Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
Перавядзі мяне цераз Майдан.
Жанчына плача там. Я быў калісьці з ёю. Стаю сляпы, скалечаны вайною.
Перавядзі мяне цераз Майдан. Перавядзі.. Я ёй скажу, ня плач, Скажу, ня плач і не шкадуй пра страты. Нябеснай сотні стогпаў не шкадуй.
Ты бачыш наш жовта-блакітны ўзняты. Паветрам Волі дьтхаем паўсюль. Перавядзі мяне цераз Майдан.
Абпаленага “Градам” не пазнае. Я ёй скажу, зірні, наш сцяг лунае I ў небе галубы, а не груган. Перавядзі мяне цераз Майдан. Перавядзі. Там плёскае фантан. I дзеці ловяць колеры вясёлкі. Я не шкадуіо, што згубіў здароўе. Перавядзі мяне цераз Майдан. Перавядзі. Скажу ёй, хай ня плача. Шчаслівую Украйну дзеці ўбачаць. To вышняй волі выкапаны плян. Перавядзі мяне цераз Майдан.
05.2017 г.
***
Вазьму галавой аб сцяну навярнуся. Бо выйсця няма. Забіваюць і душаць.
За сцяг і за мову, за волыіае слова Збіваюць і душаць ўсё больш адмыслова. Пазбавілі працы і штрафам абклалі. Маёмасць дзяцей і унукаў забралі. Загналі у гета. He рыпнуцца стуль. Мой божа, дакуль гэта будзе, дакуль? Канаем паціху, усе па адзінцы, Бо кожны сядзіць у маленечкай скрынцы. Камусьці маркоўка, камусьці капуста... А ў нечыяй скрынцы даўнюсенькі пуста. Кагось прыкармілі, яны імітуюць, Як права і волю між скрынак ратуюць. 1 бэкаюць нешта, ды так асцярожна, Бо морквы з капустай тады не паложаць. Расейскай пятой прытапталі жалезнай. Дудзяць у мас-медыя пра незалежнасць.
04.2016 г.
***
Зняважаны гэній валяўся ў гразі. Па ім, як па кладцы, ішлі у князі Распутства і глупства, і хіжая злосць. Шпурляла са смакам абгрызену косць У яго крывадушша. А здрада і здзек Над ім рагаталі. Ня ўзняўшы павек У брудзе зняважаны гэній ляжаў. Ды жарам нясцерпным вулкан клекатаў У сэрцы шляхотным. 1 далей па ім Ішлі срэбралюбцы, пыхліўцы ішлі, Тапталі, плявалі, размовы вялі, Што добрае гэнію месца знайшлі. Туды яйічэ добра б сумленне сапхнуць I праўду, і шчырасць, бо жыць не даюць, Уладарыць без межаў на гэтай зямлі. Бяз іх назаўжды яны тут каралі: Хто голас узніме то горла заткнём. Рукой варухне, дык руку адсячом, Гразёю замажам, засыплем пяском. Хіжняк бессаромны у нас ўладаром, Як выбярам, будзе усім кіраваць, А мы у хаўрусе із ім панаваць.
Натоўп раўнадушных на ўзгорку стаяў. Чым скончыцца гэта спакойна чакаў. Цпатлівасць гаручыя слёзы ліла. Рака яе слёзаў да мора цякла.
А гэній зняважаны ў брудзе ляжаў. У сэрцы яго не на жарт клехатаў Вулкан жараносны. 3 пад прэсу пакут Ён выбухнуў моцна і вынішчыў бруд, I хіжую зграю зласлівых спаліў, А землю сваю да жыцця адрадзіў.
2.05.2014 г.

Папера церпіць ўсё.
Цярусіцца з газэт, Хлуснёю аж заходзіцца рэкляма.
Бязбожна маняць дыктары з Ц Т Лры раскартоўцы фактаў “Панарамай”, Іірывыклыя к пакручастай хлусні, Мяшанку з маны з праўдай вырабляюць, 1, сораму не маючы зусім, У афяр, як снайпэр, цэляць і страляюць. Радзіма змардаваная мая, Дзе з амаль кожнага зрабілі дурня. Між пазнішчоных рэкаў і палёў Насьмешкаю трыумфы на трыбупах. Час хваравіты катаў і ахвяр 1 тых, каго сумленне не згрызас.
Цынізмам шлях пасцелены наверх Архіваў змрок у цішыні хавае.
I быў заглушаны адчайны “SOS”.
I РЭКВІЕМ загубленым не гралі. А над усім, што зроблена было, Чырвоны з зеленню злачынцы сцяг узнялі.
2017 г.
НАТАТКІ ДЫЛЕТАНТА
Пра узнікненне рускай мовы
Калі “вялікі і магутны” Кавалі ў Піцеры, Сабраўшыся нячутна, Міхайла Ламаносаў і Дзяржавін Да іх у публікі пя мелася пытанняў. Бо рознамоўнымі былі народы.
Арыстакратам быў французкі да спадобы Ў той даўпі час. Агульнага ня мелі.
Масква з Калугаю зусім не разумелі Адна другую, а тым больш татары, Што усталёўвалі арду на тых абшарах. Царыца-немка хітра падыходзіць I пастулат жалезны вынаходзіць:
Каб збіць імпэрыю у маналіт Патрэбны вера, мова і агульны міт Пра яйца, што з адной кашолкі.
I сціхнуць на абшарах крыватолкі.
3 агульнай моваю
Татарын і тунгус, Башкір, пермяк і фін
I іншых многа
Рускімі пастануць, “Обряіцут речь” і бунтаваць не стануць Супраціў трона у адзінай веры, Бо мова скруціць дрэнныя намеры. 3 вялікім вельмі “прымесам ілжы” Гісторыю напіша Карамзін.
За ім паўторацца адзін ў адзін Ўсе міты пра агульнае славянства, Пра Рурыка дынастыю у панстве,
“Старэйшых” статус для сябс прысвояць, А землі “маладзейшых” перакрояць.
Усё, што вымысляць, Як летапіс запішуць.
Няхай цяпер сядзяць цішэй, як мышы Пад венікам, скароныя народы.
Для развіцця свайго у іх гіяма пагоды.
Ды вышла мова ў іх “зсло” карава.
На шліхаванне турку далі права.
Амбітны і старацельны Жукоўскі Даў мове каларыт турэцка-львоўскі, Ў славянску вязь балгар
Унёс цюркскія адценні.
1	гэта так было. Руку на адсячэнне Даю.
Аднак ізноў выходзіць слабавата.
I імпэратар не шкадуе “злата”.
Ліцэй загадвае зрабіць
У Сяле тым Царскім.
I юнакоў збіраць туды дваранскіх Найлепшых.
1х вучыць
I ім магчымасць даць
Сябе на розных мовах забаўляць.
Настаўнікаў паставіць наймудрэйшых Хай вучаць іх пісаць трактаты, вершы. Усё дазволена, каб вынік атрымаць... З’явіўся Пушкін. Вершы стаў складаць. Ён мову шліхаваў,
Як дыямэнт “Кімберлі”.
I рускія калмыкі не памерлі.
АЛЕ
“арапска кроў” пачне ўскіпаць.
Стаў Пушкін гучна ВОЛЮ выклікаць.
А РУСКІМ ВОЛЮ нельга дазваляць,
Якія ёсць кангламерат народаў малых: Мудрэйшыя з “жыдоў”,
Астатнія з “адсталых”.
Прыціснуў добра ўсіх “ВЯЛІКІ I МАГУТНЫ”. Дасюль ад тых часоў
Нас “ВЕЛІЧНАСЦЮ” мучыць.
Запуталіся ў гэтай павуціне,
Хто ў міт паверыў
I паціху гінуць.
Імпэрскі ж дух жывы
Й ніколі не пакіне
АРДУ,
З’яднаную пад птушкай
Дзьвухгаловай,
1 з лютай ненажэрнасцю Дзяўбсці
I Захад, і Усход, Заўжды гатовай.
17.02.2014 г.
Куды ступае конь з капытам, Туды і рак паўзе з клюшнёй. У след патрапіць конскі хоча, Ляцець галопам над зямлёй. Ды толькі марныя стараныі Прывыклым поўзаць паскакаць, Напружваючы ў след патрапіць, Ім лёгка незнарок сканаць.
24.12.2014 г.
КАСКАДЗЁРЫ
Завые яраспа матор.
Рванецца з месца каскадзёр. Казыча нэрвы пах крыві, Альбо, як хочаш, назаві Па краю смерці і жыцця Той рызыкованы палёт.
1	памінальная куцця He як заўжды. I Іаадварот.
3	агульнай пляшкі ўсім каўтнуць. Hi жалю. Hi перасцярог.
За край яшчэ раз зазірнуць Там іншых вымярэнняў бог! Для іх мінулага няма, He маюць з будучым турбот, Сэнс у напоўненасці дня. Ён рызыкі сваёй пілот. Заўсёды нэрвамі ўладаць, Утаймаваць шалёны пульс, Ўсім авалодаць, ўсё спазнаць I па лязу не саслізнуць.
Раві ж у ярасці, матор, Твае магчымасці па мне. Дзень кожпы бездань распрасцёр Будзь тое ў яве альбо ў сне.
1975 г.
сэнтэнцыя
Залаты ананас Коста-Рыкі, (Мне гартанныя чуюцца крыкі, Цёмнатварыя людзі ідуць Вас зразаюць, у кошык кладуць...) Ты, абласканы промнямі поўдня, На экватары вырас і сёння Упрыгожыш святочны наш стол. 3 дальняй далі да пас ты прыйшоў, Сушай схаў і плыў акіянам. Пра прыгоды твае у раманах Анікому ніхто нс раскажа.
Толькі думка мая ціха звяжа У суцэлыіасць прасторы Зямлі. (А ці можна было уявіць Ананас разам з бульбай і салам, Мандарыны каб, ківі ляжалі Побач з кіслай капустаю нашай?) Вось глабальныя вынікі часу... Свет Зямны і яго непадзельнасць. Моў і розных народаў суцэльнасць. Як мы блізка на нашай плянэце... Мы усс яе родныя дзсці!
12.2015 г.
УРАЖАННЕ ад падарожжа ў Егіпт
Вось драмадзёр сярод пустыні Брыдзе ў міраж блакітна-сіні. Віецца між калень пясок, Пякучым ўзвіхрапы сірока. Пустыня дакуль бачыць вока. Палімы смагаю пясцерпнай, Барханы азірае зверху У бурнусе белым бедуін Вярблюдаў паганяты вечны. Панылы, сумны свой матыў Выводзіць ён простасэрдэчна. A то ўрачыста замаўчыць, Складаючы багам малітву. Вятры і сонца вядуць бітву 3 пустыняю. Ніводтіай хмары На небе чорнае Сахары.
04.2006 г.
МАЛГГВЛ
Дай, Божа, мне даваць, а не прасіць.
Дай, Божа, мне смяяцца, а не плакаць.
Дай, Божа, усё ўмсць , хаця ня ўсё рабіць.
Дай, Божа, мнс пачутае убачыць.
Дай, Божа, радасць плённа працаваць.
Дай, Божа, каб заўсёды было гожа, Між родных і ўставаць, і начаваць, [ роспачы не мець на раздарожжах. Дай, Божа, на жыццё , на доўгі век, Дай, Божа, двое шчасце і здароўе, Каб шанаваў адзін аднога чалавек, Каб быў лагодным і ня всдаў войнаў. У імя трох, пасталых, як Адзін, Найвышні бацька наш і Сын, і Дух Святы. Амін.
20.02.2014 г.

Воляй божаю, сілай нябеснаю Хай зрабілася б так, што ўваскрэсла я. Каб лісцё горкай скрухі абтрэслася, Каб пагляд быў і ясны, і веселы, Каб пабачыла тое, што ўмарыла, Каб жыццё не было скрушнай яваю, Каб па траўцы зіюў борзенька бегала, Каб хваробы і здрады ня ведала, Каб былі мае дзеткі здаровенькі I вясною, і ўзімку, і восенню, Каб былі япы ў радасці лецейкам, 1 каб з’зяла ім сонейка светлае Круглы год і мяне ўспамінаючы, Усміхаліся, гора не знаючы.
2016 г.
***
Нешта набрыняла хмара па-над полем. Будзе навальніца. Працаваць даволі. Дождж цурком паліўся. Пяруны ляскочуць. А на сэрцы добра. Піць зямелька хоча.
2016 г.
***
Адкрыць я не хачу ўсё тое, што хаваеш. Бясспрэчна кожны з нас свае заганы мае. Бо прыклад дасканаласці святое Разбурыцца, калі пабачу тое.
***
РАДОК 3 К. КРАПІВЫ
Аслы пыхлівыя і ў снс, і ў яве Мне сонца хочуць засланіць вушамі.
Але прырода так наканавала:
“Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала.”
***
Даволі, хлопцы, даўно даволі
Сядзець і хныкаць аб нашай долі.
Спявайце песні, шануйце слова.
Народ існуе, як жыва мова.
Бярыце шаблі, сядлайце консй, Узнімайце вышай штандар з Пагоняй!
2015 г.

На стромкім беразе Дзвіны, У Полацку Сафію збудавалі. Яе крыжы да неба даставалі. За іх, блукаючы, чапляліся аблокі. Час іншы быў тады, ад нас далёкі. Быў камень Трувара абрушаны ў Дзвіну, Каб меў тутэйшы люд рэлігію адну. Стаялі моцна каб, з’яднаныя у веры, 1 ворагаў адпрэчвалі намеры!
2014 г.
У ПЛЫШ АДНАГО
ЧАСУ
РАГУЛЯ АЛЯКСЕЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ
Прафэсар Рагуля сапраўдны філосаф. Нябачнае бачыць яго востры розум. Ён рэч разглядае і звсрху, і з боку.
Пласт ніжні капас рыдлёўкай шырокай.
Аналіз і сінтэз. I што вынікае
3 таго, што наш свойскі пісьменнік крэмзае. Усё па паліцам разложыць заўзята.
Аж дзіву даешся, адкуль тое ўзята.
I цешыцца аўтар, што,нават, ня думаў З’явіць ў інсітыве глыбокасць задумаў.
ЯЎГЕН ГУЧОК
Гучок, як конь незацугляны, Ты скачаш праз равы і ямы. Ўздымаеш у архівах пыл, Каб выкласці на наш капыл Гісторыю сваёй краіны: Дакладна, проста, аб»ектыўна. Адвеяць прымесы ілжы Ад праўды золата спрабуеш, Кош самародкаў прапануеш. Бярыце, кажаш, задарма. Пазбавяць веды ад ярма! Але брыдзе няўцямна міма I толькі лыпае вачыма Натоўп глухі і несвядомы, Хлуснёй ачмураны штодзённай. Ты ж, волыіы конь незацугляны, Нясесешся нраз равы і ямы, He маючы ад іх пашаны.