Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
Так,гэта я!
He запытаў пра мяне твой язык вераломны.
Дзе я, жывы ці памёр, мала цікавіць цябе.
А мо’ сяброўства тваё было толькі прытворным?
Як не прыкідваўся ты, мабыць , пустэчаю быў!
Што адштурхнула цябе?
Ад вялікае крыўды душа мая зныла...
Калі без праўды жывеш, праўдаю горкі папрок.
Што і якая бяда перашкодаю сталі былому?
Мо’ вінаваціш мяне сумнаю доляй маёй?
П Э РА Й М A Н Н Е ВЯ Д О М А ГА
Паводле песні У. Высоцкага (1938-1980)
Голую Праўду ніхто не жадае пабачыць.
Голую Праўду і замуж ніхто не бярэ.
Бо ад яе непрыемнасці толькі на памяць, Бо ад яе, ну, ці мала там што. ад яе.
Выбярэм Праўдзе сукенку па росце і з густам, Выбярэм боты, парфуму, жакет.
Роўпыя плечы накрыем старэчаю хусткай I прапануем куды-нсбудзь далей білст.
Хаіі пе марудзіць і хутка ад нас уцякас, Лепей на полюс паўднёвы. бо там халадзень. Хай там пінгвіны сардэчна яс прывітаюць, Нам не хацелася б бачыць яе кожны дзень.
Ну, а Хлусня міла ў вуха галубкай вуркоча, Люстра крывое падносіць і хваліць заўжды. Злодзся зробіць героем, калі ён захоча.
Годнасць чужую прынізіць да крайняй мяжы.
Перафарбуе на белае чорныя плямы. Пазатыкае у момант нязгодным раты. Незадаволеных кіне у брудныя ямы. Будзе усё, як з Хлуснёю цалуешся ты.
5.12.2012 г.
Д. КЕДРЫН (1907-1945 гг.)
КАВЯРНЯ
«Хто мае ў кішэні мускус, той не крычыць пра гэта на вуліцы. Арамат мускуса сам за яго гаворыць» СААДЗІ
У паэтаў ёсць такая звычка Часам апляваць адзін другога. Магамед Амару пальцам тыча: «У цябе банальнасцей замнога.» He сцярпеў яму Амар гарачы: «Злодзей ты, твая відаць загана, Бо украў дванаццаты радок ты, He іначай, як з майго дывана. За тваімі подлымі слядамі Ці ідуць, хто думае яскрава?..» Старцы ўсе бародамі ківалі. Маладыя гаварылі: «Брава!» Магамед пляваўся ад парога I шыпеў: «Бяздарньт ты сабака, Хай міне цябе любоў прарока, Падзішаха нашага падзяка!
Ты бясплодны! Ты маўчыш гадамі, Быць паэтам ты не маеш права.» Барадой траслі-ківалі старцы. Маладыя ўсе казалі:»Брава!» Толькі нехта каву выпіў моўчкі 1 сказаў затым: «Давай, паглядзім. Ну, нашто праліта столькі жоўці?» Гэта быў паэт з усіх Саадзі.
Час прайшоў і спрэчнікаў абодвух Забыцця засыпаў снег, як марнасць.
Cray Саадзі залатой трубою.
1 Саадзі слухала кавярня.
Араматам экзатычных траваў Слова пахла, быццам мёд у гарцы. Юнакі не гаварылі:»Брава.» Барадою не ківалі старцы.
Песняй зчараваныя птушынай, Трэляй жаваронка пад дарогай...
У паэтаў ёсць такая звычка: Часам апляваць адзіч другога.
ПАСАГ
Між галін сакочуць птушкі. Расцвілі каштаны ў Тусе. А ружовая дачушка Плача-жаліцца Фірдусі: «Болей лялькі мне не сняцца, Бо палудзеннай парою Жаніхі ў дзвярах цясняцца, Як бараны к вадапою. Спадзяюся, добры бацька, Выбраць сярод іх аднога. Ці займелі вы у куфры Мне пасагу хоць нямнога?» I адказвае дачушцы Найсумленнейшы Фірдусі: «На двары наседкі квохчуць. Між аблок курлычуць гусі. Разліла вясна паводку Ў вашым сэрцы поўнай чапіай. I сумненні, як ні горка, Справядлівыя ўсе вашы. Ў нашай бочцы мерку рысу Ледзьве-ледзьве назбіраем. I бядней за пацукоў мы, 3 гумнаў што пустых ўцякаюць. Ды суціш, дачушка, прыкрасць, He гаруй, яшчэ зарана. Заўтра раніцай вазьмуся За паданні я Ірана.
За багоў і за гэрояў, Перамогі нашы ў бітвах... Намаганні як патрою,
Скончу хутка пры малітвах. Каб радок цудоўны віўся Лёгкім золатам па чэрні. Асалодай каб напіўся, Падзішах у час вячэрні. Шах пачуе й караванам На гарбох сваіх вярблюдаў Аксаміт, ядваб прышле нам 1 ў узорах срэбных блюдаў, Бісерам абрус расшыты, Яхантаў непараўнаных I найлепшага тады ты Назавеш, дачка, жаданым.
Чараты даўно пажухлі. Адцвілі каштаны ў Тусе. Зноў дачка ідзе з пытаннем К дабрадушнаму Фірдусі: «Трэці месяц назіраю Я цікавыя праявы.
Мілы бацька, адкажыце, Я к з маім пасагам справы? Паглядзеўшы на вагонь ваш, Што гарыць начной парою, Любапытныя суседзі Круцяць моўчкі галавою.» Адказаў дачушцы палкай Так разважлівы Фірдусі: «Чараты зіма зламала.
Між аблок замоўклі гусі. Як глыбокая крыніца, Праца, што ў мяне паўстала. Хоць стараўся, ды вадзіцы
Зачарэпнуў зусім мала. Дыямэнтаў і пярлінаў Блішча мала між узораў. Пачакай, мая дзяўчынка, Я тваё папраўлю гора.
1 Іапрацую я без стомы .Яшчэ год і дні, і ночы.
I тады, мая красуня, Выбярэш, каго захочаш.
Год праходзіць. Дні імчацца. Расцвілі каштаны ў Тусе. Зноў дачка ідзе пытацца Цярпялівага Фірдусі: «Нешта бісера не бачу, Hi шафрану для пілава. Найшаноўнейшы мой бацька, Як з маім пасагам справа? Жаніхоў натоўп стаміўся Ля дзвярэй маіх таптацца. Ці ізноў узор з пярлінаў He жадае выкладацца?» I сваёе гнеўнай панне Сумны адказаў Фірдусі: «Глянь радкі, складаў старанна, Ба я працы не баюся.
Мусяць стаць яшчэ дзівосней Тых прыгод усіх завязкі, Каб устала песня песняў Перад шахам лепшай казкай. Пачакайма. Дзень той прыйзе. Ці мо’кропіць над Іранам? He хвалюйцеся у крыўдзе, Будзе з вамі пажаданы».
Вось базар на новым месцы. Лазьня сыплецца старая. Макаўка яго сьвіціцца, Як кавыль уся сівая.
Ледзь паўзе гіяро паэта, He скрыпіць, як раньш, у цішы. Лета следам йдзе за летам. А Фірдусі усё піша.
Чараты ізноў пажухлі. Адцвілі каштаны ў Тусе.
Стукае дачка у злосці Да старэнькага Фірдусі» «Скончана жыццё. А вы ўсё Над праклятым тым пісаннем. Дарагі, шаноўны бацька, Ці пасаг я прычакацьму? Вы, як заяц, пасівелі, Сталі злосным, жоўтаносым. Вы над песняй прасядзелі Дваццаць зімаў, дваццаць вёснаў! Дваццаць раз любілі гусі. Квецень белы быў на слівах. Вы пакінулі, Фірдусі, Дачку вашую цнатлівай!» «Будуць грушы, будуць фігі I халаты, і кашулі.
Я нарэшце скончыў кнігу.
Яна шаха не мінуе.
Горб пясчаны не астыне За дарожным паваротам. I вандроўнікі пустыні Будуць ля маіх варотаў»
Пасярод прыдворных блізкіх Шах сядзеў ў сваім сэралі. 3 ім ляжалі адаліскі.
А скапцы яму ігралі.
Шах глядзеў, як танчаць трыста Танцаўшчыц і ў смак еў фігу. Перапісаную чыста Да яго падносяць кнігу: «Дар вам зроблены паэтам, Спеваком ссівелым слаўным...» Шах заўважыў:»Але зараз Мне не да дзяржаўньіх справаў. Да сваіх прыйшоў нявестаў, Я ў сваім сяджу гарэме.
Тут чытаць зусім ня места.
Я у іншай зараз тэме.
Потым пагляджу запіскі, Невялікая тут страта.» Уздыхнулі адаліскі.
Захіхікалі кастраты.
Узняліся птушкі вышай. Зацвілі каштаны ў Тусе.
Дачку згорбленую кліча Найшляхотнейшы Фірдусі: «Саслужыце службу сёння Старцу, што нядобра бачыць. Па даліне, можа, гоніць Сто вярблюдаў пагапяты?
«Не бягуць к дарозе дзеці. Бубянцы не забрынчалі.
Ў політолькі лёгкі вецер Размятае пыл пясчаны.»
Адляцелі ў вырай птушкі. Між аблок замоўклі гусі. Зноў звяртаецца Фірдусі: «Паглядзі, мая дачушка. Я скрозь бсльмы, старац боскі, Бачу свет, як рыба ў ціне. Мо’ ўжо блізка падыходзяць Сто вандроўнікаў пустыні?»
«Не бягуць к дарозе дзеці. Бубянцы не забрынчалі, У полі толькі моцны вецер Размятае пыл пясчаны.»
Вось пасол ў халацс важны Абыходзіць двары ў Тусе: «Дзе жыве паэт з паэтаў, 3 бляскам сонечным Фірдусі? Уецца всрш яго дзівосны Лёгкім золатам на чэрні. ГІадзішах цудоўнай песняй Захапляўся ў час вячэрні. Шах ў палацы даручыў мне Узнагароду даць за цуда. Даць вандроўнікаў пустыні Сто выбітнейшых вярблюдаў. Аксаміт найлепшы ў свеце, Паласатыя бурнусы...
Дзе жывс паэт з паэтаў Дзе ён з’зяючы Фірдусі?»
Стогн вярблюдаў габаносых Ад усходніх чуць варотаў.
А Фірдоусі хаваюць За заходнім паваротам.
1 на ганак з мармытаннем, Караван сустрэць, сівая, Да варот дачка выходзіць I паціху разважае: «Ах, марудныя вы людзі, Прыпазніліся вы трохі. Бацька мой насіць не будзе Hi сандалі, ні панчохі. Калі шытыя іголкай Раней ён насіў кашулі. To цяпер яго навечна Ў халат з дрэва апранулі. Як раней ад смагі горкай Чэрпаў з ручая рукою.
Зараз бацька любіць толькі Ваду вечнага спакою.
Мой жаніх крыламі крэсліць Страшны след на полі бою. Джына блізкай-блізкай смерці Да вянца вазьму з сабою. Ён прасіць за мной не будзе Ані грошай, ні халатаў. Ах, марудныя вы людзі, Прыпазніліся да таты.
Ўстаў над Тусам вечар сіні Між барханаў знікнуць хутка Сто вандроўнікаў пустыні, Сто выбітнейшых вярблюдаў.
12.2015 г.
СЭРЦА
Дзяўчыну Аксану казак не міне, Пытае:»Калі пакахаеш мяне?
Я шабляй для кралі з далёкай зямлі Цэхіны, пярліны дабуду, рублі!» Дзяўчына ў адказ сваю косу віе: «Варожка гадала, што ў лесе жывс, Казала яна, што аддам сваю жарсць Таму, хто мне матчына сэрца аддасць. Ня трэба цэхінаў, ня трэба рублёў, Дай сэрца матулі тваёй мне старой.» Казак стаў маўклівы, увесь спахмурнеў, He сёрбаў баршчу, саламаты ня еў. Клінком грудзі маткі старое рассёк I з ношай заветнай да любай пацёк. На вышытым сэрца нясе ручніку, Працягвас з сэрцам каханай руку, У дарозе яму памутнела ў вачах.
На ганак ступіў, спатыкнуўся казак.
Як матчына сэрца паклаў на парог, Спытала яно: «1 Іс пабіўся, сынок?»
КРОЎ
Белы цвет страсаючы ад вішні, Перад любай стаў Пятро увішны: «Ганна, не штурхні мяне на згубу, Адкажы, я любы ці не любы? Збыў кабзу, гуляючы да ранку, П рагуляў кашулю-вышыванку, Зараз на кану пастаўлю шапку I падамся ў лес да гайдамакаў.» «Прэч, мужык, ідзі, сказала Ганна, Я кахаю не цябе, а пана.» Дадала яшчэ з усмешкай мілай: «Ў пана кроў блакітная у жылах.» Дзень другі казак яшчэ гуляе, А на трэці пана сустракае.
I іпырокі нож па тронак самы Ён загнаў глыбока ў сэрца пану. Белы цвет страсаючы ад вішні, Стаў Пятро ля Ганны, як калісьці. 3 воч яе на дол сляза спадае. Ганна рукі тонкія ламае.
«Ты скажы, казак, пытае Ганна, Ці сустрэў ты па дарозе пана?» Ў похву востры нож казак хавае Кажа: «Не, яго не сустракаў я.» (Востры нож і рэжа ён, як крыўда) He, не бачыў пана і ня быў з ім. Толькі ты пустое мне казала, Каб кроў панская блакітам адлівала.»
ІВАН БУНІН (1871-1953)
ТАЙНА
Ён на кліпок дыхнуў і жала Яго сірыйскага кінжала Пакрылася сівой імжой.
Ярчэй паддымкай заблішчалі Узоры золата на сталі
Сваёй выбітнаю разьбой.
“ У імя бога і прарока, Слуга нябёсаў, пільным вокам Да бітвы заклік прачытай, I кроплю мудрасці мне дай!
Скажы, хто твой клінок аздобіў? Што майстрам выбіта на ім?” Сказаў: “Ты зразумець не спробуй. Дэвіз мой тайна над усім.
Устрашыць ён ЭЛІФ. ЛАМ. МІМ.”
“ЭЛІФ. ЛАМ. МІМ... Іх сэнс астылы, Як шлях у цемрадзі магілы.
Махамэд тайну іх схаваў...”