Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
Гані яе, гультайку, з дому, Цягій за шкірку, за каршэнь, Праз бездарожжа, бураломы.
I ў ноч, і ў дзень. I ўноч, і ў дзень.
He дазваляй ёй спаць ў пасцелі Пры свеце рапішняй зары.
Трымай гультайку ў чорным целе, Усе прысмакі адбяры.
Хапай мацней яе за плечы, Вучы і мучай да цямна, Каб жыць з табой па чалавечы Прызвычаілася яна.
Табе служанка й каралева, Якую трэба берагчы.
Няхай працуе без сумневаў
3 табой ад ранку да начы.
МІХАІЛ ЛЕРМАНТАЎ( 1814-1841 гг) Расія
Сам-адзін выходжу на дарогу.
Шлях крамністы уначы блішчыць.
Дасылае пусташ скаргі богу.
Зорка з зоркай можа гаварыць.
Урачыстасцю спавіта неба.
Сьпіць зямля, святло ад зор мігціць. Што ж так цяжка? Можа гэтак трэба? IUто чакаю? Што ў душы баліць?
He чакаю ад жыцця нічога, He хачу мінулае вярнуць.
Я б хацеў, скарыўшыся прад богам, Мець спакой, забыцца і заснуць.
Ды ня тым халодным сном магілы Адпачыць навек хацеў бы я, Каб ў грудзёх жыцця кіпелі сілы 1 цяжкою не была зямля.
Нада мной, каб вечна быў зялёны Дуб магутны сярод іншых дрэў. Каб гучаў мне голас улюблёныМілы сэрцу ціхі родны спеў.
1831 г.
2014 г. 200 гадоў ад нараджэння М. Ю. Лермантава
* * *
Жыцця хачу! I прагну смутку На ліха для шчаслівых мар. Яны распесцілі мой розум, Разгладзілі занадта твар.
Пара, пара люцкім насмешкам Спакою разагнаць туман.
Што без пакут жыццё паэта?
I што без буры акіян?
Ён мусіць зведаць кошт пакутаў, Знямогу, бы ў палёх арэ.
Бо гукаў, ад нябёс пачутых, Паэт задарма не бярэ.
16.06.2016 г.
МАЛГГВА
He вінаваць мяне, магутны, 1 не карай мяне, малю, Што голас твой мне ледзьве чутны, Што жарсьць і тлен зямлі люблю, Што ў цемры розум мой блукае Далёка вельмі ад цябе I што натхненне апякае, Кляхоча лавай, ў грудзі б’е.
Што дзікіх хваляванняў хмары Туманяць позірк ў ясны дзень, Што ў грэшных песнях, грэшных марах Звяртаюся не да цябе.
Але, як гюлымя пагасне Вагню, што спальвае ушчэнт, Як стане замест сэрца камень, Галодны зпіке бляск вачэй, Калі ад прагі пяяць песні Адмовіцца душа мая, На цесным шляху ўратавання Скіруюся к табе і я.
06.2016 г.
10 ЛІПЕНЯ 1830 года
Ізноў вы з гонарам паўсталі За Волю льецца ваша кроў. Пад вашай шабляю спадае Шмат самаўланіцтва сыноў. Сцяг ўецца вольнасці крывавы, Да перамогі рвецца зноў. Быў гэты сцяг любімы славай. Сувораў яму вораг зноў.
06.2016 г.
ЖАБРАК
Каля сцяны святой царквы Жабрак прасіў ахвяравання. Бядак худы і ледзь жывы, Пакутай змучаны дазвання. Кавалак хлеба ён прасіў 3 пакораю, амаль без гуку. Ды нехта камень палажыў 51 му ў працягнутую руку. Твайго кахання я маліў Са слёзьмі горкімі, з журбою. Пачуццям лепшым так маім Афяравала ты маною.
06.2016 г.
МАРЫНА ЦВЯТА EBA (1862-1941 Расія)
Яшчэ учора мілаваў,
А сёння ў бок глядзіць без сораму.
Да птушак ранніх абдымаў, Ды жаваронак стаўся воранам.
Дурніца я, разумнік ты.
Жывы, а я збуцвелай крыгаю.
О, плач жанок ва ўсе часы: Каханы, чым цябе пакрыўдзіла?
Учора у нагах ляжаў,
Раўняў з кітайскаю дзяржаваю.
Абедзьвс ручанькі разняў Жыццё ляціць капейкай ржаваю.
Снлываюць мілых караблі, Іх на зваротны шлях не выведзс.
I стогн стаіць па ўсёй зямлі:
Каханы, чым цябе я скрыўдзіла?
I кроў, і слёзы ёй вада.
Ў крыві. Ў слязах яна памылася.
Зляцела коршунам бяда -
He прычакаць ніякай літасці.
Забойцай дзетак пад судом
Стаю, а ты нявінным голубам.
I ў пекле я крычацьму зноў:
Чым скрыўдзіла цябе, каханы мой?
Хачу я ложак запытаць:
За што бяду цярплю нясцерпную? Адцалаваў? Закатаваць!
He, лепей, хай з другімі цешыцца.
Жыць прывучуў мяне ў агні, Ды сам у лес здзічэлы выкінуў. Вось што ты, мілы, мне зрабіў. Чым я цябе, кахапы скрыўдзіла?
Ўсё ведаю не супярэч.
Са зрокам ясным не любоўніца. Каханню надыйшоў канец I падступае Смерць-садоўніца.
На дрэве яблык не вартуй.
Само спадзе, як яно выспее. Прашу за ўсё ты мне даруй, Каханы, чым цябе пакрыўдзіла.
ГАННА АХМАТАВА (Расія)
ШЭРАВОКІ КАРОЛЬ
Будзь пахвалёны, бязвыхадны боль. Учора памёр шэравокі кароль.
Вечар асенпі пунсовым заззяў.
Муж, як вярнуўся, спакойна сказаў: “Там з палявання яго прыняслі. Цела ля дуба старога знайшлі.
Шкода яго каралсву цяпер.
За адну ноч пасівела, павер.” Люльку сваю на каміне знайшоў, Потым на працу начную найшоў. Сваю дачушку вазьму разбуджу. У шэрыя вочкі яс пагляджу.
А за вакном уздыхае зямля: Больш не пабачыш свайго караля.
***
Адны ў ласкавыя глядзяцца вочы. Другія п’юць, гульня спатоляй ім. 51 ў перамовах паміж цёмнай ночы 3 сумленнем неўтаймованым маім..
Кажу яму: “Твае я нараканні Нясу шмат год і гнуся ад ярма.” Ды час ў яго не мае існавання, 5Ік і прасторы паміж зор няма.
Ізноў ахутаў чорны душны вечар Злавесны парк, няспешны бег каней 1 гюўны шчасця з весялосцю вецер, Што з неба круч павеяў на мяне.
А нада мной суворы і двухрогі З’явіўся сведка. О, туды, туды...
Па старажытнай ледзяной дарозе, Дзе лебедзі між мёртвае вады.
МУЗА
Калі ўначы яс прыход чакаю, Жыццё як-бы вісіць на валаску. У забыцці я госцю сустракаю, Што дудачку дае ў маю руку. Вось увайшла. Заслоны паўзнімала. Уважліва зірнула. Дае знак. Пытаюся: “Ты Данту дыктавала Старонкі пскла?” I адкажа: “Так.”
***
Пачуццяў шчырасць, свежасць словаў нам Губляць так, як акторам голас і дакладнасць, Жанчынам маладосць і іх прывабнасць, Як пільнасць зроку страчваць мастакам.
He спакушайся тодькі для сябе
Схаваць дарунак шчодры ад нябёсаў.
Ты падзяліцца мусіш, воляй лёсу, Растраціць тое, што далі табе.
А ў намаганнях даць святло сляпым, Спазнаеш у нялёгкі час сумненняў Ад вучняў і зларадства, і глумленне, I абыякавасць натоўпу разам з тым.
***
Гучала музыка здалёк
Для сэрца горам невыносным. На блюдзе морам пахлі востра Кружэлкі вустрыц і міног.
-	Павер, я лепшы твой сябрук, Павольна скінуў парушынку.
Як не падобны да абдымкаў Пяшчотны дотык гэтых рук.
СЯРГЕЙ ЯСЕШН (Расія 1895-1925)
Хай жыццё адна мана з журбою, Ды чаруе нас яно сабой, Бо наім прарочаю рукою Тойма лёс выводзіць напіс свой.
Я заўжды, калі заплюшчу вочы, To кажу, ледзь сэрца закрані: Усё мана, алс, калі захочаш, To заз’зяе праўда у агні.
Добра мне ў чаромхавай завеі ГІра жыццё, як сцежку узгадаць.
Хай каханак лёгкіх всцер звсе, Хай сябры, што здрадзяць адляцяць.
Хай мяне пяшчоты цешаць словы. Брытвай рэжа злосны хай язык.
Я жыву да усяго гатовы, Да ўсяго бязлітасна прывык.
Глянь нарою на сівос неба, Глянь на ветах і скажы сабе:
-	Спакайнсй, смяротны, мо’ ня трэба 1 Іраўды той, што спапяліць цябе.
Холадна душы у гэтай высі, Толькі зоры ціха мільгацяць. Тыя, што любіў, даўно зракліся. Кім я жыў, мяне не хочуць знаць.
Алс, хай, прыгнечаны, ганімы Святло сонца буду услаўляць. На зямлі мне блізкай і любімай. За жыццё каб “дзякую” казаць.
***
He шкадую, не заву. Ня плачу.
Усё развеецца, як з белых яблынь дым. Золата звядання я растрачу 1 ня буду болей маладым.
Ты не будзеш болей гучна біцца Сэрца, куды холад ўсунуў нож.
Гай бярозавы мне не прысніцца, He завабіць бегаць басанож.
Дух вандроўны, ты вайшоў у межы, He варушыш полымя ў грудзях.
Дзе ты, дзе, мая былая свежасць
I ў вачах паводка пачуцця?
Я скупы зрабіўся у жаданнях.
О, жыццё! Прывідам у агні
Ты прайшло, як быццам бы я раннем На ружовым праскакаў кані.
Усе мы, усе калісь сатлеем.
Медзь між лісцяў клёнавых відаць.
1 вітаю ў сонечным святле я, Што прыйшло квітнець і паміраць
24.10.2014 г.
* * *
Адгаманіла восень залатая
Бярозавым вясёлым языком.
I журавы журботна пралятаюць, На ростанях махаючы крылом.
Што сумаваць? 3 нас кожны падарожнь Падыйдзе, зойдзе і пакіне дом.
Пра адыйшолых трызніцца трывожна Каноплям разам з месяца ражком.
Стаю самотны на раўніне голай.
У далячынь адносіць журавоў.
Пра маладосць я іюўны дум вясёлых, Гадоў нс шкода шпаркіх мінакоў.
Я не шкадую страчаныя мары, Усяго, што буйна здолела квітнець. Гарыць вагонь рабінавы пажарам Ды тым вагнём нікога не сагрэць.
He абгарэць ў тым полымі рабіне.
1	нс прапасці зжоўклае травс. Як ціха дрэва сваё лісце зкіне, Так сумна словы ападуць мае.
1, калі час вятрамі пазмятае, Зграбе ўсе іх у непатрэбны ком, Скажы тады, што восень залатая Адгаманіла мілым языком.
A. C. ПУШКІН ( Расія 1799-1837)
* * *
Pyxy няма, -
мудрэц
прамовіў барадаты.
Змаўчаў другі
і проста стаў хадзіць.
ГІярэчання мацней не уявіць.
Адказ ухвалены, дасціпнасціо працяты.
Але выпадак той тым цікавей,
Што прыклад іншы нам да памяці прыводзіць: 3 дня ў дзень па небе кругам сопца ходзіць, Але ж правы упарты Галілей!
* * *
Як жыццё надзеям маніць,
He гнявіся, не сумуй.
У няшчасці не бядуй.
Ведай, добры час настане.
Сэрца будучым жыве.
Хай сучаснае паныла.
Усё мінуе і сплыве.
Што мінуе стане міла.
* * *
Пагроза гібелі заўжды
У смяротным сэрцы, на мяжы
Хавае, тоіць асалоды
Нетлумачальнае прыроды.
Мо’ несмяротнасці залог?
Шчаслівы будзе, хто імгненняў Тых перажыць і зведаць змог.
* * *
Мне від мілей апошніх кветак За пышных псршынцаў палетак.
Яны паныласць, змарнаванне Сабою ажыўляюць ў нас.
Бывае развітання час Жывсй салодкага спаткання.
Мой шлях панылы. Толькі працу з горам Рыхтуюць хвалі будучыні мора.
Але, спадарства, не хачу ўміраць, Хачу ў пакутах жыць і разважаць.
I ведаю сустрэну асалоды IІаміж нагодаў гора і турботы. Надзеямі напоўніцу уп’юся, Над вымыслам слязою абалыося.
1	на заход, магчыма, мой самотны Каханне усміхнецца мне журботна.
У воз адзін запрэгчы нельга Каня і трапяткую лань.
АБУ АЛІ ІБН СІНА (АВІЦЭННА) (980 г. БУХАРА, дз. Саманідаў)
РУБАІ
* * *
Дрэнна, калі ты пра справы свае пашкадуеш, Раней, чым дпі у самоце ад свету змарнуеш. Сёння рабі тую справу і тое, па што сілу маеш.
Заўтра, магчыма, ты болей ужо і не ўстанеш.
* * *
Душа, ты звязана з жаданнем палкім, Спяшайся, бо кароткі міг валодае ўсім цалкам.
Кахання не купляй, не патрабуй чыны з багаццем, Шануй, што маеш, каб не зблізіцца з няшчасцем.
* * *
Вандроўнік, сонца, ты усім вядомы, 3 вандровак вестку мне нясі дадому. Каго ты бачыла ў садах кахання рана, Чый твар засмучаны, а ў сэрцы боль схаваны?
Я4
Мы далучыліся да бога, калі пайшлі прамой дарогай. А зараз добрага з благім ў сабе карэіше нішчым мы.
А калі бог праўдзіва будзе судзіць усіх нас прыканцы Благое параўнае з добрым, узважыць добрае з благім.