зорак пільнуе. Па апаўшых лістох ГІраз лясы ўсцяж дарог Адзііюкі мужчына вандруе. Аніхто, анідзе не чакае яго, Анікому свой лёс не раскажа. Ён самотны ідзе, Ўвушшу вецер гудзе.
Плечы цягне у торбе паклажа.
Фарбы, пэнзлі, нататнік У торбе ляжаць, Бохан хлеба, кавалачак сала. Каб хто ведаў, Чаму ён пайшоў вандраваць, Чаго ў хаце яму не хапала? Як сасмягне, з крыніцаў Нап’ецца вады, Чуе ціхі шэпт дрэваў, спеў птушак. Чыстым сэрцам усё разумее тады. Дух сягае і зоры варушыць.
Паміж зораў на іншых пляпэтах жыццё Патаемным сваім зрокам бачыць.
Бачыць Свету суладдзе, яго хараство. Фарбы, пэнзлі ўсё тое адзначаць.
На малюнках яго расцвітаюць сады, Васількі і рамонкі, і травы.
Колас гойдаюць цяжкі, калышуць жыты Адбіваюцца свету праявы.
А на іншых малюнках гірарочыя сны Маюць ў фарбах сваё ўвасабленне.
I далёкіх плянэтаў стаяць гарады, Іх насельнікі ў белым адзенні. Думак рой у нататніку вулей знайшоў. Робяць соты руплівыя пчолы.
I збіраецца мёд ад пачутых вакол і’одных гукаў пяшчотняйшай мовы. Зразумець бы, убачыць, Што ён зразумеў
У вандроўках самотных між долаў. I любоў да Зямлі, да істот яе мець
У міг, што Вечнасць дас Людзям кволым.
2014
***
Там, у палёх, калышуцца ледзь-ледзь Пажоўклыя жыты у сваіх межах. Там-сям сінее васілёк. Магутны дуб Свае галіны у бакі развесіў.
Як цень, бы здань, ад хмаркі праплыве Па жыце, яно нікне каласкамі.
Так і душа, што з крыўдаю жыве Між хмурных дзён пастаўшых шэрагамі, Панікне. Прыкра зробіцца. Але чаму? Што сілы я, як дуб, ў сабе не маю?
Што, як трава, між іншых траў жыву Лагодна і на лёс не наракаю?
14.01.2014
Аперазала рэчка лес бліскучай стужкай. Над ёю дуб высокі птушак гушкаў.
А птушкі хорам ціўкалі. Іх галасы трымцелі
1 славілі блакіт нябёсаў і арэлі
3 галін дубовых. Шчасцем павявала.
Аб смерці навакол нішто не дбала, Хаця яна усіх падсцерагала.
I сцеражэ. Ніхто не ўсцеражэцца, Калі яна знянацку падбярэцца. Але навошта нам пра гэта думаць, Душу шчаслівую нудой маркотнай тлуміць? На грэбнях хваль жыццёвых лепш гайдацца, Вочы заплюшчыўшы сваволіць і смяяцца. Чымся няшчасным быць ад здолыіасці ўсс бачыць, Бо нельга свайго лёсу перайначыць.
Напэўна, лепей быць шчаслівым і без зроку, А не відушчым горасным прарокам?
17.01.2014
***
Я нічога не прашу у богсі, Як ідзе, так каціцца няхай. Толькі прагну (што камусь нічога), Каб зрабіўся вольным родны край.
* * *
Хіба змусіш каго, каб любіў ён цябе, Калі ты тут нялюбы нікому?
Жыта колас ўзбуяў
У чужой глебе між траў Ім чужы, а сваім невядомы.
Пырнік глушыць яго.
Шчытнік жыць не дае.
Нат, мурог хоча колас прынізіць.
Але колас расце і мацнее між іх [ зярняткам сваім дае выспець.
Корань жыта глыбока ідзе у зямлю, А сцябло нават вецер не зломіць.
От, няма між травы зараз шчасця яму, Ды час прыйдзе зерняты узойдуць.
Адваююць тады яны глебы сабе
I адсунуць у бок пустазелле.
Караваем духмяным ўпрыгожыцца стол, Як сажнуць хлеб вясёлыя жнейкі.
15.01.2014
САНЭТЫ
Крышталі блішчуць дыямэнтаў праўды Паміж адвалаў у глыбокіх шахтах.
Каб і хацеў, іх зараз не дастаў бы, Ды стаць магчымым тое зможа заўтра. Лятуць у вырап чарадою птушкі. На дол змярцвелае лісцё лажыцца. Дзіця падросшае ня трэба гушкаць. He булькаціць сярод зімьт крыніца. Цень розуму ахутаў вастрыё.
Што не спазнаў я тое не маё. Згубіўся след у ледзяной pace. Ў душы вуголле памяці дыміцца. Спяць ваяры ў зачараваным сне. Але кахання сэрцу не забыцца.
2
Пра іпь і янь распавядаў Філозаф з вузкімі вачыма. Завалакло прастору дымам, Ў смузе я разважаць пачаў. Я разважаў пра плюс і мінус, Пра холад і гарачыню, Дабра і зла неспасціжымасць, Пра выхад ад начы да дню, Пра боль і шчасце, смех і слёзы, Здароўю ад хвароб пагрозы... Жыццё і смерць у іх балансе, Лагоду, ціш і вураганы, Але стаміўся розум ў трансе, А вынік быў не атрыманы.
Ну і грымела! Але ж і ліло! Паласавалі неба спрэс маланкі. 1 бушавала цэлу ноч да ранку, Пагасла ў небе зорнае святло. Жывыя пахаваліся істоты.
Раўла вада, гіаўсталая сцяной. У бездапаможнасці і адзіноцс Трымцелі душы, страчвалі спакой. Стыхію немагчыма ўтаймаваць.
1 толькі, сцяўшыся, драбніцай адчуваць Сябе між барацьбы магутных сілаў. Хачу я нараўне з грамамі ўстаць!
I ў навальніцы гуках, сэрцу мілых, Ўздым духу вольнага узрушана вітаць!
4
Як незвычайна, як прыюжа Квітнеюць ліпы. Купы лін. Суквеццяў жоўтых ліхтары ІЗысвечваюць інсэктам позыў. Ад паху кружыць галаву.
Буяюць ліпсньскія зёлкі.
Гудуць, нектар збіраюць пчолкі
1 камянём ляціць ў траву Каршук, што высачыў пажыву. Казюлька кожпая шчасліва.
У палёх калосяцца жыты.
Напоўніцу жыве прырода.
1 разам з ёю жывсш ты
У найлепшы час між пораў года.
Спяшайся ў сад. Квітнеюць вішні. Там уздыхні. Заплюшчы вейкі. Пачуеш спевы салавейкі.
Адчуеш, што і ты ня лішні На гэтым свеце. Твае мроі Сальюцца з подыхам прыроды. Твае варункі і нагоды Паіміж яе. I супакоіць Завея ад пялёсткаў белых.
Я углядаюся нясмела
Праз сіняй бездані празрыстасць. Як-бы нябачны нехта ўзяў Хор птушак зладзіў урачысты I душу вечнасцю працяў.
6
Верыць думаў я буду да скону, Іншых чараў не буду шукаць. Час прайшоў і цябе разглядаць Мушу пільна ў цішы, як ікону. Калі ведаго, бога нямае Hi на небе, ні тут на Зямлі. Марны лёс мой снягі замялі. Вера ў шчырае слова знікае. За прыгожай аздобай фасаду Маё сэрца заўважыла здраду. I глядзець, пэўна, буду да скону, Калі ведаю, бога няма, На цябе, як на тую ікону. Зразумець намаганні дарма.
Двурогі месяц асвятляў Заснежаных лясоў паляны. Стаялі хвоі вяліканы I тонкі промень зоркі з’зяў. Накрытая сумётаў коўдрай, Заснула моцным сном зямля. Акамянелая ралля Была зярнят азімых поўнай. Упэўнены трашчаў мароз. Шчадрэц прысмакі людзям пёс. Ва ўсёй красе зіма стаяла, Завеяй, снегам і ільдом Засні прасіла, запрашала: Ў снягах твой, беспрытульнік, дом.
03.2016 г.
8
Збіраймася, гуртуймася, сябры, Mae адзінадумцы беларусы, Параскіданыя і лёсам, і прымусам, I раз’яднаныя ў сваёй зямлі. Яднайцеся, шануйце свой народ, Зняважаную мову ушануйце, Наступным пакаленням падрыхтуйце Вы глебу добрую, здзясняйце паварот Да ўсведамлення, што былі і будзем, Што разам быць павінна пашым людзям. Хай зараз ляжам у зямлю, як гной, Слязьмі да краю русла рэк напоўнім. Ды ўзыйдзе новы параснік сцяной, Каб край зрабіць навек між вольных волыіым!
Па роўнаму полі, па беламу снегу Сваю пагалоску дзьме вецер, Ды поўня, адвечна маўклівая, свеціць Аблокаў няўхільпаму бегу.
Сягае дуб верхам сваім да аблокаў, У роднай зямельцы карэнні.
За годам год памяць нанізвае звенні Ад даўняй даўніны далёкай.
Як сведкі, у небе далёкія зоры Сплятаюць паданняў узоры, Як край баранілі тутэйшыя воі. Хто злічыць палегла іх колькі... Ў разбураных вежах схавана былое. Вятры веюць злосныя толькі.
10.04.2016 г.
10