Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
* * *
Па пустках Сусвету прайсці спяшалася, сэрца, ты смела. Але не спазнала яго, Хоць вельмі спазнаць ты хацела. Дзе мне дасканаласць шукаць, Дагэтуль дарогі не знаю. Хаця быццам сонцаў мільён Дапытлівасць шлях асвятляе.
* * *
Віно з прапойцамі бясспрэчна варагус.
I Іяма сумненняў з трэзвымі сябруе.
Нямнога вып’еш лск, а многа п’еш атрута. Пры памяркоўнасці віно з найлепшых цудаў.
* * *
Маім сябром быў вораг мой ушанаваны. He трэба цукар мне з атрутаю змяшапы. Сяброўства больш не існуе між нас. Ўцякай ад матылька, што з гадам бавіў час.
* * *
Валодаю ўсім я, што ў словах схавана. Таемнасць Сусвету спасціг беззаганна. Ды толькі, ці добра сябе самаго зразумеў? Бо стала мне ясна, што поўная цемра ва мне.
* * *
Ад тлену чорнага і да нябесных з’яў Я мудрасць разгадаў патайных слоў і спраў. Пазбег я здрады, ўсё злічыў на свеце, Ды толькі не разблытаў вузел смерці.
*	* *
Ісці да невукаў пыхлівых не імкніся.
Аслом паміж ілжывых мудрацоў прыкінься. Асліных рысаў так у іх багата, Што той, хто не асёл не будзе там прыняты.
*	* *
Маё нявер’е не гульня, He слоў гіустых убранпе.
Я веру ісціне адной, адданы ёй дазвання. Такіх, як я, зараз адзін, а з часам будзе многа. Лічуся хай ерэтыком, ды ў сэрцы маю бога.
ХАФІЗ ШЫРАЗІ (1326, Іран)
ГАЗЭЛІ
* * *
Ці ёй падзякаваць. а мо’ Яс за жорсткасць дакараць? Хто праз каханне ўсё спазнаў, Нс ведае, як боль суняць.
Да скону рады быў служыць, Узнагародаў не чакаў.
О, неба, як мне псражыць Боль ад няўдзячнасці праяў?
Спяшайся міма, не злічыць
Усіх адсечаных галоў, Якія трапілі ў палон Яе мускусных валасоў.
Стаёма кінула пагляд, Каб сэрца ў бездань завясці.
У крыважэрнай, о, душа, Ці зможаш літасці знайсці?
У пустыні змрок мяне застаў, Куды мне рухацца не знаў.
О, зорка, не згасай свяці, Каб далей зноў мяне вясці.
Ў бязлюдных стэпах я блукаў. Імкнўся жах за мной ісці.
Пабойся пустак і дарог, Дзе сэрцу шчасця не знайсці.
О, пашкадуй спалёны дух Ў праменнях ад тваёй красы.
Ў цяні пяшчоты атулі.
Там паратунак на зямлі.
Аднак, мне мэты не відно. Бясконцы мой віецца шлях. Прыпынкаў многа там было, Але імпэт мой не зачах.
Як ні зневажаны табой, Парог не буду пакідаць.
Мець лепей крыўду ад сяброў, Чым ласкі ворага чакаць.
Паклічаш ты, як і Хафіз, Ў бядзе кахання памагаць.
I на чатырнаццаць ладоў Святы каран пачнеш чытаць.
* * *
Ў кахання канца шляху не відаць.
Згубіць усё там, душу змарнаваць.
Кахання зведаем пакуты з асалодаіі.
Дабра і шчасця сутнасць іх нагодаў.
Адкінем забаропы! Нам віна нясіце. Грахі замолім іютым. Зараз піце!
* * *
Жывы, як мёртвы я. Твой ногляд забівае. Але не лёсу гнеў, не меч мяне карае.
Ты серп маладзіка між зорак вечаровых.
He кожны ведас твой морак адмысловы.
I Іа сцежцы рындаў ты да мілай падбірайся. Заклятая яна, не забывайся.
Але Хафіз дарэмна слёзы лье.
Душа каменная, без водгуку ў яе.
ХАФІЗ. 3 кнігі разважанняў ТЭРКІР-НАМЭ
Пяць якасцей важных у свеце існуюць
3 другімі пяццю непазбежна яны варагуюць.
I зараз мяне ты уважліва выслухаць мусіш:
Ніколі Пыхлівасць з Сяброўствам не будуць ў хаўрусе.
Ад Грубасці з Хамствам ты Ветлівасць не прычакаеш.
А Велічнасць марна паміж Ліхадзейства шукаеш.
Скупы не падасць жабракам ці калекам -
Вялікая ў Скупасці да Дабрыні непрыхільнасць ад веку. Праўдзівасць з Хлуснёю ніколі паладзіць не зможа.
1	мой запавет у жыцці табе хай дапаможа.
3 кнігі незадаволенасці РЭНДШ-НАМЭ
* * $
Дзе рыфмач, які не ўявіць, Што няма яшчэ такога?
Дзе скрыпач, які пахваліць He сябе, кагось другога?
Рацыю абодва маюць:
Іншых хваліш сябе бэсціш. Дай другому жыць на свеце, To сабе не знойдзсш месца.
I нямала сустракаў я
Між асоб высокіх чынам, Што маглі папутаць часам Кардамон з гаўном мышыным.
Дзеля гонару ратунку
Мятлу новую ўсе ганяць.
Новая мятла адпомсціць
I старой ііе паважацьме.
I народы злосць пасварыць, Зайздрасць разам з непавагай.
Аднаго яны не бачаць -
У іх аднолькавая прага.
* * *
Калі сумленны быў жыў-марнаваўся.
Чакаў удачы я. He дачакаўся.
Павагі аніяк хоць йсьці, хоць ўпасці.
I вырашаю я, што буду красці.
Нагараваўся я і так, і гэтак.
I стала сорамна глядзець на дзетак. Сумленным лепей быць. Напэўна знаю. Багацця з крадзяжу больш не шукаю.
Няхай і цяжка мне, але прывольна.
У вочы ўсім гляджу і сплю спакойна.
3 кнігі парса ПАРСІ-НАМЭ
* * *
Заўжды сонцу людзі рады Любяць і зямлю, і лозы, Любяць гронкі віпаграду, Што пад нож струменіць слёзы. Але, як віно з іх зробяць, 3 гронак, выспелых між спёкі, To адно ў нас абудзіўшы, Нішчаць іншага вытокі. Всдаюць, што ў небе сонца Сілай уладарыць рознай: Салаўём адзін спявае, Другі каркае пагрозна.
АМАР ХАЯМ (Харэзм, 1048-1122)
Мы п’ем не ад таго, што хочацца віна, He ад таго, іпто прагнем весялосці.
Мы, часам кубак выпіўшы да дна, На міг займець хацелі б прыгажосці.
***
Ані пекла няма, ані раю. О, сэрца маё! Няма з цемры звароту. О, сэрца маё! Спадзявацца ня трэба. О, сэрца маё!
I ня бойся нічога. О, сэрца маё!
***
Да таго, як заціхнеш на апошняй мяжы, Ты падумаць паспей пры жыцці аб душы. Бо, калі туды прыйдзеш з пустымі рукамі, Што ты скажаш таму, хто чакае ў цішы?
1 Іс раздзяляй з людзямі таямніц сваіх, Бо ты ня ведаеш, хто найпадлейшы з іх. Як абыходзіцца ты з іншымі сам будзеш, Для самаго сябе таго чакай у людзях.
***
Уяві, што высока ў жыцці ты ўзляцеў.
Уяві, атрымаў усё ты, што хацеў.
Ты напоўніцу скарбы узяў пры жыцці. Але мусіш пакінуць усё прыканцы.
***
Адкуль прышлі? Куды вядзе нас шлях?
Ці мае сэнс жыццё ў кароткіх нашых днях?
О, колькі душ пад сонцам залатым Згарэла ўшчэнт, а дзе, скажыце, дым?
***
Да бунту з веры лёгкае імгненне.
Да праўды ад ілжы адно імгнешіе.
Нагбом сваю ні маладосць і радасць.
Жыццё, як лодых лёгкае імгненне.
***
У кельлях, імячэцях, і царквах
Расце надзея ў рай ўвайсці і перад пеклам страх. Для тых, хто зразумеў будову свету, Сок пустазелля гэтага зачах.
***
Дарэмна думаць, што бог літасці нс мае.
Хаця мы грэшныя, ён міласць адшукае. Памры з гарэлкі ты сягоння ад гарачкі, Дарус ёп касцям тваім праз год іх спячкі.
Калі я трэзвы, белы свет ня мілы.
Калі п’яны ў трызненьні розум хілы.
Ды толькі стан між трэзвасцю і хмелем
1 Іайболып цашо і чэрпаю ў ім сілы.
***
3 той жменькай слепакоў, што ў свеце ўсім кіруе I найвышэй за ўсё саміх сябе шануе, Ты спрэчкі не вядзі. Таго, хто не асёл, Адправяць у вагонь ерэтыком.
***
О, неба, да падлюг шчадрэй твая рука Ім лазыіі і млыны, і воды арыка.
А чыстаму душой адна скарынка хлеба. Такое неба плюнь ня варта і пляўка!
***
О, сэрца, ты, не ведаючы сна, 3 жалобнага келіха п’еш да дна. Нашто было душы прыйсці да цела жыць, Каб праз імгненне мусіць адыйсці?
***
Каханнем хто не цешыцца да мілай, Без суцяшэння скончыць век панылы.
Дні, ілто пражыў без радасці кахання, Лічу пустымі, марнымі дазвання.
***
Філозаф мяне ворагі завуць.
Ды, бачыць бог, памылка іхні суд. Наймізэрнейшаы я, нічога мне не ясна. Ці, нават, хто я? I навошта тут?

Ці можам мы бязгрэшнага знайсці?
Ці можам мы бязгрэшны шлях прайсці? Нядобра робім мы, а ты нас злом караеш. Між намі і табой дзе розніца, скажы?
***
Сягоння свята. 3 жонкаю маёй, Дачкой бясплоднай Мудрасці пустой Я разважусяЮ, мае сябры, Дачку бяру я простае лазы!
***
Што свету да цябе? Ты перад ім нішто. 1 існаванне толькі дым нішто.
Дзьве бездані з тваіх бакоў абодвух.
I паміж імі ты, як і яны нішто.
***
Я навучу цябе, як падабацца ўсім: Габрэяў, мусульман і хрысьціян хвалі.
Усмешкі дасылай налева і направа.
I добрую тады сабе займееш славу.
ЧЖАН ЧАО з кнігі “ЦЕНІ ГЛЫБОКАГА СНУ” 3 АНТАЛЁГІІ ДААСКАЙ ФІЛЯЗОФП
Ня добры і не злосны такі мудрэц.
Многа добрага і мала благога такі чалавек шаноўны.
Мала добрага і многа дрэннага такі чалавек звыклы. Нічога добрага і многа злосці такі нізкі чалавек.
Адно дабро і зусім няма зла такі святы.
Я4
Калі ты маеш хоць аднаго блізкага сябра, табе нельга наракаць на лёс.
Ты не самотны, а, дзякуючы табе, на свеце на аднаго самотнага чалавека мепей.
* * *
Лягчэй быць гэроем, чым мудрацом.
Пісьменнікі сустракаюцца часцей, чым сапраўдныя таленты.
* * *
Калі абставіны прымушаюць нас да ліслівасці, гэта лепей рабіць вусна, а не пісьмова.
Калі мы не можам стрымаць лаянку, то гэта таксама лепей зрабіць не пісьмова, а вусна.
* * *
Палкі чалавек абавязкова любіць жанчын, але той, хто любіць жанчын, не абавязкова мае палымяны характар. У прыгожай жанчыны абавязкова няшчасны лёс, але жанчына, якая мае ў жыцці многа няшчасцяў, не абавязкова
прыгожая. Таленавіты паэт абавязкова любіць віно, але ахвотнік выпіць не абавязкова таленавіты паэт.
$ * *
Пі віно, ды не рабіся захмялелы буйным. Кахай жанчын, алс не растрачвай сваю сілу. Працуй дзеля грошай, але не дазваляй ім авалодаць тваім сэрцам. Жыві палымяна, але не губляй галавы.
* * *
Начытанасць у кнігах хаця і не прыносіць выгады, але усё ж лепей невуцтва. Узнёсласцю духа можна захапляцца, але яна не мусіць быць адзнакаю няведашія навакольнага жыцця.
* * *
Сакрэт майстэрства пісьменніка ў тым, каб як мага проста і ясна выказаць самыя складаныя думкі, а ісціны простыя і ясныя выкласці прыгожай мовай. Агульнавядомую тэму трэба падаць па-новаму, а ў ідэі, якая знаходзіцца на паверхні, павінна знайсці новую глыбіню. А што тычыцца акцэнтаў, скарачэнняў і выдалення замусоленых словаў і сказаў, каб зрабіць твор больш узвышаным, гэта ўжо справа пазнейшай праўкі.
* * *
Мне не пад сілу заараць цэлае поле, здаволюся тым, што буду даглядаць палісаднік. Мне не пад сілу пазбіраць усё сухое галлё у лесе; здаволюся тым, што выналю траву каля ганку.
КАТУЛ ГАЙ ВАЛЕРЫЙ каля 87 г. да новай эры
СЯБРОЎСІВА
Досыць ужо табе клопаты мець пра любога.
Марыць пакінь, што заплаціць нехта дабром за дабро.
Свет наш няўдзячны паўсюль.
Ласку з прыхільнасцю траціць
Увогуле сэнсу не мае,
Нават, калі-нікалі і небяспечна бывае:
Бо ніхто і ніколі ў жыцці
Мне так не помсціўся крыўдна і злосна,
Як стаў помсціць
Сябра адзіны, што быў.
Самы надзейны калісь.
АВІДЫЙ ПУБЛІЙ НАЗОН 43 г. да новай эры
Мне абурацца? Маўчаць?
Я той хаўруснік табе найбліжэйшы, цяснейшы.
Толькі нядаўна яшчэ сябрам адзіным я быў...