Хай скрыпачка грае
Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
He праміні! А праміне... Мільгне, як ластаўка ў паветры... Ізноў душы цямнеюць нетры. Дажджынкі-слёзы на вакне. He пакідай! Пабудзь са мною. Упэўненасцю ахіні...
Ды марныя злятаюць дні, Як снег ад квецені вясною. Зямная вось нахіл мянее. Было няма... Усё сплывае. Здароўе, радасць... Морак дзён Між абыякавых падзеяў... Але за сонцам паўздагон Імкнецца ластаўка-надзея.
1 Ірашу цябе, не наракай на лёс. Бо кожны мае, безумоўна, свой. Прадзецца часу зблытаны сувой 3 бяды і радасці, і гібелі пагроз. Шкілеты, косці, спарахнелы тлен... Мячы іржой пакрытыя і тарчы... Пагляд пяшчотны, клопат гаспадарчы... Мінулі, згінулі і будуць зіюў без змен. Ты некім быў, ты ёсць, ты яшчэ будзеш. Душа блукае несмяротная па людзях... Ты залатога колца ланцуга, Які нязнаным кавалём кусцца.
Здаецца мне даўно, што нездарма Жыццё туманнай мрояю завецца.
01.2017 г. 12
Кружылі, кружлялі сляды Па лесе, па полі, па снезе. He верачы злой антытэзе, Па следу ішоў праз гады,. Іскрыўся пад месяцам снег. Святло адбівалася зорак. Трывалей трымаў мяне морак. Звінеў, як бубенчыкі, смех. Было тое ці не было Радамі гадоў замяло.
На ўтульнай канапе ў цяпле Раман пра каханне чытаю.
I раптам у сіняй імгле Кружляючы след ўспамінаю.
Які пасля сябе пакіну след?
Хто пра мяне ўспамяне добрым словам? Нашто былі даследванні мае, Якія я зрабіў у часе новым?
Мо’ проста цешыў розуму гульнёй Сваё даўно заснулае сумленне?
I, можа, за ўсё, зробленае мной, ГІракляты буду ў трэцім пакаленні? Ці змог узважыць тое, што спасьціг, Ці на карысць яно альбо на шкоду? Людзей ці бачыў праз старонкі кніг I што ім нёс: завею ці пагоду?
Пра вынік далыіі хай не забывае Даследчык, што прыроду вывучае.
14
Вось слова крыўднае зляцела. Яна пайшла, сагнуўшы плечы. Табе вярнуць назад карцела. Ды так было і будзе вечна. Ілжывы гонар устрымае.
I пойдзе сябра іншым шляхам. “Прабачыць зможа у адчаі?” Падумаеш з таемным страхам. He верабей назад не зловіш. Чым адзавецца не згадаеш. Ды спачуванню не адмовіш, Калі дабро у сэрцы маеш. Такую ўладу словы маюць Вагонь з камення высякаюць.
НАШ Ji EC
Вячыстымі лапамі хвоі ківаюць.
Дубы непарушныя кроны ўзнімаюць. Між імі асіны трымцяць і трапечуць. I лесам усё гэта разам завецца.
Яшчэ, дзе святлей, там рабіны, бярозы Ствараюць з лістоты карунак прыгожы.
У чашчобе маліннік, крушына, ядловец I сотні, што назваў ня ведасш, зёлак Растуць сабе волыіа, з травы пазіраюць. Іх зайцы, касулі і лосі з’ядаюць.
У гушчары лісіцы, ваўкі і мядзведзі. He вельмі іх лёгка адразу прыкмеціць. Вядуцца дзікі, жалуды падбіраюць, Лычамі імхі дагары паднімаюць, Шукаючы грыб ці ласунак інакшы. Грыбоў незлічонае ціхае брацтва.
Як прыйдзеш у лес, то ня трэба баяцца.
А ягад! Касцянкі, суніцы, чарніцы, Маліны, ажыны, каліна, брусніцы. Бруіцца крыніца (сустрэнеш бывае) Чысцюткай вады, што з глыбінь выцякае 1 гюіць усіх, хто таго пажадае.
Ляшчына вавёрак арэхамі вабіць, Сгвол роўны і пругкі на вуды зразаюць.
Бяроза вясною дасць соку. Сасна Жывіцу-смалу і зайграе струна Цудоўны напеў пад смычком сваёй воляй, Нацёртым жывічнай смалой-каніфоляй.
На верас прыляжаш і глянеш у неба I токі адчуеш адвечнае глебы.
Крыжуюць сінечу хваін верхавіны. Стракатыя сойкі сакочуць ў галінах... Ідзі, прыкмячай, разглядай асцярожна Пах зёлак чароўных цябе заварожыць. I, мроячы, папараць-кветку пабачыш, Працягнеш руку, нават, месца пазначыш.
Казюлькі і птушкі, вужакі і змеі Заўсёды душы тваёй стан зразумеюць, Закружаць. загушкаюць і супакояць. Заўецца душа ў вечным леса сувоі. Адчуеш сябе яго часткай маленькай. Ў суладдзі прыроды тваё разуменне Пакажацца дробным, зусім нетрывалым. Праз лесу і часу густыя завалы Праменьчык нябесны з любоўю пакліча I скажа: «Шапуй твайго лесу аблічча I духаў лясных старадаўнія звычкі.»
* * *
Сяброўству па духу няма перашкодаў: Hi ўзрост, ні адлегласць, ні час He змогуць адолець і нс перамогуць 3 усіх наймацнейшы той звяз.
Дух вольны заўсёды лунае ў прасторы, Яднае падобных, заве, Нябачнай сваёй падтрымае рукою, Нязломнасць і сілу дае.
Каб мы не хісталіся у адзіноце
Свой сцяг, ідэал не гублялі.
Падзеі, людзей, нават, з’явы ў прыродзе Праз прызму дабра разглядалі.
04.2016 г.
ПЕСНЯ
Яшчэ дзень не прыйшоў.
Яшчэ час не настаў.
А, быць можа, зусім не настане.
Сярод белых снягоў, Паміж чорных застаў Мая ружа чырвоная вяне.
I, як кроплі крыві, На тым белым снягу Рассыпаюцца ружы пялёсткі.
Да цябе я дайду
Праз усе «не магу».
Ды сустрэча настане запозна. Завіруха ад ружы пялёсткі заўе, Валасы мае снегам засыпле.
Як нрыду, паглядзіш не пазнаеш мяне, 3 кубка горкае горычы вып’ю.
11.04.2016 г.
***
Мілагучнае скерца ціха скрыпачка грала, Вельмі простае, толькі адчайна
ў ім душа сумавала.
Гукі чыстай тугі, мілагучныя гукі.
Толькі бачу:
паненка заломвае
ў роспачы белыя рукі.
He вярнуўся каханы, жывым з жорсткае сечы не выйшаў. Шамаціць і звініць дождж па шклу і па крышы. 1 па кроплі жыццё з вачэй ясных яе выцякае. Мілагучнае скерца ціха скрыпачка грае.
12.04.2016 г.
Бывае смутна без мяжы. Зацягнуць краявіды хмары. 1 заварушацца ў душьт Сумненняў чорныя пачвары. Навошта, -шэпчуць, трэба жыць, Навошта высілкі штодзённа. Там, за мяжой спакой ляжыць 1 вечнае без хмараў сонца.
Ты кола гэтае парві
I адыйдзі праз край у вечнасць... Але спышося на мяжы Праз гэтых думак недарэчнасць. Хто стуль прыйшоў і расказаў, Наколькі там, за краем, лепей. Працуй, кахай і разважай Пакуль жывы на гэтай глебе.
16.04.2016 г.
Ясныя-ясныя далі вясновыя.
У сэрцы надзеі з’яўляюцца новыя. Новыя сілы ў душы абуджаюцца. Следам за птушкамі думкі спяшаюцца: Нешта рабіць, будаваць , адбудоўваць. Зімнія чары, знямогу адсоўваць.
Глебу зляжалую зноўку араць, 3 птушкамі сонейка разам вітаць. Важкія кідаць зярняты ў раллю. Поле аддзячыць руплівасць тваю.
18.04.2016 г.
***
Людзі, зляжалую землю арыце. Сейбіты, сейце! У жмені бярыце Цяжкае важкае зерне і сейце.
Узыйдзе напэўна. Адно зразумейце, Вам за руплівую шчырую працу Шчодра зямля ураджаем аддзячыць.
2016
***
Гэй вы, аратыя, землю арыце.
Сейбіты поўныя жмені бярыце Зерня цяжкога. Раллю засявайце. Клопатам, песняй вяспу прывітайце.
Шчодра зямля і нябёсы за працу Хлебам надзейным штодзённым адплаціць.
A. П. Грыцкевічу
ПРАЦА ПСТОРЫКА
Бліскучай стужкай
Рэчка лес аперазала На раздарожжы воддаль
Дуб узрос
1 бачыў ён нямала, Быў сведкаю нямым Падзеяў даўніх.
Шапочуць-шалясцяць лісты Мінулых дзён паданні.
Дарожны пыл
На лісці тым дубовым.
На мне архіўны пыл, Бо я у часе новым Зляжалыя лісты гартаю, Пра тое, што прайшло Даведацца жадаю.
Лісты, пажоўклыя ад часу, Пахнуць тленам, Але ў выток
Раку падзей павернуць.
I бачу, што было, I гукі бітваў чую. Так лёс наканаваў. Над гэтым я працую: Як моцна дуб стаіць, Каб праўда так стаяла.
I каб гісторыя Навукай праўды стала.
БІТВА ПАД ВОРШАЙ
(Паводле верша 1. Копыла, напісанага на рускай мове)
Быў век шаснадцаты. 1 Іачатак. Маскаль на нас пайшоў вайной. Змянілі гвалт і смерць парадак. Уваліліся усёй ардой.
Агонь, рабунак і забойства Ад той Масквы пайшлі на нас.
3 васьмі дзесяткаў тысяч войска Зямлю ўсчало нашу таптаць.
У гневе Жыгімонт і ў Менску Змог тысяч трыццаць пяць сабраць.
А ўжо далей, у бок Смаленску Павёў Астрожскі ваяваць.
Наш ганаровы ваявода На вараным скакаў кані. I секліся тады па Бобры, На Друці й ля Бярэзіны.
А дзе між Воршай і Дуброўнай Крапіўна робіць выгіб свой, Вось там, якраз на полі роўным Рашучы даў Астрожскі бой.
У жорсткім тым супроцьстаянні Ліцьвін не шкадаваў жыцця.
Астрожскі прыкладам уласным
На гюдзьвіг вояў узнімаў.
На крыле правым быў і левым, Ў патрэбны момант паміж іх. Адважна біўся і умела Кожны ліцьвін супроць дваіх. Была бліскучай перамога: “Другі Астрожскі Ганібал”, У ладкі пляскала Эўропа.
Кароль яго ушанаваў.
ТЭСТАМЭНТ
Спадкаёмца тэстамэнт прымі, Напісаны крывёй на зямлі. Тых крывёй, што змаганне вялі Тут за годнасць і Волю, калі Йшлі чужынцы да нас рабаваць, Забіваць і ў палон заганяць. Злой ардзе цяжка супрацьстаяць, Але голас крыві не суняць, Супраць здрады бунтуе, ілжы. Ў сховах точацца нашы нажы. Памяць генаў не перакуеш. Кім народжапы, тым і жывеш. Дык, давайма, мы будзем сабой, Бо народ, што згубіў свой настрой, Звычкі іншых і мову узяў, А сваё разбурыў, занядбаў, 1 гісторыю, міты чужых Стаў любіць і лічыць за сваіх, 3 твару знікне Зямлі той народ. Смерць яму. Забыццё. Карагод Свой закружыць чужынец. Жытло Падпаліўшы тваё: He было Цябе, скажа, ў вяках.
Я заўсёды тут быў. Мой тут шлях.
8.08.2012 г.
ПРЫВІД
Закацілася сонца за вёскай. Хмары сінія неба закрылі. Хто там скача дарогай бясконцай, Капытамі страсаючы іней 3 верхавін дрэваў вечнага бору 1 з бярозаў абапал гасцінца?
Скача вершнік ў маўчанні суворым. Скача ў вечнасць. l ie хоча скарыцца Ён ні богу, ні чорту, ні людзям, Што марнеюць ў нікчэмнай юдолі На Зямлі, дзе заўжды пераможца Толькі Зло. I не маюць спатолі Hi Дабро, ні Разумнае Слова, Толькі Змрок, валтузьня і пакуты. Сэнс згублёны адзінай высновы. Кожны п’е хай свой кубак атрутны. Нрэч, за межы зямнога адчаю. (Прагне сэрца услед паімкнуцца) Скача вершнік і іней страсае. Верхавіны пакорліва гнуцца.
1.11.2012 г.
На беразе стромкім, На голым каменні Ўзрасла адзінокая хвоя. Між прозы жыцця Так мае летуценні Растуць. 1 бяда іх не ломіць. Як хвоя мацнее, Хоць хвалі марскія, Той бераг вякамі знішчаюць, Mae летуценні між дзён нешчаслівых Растуць і на іх не зважаюць.
Заветпая мара Ад злому, як хвоя, Між камня жыццё зберагае. А сінія хвалі лагоднага мора Усцеіпаць, калі знемагаю.
2015
Мой бацька меч.
Кудзеля маці.
На свет прыйшла У вясковай хаце. У час вайны.
Маланкі білі. Хто слёзы ліў, Каго забілі.
У пакутах маці і зямля.
Палала чорная ралля.
3 Усходу, з Захаду навала... Балота, пушча нас хавала. Мы выжывалі, як маглі.
Ды толькі душу збсраглі.
У паняверцы, у юдолі Мы марылі аб лепшай долі, Аб сонцы, радасці і Волі.
А меч агорнуты ляжаў Кудзеляю і час чакаў... Калі дачка кудзелю спрадзе, На кроснах тры палотны зладзіць, Адно чырвоным пафарбуе
I з іх пашые не кашулю А сцяг бела-чырвоны-белы. Прыбудзе вершнік узмацнелы, У руку возьме меч. -» Па коням, Гукне хлапцам. 1 вось «Пагоня» Ляціць і сцяг ўгары лунае 1 за сабою заклікае