Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
У гуках роднай мовы.
He загіне край забраны.
Цмок ляжыць, чакае...
Ды ладзея разам з цмокам Ціха памірае.
05.2015 г.
СУПЕРПОЎНЯ
Дзевятае жніўня.
Ўзыйшла суперпоўня, Каб бледным святлом Нам прастору запоўніць. Святло наваколле змяніла чароўна. Хто спалі удзень, узняліся раптоўна Істоты начныя яе прывітаць.
Патрэбна і нам, каб іх бачыць, ня спаць. Павук-крыжавік першы выпаўз са сховаў, Крутнуўся і крыж свой нацэліў па поўню. Калматыя лапкі, сам, як галавешка.
У момант стае небяспечнаю сцежка. Бязгучна за ім кажаны узняліся, Спачатку, як ком, потым бачу у высі, Як рэй павялі, карагод заплялі I кружаць ў паветры. А тут на зямлі Вужакі спляліся і ціха сіпяць, Як быццам бы поўню хацелі б дастаць. Вось вожыкі кругам на ўзгорку сядзяць: Ці дваццать, ці трыццаць мне не разабраць. Вялікая ў цэнтры ляжыць вожычыха. Ніводзін із іх не асмеліцца чмыхаць, Тапыршчаць іголкі на цёплай зямлі, А лычык і вочкі да поўні ўзнялі.
Глянь, жаба-рапуха сядзіць на згародзе, Ад поўні пукатых вачэй не адводзіць. He ціўкаюць птушкі. Цвыркун не стракоча. Душа замірае і вырвацца хоча 3 палону у целе найдалей кудысь, Найлепей было б, каб да поўні, у высь. Пярловае, мройнае поўні святло
Блукаючых зданей сабой узняло: Віюцца, трапечуць, між дрэў шамацяць 1 здолеюць слабыя душы пазваць Услсд за сабой да ўладарыні-поўні. 1 бачу: па даху, па краі няроўным Ідзе чалавек, пу, зусім, непрытомны, Хоць раніцай, потым пра гэта не помніць. А поўня чаруе, а поўня ўладарыць... I кожны пра нсшта дзівоснае марыць. Флюідаў тасмных яе магнетычнасць На стан уплывас фізічна-псыхічны.
Далёкага Месяца кожная фаза, Як ўзмах дырыжора за пультам. Адразу Аркестар істотаў жывых паслухмяны To спіць, то расце, то загойвае раны. Як вынала некаму ў поўню радзіцца, Той будзе свой век сумаваць і нудзіцца. He будзе ён моцным, не будзе рашучым, А будзе сябе недасяжнасцю мучыць. На ветах таксама, калі разабрацца, He раіла б , людзі, я вам нараджацца. Адзін маладзік толькі справам спрыяе I моцу дае, і дабру прыспарае.
Як прыйдзеш на свет разам з маладзіком, Здаволішся цэлым шчаслівым жыццём. Калі у пачатку ты фазы радзіўся, To шчасце пабудзе з табою ў дзяцінстве. Калі ж у сярэдзіне здолеў з'явіцца, To выпадзс шчасце пры росквіце жыцця. Калі на канец прыпадуць нарадзіны, Шчаслівымі старасці будуць гадзіны.
9.08.2014 г.
КАМЕНТАР. Уплыў Месяца на жывыя істоты прызнае і сучасная навука.
Суперпоўню назіраюць, калі адлегласць паміж Зямлёю і Месяцам робіцца мінімальнай. На 2014 год выпала ажно тры суперпоўні.
1	жніўня можна было назіраць і рабіць здымкі гэтай цудоўнай з’явы.
Усе прымхі пра Месяц і яго уздзеянне ідуць ад вельмі даўніх часоў. Гледзячы на Месяц знаўцы прадказвалі не толькі лёс, але і пагоду, і ўраджай і гэдак далей. Апісаныя праявы паводзін жывых істот давялося мне назіраць на лецішчы пад Ратамкай, а вожыкаў ля Мінскага мора на пагорку сярод лесу. Мусіць у іх там з даўніны нейкае сакральнае месца.
Пра уплыў Месяца на лёс расказала суседка па лецішчу Таня. Яе бабуля была знахаркай і заўсёды бабуліны прадказанні вызначаліся вялікай дакладнасцю. Так што я нічога не прыдумала. Застаецца толькі паўздыхаць аб тым, што ня толькі мову мы страцілі, але і шмат сакральных ведаў аб чалавеку і прыродзе.
АПАВЯДАННЕ UFA ВАНДРОУКУ Ў ЗАСЛАЎЕ НА ДЗЯДЫ
Збяруся ўвечары, а зранку Гіаеду я у вандраванку.
Бо будзе Дзмітрава субота I едзем мы не так далёка Ад Мінску. Толькі у Заслаўе, Дзе на кургане старадаўнім 3 этнографам зацятым Тоняй, (3 мянушкай даўняй “вайдэлотка”) Ўвесь беларускі род успомнім.
Па трасе едзем паўз чыгунку, Крыжоўку, Ратамку мінаем, Падлічваем свае рахункі, Рабункі іншых ўспамінаем. Зялёнае далёка збоку.
Бабулька клыпае па ўзгорку, Вядзе пярэстую казу, Што далсй там не разбяру.
Мінулі Лысую гару, Што ўслаўлена вядомым Нілам. Пісьменнікі злажылі крылы Ў сваіх павецяў дальні кут.
Піцьменнікі больш не піюць, Сваё здароўе берагуць, Ці тое, што ў іх засталося.
Вятры упартыя галосяць
I змену новую завуць.
Але вакол маўчыць пустэча
1	роднай мовы не пачуць.
Заціхнуў гул ад даўніх сечаў.
Блеянне чуецца авечак, Якіх на бойню павядуць.
Хіжы маскаль зямлю руйнуе.
А голасу крыві не чуе Амаль ніхто.
Так. Едзем. Думкі мітусяцца.
Hi з кім ня хочацца спрачацца. Там, на гары паставім свечкі, У круг пастаўшы, як авечкі.
Я думку спрэчную агучу.
Яна із тых, што мітусяцца.
Са мною можна не згаджацца, Бо фантазіраваць без краю Даўно паэтам дазваляюць.
Нямнога нас, асоб трынаццаць. Лік атрымаўся ў нас цікавы, А ў чым цікавасці праявы Намёкам трохі патлумачу, Пункцірам злёгку абазначу.
Далёка ў глыб, вякі вякоў назад Нябесны шанаваны Задыяк Сузор’яў меў ажно трынаццаць.** Адно з іх з цягам часу страціў (Іпвэрснасць полюсаў, Прэцэсія васі Зямлі і гэдак далей.
Да Вікіпэдыіі цікаўных адсылаю.) Той зпак з другім сузор’ем паяднаўся. I, акурат, падвойным знакам стаў.
Хаця яго мы і не назіраем, Нябачны, ён на лёсы уплывае. У Бібліі мы адпаведна маем Дванаццаці сузор’ям відавочным Апосталаў набор усім вядомы. Трынаццаты ад чорта, папы кажуць. Дасведчаным жа вочы не замажуць. (Бо Біблія напісана пазнсй.
У змроку часу праўда тых падзей.)
Ды вось ён, нечаканы паварот: Трынаццаты нябачны ВАЙДЭЛОТ. Душа працівіцца, не хоча яму здраджваць. Адтуль паганскія абрады нашы.
Лк адгалоскі праарыйскіх дзён. Хто хоча падрабязней гэта ведаць, To мусіць пачытаць санскрыцкіх Всдаў... I болей вас ня буду затлумляць. Машыны едзе. Хвоі мільгацяць.
Ды вось ужо яно — Заслаўе. Перш наперш ў хату Маркаўца, Што нсдалёка ад чыгункі.
Пра лёс і творчасць мастака, Складаныя жыцця варункі Раскажа нам Тацяна, яго жонка. Разгорпуцца цікавыя старонкі...
Напісаны майстэрскаю рукою, Вісяць карціны ва усіх пакоях: Заслаўя віды і яго ваколіц.
Гісторыя ў свае званы тут звоніць.
I энергетыка ад тых часоў плыве.
Вось Федзькаў крыж схаваўся у траве, Курган высокі да сябе заве, Княгінька рэчка і рака Чарніца...
Душы ў прасторы той не заблудзіцца, Бадай, што толькі з тымі паяднацца, Што за вякі вякоў да нас жылі ў Заслаўі..
Далей на замчышчэ наш шлях ляжыць. Тацяна ж запрашае зноў прысці У хату, за яе гасцінны стол, Каб традыцыйна памянуць Дзядоў.
На Чорную гару ідзем паволі.
Сівец густы і маладыя хвоі Накрылі склон. Як толькі падняліся, Бы на далоні нам із тое высі Раскінулася слыннае Заслаўе.
А аб мінулым зараз яго слаўным Этнограф-краязнаўца нам раскажа, Ў вузлы гісторый доўгіх ніці звяжа, Натхненнем вочы засвіцяцца
I тады, нават, прьгйдзецца схіляцца Перад гарою цэлай фактаў даўніх Жывых у краязнаўцы трактаваннях.
На самай-самае святой вяршыні Бульбянішча завораны барозны. Я кідаю на іх свой позірк грозны. Ды колькі ні кідай яны пакінуць Шукальнікам наступным Свае адзнакі нашага жыцця Глыбокай паняверкі забыцця.
I з долу паднімаю я каменьчык, Што за вякі вякоў абгладзіў глетчар. Акруглы камень, голы ён , як чэрагі. Сінечай неба у ім кобальт свеціць, А пырскі крэмнію блішчаць, Як вочы колішніх дзяўчат, Што тут купалле святкавалі, У Чарніцу рэй вянкоў пускалі, А ў неба радасна шугалі Агні вясёлыя кастроў.
Ды час усіх іх пабароў.
А зараз мы прыйшлі дзядоў Сваіх усіх да нас паклікаць 1 пацягнуць за тую ніць, Што праз вякі да нас бяжыць.
Ідзем на замчышчэ Рагнсды.
У цэнтры крыж абліччам даўні. 3 граніту. Ён шануе памяць, Што праз вякоў імглу і замець Высвечвае трагічны лёс Княгіііі слаўнай, яс сына 1, мабыць, з гэтае прычыны Мы тут. Схіляюцца галовы. Сціскае сэрца. Мы гатовы
На вернасць духу прысягаць Нязломнаму, што нас прымусіў У сабе заўважыць беларусаў I абароны запытаць
У продкаў нашых на гары, Што з даўняй сталася пары Народу нашаму святою.
I голас паляціцьў сутоннях
1	Іябёс адвечных над зямлёю:
“Раскрыйце шчьтрыя далоні I да зямлі іх павярніце, Г'лыбока тройчы уздыхніце. Павекі вочы засланіце, Каб гэты свет не замінаў, Каб вы адчулі, як працяў Вас па хрьтбту ад пят да цемя Цяпла струмень, што выпраменьваць Пачне да вас з зямлі улоння.
Вось ужо горача далоням I праз заплюшчаныя вейкі Убачыце,
як карагод жанчынаў нейкі Ў бялюткай белі залунаў, Вас акружыў святлом любові. А далей кругам сталі воі Чырвонай тарчаю ў прастору Да вас магутнаю спіною
Непрабіваемай сцяною, Каб бараніць сакральны хорам I рэй, што продкі павялі. Барджэй, хутчэй круціся кола. Вось бачым строгіх і вясёлых Дзядоў у строях старадаўніх. Праз цемечка да самых пят Йдзе па хрыбту цяпло да нас. Нам стала горача і цесна.
Дзяды у коле. Уваскрэсне He згіне наш вялікі Род.
Мы разам з вамі. Мы народ.”
Гарэлі ясна нашы свечкі. 3 гары ідзем не як авечкі...
А аднадумцаў гуртам новым У хату рушым Маркаўцову. Тацяна шчыра сустракае. Накрыты стол даўно чакае. Паселі. Чаркі наліваюць. Дзядоў паціхеньку гукаюць. Вялікі стос бліноў нясуць, Вакол стала перадаюць Па сонцу іх адзін адному. I жычаць добрага для дому. Услед даецца за блінамі У рондлі поліўка з грыбамі. Прыйшлі нябачнымі садамі Вось Маркавец і продкі з намі. Багаты стол стаіць накрыты Чаго душа ні пажадае Усё за сталом за гэтым маем: Каўбасы, салца і вяндлінка, 3 імбірам печыва ў разынках. Капуста з бочкі хрупасціць. Цудоўна пахнуць агуркі. Квас натуральнага браджэння. А фарбы яблыкаў асенніх Сталу прыгожасць надаюць. Наліснікі на кожны густ 3 салодкім тваражком і рыбай. Hi ў чым, нідзе не бачу хібаў. Частуйцеся, дзяды, і з намі. На добры час мы вас гукалі.
За ласку дзякуем Тацяне.
Няхай надалей захавае Высокі творчы дух іх дому, Каб беларусам ўсім вядомы Ён стаў і гэткім заставаўся. Як Віктар Маркавсц стараўся Рабіць, рабі і ты, Тацяна.
Хай прыспарае тваім плянам Магутны Божа наш адвечны. Няхай ў сузор’і чалавечым Жыве й квітнее Беларусь Свабодная. Аб гэтым марым. Хай згінуць ўсіх пядобрых чары.
8.11.2014 г.
КАМЕНТАР:
**Трынаццаты знак Задыяка называўся -ЗМЕЯНОСЕЦ паміж СКАРШЁНАМ і БЫКОМ. У яго склад уваходзіць зорка БАРНАРДА.
Алеў 143 веку нашайэры Пталямэй, вядомы сваёй канцэпцыяй утрымання Зямлі ў Сусвецс на трох кітах, разам з тагачасным папам Рымскім вырашылі, штолічба 13 нядобрая, дванаццаць сузор’яўразмеркавалі паміж апосталамі хрысціянскай царквы, а трынаццатага аддалі д’яблу, чоріу. 3 таго часу лічба 13 лічыцца неспрыяльнай і нядобрай.
РАЗМОВА