Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
Мною перакладзены на беларускую мову 40 санэтаў з “Самвыдата”, якія я зберагла. Вяршыняй творчасці Рыгора Шырмана несумненна з’яўляюцца санэты. Маскоўскія літаратары прызналі Р. Шырмана найлепшым санэтыстам 20-га стагодздзя.
Даведалася, што ён нарадзіўся на нашай беларускай зямлі. Тое, што Рыгор Шырман жыў у гады, калі фарміруецца мова і свядомасць у беларускамоўным асяродку можна заўважыць пры уважлівым чытанні. Па-першае сінтаксіс, дакладней будова сказу, лёгка лажыцца на беларускую мову, па другое асобныя словы, напрыклад, слова “гадаваць” у сэнсе вырошчваць, клапаціцца, выхоўваць ужываецца толькі ў нас, карэнны рускі так ніколі не скажа. У вершах нагадвае Прыпяць, Дзвіну... Прапаную вашай увазе санэты з кнігі “Зорны покліч” Рыгора Шырмана.
АЛЯКСАНДРА ГРЫЦКЕВІЧ
Р.Я. ШЫРМАН (3 АЎТАБІЯГРАФП)
“Нарадзіўся 21.04.1898 г. у мястэчку КРЫЧАЎ, МАГІЛЁЎСКАЙгуберніі ў габрэйскай сям’і. У 1905 г. бацькі прывезлі мяне ў горад Рослаўль, Смаленскай губерніі, дзе з вялікай цяжкасцю пры існаваўшай тады працэнтнай норме для асоб іудзейскага вераспавядання атрымаў нарэшце атэстат сталасці. 3 1916 па 1920гг. Вучыўся на медфаку 1-га МГУ. Да 15.06.1025 г. быў лекарам ардынатарам пры роддоме імя Сечанава. Далей займаўся медыцынскай практыкай. Пісаць вершы пачаў у “раннім дзяцінствс”, займаўся астраноміяй, хацеў абавязкова стаць астраномам. Заўсёды з вялікім задавальненнем чытаў павуковыя працы з гэтай выдатнай галіны навукі...”
Рыгор Шырман да канца жыцця пражыў у Маскве. Дружыў з Ясеніным, Марыенгофам. Чатыры разы быў арыштаваны ў 1927, 1937, 1941 і 1949 г. Утрымлівалі на Лубянцы. Былі выданы невялікія кнігі вельмі маленькімі тырыжамі: “Машыны цішыні” 1924 г., у 1926 г. эратычная кніга “Забароненая паэма”, а таксама зборнікі “Клінапіс маланак”, “Чэрап”, “Карусель Задыяка”, “Сузор’е змяі”.
Кніга Рыгора Шырмана “Зорны покліч” надрукавана ў Маскве ў 2006 г.
Аляксандра Грыцкевіч
ЭШГРАФ
На хлеб, на лірыку, на чэрап доўгавухі Зноў дадзены прасцейшыя правы. Капыты шэрыхмуз сярод травы... Жарыце, каб не здохнуць з галадухі! Татыце поплавы, бліскучыя,як мухі, Што золатам адсвечваюііь зялёным. Суфлірушіе гучней, баранія галовы, Схаваныя адкормленыя духі.
Рыгор Шырман
САНЭТЫ. 3 кнігі “ЗОРНЫ ПОКЛІЧ”
] * * *
Вясёлы чорт, чым пачастуеш нас? Частуй жа чорнай брагаю касматай.
Блішчаць Сусвету вочы вінавата
I забаронены багіняў час.
Імчацца ў небе Геркулес і Леў.
Свой лук Стралец нацэліў ў вобраз Ойчы. Шлях у імгле пакажа мне аднойчы, Магутны дойлід, што ў сабе займеў.
Усё мне прэсна. Сэрца просіць солі.
Хто дасьць? Круціцца ў коле лёсу мне даволі. А, можа, повы том, што разам з тым Крышталсм блісне радасці зманлівай?
1 Іаэзія ў разрыве залатым
У шчасці сваім всльмі нешчаслівым.
2* * *
Стракатыя раскіданыя словы, Як валуны ў тысячагодным полі.
Народы вашы косці раскалолі 1 вырасла трава адвечнай мовы.
Паміж далін зямных, між іх раздолляў Дзьме пагалоску старажытны вецер, Што з горных высяў вырваў вас нам глстчар I ссунуў на зямлю зусім без болю.
I доўгі час тачыў вас навылёт Бяз стомы жорсткі і гарачы лёд. 1 мяккая вада вас цалавала. Адкрыўся і ў маёй стыхіі зрок I чую грукат ў ёй былога вала. ( 14 строчка страчана)
О, ты, адрынуты і непатрэбны божа, To міласць цудатворная твая, Што плачу і блюзнеру разам я I, дрыжачы, гляджу на раздарожжа. 1 ў сутаргах, зусім бездапаможны, Калі з табою варагую я, Як спапяляецца душа мая, Табой гару і стыну я табой жа.
У трымценні зорак пасвіцца быццё. To гаспадарства вечнае тваё.
Ты вынікі адкрыў мне і прычыны. Журботнай песняй ахінуў чало. 1 ўслед за душаў клінам жураўліным. Прашуся я ляцець ў тваё святло.
4* * *
Я вам, сябры, напомню аб Пракрусце.
Ён укарочваў, ён і падаўжаў
Палубагоў, разбойнікаў, мяпял і паміж іх Стваральнікаў, вясёлых і жывых, смугі цягучай. Ён губы не крывіў пры косці хрусце 1 вельмі меру ложка шанаваў.
У змроку з лісцяў пальмавых махал
У невядомым дальнім захалусці. Праклёны Геркулесу, што яго забіў, Калі прароцтва выканаў Сібіл.
Ня то б даўно аднолькавага роста Населызікі плянэты ўсёй былі.
I як жа лёгка і няўмольна проста Да паслухмянасці б агульнай прывялі.
I, славячы цябе, палілі мы Ерэтыкоў на чорных плошчах. За завалай У склепах катавалі небывалых Раптоўных геніяў, што чулі рух Зямлі. Ўслаўлялі мы цябе. У ружовым пыле Нясліся вершнікі навыперадкі з ветрам. Здзічэла руйнавалі і ганебна За псраможцамі жанкі чужыя йшлі. Плашч, замусолены аб ісціну, ў Пілата. Яе не ведаем. Але ці ў гэтым страта? Бо ,можа, хутка нас задарма, а пакуль Пякучая журба й на золата крывавае багаты У свсцс валадарыцьмуць паўсюль, У пекла без надзей тваё, скажы, якая плата?
6*	*	*
Пэрсэя праўнукі да Андрамэды Імчыць крылаты конь шалёных нас. Нязгасны свеціць у імгле Парнас Касмічным жахам ад яго трагедый. Ў трызненні нашым гулкі голас мсдзі, У жылах шамаціць Мядузы кроў.
1 неба хвост каметы прапароў. Дні скамянелым робяцца суквеццем. У хцівай памяці,як у скляпах, Захоўваем жыцця і смерці пах.
Але, калі бяды спасцігне час, I сэрцы затрапечуць. ГІраз імгненне Ўсё ўспомнім мы, а ўсе прыпомняць нас. [ зробіцца святым наша трызненне.
>}c	>}«
Харэяў хуткіх не стрымаю плыні, Hi ямбаў цёмных, ані анапэстаў. Бо колькі наравістых іх не песьці У радках не адкрываюцца глыбіпі. Як восеньскае ночы жарало, Яны цярушаць знічамі, прарочаць. Усход ружовы вочы бачыць хочуць, Ды зорак льецца срэбнае святло. Чароўная зайграе дзесьці флейта. Успыхне ўласны мой вагонь, ня нейкі. Я Музе неразумнай распляту Цяжкія косы і заплюшчу вейкі.
Так ў Тарычэліяву пустату Сцябло бліскучае імкнецца Фарэнгейта.
g* *	*
Са строфаў брага хмеліць лепш напояў.
У маёй душы яе яшчэ даволі. I веру: не існуе лепшай долі, Як сілу з песняй паяднаць і воляй. Душы адважнай незнаёмы страх, Каб холад рассякаць ў Сусвеце цэлым. 1 поўня мне здаецца каравэлай, Рабуючай аблок архіпелаг.
Я цешуся з таго, што ў нас два вока, Што вечар разразае цэласць змрока На дзень і ноч. Мінулае далёка. Гудзе дуда і кліча цераз час, Густы ў ёй голас чуецца прарока. Адзіны ў полі вой песняр ня ў першы раз.
Вільготная зямля насычана вадою.
1	любяць тлушч вады авёс і рыс.
Варушацца жыты ў ядвабе светлых рыз
I хуткаплынны час бяжыць ракою.
Ахутаны у цемру кіпарыс.
Ён хвалям моліцца архіпелага.
А дзесьці між пяску хрыпіць бадзяга Ён свой скураны мех пусты разгрыз. Мацерыкі кіпяць і вержуць акіяны. Стыхія рудая раве неўтаймавана.
Ў адно спляліся шчасце і бяда.
Мазгі паэтаў курчацца, каб джаліць.
Цягучая душа Зямлі вада Усюды мудра прагрызае наледзь.
] Q* *	*
Як старажытны раб, стаю нямым, Схіліў я галаву і выліў вочы На срэбраны кавыль блакітнай ночы, Каб параўнаць смуглявы бляск твой было з чым. Ўсе думы агалёныя паэм,
Ўся вечнасць, што імгнення мне карочайТвае. Вазьмі іх, раптам разварочай Убачыш, што, апроч цябе, не маю тэм. Прыпомню Пэрсію часоў Эсфіры, Кімвалаў звон і грэчаскае ліры... Наканаванню зораў вераломных Я не скажу, скарыўшыся:“Бывай”.
Пакуль святло ліецца голай поўні Ніхто каханню не памеціць край.
Нібыта доўгія імгненні болю Зачаткі словаў, што ў крыві блукаюць. Япы суворы позірк вымагаюць На тое, што у нас забрала волю. Ў траву зялёную я цішыню заўю, Ды крык барвяны ўжо напагатове. Я сонца п’ю, як вылечаны Товій, Як прашчур-чараўнік, я зорку п’ю.
Святым хай будзе грэшнае тварэнне. Прымі біблейскае добраславенне.
3 пакораю. Натоўпаў гул яшчэ не чуеш ты. Ды бліскаюць на сонцы медзю трубы I бачу я пустыя чарапы Вясёлыя і голыя, як бубны.
12*	*	*
О, вы, лагодныя мае цнатліўкі, Вы, пільныя сябры даліны далыіяй, Вы не шукайце слёзаў спавядалыіі У ільдзістай вышыні, дзе мой напеў імклівы. Авалы глыбаў, каб зрабіліся авальней, Над кожнай вельмі доўга я карпеў.
I, каб у снах пачуць анёльскі спеў, Утульную ствараю спачывалыію. Усмешкай разганяю грай вароныіі, Што засланяюць свет безабаронны. Як вып’ю церпкага віна парой, Ня слухаюць суворай сакратаркі, Якую клічуць “Трэзваю рукой”, Жывыя літары, як жвавыя бунтаркі.
Ня пляскайце вы, бледныя далоні. На вашых крылах мне не паляцець, He люба вам, калі галосіць медзь і вершнікі зрываюцца пагоняй. Вас ведаю, туманныя святошы, 1 Іе вам у захапленні вар’яцсць, He вам недасягальнага хацець.
Вам толькі гук чуваць сурдынкі нехарошы. Хто рухам заварожаны Зямлі, Тых не трымае і ня паляглі Япы ў тумане залатой дарогі.
1х чарапы мы бачыцьмем раптоўна Над месяцам вісяць залатарогім.
I грэбуюць вандроўнікам натоўпы. * *
На глінянай Зямлі, у тлене і іржы Блукае несмяротнасць ў чалавеку. У вышыню ён падымае вейкі I чэрпае ад вечнасці дзяжы.
Няма вачэй паўней, а ёсьць нажы Вастрэй, чым позірк ворага навекі.
Сыны, Ісак з Якубам, ад Рэвекі Глядзяць так, вочы ў вочы на мяжы.
I жорсткі бунт галодны не адменяць. Вада з крывёю разам заструменяць. Камэны аглушоныя маўчаць.
Толькі віхор пыл кружыць ад іх страты.
I зорак сцелецца ліловы чад.
I ііад Зямлёй вагонь плыве хвастаты.
Лістамі чорнымі сухіх начэй Гады, як лісце ў восень, аблятаюць. Крыклівых зорак спуджаную зграю Лавіць спрабую ў жніўні я званчэй. Ручай малочны кісне ўсё хутчэй.
I іншых млечнасцей туман у небе зз’яе. Бяда. Бяда. Прасторы не хапае.
I мала часу. Дні ўсё карацей. Дрыжыць, як піша, бледная рука. Я празарлівасцю п’яны чараўніка. Са словаў дзіўную раблю змяю, Каб не сатлець і быць з сабою ў згодзе. Паволыіа так праз галаву маю Праходзяць чарадой тысячагоддзі.
16*	* *
Паважнай веліччу напоўню словы. Сэнс абцяжарыў стройпых літар рад. To залатая надыйшла пара
I жніўнем засьвіціліся галовы. Сінеча нада мной, а дол з травы Падстрыжанай, ракітнік невысокі Ды нашыя папірусы асокі, Чый сум зялёны кожны раз навы. Стаў захад зараз ярасна крывавы. Усход інакшыя акрэсліць з’явы.
I снежнай посцілкай палі здратуе. Ў іх белыя закруцяць завірухі, А чорную прастору засвідруюць, Як жаваронкі, зорак далыііх рухі.
Ў густую іюч сцякаюць нашы дні. Быццё ты вельмі жорсткая стыхія.
1	з цёмпым вершам ў змроку, нібы з кіем, Да першаснай іду сваёй радні.
Бляск дальніх зор мігціць на камяні
I падаецца шкураю змяінай.
I ва ўрачыстым голасс зачыну Крыламі чорнымі мой спеў звіні. Па дрэву поўзаю ўсяго Сусвету, Каб мову запаведную праз гэта Украсці для Зямлі глінянай долі. Гасподняга я гневу не баюся. Касматыя у пекле мне вугольлі Гатуй за тое, да чаго імкнуся.