Хай скрыпачка грае
Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
Людзей заснулых больш ня спаць, Паўстаць і Волю здабываць!
Ф 'к
Раскіну абрус я ільняны Шаўковымі ніткамі іпыты.
Успомню тады я пра маму, Лёс ейны, бядою спавіты.
Усіюміііо я маміны вочы,
Успомню я маміны рукі, Якія заўжды да паўночы
У працы былі без дакукі.
А вочы ласкава глядзелі, Усю дуіпу да дна праглядалі. Пад маміным крыллем мы, дзеці, Сабе абароны шукалі.
Спазнала я горкае долі, Як мамы на свеце ня стала.
I коцяцца слёзы міжволі Ў абрус, што яна вышывала.
17.01.2015 г.
$ * *
Паўстае захмуранае неба
I хавае ў сівым змроку совца. Хіляцца да долу голлем всрбы. Рэчка ўецца стужкаю бясконцай.
Ані зыку. Ціш паўсюль пануе. У нейкім жалю замірае сэрца. Уголас крыкну. Хто мянс пачуе? Толькі кропля з галіны сарвецца.
2015
***
Зумкае пчолка, конік стракоча. Кожная зёлка квітнее і хоча, Каб да яе матылькі завітвлі, Пагасцявалі, пра штось расказалі. Зёлкі пылок для іх смачны гатуюць. Кветкі нектарам салодкім частуюць. Гудам гудзе лугавая бяседа, Лежачы ў травах, слухаю гэта.
ІЗось гіад лістком слімачок затаіўся, Скокнула жабка, камарык узвіўся. Ціўкнула птушка. Жук прагудзеў. Божа кароўка нячутна паўзе.
Далей снуюць над вадою стракозы. Пасвяцца, мэкаюць дзедавы козы. Коцік віжуе за чуйнаю мышкай. Бусел на іх пазірае з узвышша. Сонейка свеціць. Ветрык ласкавы. Кожна стварэнне свае мае справы.
Як ні змагайся ты з сабой
1 як ні мучай
Ты зорны вецер пустаты, Ты дым лятучы...
Жыццё, закручана ў спіраль, Мінулым стане.
На “адзавіся” крык маўчыш, Сказаць ня ў стане.
I толькі вецер ў пустаце Праз пыл міжзорны, Ды пчолак зумканне “Былі” Гучыць мажорна.
2017
ВЕРШЫ ПРА КАХАННЕ
Мастаку Алесю Пушкіну па яго замове
***
Кахання прагне маё сэрца Такога, як на небе месяц, Што асвятляе шлях уночы, Лагодзіць сэрца, калі хочаш Сябе з каханым паядыаць, Бяз рэшты лепшае аддаць. Калі з усмешкай на усмешку 3 каханым выбіраеш сцежку Да скону йсьці, да самай смерці I мер нямашака памерыць Высот кахання і глыбшяў.
Яго стасункаў дарагімі Імгненнямі жывсш заўжды. 1 марна квапяцца гады Стаптаць яго, ушчэнт раструшчыць. 3 гадамі разумееш сутнасць I боль у шчасці спазнаеш.
Ды дзеля гэтага жывеш.
Заўсёды разам, як адно Стварэнне боскае на свеце, Нязменнасць шчасця бачыш ў дзецях. Алс, ці існуе яно?
Працяў мне сэрца навылёт Стралы ад Эраса палёт. У грудзях вулкан заклехатаў. Пабегла ў жылах кроў іначай. I ў кіпені крыві гарачай Ад цнотаў лёд параставаў. Сум безнадзейнасці спазнаў. Салодкі боль вайшоў у цела. Адвага сілу надала Часцінцы кожнай звар’яцелай. Гарыць паходня у сінечы I не згарыць ніяк да тла. Трымціць струною і трапеча У ва мне агонь твайго святла.
Для чаго і навошта было тое вам?
Ды, за гэты міг дзіўны я царства аддам!
Марнасць тая навошта?
А што заўтра? Як знаць? Яго горкія вусны хачу цалаваць.
Прамільгне і няма!!!
Прышласць нам нс відно.
Няхай баль нам спраўляе “сягоння” адно... Гэты позірк ласкавы натвары свіціць.
Слоў срабрыстых няўцямных цякуць раўчукі. Як вада ахалоджваюць, паляць наскрозь Вадаспады пяшчоты і зоркавы дождж...
За пяшчоту нічога няма ў свсце прасцей. Я шчаслівая гэтаю доляй сваей.
Праз жыццё успаміны будуць грэць-атуляць, Узгадаем, як прыйдзе час для нас паміраць.
***
Трымцяць ва мнс сустрэчы прадчуванні.
3 найлепшых слоў складаюцца прызнанні: Як бог прыгожы ты, мацней за дуб і смелы. Я небу дзякую за тос, што сустрэла.
3 адчаем грэшніцы табе малюся, Тваім вачам, тваім плячам, тваім рукам. Сама сабе прарокам не зраблюся, Як карту пры гульні, жыццё аддам. Але, як прыканцы,заплюшчу ціха вочы, Калі магіла парасце травой, Магільных кветак хор нястроі'ша прашапоча: “Няхай, хаця на міг, ды быў ён твой!”
* * *
Бывай, каханы! На душы лягчэй. Жыццё наперадзе. Яго туга і радасць. Уцеха я мінулага начэй
I пра мяпе не будеш ты нагадваць. Што я табе? Нічога і ніхто.
Танюткі промнік, слізгануўшы рана. А я кахала так цябе ўсяго.
I так хацела быць тваёй каханай! Што ж, для жаданняў існуе рубеж. Недасягальнасць спальвае заўсёды. Але, калі б ты толькі захацеў, Я б асцярожнасці раскідала згароды. 3 табой і за цябе праз бездань у вагні. 3 табой і за табой нідзе не страшна. Лячу віхурай (не чапай!) праз дні. А без цябе я дробная мурашка.
To сон, альбо ява He ведаю нават.
Гляджу, не магу наглядзецца. To ў марыве мройным Высокі і стройны Каханы глядзіць і смяецца.
Калісьці вясною
Вось тут, над ракою Каліна цвіла заклікала.
Як музыкі гукі Пяшчотныя рукі Каханага я адчувала.
Знікаюць у далі Бліскучыя хвалі.
Ніводная з іх не вярнецца. Стаіць ля каліны Каханы мой мілы Спявае. Ці гэта здаецца?
Пра тое спявае, Як моцна кахае. Калышуцца ціха бярозкі. Рачная вадзіца Плюскоча бруіцца.
Ліюцца салёныя слёзкі.
Хай слёзкі ліюцца.
Mae дні мінуцца.
I мрояю стануць туманнай. To сон альбо ява Ня ведаю нават.
У песні са мною каханы.
Я5
Рамопкі белыя, скажыце
Ці прыйдзе мілы, ці не прыйдзе?
Ці помніць з вечара да рана, Што ён адзіны мой каханы?
Які у нас будзе на заўтра прагноз? Трашчыць, прыціскае, лютуе мароз, Ламае калянае вецце...
Ды, як да цябе мне дабегчы?
Няма ў мяне футра і хусткі няма
I цёпленькіх ботаў не маю.
Калоціцца, стыне у целе душа...
Паклічаш, то вырвецца знаю.
К табе і без футра яна паляціць, Бо ёй апранахі ня трэба.
Пакліч, бо мне ўбачыцца вельмі карціць!
Хай стыне зімовае неба!
Урачыстая шлюбная ноч У палёх паміж кветак і траў. На купалле каханне сваё Да апошняе кроплі спазнаў. Бегла ў рэчцы спявала вада. 3 неба сыпала зорак сяйво. Піў кахання хмялыюс пітво, Пакуль сонца ўгары не ўзыйшло. Клятвы чулі русалкі ў вадзе.
У жыце жыцень сплятаў васількі. Салаўі узляталі з рукі.
Пошчак трэляў гучаў ля ракі Бегла ў рэчцы сплывала вада. Асыпалася зорак сяйво.
Нас з табой вартавала бяда, Як пякучае сонца ўзыйшло. Біла нас пярунамі жыццё. Замятала завея зімой.
Ды каханне нам сілу дало, Бо заўжды былі разам з табой.
* * *
Ўдых выдых... Раптам у адно Пераўтварыліся стварэнне. Спыпёна часу плынь-цячэнне. Канца з пачаткам не відно. Застылі зоры. Па арбіце He круціць болей шлях планэта. Буяе водарамі лета.
Між кветак затаіўся вецер. Ўдых выдых разам. Ва ўнісон. Адначасова сон ня сон.
Душа нямая адлятае. Трымціць напятая струна. Але ізноў нас раз’яднае Вяртанне з гэтай плыні сна.
***
Прашаптала спакойна: “Бывай”, Тарганула плячом і пайшла Назаўсёды з маёга жыцця, Як ніколі у ім не была.
Вецер воблакі расцерабіў. Вараннё з галін дрэў узняло. Як ніколі табою не жыў, Як ніколі цябе не было.
Назаўсёды сплывала вада... Замуцілася светлае шкло... Як ніколі цябе не кахаў. Як ніколі цябе пе было.
РАЗВАЖАННЕ II PA KAXAIIIIE
Смеючыся казала: “Назаўжды пакахала...
Ты герой. Я ііс здраджу ніколі...” Ды абрынула брыдкая свету навала, Біла, курчыла, ў дробныя трэскі ламала...
Вязьнем стаўся герой у няволі:
Hi здароўя, пі грошай, у сэрцы пажар.
Паліць полымем боль за Радзіму.
Ты пайшла адвярнуўшыся прэч ад яго, Бо сваёй барацьбы не пакінуў.
Смех на вуснах тваіх. 3 іншым жыць вяселей.
Ну, нашто марнавацца з героем?
Адзінота то лёс гераічных людзей.
Ілшым люба цягіло са спакосм.
Але ёсць і другія, што ў сэрцы нясуць
Да герояў спагаду і ласку.
1 да скону за імі праз церні ідуць.
Пра такіх трэба болей расказваць.
Ёсць дзяўчаты, што з вязьнямі бралі свой шлюб.
Ёсць жанчыны, што й мёртвых чакаюць.
На агні гераічным гартуюць дзяцей.
Хай нашчадкі пра іх ўспамінаюць.
ЛІОБОЎ
Любоў церпіць доўга.
Любоў мілажаліць.
Любоў не зайздросціць
I любае хваліць,
Сябе ня ўзвялічвае, не выстаўляе.
Яна не бушуе, свайго не шукае.
3 няпраўдай любові балюча мірыцца.
Балючае мусіць ад праўды гаіцца.
Між цяжкіх варункаў любоў падтрымае I любых сабой ад бяды засланяе.
На слова нам верыць.
Заўжды спадзяецца.
Усё пераносіць.
Любоў не мінецца.
3 Надзеяй і Верай Любоў суіснуе.
Ды толькі Любоў болын за іх дакляруе.
Калі ж, як адное, Любоў і Каханне Жыццё аддамо ім мы без шкадавання.
Трымцяць і трапечуць, ціхутка спяваюць, Бо голасу моцнага дрэвы не маюць. Навек прыкаваны да месца сваёга: Карэнне ў зямельцы, карона ў разлогах. Аблокі даносяць навіны са свету.
Дзе дзецца тое, ствараецца гэта. Карэнне пампуе ім сілу Зямлі, Каб жыццейка кволых ахоўваць маглі. У іх трапятанні, трымценні, спяванні, У слабых і моцных галінаў гайданні, У буйным квітненні, пладоў дараванні Я чую на злосных вятроў нараканні, Да долі нясчаснай людзей спачуванні, ГІра даўніх часінаў падзеі паданні, Што бачылі дрэвы на нашай Зямлі За тыя вякі, што стаялі-раслі.
2015
У сінім небе між аблокаў Лунае коршун адзінока. Пажыву бачыць ён здалёка. Hi птушаня, ні мыш, ні заяц Ніяк не здолеюць схавацца Ад зроку, што няўмольна сочыць У час бязлітасна раптоўны. Гуляюць, цешацца з жыцця I над сабой бяды ня чуюць. А вочы пільныя пільнуюць. Дарослы ты, альбо дзіця, Ці старац змораны нягеглы Наканаваная рука
Усіх дастане адпаведна.
06.2015 г.
Баліць душа і не іначай Аб страчаных імгненнях плача, Калі сярод будзснных спраў Без дай прычыны сумаваў. Быў малады, з журбою ў сэрцы, Хацелася зысці, памерці...
Нс меў куды прыкласці сілы.
I Іраз гэта свет мне быў пастылы. Уся недарэчнасць, бессэнсоўнасць Жыцця, ў якім сугнеі топчуць У адзін сумёт, як быдла гной, Свет праўды разам з дабрынёй. Аб дасканаласці пе дбаюць, А толькі бруха набіваюць...
Сябры... Але, дзе возьмеш шчырых? ГІапераблытвалі з карысцю Сяброўства. А ў хвілю цяжкую няма. Жыццё такос. I дарма Мяне ўсё гэта турбававала.
Г'арэў і гаснуў. Было мала ГІрасторы, поўнаму мне сілы. А зараз свет зрабіўся мілы. Чаго няма нашто шукаць? Што маеш лепей раздаваць I быць спагадлівалагодным, Глядзець і цешыцца з прыроды, He гадаваць ў сабе надзей.
Недасканалы род людзей Інакшым зробіцца калісьці. А зараз ён яшчэ ў калысцы. Зло і дабро перамяшапы I ў свеце, і ў людзёх таксама. А сэнсу ўвогуле няма, Таго, якога мы шукаем, Ў пакутах б’емся, наракаем.... А старасць вось ужо яна: Нягегласць, слабасць, шкадаванне Аб днёх працекшых як-бы марна... О, лепш бы цешыўся, кахаў I кожны божы дзень прыймаў, Як падарунак найкаштоўны, Быў ціхамірны і спакойны.
I ў часа зблытаным сувою Ліліся б дні мае ракою.
I lycra на вёсцы, пуста... Хаты маўкліва стаяць. Асірацслыя бабы Мусяць свой век дажываць. З’ехалі дзеці у горад.