Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
Куды ты сабраўся пад вечар ісці? Паснулі ўжо чаплі ў балотным трысці. Птушынага спеву даўно не чутно. Зачынены моцна і хлеў, і гумно.
I гусі, і куры пайшлі пад павець. А ў лесе тупоча сярдзіты мядзьведзь. Ён выспаўся ўзімку. А ў гэтакі час Чакае такіх небаракаў якраз, Што ў пору не хочуць пакласціся спаць, А йдуць супраць ночы чагосьці шукаць. Спакойней, матуля. Я ў лес не пайду, А толькі высока на ropy ўзыйду.
Адтуль, на узвышшы, лацвей цікаваць Як месяц выходзіць да зорак гуляць. Дзе сонца хаваецца нанач ад нас, Як промнік апошні на небе пагас. Цікава, матуля. Я ведаць хачу.
А, можа, як птушка, калі палячу Далёка-далёка, дзе ты пе была Ад нашае рэчкі, палёў і сяла.
От, дзіўгіыя мары цябе аплялі, Капаўся б, як бацька, свой век у раллі, Вырошчваў бы бульбу, пшаніцу, авёс, А восенню поўны засекі натрос, Скацінцы паставіў бы сена стагі, He страшны зімою мароз і снягі. Наквасім капусты, яшчэ агуркоў, Да свята Калядаў заб’ем вяпрукоў. А там незаўбаве і зноўку вясна, Бо круціцца кола пор года без сна. Мы вышнюю волю павінны прыняць
Рупліва на гэтай Зямлі працаваць.
А я і не супраць. Дзянькі хай бягуць. Спакою мне думкі мае не даюць: Як свет збудаваны? А што там далей? Чаму прылятае да нас салавей?
Дзе вырай ягоны? 1 толькі чаму У выраі там не застацца яму? Навошта заўсёды да нас ён ляціць? Што гэтак яму на Радзіме карціць? Так зладжана ў свеце да самых драбяз, Але, як у багне, мой розум завяз. Навошта увогулс розум людзям? Жылі б, як жывёлы, як птушкі, там-сям. Ды, не, вынаходзіць, ваюе свой век, He мае спакою адзін Чалавек.
Чаму неба ў зорах так вабіць яго? Душа і сумленне зраблёны з чаго? Чаму не аднолькавы розум ва ўсіх? Чаму трэба бога аб ласцы прасіць? Мо' трэба самім больш ласкавымі быць? Дзівосы, пытанні канца ім няма. Падумай, матуля, і ўбачыш сама. Ня вельмі я думаць, сыночак, хачу, Свой век весь працую, цярплю і маўчу. А думкі разбураць цярпенне маё I стане нясцерпным такое жыццё. Жаданні і мары вяжу на ланцуг, Бо жыць перашкодзяць, як іх разбуджу. Ды часам у песню яны прашмыгнуць, У ручнік вышываны мой слёзы пральюць Аб долі гаротнай без Волі, без сіл, Адно толькі бога аб ласцы прасі. А ласкі і шчасця на свеце няма.
I, можа, non кажа ў царкве нездарма, Што будзе па смерці для ўсіх добрых pan, А тут на Зямлі не спрабуй, не шукай. Што ёсць то ад Бога і пан, і бізун, I ляснулы ў новую хату пярун, Хваробы дарослым і дзеткам малым Нявінным, харошым, бацькам дарагім. He, лепей пе думаць, мне гэтак лацвей, Бо думкі узрушаць спакой між людзей. Бяз думак жыццё прамільгне, быццам сон. I цяжка адрозніць, дзе ява, дзе ён. Нядобрым сном цяжкія дні праплывуць, А ў снах мары кветкай прыгожай цвітуць. Чаму? 51 к? Адкуль? Ну, навошта табе? Жыві, як жывецца і век праплыве.
51 шчэ малады ты, твой розум кіпіць, Але пройдзе час, як усе будзеш жыць... Вой, матухна-маці, усёткі пайду, У свеце шырокім адказы знайду. Вярнуся дык, добра, а не не гаруй, Бясследна не згіпу, мяне не вартуй. На свет нарадзіўся яго спазнаваць, Праўдзівыя досведы пільна шукаць. 51 скрыпку з сабою сваю забяру, Зайграю і голас пачуеш ў бару, Пачуеш і ў полі, як ветрык дыхпе, Як кветкі буяюць паўсюль па вясне. Пачуеш, як пчолкі улетку гудуць, Камарыкі нешта звіняць і таўкуць, Свіст буры і грому разгневапы рык To скрыпка іграе на струнах душы. Душой беспрытульнай хачу вандраваць, Імкнення майго табе ўжо не стрымаць.
Ну, добра, як всдаеш, ты малады. Мяне ж да зямлі прыціскаюць гады. Паўсюль, дзе ні будзеш, ты ўсё ж памятай I маці, і хату, і родны наш край.
I добраславенне з табою маё.
Ляці, птушка волыза, ды помні гняздо.
Хай матчына слова цябе сцеражэ, У розных варунках жыцця зберажэ. Бацькі застаюцца, а дзеці ляцяць Бяскрайняга свету шляхі спазнаваць.
07.2015 г.
con
Ha выспе між возера замак стаіць. Цікаўнасць мяне падбівае. Карціць Ўзяць човен, вясло і гіраз водную гладзь Да выспы на золаку шлях скіраваць. Наважыўся неяк і човеп узяў, Ды толькі ў туман непраглядны папаў. Праз белую бель навакольнай сцяны Hi бераг, ні выспа вачам не відны. Жахнуўся, не ведаю, што мне рабіць, Уперад ці ўзад патрабуе мне плыць? Злавесныя крыкі уверсе чуваць. Пад вёсламі гадзіны ўюцца-пішчаць. Апуталі. Човен, як ўкопаны стаў. Малюся, каб бог промнік сонца паслаў. Ды раптам гарой узнялася вада. Лячу, як у прорву, а там галава Страшыдлы раззявіла пашчу сваю Глыне і ня ўспомняць, што быў я ў краю. Праглыне страшыдла і час праміне, Ніхто не прыпомніць, ці быў я, ці не. Зрабілася страшна, бо жыць я хачу.
I вось ва ўвесь голас “Ратуйце” крычу. “Ратуйце, — прашусяя ціхенька жыў, Нікому благога ў жыцці не зрабіў, Залішне цікавасці, можа, займеў, А крыўды рабіць анігды не хацеў.” Страпіыдла завыла і булькат пайшоў. Слізнуў міма пашчы маленькі мой чоўн. Абтрэсліся гады і зніклі ў вадзе. Густога туману няма анідзе.
Я ў ложку на лецішчы цёплым ляжу
I проста ва ўпор на карціну гляджу. Там возера, выспа і замак на ёй, Напісаны вельмі мастацкай рукой. Чарот прыбярэжны, лаза, асака Усё пілыіы заўважыў пагляд мастака. Люструе вадзіца аблокі і лес.
1	замак прыцягвае мой інтарэс.
I,	можа, калі мне яшчэ раз заснуць, To здані да замка мяпе правядуць
07.2015 г.
ЛАСІНЫЯ ПРЫГОДЫ
У далёкім нейкім краі, У якім, таго не знаем Лось рагаты, нос гарбаты Пазіраў на лесу шаты: Вось дрыготкія асіны, Хвояў шыхт зялёна-сіні, Там бярозы, дуб адвечны, Хмызнякі, ляшчынаў вецце. На ускрайку ёсць рабіны I чаромхі між крушыны. Дзе ніжэй лаза ля рэчкі, Пападаюцца парэчкі. Мох і сівы, і зялёны, Зёлак проста міліёны Дол сабою усцілаюць I прылегчы зарашаюць. Ўсё расцецвіце ад веку Добра й зверу, й чалавеку. Ды адчуў лось небяспеку.
Носам лось гарбатым водзіць. Чуе нехта з стрэльбай ходзіць. He ўцячэш, хоць ламанешся. Куля трапіць проста ў сэрца. Нельга доўга разважаць, Трэба дзетак ратаваць.
Бо за дрэвам, ля вадзіцы Пасвяць ласянят ласіцы. Чмыхнуў лось так папярэдзіў I паджгаў наўпрост на стрэльбу. Паляўнічага сабакі
На лася ляцяць ў атаку, Гучна брэшуць і пужаюць. Лось імчыццауцякае. Ад ласіц далей адводзіць I Іраз кустоўе на балоце. А за ім сабача зграя (Вой, парве-паразрывае).
Лось імчыць, ламае вецце. Што рабіць і дзе падзецца? Вецер свішча між рагоў. Адчувае, што адвёў Ад маленькіх небяспеку. Пераплыў лясную рэку, Абскакаў вакол балота Бачыць псрад ім вароты 3 всжамі старога замку. Паляўнічы каля брамкі. Змоўклі злосныя сабакі. Нехта ў чорным робіць знакі. Лось спыніўся, разумее Будуць дзіўныя падзеі: Узнімаюцца вароты.
Цмок з’явіўся. 3 яго рота, А,дакладней, проста з пашчы Язык полымя вылазіць.
Слупам з ноздраў дым шугае, Страшыць, смерцю пагражае. Паляўнічы пакланіўся: ‘Таспадар, я тут з’явіўся Далажыць ў чарговы раз, Што пакорны край. У нас Сілы злоснае хапас
1 табе не пагражае Непакора. Вось высновы: Мы пазбавілі іх мовы Тых людзей, што тут жылі Вольна цэлыя вякі. Непакорных у крыві Іх уласнай патапілі.
1 іамяць, думкі ачмурылі Тым, хто засталіся жыць. Будуць верна нам служыць. Мы у велькай зараз сіле. Хто супроць той у магіле Без размоваў апынецца. Усё па плану. Так, здаецца. Плачку іхнюю замкнулі. Хай скуголіць. He пачуюць. Ды ужо не хочуць чуць. Куды скажам туды йдуць. Ад калыскі да магілы Крочаць з музыкай нам мілай. Песні нашыя спяваюць, Нашай мовай размаўляюць, У школах нашых навучаюць Зноў народжаных дзяцей. Як патрэбна нам ідзе. Мудра мы кіруем імі, Лічаць нас даўно сваімі Уладарамі і братамі.
Што ні скажам то за намі Ў адзін голас паўтараюць, Думак, нат, сваіх пе маюць. Цмок зароў і пыхнуў дымам: “Добра служыш! Малайчына!
Атрымаеш ўзнагароду. 3 гэтае табе нагоды Плачку паглядзець дазволю. Плача, стогне япа ўволю.
Льюцца рэкі слёз празрыстых, Цэла возера ўжо маю.
У ім гатэль для марскіх гадаў, Ш то здалёку прыязжаюць Выказаць сваю пашану
I надзею, што на свеце Панаваць адзін я стану.
У рацэ са слёзаў чыстых Бруд з лускі сваёй змываю. Луска свеціць, серабрыцца, Мая сіла прыбывае.
Дай хартам тых слёз напіцца = Злосць сабача разгарыцца, Будуць бегаць і шукаць, Як няўгодных нам парваць.
У такіх варунках доўга, Вечна будсм панаваць.
Ллачку знішчыць ёсьць прычына. Толькі гэта немагчыма.
Неўміручая яна душа гэтага народа. Растаптаць яе не шкода.
Хоць і б’ецца у адчаі, Маёй сілы не хапае. Вось і схована ў глушы Разапнута на крыжы. Плач і енк яе жалобны Людзям гэтым чуць не можна. Бо пачуюць ў азін голас
Разам з ёю загалосяць, Узбунтуюцца, паўстануць... I прымусу майго ў міг адзін не стане. Вежаў, сцен не застанецца... Плачка раптам засмяецца Паразвейваюцца чары Дымам я сплыву ў абшары. Знікну, мушу растварыцца. Толькі гэта таямніца! (Плачку моцна тут вартуюць. He убачаць, не пачуюць Людзі, страцілыя памяць, Яе гораснага плача Аб часінах, што мінулі, Калі лес і долы чулі Пераможных песняў гукі, Як мячы ўзнімалі рукі Ворагаў пагнаць гэроі. Запляла усё сувоем Часу сівага нягода, Лепшых знішчылі з народа. Пазасталіся сугнеі, П Іто пад позіркамі млеюць Дзікіх прыхадняў здалёку I надзейна служаць цмоку. Зрэдку дзе-нідзе у краі Родну песню заспяваюць, На сваёй паразмаўляюць Роднай мове, баючыся Служак цмокавых увішных.)
Пашчу шчэрыць цмок. Вартуе. Плачкі голас хто пачуе? Паляўнічы з хартоў зграяй Люта носіцца па краі.
Дзе галовы паўзнімаюць Папарвуць-паразрываюць. Ды пайшлі ў народзе чуткі, Што народжаны магутны Духу моцнага хлапчына, Падрасце і ўсіх уздыме. У буры гневу цмок загіне. Да народу хлопец мовіць Запаведных продкаў словы, Аб’яднае і адновіць Дух у людзях раз’яднаных. У шчыльны рад яны пастануць, Край свой родны адбудуюць. Чуткі йдуць. I людзі чуюць.
Лось рагаты, нос гарбаты Зноў вяртаецца пад шаты Лссу роднага хваін Да ласіц і да малых Яшчэ кволых ласянятак. (Змог, аднак, уратаваць іх! След свой блытаў, уцякаў, Ды жыццём рызыкаваў!) Разважаць ён доўга будзе, Як давесці ў краі людзям I пра цмока, і пра зграю, I пра замак, дзе трымаюць У цямніцы душу-плачку. Я к ім шлях той абазначыць?
Дзе шукаць таго хлапчыну, Што павінны цмока зкінуць, Плачку выпусціць на волю, Каб не плакала і долю Люд займеў і край тутэйшы? Каб у гонары быў лепшы, Гаспадарлівы, руплівы, Каб ізноў быў край шчаслівы. Доўга прыйдзецца чакаць. Час ідзе. Ды як нам знаць?
Лось рагаты уздыхае, Усім сэрцам спачувае У адабраным краі людзям, У якіх забралі душу, Душу-плачку неўміручу. Куды тым людзям падзецца? Hi схавацца, ані збегчы, Hi дзяцей уратаваць. Трэба шлях ім паказаць!!! У гушчар, дзе цмок і зграя У зняволеньні трымаюць Плачку-душу патаемна. Кожны ведаў каб напэўна! Бо як вызваліцца плачка, Зажывуць яны іначай. Цмок загіне разам з зграяй I вясёлка заіграе