Хай скрыпачка грае
Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
’’Маўчы, маўчы, сказаў ён строга, Акрамя бога, няма бога.
Ён сілу ў тайну закаваў...”
Сказаў, крануўся ятаганам Ілба пад шоўкавым цюрбанам, Зірнуў ў спякотны Атмэйдан Лянівым позіркам драпежным I ціха сінія павекі
Зпоў апусціў на ятаган.
* * *
Успомні тых, хто пакінулі сваю Радзіму
Дзеля страху смерці (KAPA11)
Іх усіх Пан Бог знішчыў за здраду няшчаснай Радзіме.
Ён касцямі з іх целаў засеяў палі.
Уваскрасіў іх прарок, бо у Бога жыцця папрасіў ім.
Ды Зямля не даруе ім здраду Зямлі.
Існуе дзьве легэнды між легэндаў Усхода.
Mae літасць адна: уваскрэслыя ў бітве ляглі. Жорсткасць ёсьць у другой, бо па словам прарока, Ўваскрашоныя ў дзікай пустыні жылі.
I ў той дзень, калі з мёртвых яны паўставалі, Іх адзенне зчарнела, як тлен у грабах.
I да смерці яны твары долу згіналі,
Каб схаваць сваю ганьбу і брыдкі свой страх.
1905 г.
ДАЛША ІАСАФАТА
Пакутнікам ва ўцеху смерць даецца.
У чужых краёх, між ворагаў былі вы. Ну, вось вам адпачынак — мір ў алівах. Хай бслы пыл вандровак абтрасецца.
Паўднёвым сонцам спалсныя горы. ' Вятры Кедрона русла засушылі.
Вы ў тлен бацькоў кавенькі палажылі.
Радзіма прыняла ў свае прасторы.
Там спяць цары, прарокі і левіты. Вякоў мінулых храмы славу сняць. Тых, хто ў чужыпе не былі забіты, Бог літасцівы будзе апякаць.
Камеішыя па жорсткіх склонах пліты, Як Кнігі БІБЛІІ разгорнутай стаяць.
20.08.1908 г.
ВЕЧАР
Пра шчасце наша толькі ўспамінаем. Яно ж паўсюль. Магчымы, што яно Асенні сад вось гэты за хлявамі, Паветра чыстае, што льецца праз вакно.
Ў бяздонным небе ціха праплывае Узор з аблокаў. Ветразем здаецца. Сачу за ім. Мы вельмі мала знаем. А шчасце тым, хто ведае даецца.
Вакно адчынена. Вось ціўкнула і села На падваконне птушка. I ад кніг Свой позірк стомлены я адваджу на міг. Дзень вечарэе. Неба апусцела.
Гудзенне малатарні на гумне. Шчаслівы бачу, чую. Усё ва мне.
14.08.1909 г.
CJIOBA
Маўчаць грабніцы, муміі і косці, Ды толькі СЛОВУ вечна не ўміраць. Праз цемру дзён супроць маны і злосці Пісьмёны старажытныя гучаць.
[ іншага багацця мы не маем.
Давайце ж, берагчы і шанаваць.
Па меры сіл сваіх, ў дні гора і адчаю Дар неўміручы МОВЫ ратаваць.
7.01.1915 г.
Б. Л. ПАСТЭРНАК (1980-1960 гг. Расея)
* * *
Дастаць чарніла, ды заплакаць, Рыдма пра люты напісаць, Пакуль праталін гразь і слякаць Вясною чорнаю гараць.
Рамізніка хутчэй паклікаць.
Праз цэркваў звон, праз клёк калёс З’явіцца, дзе вясновы лівепь Гучней чарніла, гучней слёз.
Дзе, як абвугленых ігрушаў, На дрэвах тысячы гракоў Абрынуцца знянацку ў лужы, Каб сум на дно вачэй пайшоў.
Гракі шчыруюць ў сварцы гнеўнай.
Ірве на часткі вецер крык.
Хоць выпадкова, ды напэўна, Рыдма складаюцца радкі.
1912 г.
* * *
Мнс восень снілася ў напоўсвятле ад вокан, Сябры і ты ў блюзнерачай гурме.
I, як з крываваю здабычай з неба сокал, Ляцела сэрца на руку табе.
А час ішоў і старыўся, і глохнуў, I замаразак рамы серабрыў...
Крывавыя па шыбах беглі кроплі Асенніх слёз, што лістапад праліў.
Так, час ішоў, старэў і, нават, шчыльны Ядваб на крэслах трэскаўся, як лёд.
I, раптам, звонкая, ты назаўжды заціхла
I, сон, як бомы дальнія, замоўк.
Прачнуўся я. Было, як восень цёмным Світанне. Всцср ў выдаленні нёс, Як за вазом бягучы дождж саломін, Чароды ў неба рушачых бяроз.
1928 г.
ЗІМНЯЯ ноч
Мяла завея па зямлі.
Усё замятала.
Гарэла свечка на стале I не згарала.
Як летам роем машкара Мкне за вагнямі.
Ляцелі снегу камякі Ў ваконнай раме.
Завея меціла вакно
У кружкі і стрэлы.
Гарэла свечка на стале. Ўвесь час гарэла.
На белай столі угары
Цені мільгалі:
Крыжы ад ног, крыжы ад рук Лёс крыжавалі.
I боцікі ужо стаяць На доле парай.
I, як сляза, з яе вачэй Воск ціха крапле.
Ўсё пагублялася ў імгле Сівой і белай.
Гарэла свечка на стале. Заўжды гарэла.
На свечку дзьмула ад вугла Спакусы жарам.
Анёлак крылы узнімаў Свае крыжамі.
У лютым кожны дзень мяло Завеяй бслай.
Гарэла свечка на стале.
Штораз гарэла.
1946 г.
* * *
Як хочацца, каб я праі'шюў У глыб, дзе сутнасць, У працы, ў пошуках шляхоў, У сардэчным бунце.
Да сутнасці мінулых дзён,
Да іх прычыны,
Да іх вытокаў, каранёў,
Да сэрцавіны,
Каб увесь час трымаў я ніць Падзей і лёсу, Кахаў і думаў і мог жыць Без перакосаў.
1 , калі б я напэўна змог ГІазвязваць часткі.
Я б восем напісаў радкоў Пра якасьць жарсці.
1 Іра беззаконне і пра грэх, Пагоні, ўцёкі, Паспешных неспадзёвак збег, Далоні, локці.
Я вывеў бы яе закон Той незмянялы.
Яе б імёны паўтараў, Ініцыялы.
Я б всршы гадаваў, як сад, Усіх жыл трымценнем. Квітнелі б ліпы там у рад... У іхнім ценю
У свой бы верш дабавіў я Дыханне мяты,
Бляск сонца ў водах ручая, Пярунаў ляскат.
Так некалі Шапэн прыўнёс Жывос цуда
Фальваркаў, кветак, паркаў, рос У свае эцюды.
Ды дасканаласць атрымаць Пакут навука.
Нацягнутая цсціва Тугога лука.
1956 г.
* * *
Давайце словы пагубляем, Як сад лісця губляе медзь. Бурштыны з золатам спадаюць Павольна, шчодра і ледзь-ледзь.
He трэба выдумляць навошта Лімонам нехта спырснуў крону. Хто гэта робіць цырьтмонна, He разважаючы пра кошты?
I хто іголкі заслязіў, Лінуўся проста цераз жэрдкі На ноты і да этажэркі Наскрозь праз шлюзы жалюзі?
Хто дыванок мой за дзвярыма Ў рабіны колер засурміў?
Радном скразным і немагчымым Затрапятаў на ім курсіў.
Хто загадаў ты запытаеш, Калі пра жнівень узгадаеш, Каб ён такі прыгожы быў? Хто гэтак хораша зрабіў Кляновы ліст з яго аздобай I не лічыў гэта за дробязь?
Здаўна, з Эклезіяста дзён Граніт з мармурам чэша ён.
Хто загадаў, ты запытаеш, Каб вусны астраў і лілей У верасні пакутавалі?
Каб вузкі дробны ліст ракіт
Ляцеў з сівых карыятыд На макрату дарожных пліт Праз слёзы у асенніх далях? Хто загадаў, ты запытаеш.
Магутны бог усіх дэталяў, Ядзьвігі бог і бог Ягайлаў, Кахання ўсемагутны бог!
Ці разгадаць калі хто змог За гробам цемры неадвязнасць?
Але жыццё, як цішыня, У восень будзе падрабязным.
Пад гэтым вершам няма даты. Мяркую, што з ранпіх. Думка чароўна пляцецца па асацыяцыям. Але цікава, чаму прыпляліся Ядвіга з Ягайлам?
* * *
Незакончаны верш, пасля таго, як Барыса Пастэрнака уганаравалі Нобелем
Я прапаў, як звер ў загоне.
Воля дзесь. Людзей гурма.
А за мною крык пагоні.
Ходу мне адсюль няма.
Цемната. Гушчар у лесе.
Хвоі спрахлай бервяно.
Шлях адрэзаны адсюль мне.
Будзь, што будзе. Усё адно.
Што такога ім зрабіў я?
Я забойца у крыві?
Я ўвесь свет прымусіў плакаць
Над бядой маёй зямлі.
Цісне ўсё шчыльней аблава.
А другому сам віной. Я рукі не маю правай Уцеха сэрца не са мной.
А з такой пятлёй на горле, Каб займець навек спакой, Слёзы выціраць хачу я Праваю сваёй рукой.
А. БЛОК (1880-1921)
У густой траве лрападзеш з галавой. Пераступіш родны парог...
Абаўе касой, абдыме рукой: «Адпачні, мой князь, ад дарог.
Тут, калісьці, у нас віўся дзіўны павой. Ружа цветам буяла вясной.
Брамы слуп спрахнеў. Сад здзічэлы мой.
I густою ўсё зарасло травой.»
Як бывала, забудзешся, што длі ідуць.
Як бывала, даруеш ганарлівым і злым. Паглядзіш, а там хмары ў небс ўстаюць. 1 надроднай старонкай калышацца дым. Заплача сэрца па чужой старане, Запросіцца ў бітву, ізноў пазаве.
Толькі ціхая мовіць:»Вярліся ка мне.» I порсткі тупат каня па густой траве.
* * *
Ўспомні трывожны наш горад. Сіні туман ўсцяж зямлі.
Гэтай зманлівай дарогай Моўчкі з табою пайшлі.
Йшлі мы. I поўня ўставала Ціха з-за цемені хат.
Марнай дарога ўдавала.
Я не вярнуўся назад.
Наша каханне зманіла.
Сцежка не так завяла.
Толькі душу зварухнула Сіняй сінечы імгла.
Горад прыпомні трывожны. Сіні туман ўскрай зямлі.
Гэтай зманлівай дарожкай Моўчкі з табою пайшлі.
Многія узоры сапраўднай паэзіі гучаць вельмі проста.
Калі зрабіць разумовы аналіз, то як бы і ні пра што. Але пераносішся у іншае вымярэнне, у свет эмоцый паэта, уваходзіш туды і адчуваеш тое самае, тую эмоцыю, той стан душы. Можна сказаць, што ПАЭЗІЯ зменены стан свядомасці жаданне зазірнуць у Залюстроўе.
Зачароўваючыя вібрацыіі словаў, рытмы паэтычных строчак вымушаюць апынуцца ў іншым вымярэнні і адчуць тое, што адчувае паэт.
Тое тычыцца і вібрацыў музычных гукаў і вібрацый ад успрыймання колераў у выяўленчым мастацтве. Гэтыя тры галіны мастацва моцна паміж сабою звязаны, нават, немагчыма уявіць наколькі моцна. Нездарма было сказана, што напачатку было слова.
РЫГОР ЯКАЎЛЕВІЧ ШЫРМАН
1898-1956 гг.
У маім архіве захавалася 40 санэтаў Рыгора Шырмана, выданыя “САМВЫДАТАМ”. 3 1962 па 1968 год я вучылася на адзяленні астраноміі ЛГУ (Ленінградскі універсітэт). I, хаця гэтыя гады называюць “гадамі адлігі”, г.зн. памяньшэння ўціску на друкаванае слова, творчасць многіх паэтаў была непажаданай ці ўвогуле забароненай для агучвання на шырокія масы цікаўных. 3 гэтай прычыны па руках (а давалі толькі надзейным людзям) хадзілі надрукаваныя на пішучай машынцы, ці, нават, перапісаныя ад рукі вершы: гэта і паэты “срэбранага вску” Севяранін, Гумілёў, Ахматава, Цвятаева і іншыя, жывыя тады паміж нас Ул. Высоцкі і I. Бродскі., наглуха забароненыя. У афіцыйным друку тады панавалі Я. Еўтушэнка, А. Вазнясенскі, Р. Раждественскі. Да мяне, сярод іншых каштоўнасцей, трапілі надрукаваныя на машынцы 40 санэтаў Рыгора Шырмана. Я адразу была зачараваная іх дасканаласцю, арыгінальнасцю. Адчувалася вялікая эрудыцыя аўтара, прарэзлівы смутак вялікай душы на гэтай Зямлі, дзе няма ні лагоды, ні згоды, дзе немагчыма змагацца з пануючым злом. Душа імкнсцца ў касмічную прастору, але і там не знаходзіць сабе прытулку. Глыбокі сарказм, іронія і самаіронія разам з пяшчотнейшым рамантызмам характэрызуюць паэзію Рыгора Шырмана. Каб яго разумець, патрэбна мець шырокую адукацыю, бо рознастароннасць і масштабнасць яго ведаў часам вымагае звяртацца да слоўнікаў ці энцыклапэдый. Паэзія Р.Шырмана мае складаны, неардынарны асацыятыўны рад, для успрыймання якога патрэбна шырокая эрудыцыя і напружанне інтэлекту. Заўважу, што Р.Шырман валодаў пяццю замежнымі мовамі. Тады, я маю на ўвазе перыяд да 2008 г., немагчыма было даведацца хто
ён і адкуль. Так і праляжалі ў мяне санэты Рыгора Шырмана больш за поўвека. Пра творчасць Р.Шырмана і біяграфічныя звесткі стала магчымым даведацца толькі цераз 60 гадоў пасля яго смерці. Але “мастацтва вечнае” і “рукапісы не гараць”... Толькі ў 2008 г. у Маскве яго дзеці сын і дачка выдалі кнігу: усё, знойдзенае на антрэсолях з бацькавага архіву гэта болып за 1500 пазтычных твораў.