Хай скрыпачка грае
Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
1. Хоць кужаль прасці, хоць слаць салому Ўсёроўна, маці, прыйду дадому.
Да весніц родных, да бульбы з салам, Бо са сваімі мне больш прыстала.
2. Я доўга, маці, па свеце блукаў To за жар-птушкай, то за навукай. Няма жар-птушкі. Ёсць толькі казкі. Навука ж вучыць: за ўсё адказвай.
3. Навукі поўны жыцця няпростай, Аброс я ёю, як пень каростай.
Хачу спакою, ласкі дзіцячай. Прабач мне, маці, не змог іначай.
4. Я гэты крок свой раблю свядома. Сустрэнь жа, маці, іду дадому. Свідруе думка, што гэтак лепей, Чым на чужбіне пытаць аб хлсбе.
5. Там, можа, булкі, ды мне вядома, Што хлеб смачнейшы, спечаны дома. Даволі блукаць, усім чужому...
Сустрэнь жа, маці, іду дадому!
17.09.2016 г.
ВАСІЛЬКІ
Словы: Ал. Грыцкевіч Музыка. : М. Трапашка I n g / j Hi
1. СІ ■ німцве-таы у жы-це цві-туць ва-сі • лькі, у ня-
& Пі п / J J м
-g 1 Ж Ж ;
бе«сну • ю даль я гля • джу з-пад ру . кі... To ва •
J J J і р
чэй тва іх сінь, to a дча-ю па car аб да -
at л — Z» V " "
лб-кіх i стра-ча ньіх днях. To ва-//-дняк.
* ічІ аопзс пры паўніарзнкі фразы.
1. Сінім цветам у жыце цвітуць васількі.
У сінечу нябёсаў гляджу з-пад рукі.
To вачэй тваіх сінь, то адчаю пасаг -
Аб далёкіх і страчаных днях.
2. Калі шчырыя словы на вушка шаптаў, Калі моцна за плечы рукой абдымаў, Калі ветах свяціў на траву-мураву Пах чаромхі кружыў галаву.
3. Ветах поўню змяніў, а яго маладзік, Час чароўны між намі так знік, як і ўзнік.
I чаромха за рэчкай даўно адцвіла, 1 не кружыцца больш галава.
4. Зацвілі васількі, адцвілі васількі Жыта зжалі, змалолі, ў засекі зняслі... Толькі сэрца сумуе у светлай жальбе, Калі ветах між хмараў плыве.
ЯКІМ БЫ ТЫ 111 БЫЎ
Словы: Ал. Грыцкевіч музыка. : М. Трапашка
1. Я кім бы ты ні бьіў. я кім бы ты ні стаў, за -
Я кім бы ты ні быу. я кім бы ты ні стаў...
Заўжды з табою успамін дзяцінства.
Ад крыўды і бяды, і ад няўдалых спраў Крылом сваім атуліць мацярынскім.
2. О, як бы я хацеў крок павярнуць назад, I матчынаю ласкай зноў сагрэцца, 1 плакаць, як тады, і выйсці ў росны сад, I слухаць, і любіць дзіцячым сэрцам.
3. 51кім бы ты ні быў, якім бы ты ні стаў, Усё ж аднойчы ноччу здрыганешся, I зойдзешся слязьмі ад жалю, што губляў, Губляў і не бярог крышталь маленства.
Якім бы ты ні быў, якім бы ты ні стаў...
Далей тэксты песняў, якія мэлодыі яшчэ не маюць
'Н
Кожны вечар сустракаю У зале той, дзе люстраў бляск Марна келіх асвятляе, Каб развеяць смутку час. Раптам музыка узнікла I да сэрца паплыла, Зчаравала песняй скрыпкі, Над зямлёю памясла.
ГІРЫПЕЎ: Мы танчым з табою. Гукаў рытмы п’яней ад віна. Смялей будзь, ня бойся, Прыціскай, бо я зараз твая. Пра наша каханне Гарачыя словы кажы I, моцна абняўшы, У рытмах пякучых кружы.
Спальвае, як пацалунак, Пранікнёны позірк твой.
Кружыць танец і чаруе, Узлятаю над зямлёй.
Закружыў мяне, загушкаў, Патану ў вачах тваіх.
Быццам пара дзіўных птушак У бязмежнасці ляцім.
ПРЫПЕЎ:
* * *
Трам-па-па, трам-па-па Музыка гучна іграе. Трам-па-па. Хлопец мянс Танчыць у круг запрашае. Трам-па-па. Сэрца маё Як жаваронак трапеча. Трам-па-гіа. Хай бы было, Хай бы было гэта вечна.
Трам-па-па, трам-па-па... Вірам жыццё закружыла. I панясло трэскай малой. Хвалямі гора накрыла. Дзе той хлапец? Дзе всчар той? Музыкі болей не чую. Трам-на-па, трам-па-па... 3 ранку да ночы працую.
Але парой, трам-па-па, Між паху бэзу вясною Думаю я, трам-на-па, Гэта было не са мною. Трам-па-па, трам-па-па Слёзы з вачэй маіх лыоцца. Трам-па-па, хочацца мне Зноў у былое вярнуцца.
ПЕСНЯ (накшталт народнай жартоўнай)
Выйдзеш ты на круты беражок, Прынясу я табе піражок.
Будзем есці яго і глядзець, Як вада па каменям цячэ (ць).
Разламлю піражок напалам
I табе палавіну аддам.
У вадзе адлюструецца сінь.
He пакінь мяне ты, не пакінь!
Вось і з’елі увесь піражок.
След згубіўся. Зраўняўся пясок.
У сінечы аблокі плывуць.
He забудзь ты мяне, не забудзь!
Смак у роце растаў піражка.
Абыякава плешча рака.
Сівы горыччу пахне палын.
Я адна. I ты дзесьці адзіп...
ЧАПЁЛАЧКА
ЁН:
Адчапіся, чапяла, Цябе не чапаю.
Прыйшоў, ціхенька сяджу, Нешта ўспамінаю.
Успамінаю я сяброў, Зь імі вудзіў пільна. Мне папаўся дужы сом, Паламаў вудзільна.
Хор муж. ПРЫПЕЎ : Чапі-чапі-чапёлачка, He чапляйся.
У полі перапёлачка Адгукайся.
Ты не будзь зласліўкаю, Мая жонка.
У лесе птушка ціўкае Жаваронкам.
ЯНА:
Ах, ты, чорт, таўкач стары!
ІЗедаю, што хлусіш.
Няма рыбы у вядры.
Быў ты у Марусі.
Працы ўдома аж пад дах. Мне адной не здужаць. Ты ж за вуду, з хаты шасьць. Толькі вецер кружыць.
ЖАН. ПРЫПЕЎ:
Таўкуць, таўкуць таўкачыкі
У паветры.
Мне ад клопату, працы цяжкае Куды збегчы?
Таўкуць, таўкуць таўкачыкі Растаўкаюць.
Мужыкі нашы з хаты некуды Уцякаюць.
ЁН
Ой, не злуйся, пе бурчы
Мне ты усміхайся, Ўсё зраблю, што скажаш ты. Толькі спадзявайся.
Няхай згода паміж нас, Любая пануе.
Наша шчасьцейка яна Ад бяды ўратуе.
МУЖ. Прыпеў: Чапі-чапі-чапёлачка,
Але жартам.
Часам лепей памаўчы, Бо я дужа ўпарты.
Чакай, мілая мая, Трохі супакойся.
Ў цэлым свеце у мяне Ты адна, не бойся.
ЯНА
Ой, як душаньку маю Твае цешыць слова,
Для цябе ды на усё Я заўжды гатова. Павячэрацьятабе Смачна згатавала.
Пакуль прыйдзсш ты дамоў Цэлы дзень чакала.
МУЖ. I ЖАН. Разам . ПРЫПЕЎ: Чапі-чапі-чапёлачка, Адчапіся.
Люба мая перапёлачка, He журыся.
Таўкуць. Таўкуць таўкачыкі
Усё лета.
На надвор’е добрае To прыкмета.
ПЕСНЯ ПРА КАХАННЕ
(паводле песні з к-фільма “Дзень добры, я ваійа цёі/я ”)
У нерат моцны назаўжды Каханню я папаўся.
I маніць той, хто кажа мне, Што з ім не сустракаўся. На гэтай гораснай зямлі Яно, як сонца з’зяе.
I жыць мне далей без яго Паветра не хапае.
ПРЫПЕЎ:
Але навошта жорсткі лёс Кахаішя крышыць з’явы? Й кахання кветка не цвіце Без поспеху і славы? ля-ляй-ля-ля...
Багаты будзеш, ці бядняк Ўсяроўна сэрца маеш.
I, не пытаючы ў цябе, Каханне расцвітае.
Хто будзе кветку даглядаць, А хто наўмысля зломіць... Цвіце каханне між людзей Й няверачых сароміць.
ПРЫПЕЎ:
Кахаю моцна і прашу Спагады у каханай, Бо толькі ласкаю сваёй Mae загоіць раны.
На гэтай гораснай зямлі Каханне зоркай з’зяе.
I жыць мне далей без яго Паветра не хапае.
ПРЫПЕЎ.
ВЕРШАВАНЫЯ АПАВЯДАННІ
(з прымесам "фэнтэзі”)
МЛЧАНКА
Каляхуе у рондлі мачанка.
Сам варыць яе Косця узяўся Адвячоркам дзьве жмені грыбоў Замачыў. Зараз рондаль знайшоў, На вагонь акуратна паставіў I кавалкі там курыцы варыць. Ноч грыбы размакалі. Дастаў. Мыць старанна пад кранам іх стаў, А ваду, у якой размакалі, Працадзіў і у рондаль дабавіў. Туды ж мытыя кінуў грыбы I падумаў: «Што далей рабіць?» Ўспомніў: «Мама мукой запраўляла. Як жа робіцца гэтая справа?» Вось мука. Возьме лепей грачанай, У халоднай вадзе разбаўтае, Плюхне ў рондаль, дзе ўсё каляхуе, I з цікавасцю сочыць-цікуе.
Як у мамы ня вышла мачанка. Ды, з чаго ж гэта неспадзяванка? Растлумачу памылкі я Косці. Слухаць можаце й вы, ягамосці.
Для найлепшай мачанкі патрэбна Нам пасекчы свінячыя рэбры, Часначком трэба злёгку нацерці, Зцярушыць чорным молатым перцам, Пасаліць, зверху кмінам пасыпаць, На патэльню гарачую кінуць, Каб абсмажыць не моцна, а трохі. У каляхуючу воду у рондлі
Перакласці і далей дадаць Туды морквіму, пару цыбулін, Хай і далей сабс каляхуе.
А сухія, як маем, грыбы Перш памыць і на ноч замачыць, Потым з рэбрамі разам варыць. Бубкі перцу, лаўровы лісточак Палажыць, маяран, калі хочуць.
3 даўніны беларусы у стравы Рознастайных давалі прыправаў. Бо калісьці з паўднёвых краін Яны выйшлі да нашых мясцін.
У арыйскіх іх генах і звычках He прайшла да прыправаў прывычка. Ёсць магутная сіла ў прыправах. Дух і цела яны людзям правяць. Моца сонца у тых мікрадозах.
3 даўніх вельмі часоў іх прывозяць. Каб прыправаў ўласцівасці ведаць, Трэба вам пачытаць «АЮРВЕДУ» (Косця, пэўне, яе не чытаў I з мачанкаю промаху даў.) Старадаўні «3 варагаў у грэкі...» Шлях вялі беларускія рэкі: Ад Балтыйскага мора ў Дзвіну, Праз прытокі ў Дняпро. Далсй мкнуў У мора Чорнае, ў Грэцыю шлях. Гандаль попрасту тут віраваў.
Як ад нас збажыну, лес, дзічыну. А прыправы адтуль і тканіны, Дзіўных вырабаў бляск, пазументы, Нават золата і дыяменты.
Звычка ў нас да прыправаў была I мачанка без іх не пайшла.
Для запраўкі, Кастусь, мусіш браць He грачану муку, а пшанічну У разліку на варыва літар Паўтары лыжкі прыкладна толькі 1 разводзіш вадою халоднай Ў нейкім кубку, а потым бярэш Ў каляхуючу воду ліеш, Несупынна ўсё лыжкай мяшаеш I мачанку тады атрымаеш.
He забудзься ў канцы пасаліць 1 бліноў да яе напячы.
1.06.2014 г.
IIРА ЦМОКА
Атабарыўся ў ыары Пад гарою цмок стары. Пацішэў ён, затаіўся I чакае, як хто прыйдзе...
Быў калісьці ён зялёны 3 залацістым грэбнем, А стаў шэры і стамлёны, He ўзляціць да грэблі, Дзс лавіў калісьці рыбу, Потым еў са смакам... Ой, стары, зусім нягеглы... Пуста ў яго лапах.
Есці хоча, а не мае. Крыллі не трапечуць. Хоча жыць, а памірае, Бо чакае вечнасць.
Успамінае пра часіны, Як над долам лётаў Бесклапотны і шчаслівы I заўжды вясёлы.
Жартаваў гіад час паўночы, Пужаў дзевак, хлогіцаў, Пацяруху сыпаў ў вочы. Рагатаў. Падскокваў.
Насіў золата збяднелым На добрыя справы, Спрыяў моцным і умелым, А не злым нахабным.
Ды на тое людзі людзі Ў будні і у святы.
Ўсё загнюсяць, напаскудзяць, А цмок вінаваты.
Пачалі паміж сабою
Яны звады, сваркі.
I на золатазайздросцяць
II на чужыя скваркі.
Сірацінаў не шкадуюць, He дапамагаюць.
Хціва, што ўпадзе у вока, Задарма хапаюць.
Найслабейшых сталі крыўдзіць, Цмока абылгалі,
Быццам толькі чорнакніжным Ён дапамагае.
Угнявілі людзі бога.
Цмока узлавалі.
У нары залёг глыбока: Хай ім беды валяць.
Наляцелі на краіну
Каршуны чужынцы.
Хто быў лепшы, Той загінуў
Ў полі пры гасьцінцы.
Засталіся баязліўцы, Чужым дагаджаюць.
Веры, мовы адракліся.
Волі не жадаюць.
Абы ціха, абы толькі Былі бульба з салам.
Нават цмоку брыдка ў сэрцы Ад іх дзеяў стала.
Цмок чакае ды чакае, Каб хто нарадзіўся Чысты сэрцам, справядлівы Да яго з’явіўся.
Ён тады б пра таямніцы
Таму чалавеку
Без баязні памыліцца
Усё распаведаў:
Дзе ляжаць мячы чароўлы Волю здабываці.
Край забраны
У праве роўным, Як адбудаваці.
Як паклікаць духі продкаў
Ды на дапамогу.
Заклік продкі той пачуюць