Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
I g* * *
Журботна тут на спаленай зямлі...
Як будды, нерухомыя дэхкане.
Кляхоча плоў, вада ў гліняпым жбане I бледны хлеб, што рэзаць пачалі. Ўскіпела брага у ружовым шкле. Калоціцца ў грудзях няроўна сэрца. Праз пыл інакшым мне заход здаецца. I зоркі ў яшмавай мігцяць імгле. Сусветны дах адсюль дастаць рукой, Памір, аброслы хмараў барадой. Калькутта ўнізе, нада мной Ташкент. Азійскі месяц паглядае хмура.
Душа апалавым паветрам ад легэнд Тут на радзіме поўніцца Цімура.
Ў складаным руху нашае Зямлі У святле народжаны зямныя дні. Шумяць, гудуць яны, як авадні. А ночы паміж зорак праляглі. Імчаць гады сляпыя ў параноі. Народы валасатыя прайшлі. Ізноў плывуць крывыя караблі. Сучаснае праходзіць, як былое. Навалены стагоддзі, як памёт, За пышнымі клубамі у планэты. Ды птушкі-песні ў ім знаходзяць мёд 3 халодным задаволеннем пры гэтым. He разумее птушак хай ніхто.
Зямны ў тых песнях час зрабіў гняздо.
20* * *
ВАЛЬТЭР
Быў брыдкі для цябе жалезны Праметэй. Ты называў пачвараю Эсхіла.
Тваёй душы зямной была няміла Пра бога ў небе выдумка людзей. I, лаўрамі убраны, чарадзей, Ты ў пышнай ложы усміхаўся хіла, Калі з натоўпам плошча папрасіла Публічнай ласкі для тваіх касцей. To не трагедыя глухіх гадоў.
У фрывольны час дуэляў, парыкоў, Увесь працяты думак навізной, Умеў смяяцца, гонарам сагрэты, Як над тваёю срэбнай сівізной Ад караля глуміліся кляўрэты.
3 халоднаю душой ў плашчы крылатым Блукаю па чужым мне гарадам.
Збіраю ў строфы я усмешкі дам I трапятаннс плеч ў шыцці багатым. Але я волі дзікай не прадам.
Вітаннс і хібаркам і палацам. Якая б Ева пышна ні цвіла там, He я яе паслушлівы Адам.
Павеўная камэна, ты мне рада. Ты кожны міг мяняешся і здрада Тваёй мне вечнай вернасці мілсй.
J Іаэт і вецер ім пяма законаў. Трапеча плашч пры месяца свя тле. Спявае звер ў крылах яго суконных.
22* * *
Зямную мову звыклую сваю Я радасным вар'яцтвам узвялічу. У чорную прастору я паклічу, Лірызм у словы музыкай заўю. Вятры эпох ляцяць са мной на бітву. 1 Іраб’е ім крылы мой імклівы лёт. Я выпраменены агністы лёд
У рэбры, паміж тым, глынацьму хціва. Магутны ў целе з’явіцца матор.
I распачне мой дух сягаць да зор.
У жылах пацячэ другая кроў.
1	вобразамі памяць расквітнее. Рассыпаную думку між вякоў Спарадкую у эпас моцнай дзеяй.
ЭЗ* * *
Яны заўжды страшыліся расплаты I не шчадрыліся ніколі на дары Для нашай браціі любой пары Ад нас да бардаў, апранутых ў латы. I дон-жуанскі спісак даўгаваты Дастаўся Пушкіну, што ні кажы, He за лірычны склад яго душы, А за вачэй дый рук арапскія абхваты. Мы ціхамірныя паміж вякоў, У нашых жылах час не пабароў Разбэшчаных цароў усходніх сокі. Спявае гучна певень сярод почы. Гарыць агонь да холаду высокі. Паходню Эраса тушыць не хочам.
74* * *
Сцюдзёных зор сухія араматьт Дзьме вецер аравійскі праз Іран. Ты дыктаваў і Сутры, і Каран, I мудрага, калі хацеў, рабіў вар’ятам. Над намі вые Сірыюс касматы Твой, ў дыямэнтах ранаў, верны хорт. Пякельны жах укрыжаваў прастор. Паэта дух сумненнямі працяты. Мароз твой ведаю пусты і люты. Пяе спявак, у ланцугі закуты, Тваіх вачэй пагляд неулавімы.
О, дай мне мудрасць ясную змяі! Азмрочаныя, вострым снегам вымый Скрываўленыя словы на Зямлі.
3 танюткай перакладзінкі адной Той клеткі цеснай, сэрца дзе нудзіцца, Ты зроблена і нс магу забыцца Цябе, о, носьбітка ўсёй слодычы зямной. Цябе ў начную спёку я ствараў, Як знічкі сінія уніз ляцелі.
I праз твае павекі, што трымцелі, Я бездань неба сэрцам адчуваў. Душа, спазналая твайго гіалону долю, Сама не хоча болей быць на волі, Імкнецца да цябе, трымціць жывей, Калі на вішні пры высокай поўмі Самотны заціхае салавей.
А ты, каханая, мяне ці ўспомніш?
26* * *
Я красамоўства слухаю вады, А берагі заўжды маўчаць панура. Уцёсаў скамянелая скульптура Глядзіць на нас змярцвсла праз гады. [ пышна вянуць дзесьці гарады.
1 стрэлы рассыпаюцца Ассура.
А Рым грыміць, як лютня трубадура, [ пыл ляціць з каменнай барады. Шалёны час. Эфір гарача-дымны. Сусвст ў тумане, але веру ў прымхі, Што некалі і нас вятры ўзнясуць Твае навсрх за воблакі нячутна.
I камні салаўямі запяюць, Як панна, што і слабасцю магутна.
На самым дне , у змроку , увесь час Калышуцца халодныя глыбіні. 3 лагоднасцю варкуе галубінай Й сьвіціцца ціха рыба Стаміяс. Над ёй стыхіяў не змаўкае шум. Сусветныя там круцяцца турбіньт. Яна губляе бледныя рубіны У непраглядную без межаў цемнату. Спявак непераўзыйдзены, такі ты, Як неба жах убачыш праз блакіты, Пачуеш зорны покліч у імгле. Суровы і ў лагодзе грозны погляд. Змяшаўся з цішынёю зык на дне. У вечнасці прамозг жывы радок твой.
28* * *
Спакою мудрасць я даўно спасціг, Спазнаў вялікае і простае злічыў. Сваім нязгасным промнем апаліў Мне вочы ярасны Архістраціг. Даўно я сыты пылам кніг старых, Сляпы, як Арыёста. Анджэліка Мая не мае бляску маялікі, Ня б’ецца радаспа між рук маіх. Мой кабінет старых вякоў кладоўка. He раз, скучаўшы, досыць паслядоўна Парвануюю хламіду надзяваў I апяваў законы Хамурабі.
Ў руцэ маёй быў бронзавы кімвал, Які глушыў рабоў выццё і нараканні.
Пярнаты вецер сатварыў Эўропу 3 ільвіцы кіпцямі, з кароўей галавой , Напоўніў жылы ёй чырвонаю крывёй, Даў душу і арліных крылаў моцу.
I акіян бязмежны адступіў
На Захад і на I Іоўнач і суворай
Ён, гіад рухомай ветрамі прасторай, Агонь падземны вечны затаіў.
I выспы разлягліся ў круг, як дзеці Мацсрыка на ледзяной планэце Каля сасцоў надутых і ружовых. Цвярдзсй на прыбярэжжы сталі скалы. I, зоркі цэдзячы, край неба стаў пунсовы. Быком стаў Зеўс-громакідальнік небывалым.
2Q* * *
Зямным агнём без полымя гарым мы, Квітнеем без пялёсткаў між вякоў, Без крылляў узлятаем зноў і зноў
I наракаем мы непрымірыма.
Табліцы медных зор, вялікі Рым Праносяць вечары ў ліловым свеце. Рыззё тэорый словы праўды дзесьці Навостраным лязом прарэзваюць сваім. Зямля плыве і стыне бслы кіпень.
Мнс мяса згінулых імёнаў сніцца.
Тры тысячы гадоў... Гадзінаў міліёны... Актавіяп, правінцыя Егіпет.
Разбойным рымскім вэнзалем кляймлёны Над Афрыкаю прамянелы скіпэтр.
Былі гіганты. Волаты жылі.
Паблісквалі у адзіноце вочы.
I камень гнуўся, як лаза, уночы...
А чалавек і звер адпо былі.
Далей злагодзіў свет свае шляхі.
ГІалалі вогнішчы і фарбы ўсюль буялі.
Паміж чумы ў Італіі кахалі.
I слёзы Рафаэлявы цвілі.
I яблыка звалілася Ньютона
Хоць Галілей стаяў безабаронна, Паверылі акругласці Зямлі.
Запенілася малако пустых матэрый.
Гусцей мазгі ў людзей, ўрадлівей іх палі, Бо ў сваім сэрцы прыглушылі звера.
32* * *
Па вашай пышнасці сумуе сэрца, Гасцінныя гэтэры, у той час, Калі свяціла пакідае нас
I ў храме цемнаты мы ўсе адзінаверцы. О, смех жаночы, за ядвабнай дзьверцай Ты акрапіў мяне ў каторы раз.
Табе Сакрат аддаў сваю ўсю мудрасць. Красс Бяз ліку соцень золата сэстэрцый.
1	ты, празрыстая, як Ніла цьма,
Гэтэра імпэратараў, сама, Што галаву нямую Пталамэя На плоскім блюдзе Цэзару нясла. Стаю перад табою і нямею 3 журбы каронаю вакол ілба
Святло з імглой раскіданы паўсюль.
Бягуць яны па эліпсам арбітаў.
Пагляд мой іхняй цемнатой набіты, 1х абуджаю песняй ніадкуль.
Шум урачысты чую стройных ксдраў.
Найстаражытнейшы Сусвет шуміць.
1	I Ііфагор ад пірамід ляціць.
I завітаў Платон з-пад актаэдра.
To вецер часу. Гэта свішча ён.
Марозамі нізрынутых карон
Бліснулі дзёрзка розуму крышталі Зямля зноў плоская. Забраныя ў палон, Рабы пакорныя пад бізуны папалі.
I ў гробе залатым Тутанхамон.
24* * *
Ізноў магу я адчуваць радок.
Змяі мароз працяў мае калені.
Палонны я ізноў. Няма сумненняў, ІІятлю сцюдзёную не рассячэ клінок.
Я да вясёлкі працягпу руку.
Планэтаў шум пачую пажаданы.
Млып круціць свой Сусвет неўтаймаваны, Журбу і смутак мсле на муку.
Ад зорак тлен ляціць неутрыманы.
Ў сваім начным трызненні палымяным
Я да салодкага даткнуся дна.
Зноў усплыву пад горасную млечнасць, Дзе ў кожным атаме паўторыцца яна Прастора без мяжы і рух праз вечнасць.
Пярловых мараў жорсткія абманы I выпарэнні таямнічай млосці.
Заходаў рудых палкія мілосці.
Пажары ад бунтуючай нірваны...
Зор не трываюць залатыя косці: Народзяцца пагаснуць, а затым Ўсё той жа вымысел туманна-залаты: Шчаслівых духаў каравапы ў госці. Стараюцца паэты дзень і ноч. Хварэюць на ружовенькі радок. Я такі самы паміж іх працую.
Арбітаў расшыраю абручы.
Маёю жоўтай чалавечай скурай, У задуменні вечнасць шалясціць.
36* * *
He змог цябе ў жалобы раму ўставіць, Халодны бляск усмешкі васкавы. Яшчэ агонь твой у ва мне жывы.
У ім свеціць аплываючая памяць. Журбу сваю хачу пераупарціць. Няма праросткаў цераз тлен травы. Боль не дае на забыццё правы.
У нас зіма. Снягі звіваюць ніць. Смерць дапаможа памяць пагасіць. Ня вельмі проста ў холад далей жыць. Па смерці профіль стане быццам з воску. Што расцвіце, то адквітнее зноў. Здаецца сэрца лёпсім мне і плоскім. Шчаслівы той, хто шчасця не знайшоў.
* *
Я вырвуся з тваёй магільнай гліны Зямлі лянота, што цяжэй свінца. 3 цярпеннем, мо’, вясёлым мудраца Шкілет я верша вывучу арліны. Чытаючы пра подзьвіг Катыліны, Непараўнальсць прыклада прызнаю. I, можа, я таксама прачытаю Усе да апошняй Дантавы тэрцыны. Але, ляцеўшы ў сінюю імглу, 3 Вяргіліям размову перарву. Калі пабачу на стале я Будду, У цішыню зямлі пайду о. божа мой Без разважанняў, проста слухаць буду Звон гаманкі нябёс начной парой.
33* * *
У тваім нямым краі зачараваным Наўцоў няголеных паўстаў мяцсж. Вар’яцкі рухаецца іх картэж
У каменнай беспаветранай нірване. Сайдзі ў даліну, статак твой усцеш. Скажы, няма такога, што не звяне. Усё напярод назначана багамі. Смерць і жыццё паўсюль аднос спрэс. Там, дзе ядваб стракаты псрлавіцаў, Дзе Брахмапутра іюўная імчыцца, Пялёсткі лотасаў ссыпаюцца з рукі. Прыгожыя жанкі там сохнуць рана, А ў нерухомай глыбіні ракі Рэй зорак топіцца у цемнаце абранай.
Быў голас мне між буры праз палі: Катуй люцкія беды да знямогі.
А гонар і здабычу перамогі Ты тленнем і журбою апалі. Дай птушкам песні мудрыя, як Ведды. У зрэнках звера патушы вуглі.
Разумнага гаспадара Зямлі Вучы пра добрае заўсёды ведаць. I я прыйшоў завоблачны прарок: Былі сляпымі, маючыя зрок, У пух апранутыя, замест вушэй, раты Усе да аднаго паразяўлялі.
Іх чарапы ў аплеччы пустаты Гніючыя планэты уяўлялі.