Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
A то у сэрпэнтарыі, здрацянеўшы ад жуду, сядзіць Паварушыцца баіцца і толькі у дзьве дзіркі сапіць. А самнамбулы кружаць і, здаецца, глядзяць, Але ніхто з іх ня хоча павекаў угору узняць.
Калі-небудзь, у далёкіх вяках
Сустрэнемся пад вокладкай адной анталёгіі.
Нейкі нашчадак настырны зробіць замах На казанне нам адной апалёгіі.
04.2013 г.
ПАРАДА ВОПЫТНАГА I ЗНАНАГА ПІСЬМЕННІКА
Дзеля пацехі, можа, скажаш? A то яшчэ дзеля чаго?
Ты пішаш вершы, мэтры пляжыш Паперы. Смешпа ад таго.
Няма карысці анікому, Найболей дык самой табе. 3 чаго смяешся невядома. A то ківаешся ў журбе. Пакінь. Жыві, як усе людзі, Еш, пі, кахай, шукай цяпло. Ад вершаў грошай не прыбудзе. Паслухай голасу майго.
Пісанне марнасць і загана.
I аніякае пашаны.
Бяры уладу услаўляй!!!
Тады ўжо шырай разяўляй Свой рот. Пасыплюцца даброты. Багатай станеш і з ахвотай Цябе паўсюльна прывітаюць. I дзеці ў школах прачытаюць...
АДНАМУ ЗНАЁМАМУ
Вы не перамяніліся нічуць: Насмешка ў позірку. Разгорнутыя плечы. Хаця прайшло амаль што дваццаць год Ад моманту апошняс сустрэчы.
Цікава бачыць вас, алс жыццё Па розныя старонкі барыкадаў Нас развяло. Між мітынгамі я, А вы з парлямэнта прывыклі нам загадваці Дурным “свядомым”, мовячым між вас На мове нейкіх бабак з агароду.
У сталіцы, можа, брыдка размаўляць На мове невядомага народу?
Народу, невядомага для вас, Вы ім заўсёды вельмі пагарджалі.
I бацька ваш, калісь, растрэльваў нас, Як загадаў яму Іосіф Сталін. Незразумела вам, што хочам МЫ, “Свядомымі” нас клічуць іранічна. А вы, як пацукі ў сваю нару 3 гумна цягаеце нахабна і прывычна. Хапаеце для ўласных вы патрэб Усё, што можна і чаго не можна.
I душыце, і топчаце народ,
Ужо без хованак, зусім не асцярожна, Як абяцалі дваццаць год назад, Калі вужакамі да ўлады лезьлі.
Цяпер вальяжным панам акурат Вы сядзіцё у парлямэнцкім крэсле.
I ўсё хапаеце, і усё мала вам.
Нахапаўшыся хочацца пашаны.
Але яе не будзе стаўбунам
I свіным рылам, гледзячым з экранаў Нахапанае, пэўна, адбяруць Чужынцы, якім служыце старанна. Магілу ж вашу людзі аплююць.
Няма ў людзей да здраднікаў пашапы.
2014 г.
БУДАЎНІКІ
Будаўнікоў хачу я павітаць, Бо будаўнічыя душой паэты.
I муляры... I грабары... Праз гэта
Нам першародства пейкае відаць.
Муры старых часоў і гмахі ў часс новым Складаюць муляры з цаглін
Так, як паэт
складае всрш са словаў.
Хаця паэтаў ў нашай старанс
Нс хочуць шанаваць,
1	багна забыцця
Імкнецца іх глытаць.
Але, як яскарка, свіціцца след
У душах тых, каму спяваў паэт.
Імёны дойлідаў губляліся здаўна.
Але ствараем мы. Ці ў гэтым ёсць віна? Аб невядомых памяццю багаты, Што узвялі хібары і палаты.
Бліскучы зодум сапсуе выпадак.
Але ня зломіць нас. Шукаем іншых згадак.
Альбо забыцця ў смсху і віне...
Наліцс ўсім і паднясіце мпс.
Мы разам з вамі вып’ем за паэтаў Будаўнікоў, адважных ў сваіх дзсях, Якіх вядзе жывастваральны дух неўтаймаваны Па шляху слаўнаму, што ім наканаваны.
1988 г.
СЯСТРА ЗАКОННІЦА ў чорных апранахах
Паспавядайся у цішы На гэтых прыступках касцёльных, Анёлам з пеба раскажы Пра горкі лёс сірочай долі. Як пры жьтвых бацькох сваіх Расла бядачкай сіратою.
У казённы дом цябе ад іх Забралі шчэ’ зусім малою. Дзіцячы дом, казённы дом... Няма пяшчоты рук ласкавых, Каб на галовачцы тваёй Любоўна банцікі вязалі.
Усмешак толькі для цябе... Hi даравання, ні спагады... Ніхто увечары ня йдзе Туліць і казачку расказваць, He пацалуе, як баліць, He запытае, што ты хочаш, Што табе заўтра прынясці, Аб чым ты марыш ўдзень і ўночы. Журба і крыўда у вачах...
Чаму, за што, навошта гэта? А бацьку з маткай п’яны чад Успомніць не дае пра дзетак. Расла у смутку і журбе. Сардэчка ціснула адчаем. Жыццё не склалася ў цябе.
Karo вініць сама не зпаеш. Вучыцца не было за што, Няма дзе жыць, няма адзёжы... Навошта гэткае жыццё?
Хай лепш жывою ў дол паложаць. У касцёле боль суцешыў ксёнз, Параіў стаць сястрой закону, Забыцца пра уласны боль I іншым памагаць да скону, Пазбыцца радасцей люцкіх, Ад тлуму свету адцурацца...
Чакае Езус. Пры жыцці
I з ім ты мусіла пабрацца.
Да хворых, бедных ты ідзеш, Малітваю дапамагаеш.
Парвана сэрца на шматкі, Але, даруючы, трывасш.
2016 г.
ТРЫ СУСТРЭЧЫ 3 НІЛАМ ПЛЕВІЧАМ
СУСТРЭЧА ПЕРШАЯ. Няўдалая. 1985 год. Я толысі нрыехала на сталае жыхарства ў Мінск. Захацелася атрымаць прафесійны водгук на свае вершы і, можа, нават, калі пашчэнсціць, нешта і надрукаваць. Знаёмая аспірантка юрфака БДУ дала тэлефон Сяргея Грахоўскага. Грахоўскі прызначыў сустрэчу у Доме Літаратара. Пачытаўшы мае крэмзы, запытаў: “Адкуль вы ведаеце беларускую мову?” Пытанне здалося дзіўным, але я ветліва адказала:”Як адкуль? Гэта ж мая родная мова.” Hi слова болей не кажучы, Грахоўскі павёў мяне ў залю на апошні рад, дзе сядзеў мажны прыгожы мужчына, як мне паказалася з адценнем нуды і пагарды на твары. (Я тады не ведала, што гэта Гілевіч Ніл зорка нумар адзін нашай паэзіі і да таго ж старшыня Саюзу пісьменнікаў.) Грахоўскі падвёў мяне да яго і сціпла сказаў:”Вось паэтка...” Гілевіч абыякава запытаўся:”Як прозвішча?” А я ганарліва адказала:”А навошта вам маё прозвішча, калі вы яшчэ тавар не бачылі?” Пасля чаго Гілевіч рэзка падняўся і выйшаў з залі. А Грахоўскі развёў рукамі:”Ну, што ж вы так? Я, можна сказаць, толькі прыватная аеоба.” Я зразумела, што парушыла нейкі рытуал, сэнс прыватнай асобы стаў ясны многа пазней. Крыўды ў мяне не было, проста стала смешна і, пакуль ішла дадому узніклі радкі пра маё уражанне ад гэтай сустрэчы:
Вы прыгожы мужчына I вочы у Вас блакітныя, А рукі, мабыць, зусім аксамітныя. Мне здаецца, што Вам на Ваіпым Парнасе сумна. I не заўсёды паводзіце Вы разумна.
Чаму з шанавання Бялевіча Вы уцяклі, А мяне за сабою запрасіць не змаглі? А я сядзела і шкадавала,
Што гэткага цуда за спіною не стала.
Назірала за змучаным лёсам Грахоўскім,
Які сціснуўся ў жменю перад важнай асобай такоўскай. На яго я глядзела са стоеным смуткам,
Бо пакрыўджаны быў Сяргей Вашай няўвагаю гэтай мінуткай. 3 нейкай горыччу назваў сябе асобай прыватнай,
А мне сказаў:”Ты са сваёй пісанінай адпраўляйся дахаткі.” Яму б тазік пяшчоты з бульканнем раўчука, А ў мяне цвёрдая, як у мужчыны рука, Я маю на ўвазе у вершах толькі, Вас гэта не датычыцца аніколькі.
Для Вас я была б цікавай жанчынай добрай пароды, Якая вельмі любіць спорт і прыгоды.
Паімчаліся б з Вамі праз лета у восень,
He зважаючы на драбязу, што навокал галосіць. Парастаўлялі б, дзе трэба, коскі і кропкі.
О, якім бы цікавым між всршаў быў бы галоп наш!
Але, што тут зробіш, я крыўды нс маю.
I, можа, усё да лепшага, так сябс суцяшаю.
Яшчэ не вечар, лета буяе, што маю даспее
I іншага час наварожыць,
Але сустрэчу нашую здзейснім мы ці адложым?
1985 г.
СУСТРЭЧА ДРУГАЯ. Праз трыццаць гадоў. Упершыню прачытала “Родныя дзеці” Гілевіча. У захапленні пазваніла яму, растлумачыўшы, як, чаму і за што спадабалася. Запытаўся: ”Хто Вы?” Проста чытачка. Запрасіў у госці. Сабралася ісці з ружай. Але акурат у той дзень яго забралі ў шпіталь.
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ.
Яшчэ жывы...
Яшчэ жывая...
Іду я з класікам сустрэцца.
Зіма сумёты намятае.
У грудзёх няроўна сэрца б’ецца.
Нясу чырвоную я ружу, Каб сваю выказаць пашану. (У будні дзень між зімняй сцюжы He на кладах яго застану, 107
Куды хадзіць без запрашэння
Ужо каму заўгодна можна.) Самім запрошаная ў госці Ступаю з ружай асцярожна.
20.12.2013 г.
СУСТРЭЧА ТРЭЦЯЯ. Потым былі яшчэ пяць цікавых размоваў па тэлефоне. Ветліва і падрабязна тлумачыў мне пытанні аб ужыванні тых ці іншых беларускіх словаў, іх правапісу. Павінна была адбыцца трэцяя сустрэча, але, на вялікі жаль, гэта сталася на паніхідзе ў саборы і на Кальварыйскіх могілках. Узялася чытаць Ніла Сымонавіча Гілевіча, Бо як яшчэ лепей пазнаеш творцу?
Уражанне, пасля чытання чацвёртага тома з 23-х, выданых Нілам Сымонавічам за свой кошт:
He магу перадаць асалоду
Пры чытанні ад Нілавай мовы:
To яна ручаінкай плюскоча У бярозавым гаі вясновым, To павее свяжуткім паветрам, Шматкалёрнасцю і шматгалоссем, Промні сонца праз лісцейкі свецяць, Пракаветнае наша даносяць.
I на кожнае Нілава слова
Ва ўнісон струны сэрца трапечуць.
Дуб вялізны з карэннем глыбокім, Мы пад кронай тваёй толькі дзеці. Далікатнасць, дасціпнасць і гумар, Дух адвечны, сапраўдны народны. Сплаў пачуццяў із мудрасцю думак. Ты магутны, як з’явы прыроды.
04.2016 г.
MEMENTO1
За дротам,
3 калючкамі дротам, Грудок парастае асотам... А, можа, няма Ніякога грудка,
А толькі калючая жухне трава.
А можа быць,
Нават травы там няма, А дзікая тундра, Вятры і зіма.
I месца не мае наймення.
1	спрэс там імхі ды каменнс.
Абое дзяды мае там паляглі.
Даведку за што атрымаць не змаглі Hi мы, ні тыя, якіх пахапалі, Як быццам і не існавалі.
У Сібір і на Поўнач, у ямы , у р°ў
Лілася ракою гарачая кроў.
Ліліся сірочыя слёзы, Як сок веснавы у бярозы. Там косці людзкія цягалі звяры. Там скуру з’ядалі ушчэнт камары. Там рэзалі шчокі ў палосы Пурга, галаднеча, марозы.
1. Помні, памятаіі
За дротам,
За дротам,
За дротам
На Поўначы ўсё патанула.
А модлаў нат неба не чула.
I менела добрых, разумных людзей, I цешыўся вельмі ў Крамлі ліхадзей, Што новую вывеў пароду 3 савецкага назвай народу Рахманых, зайздросных і хцівых, Да працы заўсёды лянівых.
Знішчаўся у лепшых людзей радавод Пад корань на нашых абшарах.
Драбнеў і рахманым рабіўся народ. А хто не такі той на нарах!
Ну што ж, не народзіць сава сакала, А толькі такога, якая сама.
I маем мы тое, што маем. Пад совамі ціха здыхаем.
Што гэта было? He магу зразумець I здзекі. I кроў. 1 фанфарную медзь... У імя чаго і навошта Такія вялікія кошты?
3.05.2012 г.
***
Няма прарока ў сваёй Айчыне.
Няма прарока.
Узніме голас і ўраз загіне.
I ўжо далёка.
I толькі іюііел і дым атрутны, Ды скача нечысць.
Канае продкаў ў нас дух магутны.
Сагнулі плечы.
Зблукалі ў цсмры сляпыя людзі Ў напрамках розных.
Няма такога, які б паклікаў
I вёў праз роспач.
Апанавалі і Усход, і Захад,
1	Поўнач з Поўднем.
Укралі гонар, і сцяг, і назву,
Сябе не ўспомнім,
Што мы таксама былі калісьці
Чагосці варты...
Адных забілі, другіх скруцілі...
Якія жарты...
He чуе модлаў божа ўсявышні.
Такая кара.