Хай скрыпачка грае  Аляксандра Грыцкевіч

Хай скрыпачка грае

Аляксандра Грыцкевіч
Выдавец:
Памер: 298с.
Смаленск 2017
29.88 МБ
Ды толькі ў сэрцах аб лепшай долі Квітнее мара.
Квітнее мара аб аб’яднанні Ў адзінай веры, Каб сталі разам і адчымілі У прышласць дзьвсры.
ІНФЕРНАЛЬНАЕ
Як думкі ў галаве, ляцяць па небу гусі.
Я сам з сабой даўно гуляю і смяюся.
Ну, вось і шах і мат. Кароль хадоў не мае.
Гараць і лес і дол. Ён рукі узнімае.
Я чую ветру спеў, што волю заклікае.
Але збыдлелы люд пад пугай жыць жадае.
Рука мые руку. Усход Захад цалуе, Паколькі паміж іх прасторы не існуе.
Паколькі паміж іх, з чым можна не лічыцца, Ляжыць ў паралюшы згвалчоная сястрыца.
Адзін ляціць у роў. Другі ўгару ўзлятае. Аднолькава зямля абодвух іх прыймае.
Я чую недзе плач, а недзе і смяюцца Тлумачаць, іііто дарма вадою слёзы лыоцца. Губляіо думак піць. Губляю мэту, веру.
Хоць некалі не меў я гэткага намеру.
Кінь камень у ваду разыйдзецца кругамі. А потым гладка зноў і ціха, як між намі.
Між намі гэта кім? Жывымі? Мерцвякамі? А на стале стаіць куфэрачак з касцямі.
Тые косці чыі? Каго не пахавалі.
Пад музыку свінцу у лесе закапалі.
Рабіна вось стаіць. Яе чырвоны гронкі.
Маглі б мяпе забіць і не было б старонкі.
Маглі мяне забіць, застрэліць ці павесіць. Ды літасціва даў мне нехта сем па дзесяць.
ГІражыць аж семсят год, не разглядзеўшы сэнсу.
Кругамі па вадзе ідзе то боль, то нэндза.
Праехаць на свінні не кожны фэрт захоча, Але пасадзіць Лёс, дык едзе і рагоча.
Вялікі жартаўнік той Лёс у нашым краі.
Дурны царом пастаў, разумнікаў ганяе.
Вар’ят баян купіў казе і ціха млее.
Нашто тое казе, яна не разумее.
Але ж і жартаўнік у царстве Лёс далёкім.
Там дурань у царох разумнікаў загнобіў.
Чырык птушка, чырык у садзс на галінцы, А я сабе сяджу у хаце нібы ў скрынцы.
А я сяджу, гляджу у вугал з павуціннем.
Ці жыць, як набяжыць, ці выйсці і загінуць?
Кругамі па вадзе удалеч думкі мкнуцца, Як з кімсьці супадуць, то бурай адзавуцца.
Але яны, калі па фазе не саўпалі,
To ціш ды гладзь ляжыць, як лёдам закавалі.
Ляцяць гусі, ляцяць ў блакітныя нябёсы.
А думкі прамільгнуць і лягуць пад калёсы.
Апроч мяне яны нікому не патрэбны, Бо думкі, як і я, мае ў кашулі зрэбнай.
Як пудзіла стаю, варон, шпакоў пужаю, Падыйдзеш да мяне цябе перажагнаю.
ЧЫТАЮЧЫ ЛЕГЕНДЫ I МІФЫ СТАРАЖЫТНАЙ ЭЛЛАДЫ...
Цывілізацыя Эўропы узрасла На глебе грэчаскай навукі і культуры. I зараз вабіць пільны зрок яна.
Адтуль і мудрасць, і архітэктуры
Гармонія. Складаных рэчаў і паняццяў назвы Адтуль бярэм. I сорамна прызнацца, Што разумней за іх так і не сталі I прыгажэй не сталі мы таксама.
I гонару з пыхлівасцю праграмы
Нашы здаліся б смешнымі Платону і Сакрату. Што мы тірыдбалі і якія страты Мы маем за мінулыя тысячагоддзі? Ці чалавечней стаў агульны розум?
I зараз, як тады, змагаюцца Дабро са Злом, А Глупства з Розумам паміж людзей блукаюць. Дурныя ж найчасцей перамагаюць.
Рэлігіі праходзяць па калейцы.
Ніхто не можа ўзяць у рукі лейцы, Каб пэўна сваім лёсам кіраваць, Каб добрае жыццё усім ствараць. Hi ў чым, нідзе не маем мы адказу. Нас хрысціянства вучыць, што адразу, Як цябе вытне хто, то ты скарайся, 3 уладамі ніколі не змагайся, Рахманым будзь, цярпі на гэтай глебе, За гэта шчасце атрымаеш ў небе...
А старажытнай Грэцыі героі Маглі заўжды змагацца між сабою, Маглі з багамі уступаць у спрэчкі... Здаецца гэта болей чалавечным...
Перамагаў дабрэйшы, разумнейшы, Героям складваліся песні. всршы. Старэйшых і мудрэйшых шанавалі I Філязофіяй любоў да мудрасці назвалі.
Там патаемна пралі Мойры лссу ніць. Які ніхто не мог перамяніць. Праходзілі трагедыі і драмы, Як і цяпер, як і у нас таксама.
1 ў іх былі пытанні да багоў: Чаму і як? Навошта і за што? Ды яснасці, як мы, ня мелі грэкі. Нічога не мяняецца пад небам Сваіх дзяцей бог Хронас2 пажырае, Народжаных той самы лёс чакае. Рэлігіі і Мудрасць кругам ходзяць, А Ісціпу чамусьці не знаходзяць.
Так цар, досыць някемлівы, Мідас' У Сілена мудрэйшага пытаўся, Злавіўшы, калі той ў лясах бадзяўся: «Што будзе псраважнсй і найлепей Тут на Зямлі для проста чалавека?» I Сілен адказаў, зарагатаўшы, А перад гэтым, трохі памаўчаўшы,
2 Кронас, Хронас тытан бацька галоўнага бессмяротнага бога грэчаскага пантэона Зеўса. Хронас пажраў усіх дзяцей ад Геі-Зямлі. Зеўса удалося схаваць. Мабыць, Хронас з»яўляецца алегорыяй Часу, у якім усё спараджаецца (ствараецца), і з цягам якога усё знікае (пажыраецца).
3 Мідас цар, выказаў няслушнае пажаданне да бога Дыяніса, каб усё да чаго ён (Мідас) дакранецца пераўтваралася ў золата, у рэшце рэшт мог памерці ад голаду, бо нават ежа у Мідасавых руках рабілася залатою. Мусіў маліць Дыяніса зрабіць яго ізноў звыклым чалавскам. IІасля чаго хацеў даведацца у старога мудрага настаўніка Дыяніса СІЛЕНА, што найлепшае чалавек можа сабе пажадаць. Адказ быў атрыманы.
Сказаў: «О, аднаднеўны род, дзіця выпадку I нэндзы спадчыны тваіх нашчадкаў, Карысней для цябе было б ня чуць.
Але паслухай, што табе скажу: Выгодней для цябе. але недасягальна, Зусім не нараджацца. А спрыяльней, Другім па важнасці было б памерці лепш!.. Тут зноў зарагатаў і знік у лес...
АДСАКРАТА I ГАМЛЕТА ДА «НОМО» СУЧАСНАГА
«Быць» альбо «не»? ІЗось Гамлета пытанне Нашчадка даўніх дацкіх каралёў. Бунтуе ў жылах маладая кроў Ды й рух да дзеі звязвае спазнанне, Пра марнасць спраў бягучых адчуванне I разуменне вострае таго, Што дзеяннем сваім Ніколі і ніяк, Нідзе,
Ні потым, ні адразу
He зможа запаволіць іюступ Часу. I кожны далсй сплянаваны Крок, Што розум кволы ці магутпы набліжае Да самае Сусветнае Мяжы, Сабой пакуты толькі узмацняс I ў Логіку усаджвае нажы, 1 робіць дзеянне абрыдлым і нямілым. Ніхто перамяніць зуеім не ў сілах Hi сутнасці, ні існаванння рэчаў.
Спазнай сябе спачатку, чалавеча, Яшчэ дзьве з лішнім тысячы гадоў назад Сакрат казаў.
Ды гэтае пытаннне час нс зняў.
I «НОМО» , гледзячы цяпер назад, He прамаўляе «SAPIENTI SAT» (разумны зразумсс)
Так «Быць» ці «Не»? Афеліі вар»яцтва Нагадвае варункі лепшых цацак: Без разважанняў можна толькі «Быць»,
У стане гэткім можна ўсё любіць, Сэнс не шукаючы, бяздумна весяліцца 1 пад псыхічны ўласны рытм кружыцца, 3 паветра ловячы няўцямны такт музычны. Такі і ёсць варунак паэтычны Ілюзіі, што дазваляе жыць
I попрасту філёзафам не быць.
5.11.2012 г.
UECHI
3 Марыяй Трапашка мяне пазнаёміў мастак Алесь Пушкін у снежні 2016 г на вечарыне прысвечанаіі Нілу Гілевічу у мінскім музеі Максіма Багдановіча. Спадарыня Марыя прэзентавала сваю кнігу песень "Надзеі прамень”. На музыку паложаны вершы Ніла Гілевіча і гэты зборнік сваіх песень Марыя прысвяціла менавіта яму. Патрэбна заўважыць, як уважліва і з якім густам і разуменнем глыбінь паэзіі Марыя выбірае тэксты і якую цудоўную музыку да іх стварае. He стамляюся дзівіцца і захапляцца таленавітасцю нашага народа. I, заўважце, зараз спадарыня Марыя служыць Богу і людзям у Вішнеўскім касцёле грае на аргане. Пакуль ёсцьунас такія людзі жыве і будзе жыць Беларусь. У гэіпым раздзеле майго зборніка змяшчаю песні, напісаныя кампазітарам Марыяй Трапашка намае тэксты.
Аляксандра
Марыя Трапашка
Марыя Іосіфаўна Трапашка нарадзілася ў 1941 годзс ў вёсцы Навасёлкі Валожынскага ра-ёна, Мінскай вобласці.
Закончыла Навасёлкаўскую школу-сямігодку. У 1964 г. Маладзсчанскую завочную сярэд-нюю школу, 1969 г. — Маладзечанскае музычнас вучылішча па спецыяльнасці дырыжорхаравік, у 1976 г. філалагічны факуль-
тэт Бсларускага дзяржаўнага унівсрсітэ та.
Працавала напачатку кулырабогнікам, затым настаўніцай беларускай мовы, спсваў і музыкі ў школах Валожынскага раёна. 3 1973 г. і да выхаду на пенсію у сярэдняй школе №1 г. Валожына і школс-інтэрнаце для дзяцей-сірот. Зараз служыць (людзям і Богу) у Вішнеўскім касцёлс ў якасці арганісткі.
КАЛ ЫХAH KA
Словы. : Ал. Грыцкевіч Музыка : М. Трапашка
< Д р Й . J ЗУДўрПЯ
1. Ся род цё-мнай но-чы ма ці ма ла да я
Прыпеў:
S
ці ха нема ўля-ці
пе се-ньку спя ва е:
Лю-лі, лю-лі, ба ю, бай, спі, ма-ле-нькі, за сы-най.

Спі, за сні, сы но чак, лю бы мой зва но чак.
1.	Сярод цёмнай ночы Маці маці маладая Ціха немаўляці Песеньку спявае:
Прыпеў:
Люлі, люлі, баю, бай, Спі, маленысі, засынай. Спі, засні, сыночак, Мілы мой званочак.
2.	У сваёй калысцы Спі, засні, маленькі.
У ваконца свеціць Месяц залаценькі.
Прыпеў.
3.	Спяць у лесе дрэвы, Спяць у вуллях пчолы. Хай табе прысніцца Добры сон, вясёлы.
Прыпеў.
7.01.2017 г.
ПАКАХАЙ
Словы : Аляксандра Грыцкевіч
Музыка: Марыя Трапашка
1. Па ка хай — I па ба чыш:	і -
Л -Ш' л ■ a
V
на-кшым я ста-ну. 3 не ба па це-ркі зо рак, па -
вер мне. да ста-ну. Ад ка ха ння тва-йго я ма -
гу-тным зра-блюся I, як ка за-чны прынц. прад та-
бо ю з'я ўлю ся.
1.	Пакахай і пабачыш: інакшым я стану, 3 неба пацеркі зорак, павер мнс, дастану. Ад кахання твайго я магутным зраблюся, Быццам казачны гірынц табе раптам з’яўлюся.
2.	Пакахай і пабачыш: акрыленым буду, У сабе сілы знайду і пабачыш ты цуда. Буду чулым, прыгожым, амаль Апалонам, Будуць словы твае непахісным законам.
3.	Пакахай і пабачыш: я добрым зраблюся. Дагаджаць я ніколі табс не стамлюся.
Гаварыць буду самыя шчырыя словы. Ведай, што для цябе на ўсё буду гатовы.
4.	Пакахай і пабачыш: зраблюся харошым. Плён кахашія з табою мы разам умножым. Будзем жыць мы з табою каханнем сагрэты, Як расліны зямлі, узбуяўшыя летам.
А ТЫ ЎСЁ ДАЛЕЙ
Словы: Ал. Грыцкевіч Музыка: М. Трапашка
1. А ты ўсё да лей да га ры зо нту.
Ху тка сха ва е ця бе ён зу сім.
0, не хва-лю-йся, не па тры-во жу,
не па-трыво-жу ця бе я ні чым.
He па тры-во-жу ні чым.
1.	А ты ўсё далей да небакраю. Хутка схавае цябе ён зусім.
О, не хвалюйся, не патрывожу, He патрывожу цябе я нічым.
He патрывожу нічым.
2.	He патрывожу, не нагадаю Hi аб сабе, ні аб лёсе маім. Радуйся сонца цёпламу промню, Дзень пачыгіай кожны ў радасці з ім. He патрывожу нічым.
3.	Мукі мае цябе не кранаюць. Птушка ты вольная ў лесе густым...
Нс патрывожу, не нагадаю, He патрывожу цябс я нічым. He патрывожу нічым.
4.	А ты ўсё далей да небакраю.
Хутка схавас цябе ён зусім.
О, не хвалюйся, не патрывожу, He патрывожу цябе я нічым.
Нс патрывожу нічым.
10.10.2016 г.
ІДУ ДАДОМУ
Словы: Ал. Грыцкевіч Музыка: М. Трапашка
1. Хоць
жоль пра сці.
хоць
* 2-гі £апас-лры гмутарэмні фралы.