Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
У землю ляглі мужыкі.
Як бы падвей які з морам Там іх паклаў ля ракі У могілкі спітых і слабых. Хаты панура стаяць. Толькі знямоглыя бабы Мусяць свой век дажываць.
2000 г.
Маё сэрца баліць, як рана, He сціхае ні на мінутку. Як імжа паяднана з туманам, Так і боль перавіты са смуткам.
Ветры цёмныя хмары развеюць. Сонцаў небе. Прастора смяецца. Толькі смутак з журбой маіінеюць. Боль пакіне, як спыніцца сэрца.
2016 г.
* * *
Скажу спакойна я:
“Забудзься ўсё. Зірні на шэры дым.
Люцеюць халады, куды ён адыходзіць.
I вельмі хутка мы услед за ім...” Люцеюць халады. Цямнеюць ночы. Наперадзе няпроглядная ноч.
Віецца піэры дым і ў бездань адыходзіць.
Малю свой дзень: “Хоць ты павольней кроч. Дай асалоду бачыць сінім неба, Дазволь паслухаць песні раўчукоў.
У астатні міг, мо’ болей і не трэба, Каб васільком зрабіцца між жытоў.”
01.2017 г.
Рэха звонкае німфа няўлоўная, Рыфма лёгкая песня чароўная. Вы сяброўкі мае назаўжды. Марна хочуць разлукі гады. Ветрык ласкавы мне павявае, Песню лёгка на крылы ўзнімае. Разам з рэхам нясуцца яны Да абрыву, дзе мірна чаўны Паўзатопленыя, ціха сняць, Як ім ветразь шаўковы узняць. Два чаўны пад вадой
Ды вярба, што самотна схіліла галлё, Спачувас ім разам са мной: Супакойцеся, кажа, быллём Нарасло, што было. Што гадаць! Мары яваю вашай ня стаць. He убачыце мора бурлівае, He спаткаеце хвалі гуллівыя, Ціха будзеце век дажываць... Ну, навошта вам трызніць і зваць Рэха звонкае німфу няўлоўную, Рыфму лёгкую песню чароўную? Вас трымаюць і ціна, і раска. Ну нашто вам чароўная казка?
Мы ня можам табе растлумачыць, Як нам хочацца долі інакшай.
Вось і зараз ад нашай нядолі Клічуць песня і рэха да Волі. I лунаюць, і кружаць ў паветры, I здаюцца цяжэй нашы нетры. Дайце ветразь і з ім стырнавога, Мы да мора праложым дарогу. На прастор! У кіпучыя хвалі! Паўнату каб жыцця адчувалі, Мы, змарнелыя ў завадзі соннай. Да жыцця! I да хвалі салёнай!
1977 г.
Ўсё на свеце мінае: I шчасце, і боль. Слёзы высахнуць з твару, I выступіць соль.
Як аблокі развсе всцер радасць тваю. Гараваць не умсю, я спяваю-пяю.
51 пяю гіра травіцу, што любіць цяпло, Пра цямніцу, што марыць заўжды пра святло, Пра глухіх, што ў прасторы бяз гукаў жывуць, Пра сасмяглых, што воду крынічную п’юць. Я спяваю пра зоркі на небе ўначы, I нра тых, што захочуць ад сябе уцячы, Ад сваіх разважанняў, ад спрэчак пустых. Як іх гэта калечыць, я шкадую аб іх.
Я шкадую струменяў няўрымслівы бсг I паяцаў на сцэне наўмыслівы смех, Часу марныя хвалі, што аднекуль прыйшлі, I пра тых, што спазналі, ды выйсця не знайшлі.
Ill го прыйшло, тое зыйдзе, як струмені ракі. Слухай, промні трапечуць каля бледнай шчакі. Зда вал ь няйся і мгі і с н ы ісм, не марнуй ў смутку час.
Існаваннем валодай вось гэта пра нас.
О, пясочпы гадзіннік, Непазбежнасці часу няўмольнага сымболь. Я гляджу на цябе, а хвіліны бягуць Раўчуком, што цурчыць з акіяна мінулага Ў акіян, які будучым людзі завуць. Мы плывем ад вытокаў.
Вытокі ў мінулым.
I дакладна на памяці мапу заносім падзеі.
Але што за лукою?
Ў няведанні мучымся... I цвітуць фантастычныя кветкі надзеі...
За якой лукавінаю кветкі ня звянуць? Як даведацца, што там, за выгібам тым? Ты бяссільнаю робішся, о, мая неабсяжная памяць.
Чым ты мне дапаможаш за тым паваротам крутым?
Я кратаю гадзіннік, і пясочны струменьчык Зноў у бок адваротны цурчыць. Ці змагу я свае так пакратаць імгненні, I закрэсліць няўдалае,
I прымусіць гучаць, што маўчыць? He паддайся адчаю.
У гэтым свая асалода, Што нам дадзена раз I ў напрамку адзіным праплыць. Кожным існым імгненнем валодай, Аздабляй, упрыгожвай, Толькі так можна жыць.
Аздабляй дабрынёй, працы вынікам сталай, Розум свой практыкуй, ды не марнай гульнёй, Каб на памяці мапе Сталі вехай удалай Дні натхнення твайго, Зодум здейснены твой!
1976 г.
Месячык-месяц зорачак пасвіць Там, на бяскрайнім папасе сваім. Сочыць за кожнай, каб не пагаслі. Мне размаўляці весела з ім.
Ночкай марознай свае карагоды Зорачкі водзяць у вышыні.
Месячык-месяц, доўгія годы Жыў я у горы, а ў шчасці дні.
Як я зайздрошчу зоркам нябесным, Ім невядомы клапоты людскія...
О, не зайздросці ім, бесцялесным, Ёсць у вас сэрца, і ўсе вы жывыя.
Цэлую вечнасць свецяцца зоркі, Усе іх любяць, ім спагадаюць... Я ж праклінаю парою лёс горкі, Б’юся ў пакутах і ледзьве трываю.
О, не зайздросці, ты маеш пачуцці, Можаш смяяцца і плакаць ад болю, Ў гневе бываеш няпраўду пачуўшы, Маеш мысленне і моцную волю.
Думкаі'і імклівай Сусвет працінаеш, Зводзіш мінулае з будучым разам. Ці ўсведамляеш тое, што маеш?
Ты чалавек уладар па-над часам!
Марна зайздросціш матэрыі грубай, Lx прымітыўнаму, простаму з’зянпю, Вечнасьць аддаць ім заўжды было б люба Толькі за момант твайго існавання.
Месячык-месяц зорачак пасвіць На векавечным папасе сваім.
Сочыць за кожнай, каб не пагаслі.
Мне размаўляці весела з ім.
1978 г.
Шпурляе вецер чоўн між хваляў To ўніз пад грэбень, то ўгару. Магутным рытмам акіяну Зачараваны, не памру 3 вадой салёнай ў альвеёлах, 3 крэветкамі у валасах, Стырно трымаю і па зорах Кірую у нікуды шлях.
Зноў на хрыбце у хвалі човен.
I раптам сціхла бура. Ціш. У вымярэнні, безумоўна, Ты іншым здзіўлена ляціш. Стырно адкінуў, бо пя трэба. Шукаць напрамкаў мне даволі. Тут не існуе нават ценю. Я апынуўся ў вольнай волі. Усе напрамкі роўнапраўна У кропцы сходзяцца адной. А там стаіць панура Памяць I мыецца сухой слязой.
30.07.2014 г.
РАЗВАЖАННЕ
Калі,
Хто здольны розумам сваім Сягнуць ў глыбіні з’яў, Той ведае, Што бітвы дабра і зла, Дзе ім ні давялося б сутыкнуцца, Заўсёды маюць сэнс вялікі.
I, безумоўна,
Будуць уплываць,
Калі ж сказаць дакладнсй, Яны дадуць кірунак развіцця Сусвсту цэламу.
Няма ніводнай справы злой, Ніводнай добрай, Якія не адбіліся б на лёсе Наступных пакаленняў.
Незалежна,
Ці то было пры сведках, Ці без сведак.
Ці тое адбывалася ў палацах, Ці паміж звыклымі людзьмі У іх прытулках.
БО,
Як і ў добрым, Так і ў злым Няма нязначнага.
I ланцужок прычынаў
Зусім малых
Пацягне за сабой ВЯЛІКІ ВЫШК.
07.2014 г.
ГІРА СВАБОДУ ВОЛІ
Стваральнік паш, Неспасціжымы нехта Даў волю вольную Для кожнага стварэння. Што гэта значыць? Толькі тое, Што
Кожны момант
Кожнаму
Жыццё
Рабіць свой выбар пэўны прапануе.
Шмат рознастайнага
Плыве перад вачыма.
I несупынна кожны выбірае.
I, такім чынам, свой будуе лёс.
Яшчэ таксама
На лёсы блізкіх вельмі уплывае Сваімі схільнасцямі.
1 нават
1	Іа лёс свайго народу ў цэлым.
Як бы дзіўна
He паказалася б
На першы погляд гэта...
Далей, калі паўстане выбар канчатковы Паміж Дабром і Злом, Якія маюць абліччаў шмат.
Тут чалавека якасці адразу Праявяцца.
Бо поўную адказнасць душа мае
За ўчынак, зроблены Сваёй уласнай воляй.
I паступова ўбачым,
Як ад дробных
Ці «так» ці «не»
У гюбыце
To на карысць ляноты,
To хцівасці. то зайздрасці, то злосці.
Ілжы й таму падобнага Мы дойдзсм да падмурку, Да самых, што ні ёсць, Фундаментальных рэчаў Такіх,
Як здрада ўласнаму пароду Дзеля сваёй малой карысці Альбо жадання ўлады непамернай... Пасля таго,
Як асэнсуюць вынік, Шукаць спрабуюць людзі апраўдання. Бо ведаюць сваіх паводзін хібы.
А апраўдання, ўвогуле, няма.
1	чорнае кляймо
Запляміць чалавека Назаўсёды.
Бо воля волыіая
Яшчэ спачатку На карыстанне Дадзенай была.
25.09.2012 г.
ЧАРІІОБЫЛЬ
Паветра не хапае. Слоў ня маю. Нямею перад тэмаю такой.
Амаль штогод хварэюць, пакідаюць Сябры і родныя, і дзеці вас са мной. Чарнобыль выбухнуў.
I чорным прасцірадлам Накрыла землі нашай Беларусі. Нябачная атрута распаўзлася. Амаль штодзённа паміраюць людзі. Наведай Бараўляпы і убачыш Ў якіх мучэннях хворыя канаюць. Лядовыя будуюцца палацы, А хоспісаў ніяк не прычакаюць. Умоўна чыстым ад радыйнуклідаў
Нас кормяць.
Без прынук амаль вядуць На розныя відовішчы, як быдла. Абы не думалі пра тое , як жывуць. Усё меней нас.
Хто з’ехаў.
Хто памёр.
He нарадзілі беларусаў новых. I з паралюшам волі мы жывом, Прымаючы хлусню на ўсё гатовых Улад дэбілыіых, Што дзеля імгнення
Свайго татальнага пад намі панавання Распрадаюць краіну ў часе новым, Таксама не жадаюць і не ў стане
Развязваць
Рубам стаўшыя
1 Іыташіі:
НАМ БЫЦЬ ЦІ HE?
Калі ж па праўдзе, TO
He жывуць у нас, а дажываюць, Сагнуўшы плечы, Унурыўшы галовы.
На прышласьць добрую надзсіі нс маюць.
ДЗЕ, ДАБРАДЗЕІ, БРАЦБ НА ГЭТА СЛОВЫ?!
17.04.2014 г.
***
Прысвечана Украіне і ня толькі
Зямлю спыніце!
Я з яе сайду,
Бо боль працяў нясцерпны маё сэрца, Няхай ў прасторы шчасця не знайду, Але пазбаўлюся таго, што прыкра ўецца Вакол мяне на гораснай Зямлі Паміж людзьмі, што не знайшлі лагоды, Дзе зграі хцівых ўладу узялі
I прывялі ў мізэрны стан народы. Дзе гнюсныя лісліўцы ліжуць пыл На ботах ўладара, як бот, дурнога, Які кіруючы на свой капыл, Пераўтварыў багаты край ў убогі. Зямлю спыніце!
Болей не хачу
Я назіраць, як плачуць рэкі, пушчы. Хачу крычаць заткнулі рот маўчу. Людзей пазбавіў зроку невідушчы. Паўстаньце! Кіньце гэтае цярпець! Сякеры ў рукі, вілы і пістолі!
Пара даўно ужо вам разглядзець, Што толькі так сваю здабудзем долю! Хай кулакі мацнеюць у дабра На гэтым свеце. Гэй, даўно пара!
05.2014 г.
***
Травень 2017 г. Святочны Кіеў. Унучка на Еўрабачанні. Майдан. Ушанаванне кветкамі Нябеснай сотні і беларуса Жызнеўскага.
Сусутрэча з даўнімі сябрамі сям’ёй Цімашэнкаў. Успаміны.
РАЗМОВА ДАЎНІХ СЯБРОЎ
Адказ ІОры Сцяпанавача Цімашэнкі (Кіеў) на пытанне Гермагена Кірылавіча Каралёва (Анапа, Расія)
Ён запытаў мяне: “Што даў табе Майдан?” Пытанне ў лоб. Адразу не адкажаш.
Алс, як крокамі святочны Кісў пляжыш, To ясным робіцца наканавання плян. Як хочаш пра выгоды ў грошах чуць, To прамаўчу, бо не адчуў мічога.
Нябеснай сотняй стогне Псрамога 1 крыллі Волі за плячмі растуць.
Адчуў: былі калісь, мы ёсьць і будзем далей, Што кроў сваю ад продкаў атрымалі, Што мова і традыцыя жывуць
I з гонарам, як роўныя, ідуць У свет шырокі непадзельны, Адкінуўшы знявагі гнёт пякелыіы.. Час распачаў на нас нястомна працаваць, Хоць круціць жорны вельмі ён паволі.
Але, здабытую крывёю Волю He згодны і будзсм аддаваць!
05.2017 г.
***
На Майдане гучала песня на словы Віталія Кароціча «Астатня пісьня старога лірніка». Нарадзіліся новыя словы...