Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
Ў небе па-над вольным краем!
06.2016 г.
ЖАРТОУНЫЯ
Казала некалі бабуля: “He жыць, калі не пажартуем. Каб не пацешыўся, казала, Дык бы павесіўся няўдалы Ад даўніны, мы добра знаем! Жыць цяжка людзям ў нашым краі: To пан з падпанкамі на карку, To камуніспгы з іхнім гартам, To шыхт адборны чынавенства Аж цэлай вэртыкаляй зверху.
Нам душу ціснуцьвыіііскаюць, Ды нашы людзі не зважаюць. Ў сваім жыцці плывуць віруюць I ў жартах толькі рэлаксуюць. Бо, як не стане кпінаўжартаў, Тады лічы пабіты карты. Слязьмі зальемся і сканаем.
А так паціху выжываем.
КОЖНЫ ПРА СВАЁ
(размова дзядзькоўу аўтобусе)
Чаму глядзіш, як мент паганы? За што табою я абраны?
Ці я бандыт? А мо’ шпіён? (Навошта вылупіўся ён? Сам ведаю, што трохі п’яны. Але сяджу зусім рахманы, He задзіраюся, ня б’юся...) Чаго глядзіш, як хто прымусіў? Аціхні, дзядзька, адчапіся. Свае сто думак завяліся.
Гляджу ў Сусвет і разважаю... Пра ўсё сваё. Цябе не знаю.
I так сваё кручу і гэтак, Як нешта выкруціць для дзетак... А з кім параіцца не маю, Бо з жонкаю не размаўляю.
А калі што не гэтак ляжа, Дык хто табе ўсю праўду скажа?
РАЗМОВА МУЖА 3 ЖОНКАЮ
Што стракочаш, як тая сарока? Памаўчы, бо абрыдла. I вока Маё цэліць табе даць у храпу, Каб ты больш не раззявіла ляпу!!! Ах, таўкач, ах, ты дурань заядлы, Каб цябе чэрці з’елі, як падлу.
Ты жыццё мнс скруціў маладос, Ну, навошта я зараз з табою? Кавалсраў я мсла культурных, А пайшла за хамулу і дурня, Ачмурыў, прытварыўся харошым. Хлус, нягоднік, такіх я не зношу. Увесь імпэт твой мужчынскі за чаркай, ГІотым лезеш за смачнаю скваркай. 3 сябрукамі гергечаш сваімі...
Каб скапыціўся ты разам з імі! Ад цябе я не маю карысці. Каб ты скіс, закаціўся пад лісце! Пагляджу я на іншых. Пільнуюць Гаспадарку і жонак шануюць, Ім абновы да святаў купляюць, Непрытворна заўжды паважаюць... Памаўчы!!! Ты адно, а я дзесяць!!! Мой кулак з цябе цеста замесіць. А качалку вазьму, ды як плясну, Тое вока, што цэліць пагасне.
Ну, прабач, дарагая Адэля, Гаварыць можаш аж да нядзелі. А ў нядзедю, як справы залатвім, Табе добру абновачку справім.
— Ну, калі ты такі далікатны, To хадзем, мой каханенькі ў хату. Там абед нас цярпліва чакае Боршч з грыбамі ды клёцкі ў смятане.
ВЯРТАННЕ 3 ЛЕСУ
(тлумачэнне кабеты, чаму прыйшла з лесу з пустым кошыкам)
Пайсці ў лес захацела ў аўторак. Ахапіў там мяне сіні морак.
Раптам белага свету не стала, Штось зарохкала, заякатала, Скрыгацець пачало, засіпела, Загундосіла, засвірысцела, Стукацела, раўло, грукатала, Бразгацела, аж дух пераймала, Замарочыла і закружыла, Стаць прымусіла, шлях перакрыла. 51 жагнацца, а рукі знямелі I ня слухаюць, як ачмурэлі. Спруцянеў язык жвавы у роце 1 крычаць паратунку не хоча.
Вось і ўсё. Верце мне ці ня верце. Можа звер гэта быў, а мо’ чэрці. Страх працяў да прытомнасці страты. 3 пустым кошыкам бегла дахаты.
СТАРЫ ДЗЕД НА КАМАРОЎЦЫ
Чым гандлюеце, дзеткі, цікава? Бачу моркву, капусту і страва, Як дадаць яшчэ нечага выйдзе. Як завецца, пра тое забыўся... А вось яблыкі, слівы і вішні... Каб вы ведалі толькі, увішны Быў я хлопец, мужчына быў спраўны, Меў я хату і сад і, напраўду, Тут на гэтым во месцы стаяла Мая Бэра. Антонаўка далей... Камароўкай сады нашы звалі.
Ўсё звялі, пад асфальт закаталі... А якія ж былі дулі БЭРЫ...
Што твой мёд, ні за што не паверыш: Сакавітыя, пахкія... Божа, Растаюць, як у рот іх паложыш.
А гішпанскія гэтыя вашы, He угрызці, ня тое, што нашы. Няма смаку, на выгляд ня тыя. Эх, мінуліся дні залатыя... Паспытаю я трохі чарэшні.
I куплю. Трэба грошай з кішэні натрэсьці. Але хто мне, дзіцякі, напомніць, Скуль, адкуль сюды зараз прыйшоў я?
НА БАЗАРЫ Ў ПЯСТОВЕ ПАД ВАРШАВАЙ
( 2000 год, праўдзіая гісторыя)
-	Чаго пан тут ходзіць і штось выглядае, 3 гандляркамі мувіць і нешта пытае? He нешта. Я добрую жонку шукаю. Гароду гэктары са тры, мусіць, маю...
-	Што полек у Полылчы для пана замала? Пенькнюткія панны. Аж дух пазаймала.
-	Ды не, проша пані, ест справа ня ў гэтым: Прывучаны полькі паліць цыгарэты, Ды каву на дзень разоў трыццаць папіць, Ў гародзе зусім не жадаюць рабіць. Як гропіы ў кішэні маёй завядуцца, TOХОП і ў Варшаву за момант збяруцца. У жонкі сабе беларуску шукаю.
Жанчыны цяглівыя, вопыта маю. Да працы заўсёды іх рукі гараць, Ня ўмеў я такую адну шанаваць. Шкадую, што зробіш. Ну, далей пайду. Шукацьму старанна і, бог дасьць, знайду.
* * *
Мы з мужам тры месяцы не размаўляем.
Авой, божа мой, як ты гэта трываеш? На гірацы за дзень я так на-га-ва-руся, Што ўдома маўчу бсз ніякіх прымусаў.
* * *
Настаўніца ласкава вучня пытае:
Дзе сшытак твой, Пеця? Буквар, што чытыем? Буквар ён вось тут. Ну, а сшытак я ўзяў I ўдома глыбока ў “пяшок жакапаў”
* * *
Далёка, дзесь за небакраем Спявас птушка залатая.
Але пра што яна спявае Ніхто пе ведае, не знае.
Дзяўчына з глыбінкі залік рыхтавала.
Том тоўсты гартала, парой пазяхала. А потым прамовіла, крывячы рот: “Пакуль зад вучыла, забыла ііярод.”
* * *
Каб ведалі толькі, які ўнук разумны Сядзіць ў інтэрнэце і ў хаце не тупні. Гарод мой зарос, плот зусім паваліўся. Сын кажа: “Няма з тас працы карысці.” Увесь час у кампутары нешта ляскоча, Піпікае, енчыць, а часам скрыгоча. За імі сыночак падскоквас ў жары. Прынссла заўчора яму акуляры.
Зусім, як прахфэсар зрабіўся вучоны. Калі ж запытаю пра дзённік ягоны, Нэрвуецца попрасту аж да гістэрык. Зрабіўся чужы. Але ж хто мне паверыць?
АНГАЖАВАНАМУ ЖУРНАЛІСТУ
Гэны гэнага лупіў.
Гэны паваліўся.
Будзе ведаць, як хлусіць, Што за праўду біўся.
Хай уцяміць,што казаць, Хлусу не дарую.
Майго гневу не суняць, Калі што пачую.
Зноў адпяру, павучу Гэнага хлусліўца, Натаўку яму ў каршэнь, Аж зачне маліцца.
Памятае, помнць хай Хлуслівы пісака
I прадажны свой язык Хай засуне ў сраку!
2014 г.
ІНТЭРЎЮ 3 САМАЗАДАВОЛЕНЫМ ПАЭТАМ
Кар. Я вас вітаю... Паэт: А нягож!
Паэт даўію я прэсай знаны. Я маю вершаў цэлы кош, Паэмаў два мяхі напханы. Эсэ няцяжка мне пісаць Пра тое-сёе і пра нешта. I сам галоўны Трындунец Назваў мяпе з усіх найлепшым. Адкрыў зялёнае святло Да друку у свае друкарні.
Я творы хуценька пяку, Як кексы, у сваёй пякарні! За гэта маю ганарар I на кар’еру добры шанец. Да носу з фігай не падлазь Якійсьці самадрукаванец!
(самадрукаванцамі я называю паэтаў і пісьменнікаў, якія друкуюцца за свой уласны кошт)
2016
ГЛІНЯНЫ ЗБАН
Пырхаў-мырхаў і зваліўся, I пакуль што не пабіўся Той гліняпы збан, ў якім Воду носяць да пары.
Воду носяць, есці просяць
У мяне старыя боты.
I ня здольны да работы Я на лавачцы сяджу, Ў неба сіняе гляджу. Да мяне хто завітае, Маіх яблык паспытае I на лаўцы пасядзіць, Каб са мной пагаманіць: Hi аб чым. Пра тое-сёе. Пра надвор’е не такое, Пра цану на хлеб і мяса, Пра заробкі час ад часу.... Што прайшло, а нешта будзе. Як эаўсёды хрэн на блюдзе... Нехта брэша вецер носіць. Дзед сабакам сена косіць. He пабіўся збан і добра. Ля хлева цвіце аглобля.
Будзем жыць, як набяжыць. 3 дай прычыны не тужыць.
03.2015 г.
* * *
Птушкі прыляцелі Ціў-ціў-ціў У маім вазоне васілёк расцвіў.
У маёй кватэры цёпла і утульна.
Нехта на гародзе ужо садзіць бульбу. Ўключу тэлевізар, пагляджу праграмы: Ўсё у нас цудоўна, як у таты з мамай. Там спяваюць-танчаць, там футбол з хаксем, Прыбіраюць сьмецце, нешта ў полі сеюць. 1 Іэнсіі дабаўка тры рублі на месяц.
Ну, а хлеб у краме даражэй на дзесяць. Ды гэта ня страшна трэба меней есці. Голад і нястачы то ў Афрыцы дзесьці. Куфайку схаваю, выйду у кашулі.
Нам жывецца лепей, чым ў Эўропе. Чулі? Беспрацоўных многа? Хай не лайдакуюць. Ўсім заняцца можна падмятаннем вуліц. Стогнуць ў захапленні браты-расіяне : Як жа у вас добра, мы сябруем з вамі. Толькі вы пазбаўце нас ад вашай мовы Брыдкай сярмяжнай, як вашы каровы. Малако давайце, мяса нам і сала Гэтага ў Расеі заўжды бракавала.
Хлеб нам ваш смакуе, вашае паветра, Вашыя абшары, а таксама нетры. Вы ж сядзіце ціха, слухайце старэйшых, А ня то адправім вас Сібір засельваць.
05.2015 г.
ПЕСНЯ БЕЛАРУСА (пародыя жарт)
Жытпёвыя нівы
Пад ветрам вясновым шумяць. Іду я шчаслівы
I радасць маю не суняць. Вось пожня, вось лес, А вось чысты ручай булькаціць Іду я здаровы, Смяюся і хочацца жыць. Шчабечуць мне птушкі
3 галінаў на мноства ладоў.
I статак на лузе Пасецца пярэстых кароў. Выгульваюць хлопцы За рэчкаю коней табун. Павесіла баба
На плот сохнуць чысты стаўбун. Усё ў свеце добра, А лепей ў мяне на душы.
Тры бульбіны дружна Качаюцца моўчкі ў кашы. Няма ў мяне хлеба 1 чаркі, і скваркі няма. Я голы і босы, Ды лета ідзе, не зіма.
Іду я шчаслівы
I радасць маю не суняць.
Усё пазбаёдваў, Няма у мяне аб чым дбаць. Hi думка, ні клопат
He тлумяць мне болей душу. Іду я вясёлы
I з ветрам y тахт галашу.
I нівы, і коні, і статак Усё не маё.
I кажуць мне людзі: Ніколі цябе не было.
Адкуль ты узяўся Ня всдае зараз ніхто.
I дзе узьвей-вецер Твас шкмытае жытло.
05.2015 г.
* * *
Ў душы запалу поўна I хочацца экстрыма. Жыццё ж такая сука Заўжды праходзіць міма.
Ляцець не маю крылляў. Адплыць далёка мора. Так і жыву бяссільна.
Ну, вось такое гора.
Хачу рызыкаваць я, Ды толькі чым не маю. Сяджу ля цёплай печы Ды горасна ўздыхаю.
Хачу зрабіць я нешта, Ды не дае лянота.
Так і памру між іншым 3 цярпення ды нудоты.
2016 г.
* * *
На высокай гары
Каркнуў ворап стары.
За ім граяць пайшлі маладыя.
Закружылі авой -
Угары над гарой.
Усчарнелі нябёсы сівыя.
Агарнуў мяне смутак, Што лета прайшло.
Што зіма свае коўдры пасцеле,
Што самотны, як пень, 51 і ўночы, і ўдзень I што час на муку жыццё меле.
Пылам стану, гразёй...
Мяне сцісне зямлёй.
Паляціць душа з граем вароньнім.
I ці быў я, ці не, Хто прыпомніць мяне? Бо дабра не рабіў я нікому. Хто паставіць мне крыж? Дамавіну саб’е? Хто слязінку змахне над магілай?
Бо заўсёды ў жыцці шанаваў я сябе.
Адчуваю, што ўсім быў нямілы.
Каркнуў воран стары.
Маю прышласць прадрок Пра грудок і збуцвслае зелле. Позна я зразумсў і раблю свой вырок. Грайце, вораны, ў небе вяселле.
ДРЭННАЕ СЛОВА
Я ужо вялікай стала і умею я ужо Скокнуць з ложка на падлогу I садзіцца на гаршчок.
I зусім я не малеча, Лялькам суп магу зварыць. Толькі мне не дазваляюць Слова “срака” гаварыць. Маёй бабе стала дрэнна, Як сказала я гучней.