Хай скрыпачка грае
Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
20.01.2014 г.
ВЕРА БУЛАНДА
Вочы блакітныя,
Гіостаць пластычная,
З’зяе натхненнем,
Уся артыстычная
Нашая Вера Буланда
Прыгожая.
Вершаў лірычнасць Каханнем памножана.
Радасць жыцця ад яс прамяніць.
Нельга нам Веру сваю Нс любіць.
18.01.2014 г.
КАСЯ КАМОЦКАЯ
Як рака, як ручай Льецца голас яе. Страпянецца душа Гэта Кася пяе.
Нізкай нотай ракоча За пушчаю гром, Разліваецца, цешыць Цябе салаўём.
Ветрам ў коміне Страчанай хаты гудзіць.
Чаратамі ля сініх Вазёр шапаціць.
Боль і крыўда люцкая У ім мне чуваць.
Замірае душа Будзе Кася спяваць.
20.07.2014 г.
АЛЕСЬ ПУШКІН
Ў магутным целе-дух мяцежны, Заўсёды сам сабой няўсцешны. Сатыр і Марс, і Апалон У адной пэрсонс разам ён.
Ён легэндарная асоба. Найноўшых мітаў ён гэрой, Тых узнімае за сабой, Каму змаганне да спадобы.
У жыцці руплівы дзецям бацька. Раз’юшаны, сярдзіты дзядзька Для тых, хто ганіць Беларусь.
Мастак з умелаю рукою I разуменнем нра такое, Чаго не можам уявіць. Праз містыку ў яго карцінах У яве бачыцца даўніна 1 непарыўна ніць бяжыць Праз час да нас ад нашых продкаў, Як шнур бікфордавы смыліць, Каб незаўбаве падпаліць Той дынаміт у пас ў сяродку, У нашых генах зпластаваны, Каб выбухнуў і адрадзіў У сэрцах -
Пакаленняў памяць.
ЮРАСЬ ЖЫГАМОНТ
Жыгамонт яго асоба Беларусам да спадобы. Хто, што бачыў, Хто, што помніць Лісты пішуць Юрасю. Усе яму дапамагаюць, Бо Юрась над нашым краем Арлом пільным гіралятае, Шэрым воўкам прабягае, Старажытны след шукае, Што застаўся, не ўмірае Ад мінуўшчыны сівой. У сэрцы прагу абуджае Вольным край убачыць свой. Капялюш ад дылетанта (Так сябе назваў ён жартам) Ды праз мовы выкрутасы Ў падарожнага нататках Розум свеціцца жывы. Паўз лясы, азёр люстранкі, Гарады, мястэчкі, замкі Правядзе Юрась цікаўных Праз змрок часу за сабой. Выглядае быццам волат, Mae гучны ўладны голас, I ад пят па светлу голаў Сапраўды, ён паш гэрой.
БЕЛАРУСКІМ ХЛОПЦА М АЛЕСЮIЮРАСЮ з любоўю
ЖАРТ
Свае семкі Высоцкі сеяў На палёх чужых Елісейскіх. Вы ж, хлапцы, успрыняўшы ідэю, На абшарах радзімы сейце.
Вы-два волаты моцныя, брацці, (Я свайго не таю захаплення!) Павялічвайце наша багацце, Нашым бабам аддайцс насенне. Бо рассыпаны нашыя гены Сярод іншых культур і народаў. Сейце, моцныя сейбіты, сейце, Паляпшайце нашу пароду.
Хай магутная раса ўзрастае На святое зямлі Беларусі. Гэй, наперад! Я вас заклікаю Гэты іюдзвіг здзейсняць без прымусу.
06.2015 г.
ВАЛЕР САНЬКО
Пра кнігу “Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе”
Звіняць у небе жаўрукі
I над Чарнобылем таксама.
Гудуць і бомкаюць званы Трывогай ад цямна да рана. [ з рана да цямна гудуць, Збалелую варушаць душу, Каб тым, што на Зямлі жывуць Завалы памяці узрушыць.
На сэрца лёг чырвоны шнар, He зарубцуецца ніколі.
Адзін змагаецца ваяр Супраць бяспамятных у полі. Адныя спалены агнём...
Другія чорнаю атрутай...
Б’е ў звон Чарнобыльскі Санько I кліча дзейнічаць і думаць.
10.02.2015 г.
***
ЛЮДМІЛА ДЗЯЦЭВІЧ. Прывабная Люся. Знаёмствам із ёю амаль ганаруся. Чысцюткая мова. Манэраў шляхотнасць. Адразу прыпомніш і гонар, і годнасць. Пытаннем дасціпным цябе падтрымае, Злагодзіць душу і ты сам вырашасш, Як жыць, што рабіць, куды рухацца далей. Гаворку вядзе, быццам песню спявае. Псыхолагам Люся недарма завецца. Усім спагадае ад шчырага сэрца.
10.2015 г.
МІХАСЬ СКОБЛА
3 нагоды прэзэнтацыіі кнігі «Духу магутныя чары», прысвечанай Ларысе Геніюш
Тьт ліколі Ларысе не здрадзіш, Прыкаваны душой да душы.
Яе духу магутныя чары
Уладараць табой без мяжы.
Сніш Ларысу ў яе капялюшы, Ў пражскім строі, з усмешкай на твары. Маладую. піто Музаў чаруе
I суворую, мудрую ў старасць. Сваёй думкай шляхамі Ларысы Ты прайшоў след у след без сумневу.
I ў натхняючы велічны прыклад Закахаўся, як паж ў каралеву.
Ў сваё сэрца другіх не пускаеш.
Лорку Геніюш толькі кахаеш. Сцеражы цябе божа ад бед, НАЙВЫБІТНЕЙШЫ ЛА-РЫ-СА-ВЕД.
7.10.2015 г.
ІВАН РАМАНЧУК
Вось музыка ад Бога 1BAH РАМАНЧУК. Слухаць песні яго я бясконца хачу.
У іх роднае, наша заўсёды гучыць. Грай гармонік Іванаў, прашу, не маўчы.
ГАЛЯ ПАРХІМЧЫК
Ў вокнах шыбы шкляныя трымцяць ва ўнісон. Голас кліча ляцець за сабой наўздагон.
Песня птушкаю б’ецца ў празрыстае шкло. Заіграла вясёлкай ў пакоі святло.
Слова роднае грэе і ласкай спаўе, Да вышыняў узніме, апусціць ў траве.
У сэрцы радасць і слёзы ўсё разам кіпіць. Калі слухаеш Галю, хочаш верыць і жыць!
12.2015 г.
Юбілей беларускай паэткі ВЕРЫ МІХНО (пасля урачыстай часткі)
Ціхусенька-ціха Вера спявае.
Кудзеляю смутак душу абвівае.
Сягоння адбыўся яе юбілей:
Гасцям спавяданне і крочыць далей. Зрабіла ў жыцці, як здаецца, нямала: Дзьве кніжачкі шчырыя вершаў удалых. Як лекар працуе яна ў Бараўлянах, Дзе шчыльна з тугою наш боль паяднаны. Штодзённа цярэбіць душу грэбень скрухі: Бо мова гібее і гінуць, як мухі, Нявінныя людзі ад той завірухі, Якою Чарнобыль нам землю атруціў.
Няма дзе падзецца ў сваім краі людзям.
Ды трэба ісці і да скону змагацца, У вершах сваіх суцяшаць, пераймацца Усім болем люцкім. Ён уласны заглушыць, Падтрымку дас і трымацца прымусіць.
ГРАМАДСКІ ДЗЕЯЧ
Жыве на свеце абяцала I раздае, як раздавала, Свае цацанкі-абяцанкі Пустыя, звонкія, як шклянкі. Гэта таму, а тое гэтай. Хлусня заўжды яго прыкметай. Гару наабяцае булак, А атрымаеіп кошык скулак. У грудзі б’е сабе. клянецца. I, як бы не мана, здаецца, Лісліва ў вочы заглядае I абяцае, абяцае...
Раззявіш рот, развесіш вушы, Бо абяцалаў добра слухаць. Але чакаць ад іх спаўнення Маркота будзе і мучэнне. Назад, як кажуць. не паўзе, А ў бок імгненна саслізнецца, Марочыць дурням галаву I, як адвернецца, смяецца.
15.02.2014 г.
***
Алег, сын Анатоляў ТРУСАЎ Надзея шчырых беларусаў.
Ён ТБМ даўно кіруе, Hi сіл, ні часу не шкадуе. Дзяліцца ведамі гатовы.
Цячэ рака чысцюткай мовы Тут пра часы сівой даўніны, Пра лёс народа і краіны, ГІра каралёў і людзей звыклых, Таксама пра людзей выбітных. Далёка думкаю сягае.
3 вачэй іскрынка залатая Злятае, ў сэрцах абуджае Упэўненасць, што прычакаем, Калі пачнем, як ён рабіць, Паўсюльна мова загучыць..
2014 г.
ЯЎГЕШЯ ЯНІШЧЫЦ
Па-над рэчкай Ясельдай спрэс у зорах неба.
Геня, мая Генечка, ці было так трэба?
Кветкі сарамлівыя ў воду пазіралі,
I на шчасце Генечцы чары чаравалі.
Гаварылі Генечцы Шчасце толькі з намі, Па-над рэчкай Ясельдай з марамі і снамі.
Тут твае мы, Генечка, крэўныя, свае, А Вялікі горад шчасця не дае.
Заблукае шчасцейка ў горадзе вялікім, Там, дзе мала шчырасці, дзе адны разлікі.
Па-над рэчкай Ясельдай ветрык павявае.
Там душа збалелая хай адпачывае.
ЗЯНОН ПАЗНЯК
Спрэчкі наконт выказвання Зяноіш Пазняка пра «апазіцыйныя» марыянетачныя партыі ў Беларусі
«Ён небяспечны нам і з гэтага не можа быць ён правым!» Вось вынік гвалту ўзнятага, падставай
Яны ўзялі Зянона прапановы. «Ён небяспечны нам» у думках іх, а словы
Гучаць «Такі і растакі, I гэткі і ня гэткі, Сам на свабодзе, Нам ня пырхнуць з клеткі...” Стараюцца, (Хоць нам з той працы дулі), Якраз, як лебедзь, рак, шчупак, што разам воз цягнулі.
А воз і зараз там стаіць. Ніяк не каціць. А Пазняка праз гэта вінавацяць.
I, што ні скажа, ўсё яму у кпін, Як быццам ён між іх ўбівае клін, Між «партый» спулыза робячых работу Па закалыхванню спакою ідыстаў.
I тчэ, забыўшыся рука, Партрэт Зянона Пазняка. Якім яны яго хацслі б бачыць. Здасцца гэдак мне.
Ну, а каму іначай?
ГЛЕБУ I АЛЕСІ
УРАЖАННЕ ад заняткаў на «МОВА-НАНОВА», прысвечаных 500 годдзю БІТВЫ ПАД ВОРШАЙ
Глеб з Алесяю на пару Задаюць на «Мове» жару, Іскры словаў рассыпаюць, У сэрцы паіпыя сягаюць Тыя словы векавыя.
Чуем, што яны жывыя.
Што з-пад попелу нанова Смела мкнецца НАША МОВА.
08.09.2016 г.
НША БАГШСКАЯ
Сумненняў не маю Багінская Ніна3 усіх найвялікшая ў нас малайчына. Сцяг наш узнімае і з гонарам крочыць. А як жа зламаць, растаптаць яго хочуць ГІраціўнікі нашы. У міг налятаюць, Як коршуны хцівыя, дрэўка ламаюць. Бел-чырвона-белую рвуць палатніну. Але не зламаць непахісную Ніну. Зноў шые і ўпарта са сцягам выходзіць. Сцяг кліча, заве: «Аб’яднайся, народзе! Тут наша зямля! Тут былі мы заўсёды!» Хай ведае кожны пра сцяга прыгоды: 1 Сінюю воду! I Воршу! I Грунвальд! Народ ВКЛам з’яднаны магутным! Бялюткія, чыстыя помыслы ў сэрцы.
3 чырвоным агнём у крыві нам не ўмерці. 3 Пагоняю сцяг нам святы ад даўніны. Шыхтуйце рады і рабіцс^Піна!
06.2016 г.
***
Кісліцына Ганна кабета жывая, Шмат ведае словаў, іх спрытна ўжывае. Напрамак культуры заве градыентам, Галовы марочыць нясчасным студэнтам, Сваёй парадыгмаю бедных здзіўляе, Яіпчэ сымулякр зверху ўсё прыціскае. Старалася вельмі і выдала кнігу, Але бачу з кнігі вялікую хвігу: Стараппы япа драбязу апісала, А вартых паэтаў з гразёю змяшала. Няма ў градыенце Гілевіча Ніла, Някляеву, можа, радкі тры ўдзяліла, А варты паэт наш Андрэй Хадаповіч Пададзены ёю са знакам а^моўным. Аднак, нацурболіла дзьвесці старонак. I што з таго маем? Усё гэта пустое. Пісьменнікі пішуць. Паэты складаюць. Ды знаўцы вучоныя іх не чытаюць. Сваю парадыгму вярхом асядлаюць I між трох хваін градыента шукаюць.
2016 г.
3 нагоды выхаду ў друк кнігі Ганны Кісліцынай ‘Традыент культуры” і яе прэзентацыіі. Але, шчыра кажучы, то увогуле можна падзякаваць за навуковую працу, за увагу да беларускай сучаснай літаратуры. Бо аб’ектыўнай аналітычнай крытыкі мы не маем. Як лектара Ганну Кісліцыну студэнты паважаюць, лічаць цікавай. 1 гэта цешыць. Хацелася б, каб сувязь творцаў і крытыкаў была інтэрактыўнай.
БЕЛАРУСКАМУ ГІАЭТУ Віктару Жыбулю
Нясуць вампіры на талерцы Ізноў чыюсы/і галаву. А я стаю з нажом у сэрцы. У сэрцы нож а я жыву. (В. Жыбуль)
Паслухай, калега, давай сустрэнемся.
Можа, і выйдзе трохі цікава...
У шыбы звонку калоціцца вецер.
I гэта знешняга свету праява.
Там, у знешнім, шпацыруюць самнамбулы, Паціху, так сабе, без усялякай прэамбулы Нешта трызняць, ці, попрасту, ходзячы спяць. А як жа хочацца зь некім паразмаўляць.
Цябе абрала, бо з табою жывом у адзіны час,
Бо хто яшчэ узгадае пра нас,
Калі мы,нават, ва ўгюр ня бачым адзін аднога?
Бо сказаў ты, што пішаш пра памерлых вельмі даўно, А між жывых не цікавіць цябе ніхто
Ды, можа, з сустрэчы і ня выйдзе нічога.
Кожны боўтаецца у сваім замутнёным акварыўме, Калі ня горш яшчэ, зусім у тэрарыўме,