Хай скрыпачка грае
Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
На мяне крычыць “дурніца”, А сама не разумней.
Тата з мамаю казалі: Пастарайся зразумець, Слова гэткага не маем I не будзем яго мець! Перад люстрам я стаяла Мо’ гадзіну, а мо’ дзьве. Нават ногі задрыжэлі, Загудзела ў галаве.
Бачу вельмі я выразна: Вось, я мацаю сама. Срака ёсьць і гэта ясна. Слова ж гэткага няма. Штосьці тут ня так . Напэўна, Мяне хочуць надурыць.
He паддамся, буду лепшай, Паспрабую так зрабіць: Крэйду белую у брата Раніцою папрашу.
I на ўсіх платах заўзята Слова “срака” напішу.
ДЫЯЛОГ 3 СЫЛІКОНАВАЙ ПРЫГАЖУНЯЙ
Сыліконавыя пэрсі, Сыліконавыя вусі іы... Выступае супэрвумэн, А насустрач мастак Юшкін. Захаплення перад вумэн Мастак, нават, не хавае: “Вельмі робіць той разумна, Хто прыроду папраўляе.
Ды, прабачце, ў вас на срацы Сылікону не хапае.” Вумэн кажа: “Ноу нроблем! Як ты хочаш, заўтра зробім!” Мастак слушна заўважае: “Вось тады усе адчуюць, Дасканаласці хапае.
I цябе, як Галатэю, Маё сэрца пакахае, Увекавечыць на карцінах... Ну, а ўночы, о, мой бог...” Вумэн сціпленька смяецца: “ Будзс “трах і цібідох?!” КАМЭНТАР: Сыліконавую сраку 11с уважаць і сабакі, [м мілей жывая косць.
У тым, што вымысліць прырода Сэнс глыбокі, няма шкоды, А свая ёсьць прыгажосць.
10.2014 г.
ГІРА МАЛУІО АНЦЮ
Пайшлі дзеўкі летам, Дзеўкі ў лес гуляці. А за іміпрэцца
I малая Анця.
Хлопцы з лесу выйшлі Дзевак пераймалі. На ускрайку самым, Пад бярозай ветлай Дзевак разабралі. Хлопца не хапіла Толькі малой Анці. Сядзіць Анця, Анця горка плача: -I за што мне гэта, Мне такая кара?
От, чаму ж мне, Анці, He хапіла пары? Курачка ды з пеўнем, 3 лебедзем лябёдка Цешацца у шчасці, Іх жыццё салодка. А мне, Анці беднай, Худой і маленькай Хоць бы хто знайшоўся, Хай сабе дурненькі. Хай сабе дурненькі, Хай і непрыгожы, Ды душою добры, Ды са мной харошы. Я б яго вучыла Песенькі спяваці.
I было б нам люба Разам працаваці. Плача мала Анця, Слёзкі пралівае. А яе хлапчына Яшчэ падрастае. Вырасцс і моцна Анцю пакахае, Бо тады ўжо Анця будзе не малая. Будзе каса віцца ў Анці ла паяса. Сінь вачэй нябёсам Зайздрасць і прыкраса.
Ходзіць, як лябёдка, танчыць і спявае. Кожны, як пабачыць, Анцю пакахае.
02.2015 г.
ПРЫПЕЎКІ
Ў агародзе агурочкі.
Яблынькі у садзе.
А на сэрцы май квітнее, 51 к мілы паглядзіць
* * *
Ў палісадніку вяргіні, А ў садочку вішні.
He хадзі, Рыгор, за намі. Ведай трэці лішні.
* * *
Годзе піць сваю гарэлку, Кіндзюкамі трэсці.
На хаўтурах нашай мовы Вам пальюць па дзьвесці.
* * *
Трэба падаіць карову, За гуркамі скочыць.
He магу йсьці на спатканне Бацька пільна сочыць.
* * *
Каля кветак
Пчолкі ўюцца.
Дзеўкі хлопцам He даюцца.
* * *
Роем,роем
Ляцяць пчолы.
Быў пахмуры Стаў вясёлы.
* * *
Замятае, замятае, Ды ніяк не замяце.
А у сэрцы, як у маі, Бэз з чаромухай цвіце.
* * *
Бяжыць рэчка, уцякае, Па камнёх плюскоча.
Казаў любы, што кахае, Але толькі ўночы.
* * *
Стаіць пудзіла ў гародзе, Рукавом варушыць.
Пазавс да шлюбу любы, Як з’ем з вербы грушаў. * * *
Бяжыць певень, даганяе Курыцу ў гароху.
He дагоніць, плюне, скажа: ’’Хоць пагрэўся троху”.
* * *
Бяжыць кура, уцякае Прэч ад зуха пеўня.
Дьт паціху разважае: “Мо’ павольней бегчы?”
* * *
У куточку, на анучы Я скуголю. Мне балюча.
ПЕРАКЛАДЫ
ФРЫДРЫХ ГЕББЕЛЬ (1813-1863 Германія)
Мне сэрца працінае не свядомасць, Што тое ўсё, чым вабіла жыццё, Калі глядзеў праз змрок і невядомасць, Пустой маёю мараю было.
Калі б, магчыма, для усіх жаданняў Заўсёды спадарожнік поспех быў, Ён бы ня ўцехі з радасцю рабіў, А быў бы на шляху выпрабаваннем. Другая думка душу разрывае: Нашто чакаў я шчасця і спакою, Калі іх свет ў сапраўднасці не мае. Бо ненажэрным полымем сваім Дашчэнту палім сэрцу дарагое. А захаваць яго і зліцца з ім He можам мы, адкінуўшы благос.
О, калі ты ня ў роспачы, спакойны, Як свет вар’яцкім робіцца вакол, Калі адстойваць гонар будзеш здолыіы Бясстрашна ты і без дарэмных слоў. Як лепшыя сябры табе не вераць, Ты застанешся верным праваце. Мішэньню стаўшы, ты не згубіш меры, Святым не называючы сябе.
Як валадарыш ты сваёю жарсцю, А не табой валодае яна, Як цвёрды ў поспеху і у няшчасці, Якім па сутнасці цана адна. Калі гатовы да таго, што словы Твае у пастку трапяць махлярам, Паразу атрымаеш, ды, нанова Адпрэчыш ворагаў без сіл ранейшых сам. I, калі здольны ўсё, што сёння маеш, Без разважанняў вылажыць на стол, Пачнеш спачатку, калі праіграеш, He пашкадуеш тое, што знайшоў.
I, калі зможаш сэрца, нэрвы , жылы Напружыць так, каб рух наперад быў. Калі з гадамі здрадзяць табе сілы, Трымацьмеш воляю, што ты здабыў. Калі ў натоўпе можаш быць сабою, Пры каралях з народам сувязь мець, He схіліш галавы перад маною I без пагарды будзеш ў свет глядзець. Адолеўшы далёкую адлегласць, He спыніцца твой лёгкі крок і бег. Скажу, Зямля табе належыць.
I, больш таго скажу:
ТЫ Чалавек!
ЎІЛЬЯМ ШЭКСШР (1564-1616 Вялікабрытанія)
САНЭТ 66
Заву я смерць. Нясцерпна бачыць мне, Як годнасць з торбай дранаю вандруе. Распуста на цнатлівых бруд ліе. Нікчэмнасць недарэчнасць ганаруе. У палоне немачы бяззубай моц I справядлівасць пад вайсковым ботам. I кляп, засунуты натхненню ў рот, I дасканаласць ў дзёгці і за дротам. Пад маскай знаўцы, ўзяўся ніадкуль, Далсй не бачыць за свайго парога, Картуе дурань лёс людзей пакуль, Надзею мець магу толькі на бога. Мярзотна ўсё, што бачу навакол. Калі б ня ты, даўно б зышоў у дол.
САНЭТ 121
Скажу па-праўдзе, грэшным лепей быць, Чым пагалоскі навакол пачуць такія. Загіне пачуццё, калі судзіць Будзеш ня сам, а нейкія другія.
Ці ёсць магчымасць у чужых вачэй Крыві гарачай бачыць віраванне? Хай грэшны я. За вас я не грашней, Майстры на плёткі, звады, шальмаванне. Я гэта я. А вы мае грахі На свой капыл з сабою параўналі. Калі я ўсёткі паміж вас прамы, А вы крывую мерку прыкладалі. Судьдзя няправы бачыць плям мільён, Бо думае, што я такі, як ён.
М.Б.Б. ШАХ (Велікабрытанія)
ЖНІВО ВЕРШАЎ
ПРЫСВЯЧЭНЫЕ
Жыццё кароткае, але тлумачэння ў яго няма.
У падарунак мы атрымалі жыццё і смерць такая прырода. Паэт стаіць на адлегласці ад сваіх вершаў.
Вершы толькі трапяткі цень ад сэрца паэта. Маё ЖНІВО ВЕРШАЎ прысвячаю мінуламу, якое вечна са мною.
* * *
Я зорак не пералічу, Што сеюць святло ўначы. Самнасам з самім сабой Сабе не дапамагчы.
Ніяк не забыцца дарог, Маланак, віхур, што былі...
Ды, як пазбавіцца дзён, Што ў вечнасць даўно сплылі?
Мне помніцца поўня ўзыйшла, Святло адбіўшы ў вадзе.
Цябе ля крыніцы чакаў I чуў каханне ідзе.
Сустрэчы не помшо той.
Кароткай яна была. Але не забыцца мне, Як руку рука ўзяла.
* * *
Без зорак я цёмная ноч. Змярцвелі мае шляхі. Я дрэва між камянёў, Чый ліст абляцеў сухі.
Засохлі галіны мае.
У карэння сілы няма. Я — варты жалю расток, Які накрыла зіма.
Стары, сляпы я жабрак, ІЗакол якога імгла.
Я той разбураны дом, Адкуль гаспадыня пайшла.
Жыццё валачэ мяне
У прорву, на самае дно. Далёка бераг душы.
Мне з прорвы яго не відно.
* * *
He думаць аб тым, што ляжыць На сэрцы амаль немагчыма. Hi лёгкасць усмешкі, ні жарт
He будуць палёгкі прычынай.
51 б, можа, і словы знайшоў Пра ўсё распавесці знаёмым. Ды, дзе тую душу мне ўзяць, Каб слухала сэрца аповед?
Як дзеля каханай на смерць, На гюдзвіг заўжды быў гатовы... Ды цяжка прымусіць людзей Паверыць ў паэтавы словы.
Хто побач, дарэмна у тых, Шукаць для сябе спачування. Каб шчыры пра ўсё гаварыць, Паклічу я вобраз кахання.
Дый думкі мае ў мітусні Збіваюцца ў гурт і ўцякаюць. Свет вонкавы перад вачмі. Схаванага ў сэрцы не знаюць.
* * *
Навек знікае мой спакой
I бесклапотнасць уцякае, Калі лятучы вобраз твой Палонам сэрца забірае.
Напэўна ў вочы ты ўвайшла, Як здолслі яны пасмець, Блюзнерачы, у весялосці Без страху ў неба паглядзсць
Скажы, нашто псрада мною Анёльскі свет тады узнік? Навошта сцежкай патайною Ты падыйшла ўсяго на міг?
Маланка бліснула праз хмары. Сусвет палае і трымціць.
Чаму між гэтага пажару Ніяк надзея не гарыць?
* * *
Жыццё, як разважыць, само Мяшанка з усмешак і слёзаў. Адважна грудзі дамо Маланак кахання пагрозам.
А там, шамацяць няхай Пяскі на ўзбочыне часу.
Ты мужнасць, глядзі, не губляй. Надзея у сэрцы адважным.
ГТры страце усіх сяброў Няспынна слёзы цякуць.
Пры просьбах кахання кроў Усю яму аддаюць
* * *
Ёсьць радасць і ў смутку.
I Іс так, каб да гора прывык.
Захоўвае памяць.
He вымавіць скаргаў язык.
Ты марай прайшла.
I у марах навек ажыла. Я ўдзячны за тое табе, Што мне вечнае гора дала.
Няўтульна мнс вельмі на гэтай зямлі.
Шукалі пачуцці спакою, але не знайшлі.
Услед за табою праз цемру брыду. Шлях гэты бясконцы.
Іду за табою. Іду.
Ф. I. ЦЮТЧЭЎ (1803-1873 гг. Расія)
* * *
Што ў сэрцы маеш, можаш мець? Як тое іншым зразумець?
Ўсё дарагое, чым жывеш Мана, як словам назавеш.
1830 г.
* * *
Развагу, клопаты пакінь.
Вар’ят шукае. Глупства судзіць. Сном раны дзённыя лячы, А заўтра будзе, хай, што будзе.
Ўсё павучьтся перажыць Самоту, радасць і трывогу... Нашто жадаць? Аб чым тужыць? Дзень перажыў і дзякуй богу.
1850 г.
* $ *
Прырода сфінкс.
I тым яна мацней
Сваёй спакусай цвеліць чалавека, Што, можа быць, ніякае ад века Няма таемнасці і не было ў яе.
1869 г.
* * *
I Іашлі, бог, з літасцю спагаду Таму, хто сцежкаю жыцця, Няшчасным жабраком ля саду, Брыдзе ў спякоту без піцця.
У садзс не яго гасцінна Пад шаты кліча дрэваў цень. He для яго булькоча дзіўны Ручай срабрысты цэлы дзень. He для яго квітнеюць ружы, He для яго і яблык сок.
Хай колькі хоча вочы мружыць, Расплюшчыць спёка і пясок.
Пашлі, бог, з літасцю спагаду Таму, хто сцежкаю жыцця, Няшчасным жабраком ля саду, Брыдзе ў спякоту без піцця.
1850 г.
* * $
Маўчы, прашу, і не спрабуй будзіць У гэты час злачынна-бессаромны, Бо зараз лепш зрабіцца непрытомным I лепей спаць ці лроста камнем быць.
КАМЭНТАР: Гэтыя радкі напісаў Цютчэў ў 1855 г, памеціўшы (з Мікельанджэла (1475-1564г.г.)) IІа беларускай мове я агучыла ў 2016 годзе. I, як ні дзіўна, кожны раз гэта актуальна.
МІКАЛАЙ ЗАБАЛОЦКІ (1903-1958 г) Расія
HE ДАЗВАЛЯЙ ДУШЫ...
He дазваляй душы ляноту.
Ваду у ступе не таўчы.
Павінна мець душа работу Твая ад ранку да начы.
He патурай, калі бушуе, Як яна голасна раве. Астатнюю з цябе кашулю, Расперазаўшыся, сарве.